Гіролетары ўсіх краёў, злучайцеся!




старонка5/7
Дата канвертавання14.02.2019
Памер1.75 Mb.
1   2   3   4   5   6   7

Л. Каплан

Новы этап Кітайскай рэволюдыі

Шэсьцьдзесят год таму назад, калі ў Кітаі адбылося так званае сялянскае паўстаньне Тайпінгаў, Карл Маркс пісаў: „Можна сьмела загадзя казаць, што кітайская рэаолнтыя кіне іскру ў парахавы склеп сучаснай прамысловай сыстэмы і выкліча выбух даўно рыхтуючагася ўсеагульнага крызысу, за якім, калі ён распаўсюдзіцца за граніцай, непасрэдна ад- будзецца політычная рэволюцыя на контынэнце. Гэта бу- дзе вельмі цікава, калі Кітай выкліча непарадкі ў Заходнім сьвеце, паміж тым, як заходнія дзяржавы пасылкай атель- скіх, францускіх, амэрыканскіх ваенных караблёў будуць на- водзіць парадак у ІІІанхаі, Нанкіне і ў іншых мясцох Вялі- каіа каналу“.

Гэтыя словы Маркса, сказанныя ім 60 год таму назад, цалкам зьдзейсьніваюцца зараз у 1927 годзе. Увесь капіталі- стычны сьвет гірышоў у вялікі рух перад надыходзячай кітай- скай рэволюцыяй. Усё, што стагодзьдзямі будавалі імпэрыя- лістыя, зараа можа быць зьнішчана адным узмахам кітайскай рэволюцыі. Калі сусьветная буржуазія арганізоўвае экспэды- цыі ў Кітай, пасылае войска, браняносцы, аэропляны, танкі, калі буржуазія хапаецца за кожную саломінку, каб пакінуць у сваіх руках старыя позыцыі, дык гэта ўсё таму, што буржуа- зія добра разумее, перад якімі падзеямі яна зараз апынулася.

Маркс, пішучы прыведзеныя радкі, добра ведаў усё су- сьветнае значэньне кітайскай рэволюцыі. Ен ведаў, што кітай- ская рэволюцыя ўзварушыць увесь сьвет і казаў, што гэта будзе вельмі цікава, калі адсталы Кітай выкліча вялізны пера палох на ўсім эўропэйскім контынэнце. Тое, пра што Маркс гаварыў 60 год таму назад, адбываецца ў Кітаі зараз, калі кі- раўкіком рэволюцыі пачынае рабіцца пролетарыят.


НОВЫ ЭТАП КІ'ГАЙСКАЙ РЭВОЛЮЦЫІ

75

Без вырашэньня пытаньня аб кіраўніцтве кітайскай рэво- люцыяй, аб клясах, штурхаючых сілах рэволюцыі нам нельга добра разглядзець і высьвятліць падзеі, якія там адбываюцца. Паперш трэба ўстанавіць, на якой стадыі зараз знаходзіцца кітайская рэволюцыя, а для гэтага разгледзім этапы, праз якія рэволюцыя праходзіла.

Першы этап,
—калі кіраўніком, правадыром усяго руху зьяўлялася прогрэсыўна-лібэральная буржуазія і інтэлігэнцыя. Буржуазія становіцца на чале руху, робіцца організатарам яго і накіроўвае нездаволеныя масы супроць чужаземнага капіталу. Бясспрэчна, што кітайская буржуазія супроць таго парадку, які існуе ў Кітаі, яна супроць чужаземнага ўадяшацельства ў унутраныя справы Кітаю, яна за тое, каб кітайская прамыслО' васьць была агароджана ад конкурэнцыі чужаземнага капіталу, яна хоча, каб мытніцы знаходзіліся ў яе руках, дзеля таго, каб самой рэгуляваць замежны гандаль. Дзеля гэтага буржуазія ня супроць таго, каб сучасныя ўмовы зьмяніць у сваю карысьць. Але яна, бязумоўна, пужаецца вялізнай соцыяльнай рэволюцыі. Яна за тое, каб усе прывілеі былі дадзены сваёй, кітайскай буржуазіі, а не чужаземнай. Вось таму буржуазія становіцца на чале рэволюцыі.

Гэткім парадкам першы этап кітайскай рэволюцыі харак- тарызуецца наступным: „ У самым пачатку разьвіцьця кітай- скай рэволюцыі, галоўная, амаль кіруючая роля належала прогрэсыўнай буржуазіі і буржуазнай, амаль дробна-буржуазнай інтэлігэнцыі. На першым этапе разьвіцьця кітайскай рэволю- цыі гэтыя пласты, гэтыя групоўкі адыгрывалі кіруючую ролю, як болып сьвядомая, г. зн. маючая большую палітычную ква- ліфікацыю частка насельніцтва". Гэтак характарызаваў таксама першы пэрыяд кітайскай рэволюцыі апошні пашыраны пленум Выканкому Комінтэрну.



Другі этап—калі ўплыў рэволюцыі пашыраецца, калі рэволюцыя шчыльна падыходзіць да рабочых цэнтраў, калі ўзьнімаюцца новыя пласты сялянства, калі рэволюцыя прый- мае ўжо іншы характар і гегемонам рэволюцыі становяцца дробная буржуазія, рабочая кляса, сялянства і плюс некаторыя пласты лібэральнай буржуазіі. Штурхаючай сілай кітайскай рэволюцыі становіцца пролетарыят, сялянства, дробная і ся- рэдняя буржуазія, Роля буржуазіі пачынае адносна зьмян-


76 Л. К А П Л А Н

шацца, але за тое ўсебакова ўзрастае роля рабочае клясы і роля дробнай буржуазіі, г. з. сялянскіх мас Кітаю.

„Другі этап процэсу нацыянальнай антыімпэрыялістычнай рэволюцыі характарызуецца тым, што барацьбой кіруе блёк розных сіл,—буржуазіі, рабочае клясы, дробнай буржуазіі, сялянства, прычым кіруючая роля ўсё больш пераходзіць да рабочае клясы“ (Бухсірын).

I, урэшце, трэці этап, які зараз наступае, калі адбываец- ца перасоўваньне сіл улева, калі адбываецца адыход буржуа- зіі ад рэволюцыі, калі буйная буржуазія адмаўляецца ад рэволю- цыі і адкрыта адыходзіць ад яе, робіццаўжо контр-рэволюцыйнай сілай, хоча мірыцца з чужаземнай буржуазіяй. „Зараз мы знаходзімся на гэтакім этапе разьвіцьця кітайскай рэволюцыі, калі ад блёку рабочых, сялян, дробнай буржуазіі і буржуазіі, якая змагалася супроць чужаземнаг,а імпэрыялізму, мы пера- ходзім да блёку рабочых, сялян і дробнай буржуазіі ў горадзе і вёсцы, без буржуазіі“ (Бухарын).

Гэта пэрыод, калі і абсолютна і адносна пачынае ўзмац- няцца ўдзельна-політычная вага рабочае клясы, калі рабочая кляса робіцца разам з сялянствам, разам з дробна-буржуазным пластом, гегемонам рэволюцыі. Было-б вялізнай памылкай думаць, што кітайская рабочая кляса, без сялянства, можа зараз ужо зрабіцца непасрэдным кіраўніком, правадыром рэво- люцыі.



Трэці,
г. зн. сучасны этап кітайскай рэволюцыі характа- рызуецца тым, „што роля ініцыятара і кіраўніка кітайскай рэволюцыі, роля правадыра кітайскага сялянства павінна аба- вязкова папасьці ў рукі кітайскага пролетарыяту, які больш арганізаваны і больш ініцыятыўны, чым кітайская буржуазія“. (Сталін. Прамова на Пленуме ВККІ).

Пастановы апошняга пленуму ЦК Гаміндану аб гэтым і сьведчылі. Правае крыло Гаміндану, якое зьяўляецца буржу- азнай часткай партыі, усё больш адыходзіць ад кіраўніцтва рэволюцыяй, на яе месца прыходзяць левыя таварышы, прад- стаўнікі пролетарыяту, комуністычнай партыі, якія кіраўніцтва рэволюцыйным рухам усё больш забіраюць у свае рукі. Поруч са збліжэньнем, з больш шчыльным уваходам рабочае клясы ў рэволюцыю, буржуазія ўсё больш адыходзіць ад рэволюцыі і пераходзіць у лягер контр-рэволюцыі. Фактычна, зараз,




НОВЫ ЭТАП КІТАЙСКАЙ РЭВОЛЮЦЫІ

77

стварэньне Нанкінскага ўраду з прадстаўнікоў правага буржу- азнага крыла Гоміндану і зьяўляецца офіцыйным разрывам сіл рэволюцыі, калі адна частка—левая, пролетарская, рэволю- цыйная змагаецца з імпэрыялізмам, мілітарызмам, а таксама і з буржуазіяй—ранейшым сваім хаўрусьнікам за перамогу про- летарскай, соцыяльнай рэволюцыі, каб давесьці барацьбу да пераможнага канца, а правае—буржуазнае крыло, ранейшая дзейная сіла рэволюцыі, спужаўшыся яе размаху, парывае са сваім хаўрусьнікам—пролетарыятам, і змагаецца з ім за тое, каб спыніць рэволюцыю на тым узроўні, на якім яна знахо- дзіцца зараз, г. зн. на ўзроўні буржуазнай
рэволюцыі.

Зараз у Кітаі паўтараецца тое самае, што было з расей- скай буржуазіяй у 1905 годзе. Да 1905 г. расейская буржуазія займала рэволюцыйны фронт, выступала супроць царскага ўраду за констытуцыю, за дэмократычную рэспубліку, яна на словах была вельмі рэволюцыйнай. Але калі распачалася рэволюцыя 1905 году, калі рэволюцыя адразу разгарнулася, калі рэволюцыя пачалася ўсеагульнай забастоўкай чыгунач- нікаў, калі адбыліся крывавыя падзеі ў Маскве, Ленінградзе, буржуазія спужалася рэволюцыі, каб яна не замахнулася на буржуазную ўласнасьць, на буржуазныя правы і таму знайшла неабходным і магчымым пайсьці на компроміс з царызмам і здрадзіць інтарэсам рэволюцыі. Гэтае самае зараз адбываецца ў Кітаі. Як-бы кітайская буржуазія ні была супроць чужазем- нага капіталу, але, калі яна бачыць, што рэволыцыя прымае вя- лізны размах, калі яна бачыць, што гарады Шанхай, Ханькоу і Нанкін патрабуюць вялізных рэформ: 8-гадзіннага рабочага дня, павялічэньня зарплаты, увядзеньня пэўных норм аховы пра- цы, калі сялянства патрабуе некаторага зьменшаньня падаткаў, конфіскацыі абшарніцкай маемасьці і зямлі, калі сялянства па- трабуе дэмократычных форм кіраўніцтва, тадыбуржуазія, спужаў- шыся ўсяго гэтага, пачынае адступаць ад рэволюцыі ў лягер контр-рэволюцыі, шукае згоды з чужаземнай буржуазіяй і г. д- Па меры ўзрастаньня сялянскага і рабочага руху, асаб- ліва пасьля заняцьця Шанхаю і Нанкіна—гэтых вялізных рабочых цэнтраў, калі шанхайскі пролетарыят пачынае ўладу забіраць у свае рукі, калі роля гегемону рэволюцыі ўсё больш пераходзіць да рабочае клясы, тады буржуазія пачынае больш абасабляцца, недаверчыва адносіцца да свайго хаўрусьніка і




78

Л. К А П Л А Н

нарэшце пакідае яго. Пераварот Чан-Кай-Шы, прадстаўніка правага крыла партыі Гоміндан, узброеная барацьба Ханькоў— нацыянальна-рэволюцыйнага ўраду супроць Нанкіна—цэнтру здраднікаў рэволюцыі і ёсьць фактычна трэці пэрыяд рэво- люцыі ў разгорнутым відзе, калі роля аднаго і другога крыла яскрава выяўляюцца, калі абодва ранейшыя хаўрусьнікі эараз са зброяй у руках выступаюць адзін супр0ць другога.

Ход гістарычных падзей, ход нашай рэволюцыі, а таксама і рэволюцыі ў іншых краінах нас і вучылі, што вось гэткім будзе ход рэволюцыі прыблізна ва ўсіх краінах. У першым і ў другім этапе кітайскай рэволюцыі наш курс быў гэткі, што трэба змагацца за адзінства ў шэрагах Гоміндану на тое, каб комуністычная партыя ўсё больш шчыльна падыходзіла да спраў Гоміндану. Гэта быў напрамак на далейшае разгортваньне рэво- люцыі, на шчыльнае супрацоўніцтва левых і комуністаў унутры Гоміндану і ў складзе нацыянальнага ўраду, на ўмацаваньне адзінства Гоміндану, адначасова на выкрываньне і ізоляцыю правых, на падпарадкаваньне правых дысцыпліне Гоміндану, на выкарыстаньне правых, іх сувязі і іх вопыту, паколькі яны падпарадкуюцца дысцыпліне Гоміндану, ці на выгнаньне пра- вых з Гоміндану, паколькі яны ламаюць гэтую дысцыпліну і здраджваюць інтарэсам рэволюцыі“ (Тэзісы Сталіна).

Далейшы ход падзей цалкам пацьвердзіў правільнасьць гэтай лініі. Мы адзначылі вялізны рабочы і сялянскі рух, мы бачылі, як спробы правых у лютым 1927 г. раскалоць партыю, а таксама спроба перанесьці сталіцу з Ухана (Ханькоў) у Нан- чан,—з пролетарскага цэнтру ў сялянскую провінцыю,—пацяр- пелі паражэньне. Але адначасова гэтыя спробы правых сыгна- лізавалі аб тым, што ўнутры партыі Гоміндан адбываецца вялізная перастаноўка сіл.

„Таму ЦК УсеКП(б) правільна ацаніў становішча, калі ў сакавіку 1927 г. гаварыў, што а) „у сучасны момант кітай- ская рэволюцыя, у зьвязку з перагрупоўкаю клясавых сіл і концэнтрацыяй імпэрыялістычных армій, перажывае крытычны пэрыяд, яе далейшыя перамогі магчьімы толькі пры рашучым курсе на разьвіцьцё масавага руху“, што б) „неабходна тры- маць курс на ўзброеньне рабочых і сялян, перабудаваньне сялянгкіх камітэтаў на мясцох у фактычныя органы ўлады з узброенаю самаабаронаю”, што в) „компартыя не павінна




НОВЫ Э'ГАП КІТАЙСКАЙ РЭВОЛЮЦЫІ

79

ўтойваць здрадніцкую і рэакцыйную політыку правых гомін- данаўцаў і павінна мобілізаваць масы навакол Гоміндану і кітайскае компартыі, на выкрываньне правых(3 сакавіка 1927 г.)“ (Сталін).

Разгледзім апошні здрадніцкі акт кітайскай буржуазіі, якая ў асобе генэрала Чан-Кай-Шы і яго генэралітэта знай- шла сабе свайго Карнілава, Дэнікіна, Лукомскага і г. д. Паміж іншым у лістападзе 1912 году, разглядаючы першую кітай- скую рэволюцыю 1911-12 г.г, Ленін пісаў: „Кітайская свабода заваёвана саюзам сялянскай дэмократыі і лібэральнай буржуа- зіяй. Ці змогуць сяляне, ня маючы кіраўніком сваім партыі пролетарыяту, утрымаць сваю дэмократычную позыцыю супроць лібэралаў, якія толькі і чакаюць таго моманту, каб іх перакі- нуць на правы бок, гэта пакажа недалёкая будучына“.

Гэтыя словы т. Леніна два разы былі пацьверджаны ходам гістарычных падзей. У 1913 годзе кітайская лібэральная бур- жуазія здрадзіла кітайскай рэволюцыі і пасадзіла на трон „Кітайскае імпэрыі“ Юан-Шыкая. Зараз гэтая самая лібэраль- ная буржуазія, якая ўваходзіць у Гоміндан, здрадзіла інтарэ- сам кітайскай рэволюцыі і, у асобе лідэра гомінданаўскага цэнтру, выступіла супроць пролетарыяту, супроць лев&га крыла партыі.

Крывавая расправа Чан-Кай-Шы і яго генэралаў з Шан- хайскім пролетарыятам, арышт лідэраў левага руху па ўсіх паўднёвых усходніх гарадох Кітаю, разброеньне рабочых дру- жын, арышты і расстрэлы ў Пекіне і Кантоне, разрыў з левым крылом партыі,—вось факты, якія зараз пераварачваюць усю абстаноўку ў паўднёвым і сярэднім Кітаі.

Хто больш-менш даўно вывучае кітайскую сапраўднасьць, хто знаёмы з суадносінамі сіл у Кітайскім нацыянальна-рэво- люцыйным руху, для таго гэтыя факты не зьяўляюцца неча- канымі. У верасьні 1916 году вядомы працаўнік у галіне вы- вучэньня Кітаю—тав. Ул. Віленскі-Сібіракоў—у сваёй кніжцы „Гоміндан" пісаў: „Калі выходзіць з клясавай сутнасьці Гомін- дану, дык можна дапусьціць разьвіцьцё ў гэтай партыі правых ухілаў, якія будуць штурхаць яе ня толькі на згоду з рознымі ўнутранымі буржуазна-дэмократычнымі групоўкамі сярэдняга Кітаю (ну, напрыклад, шанхайскімі), а праз іх і на згоду


80

Л. К А П Л А Н

з асобнымі фракцыямі сусьветнага капіталу, але і на шлях разрыву з кітайскім пролетарыятам. Гэткая небясьпека ёсьць, яе нельга недаацаніць“.

Гэтая магчымасьць вынікала з таго, што партыя Гоміндан у клясавых адносінах зьяўляецца вельмі рознастайнай. Яна аб'яднала ў сваіх шэрагах ня толькі пролетарыят і сялянства, але і кітайскую буржуазію. Адсюль падазроныя абвостраныя адносіны абодвух бакоў партыі паміж сабой, адсюль барацьба ўнутры партыі, якая амаль увесь час адбываецца.

Пакуль рэволюцыя ня вышла ў логву ракі Янцзы, да таго часу барацьба сьціралася ўнутры партыі. Паўднёвы Кітай па- куль ня мае буйной прамысловасьці, тут пануе дробная бур- жуазія. Але гэта зусім ня значыць, што, у так званы кантонскі пэрыяд, у Гоміндане ўсё было добра. Зусім не. Першыя су- тычкі паміж правым і левым крылом былі яшчэ ў Кантоне ў сакавіку 1926 году. Якраз тады лідэр цэнтру Чан-Кай-Шы атрымаў магчымасьць адсунуць ад улады лідэра левых гомін- данаўцаў Ван-Цін-Вэя, які прымушаны быў выехаць з Кантону ў Эўропу. Там (у Кантоне) таксама выступіў лідэр правага крыла Дай-Цзі-Тао са сваімі тлумачэньнямі да вучэньня Сун-Ят-Сэна.

Гэткім парадкам пачатак расколу Гоміндану вызначыўся яшчэ ў 1926 годзе на поўдні Кітаю, але непасрэдны раскол адбыўся якраз у той момант, як Гаміндан увайшоў у сярэдні Кітай—Ханькоў і Шанхай.

Чаму і-эта здарылася якраз тут? Таму, што абодва крылы партыі Гоміндану тут увайшлі ў непасрэдныя суадносіны з асноўнымі цэнтрамі сваіх клясавых груповак. Пролетарскае крыло Гоміндану тут аб'ядналася з Шанхайскім пролетарыятам. Правае буржуазнае крыло атрымала магчымасьць абапёрціся на гандлёва-прамысловую буржуазію сярэдняга Кітаю. Адсюль дзьве лініі разьвіцьця сіл кітайскага нацыянальна-рэволюцый- нага руху, якія характарызуюць апошні час. Адна лінія—органі- зацыя сіл рэволюцыі рабочых і сялян для далейшай барацьбы. Другая — організацыя гандлёва-прамысловай буржуазіі і яе смычка з правымі мілітарысцкімі групоўкамі Гоміндану. Адсюль організацыя левага нацыянальнага ўраду ў Ханькоў і стварэньне пролетарскіх організацый у Шанхаі, якія павінны былі здаво- ліць левыя групоўкі Гоміндану і адсюль таксама пачатковыя ўмовы для ваеннай дыктатуры генэрала Чан-Кай-Шы.


НОВЫ ЭТАП КІ'ГАЙСКАЙ РЭВОЛЮЦЫІ

81

Дашанхайскі пэрыод нацыянальна-рэволюцыйнага руху можа быць характарызаваны, як „блёк двух сіл“: пролетарыяту і дробнай буржуазіі, з той адзнакай, што дробная буржуазія ў гэтым блёку ажыцьцяўляе свае кіраўніцтвы. Зараз можна га- варыць ня толькі аб спробах разарваць гэты блёк, але і аб пагрозе стварэньня асабістай дыктатуры Чан-Кай-Шы, за сьпі- ною якога будзе стаяць гандлёва-прамысловая буржуазія, так- сама як у свой час яна стаяла за сьпіною У-Пэй-Фу, Сун- Чуан-Фана і іншых генэралаў.

Кляса, да якой зараз пераходзіць кіраўніцтва ўсім рухам,— гэта рабочая кляса. Рабочая кляса ўпяршыню зараз выступае ў якасьці організатара і правадыра рэволюцыі. Праўда, у мі- нулых падзеях, у часе боксэрскага паўстаньня, у часе рэво- люцыі 1912 году, кітайскія рабочыя, асабліва чыгуначнікі, пры- малі гарачы ўдзел. Напрыклад, у шэрагах боксэраў паўднёвага Кітаю змагаліся дзесяткі рабочых дружын, атрадаў, кітайскіх чыгуначнікаў. У часе рэволюцыі 1912 г. сотні і тысячы чыгу- начнікаў прымалі ўдзел у барацьбе, але ніколі кітайскаму пролетарыяту ня прыходзілася ўзяць на сябе гэтую адказную задачу, як зараз. Кітайская рабочая кляса зараз становіцца цэнтрам рэволюцыйных сіл усяго Кітаю: яна організуючы цэнтр, яна зараз—мозг кітайскай рэволюцыі, кіраўнік кітайскага рэ- волюцыйнага руху.

Комуністычная партыя Кітаю ўвабрала ў свае шэрагі ты- сячы кітайскіх пролетараў, лепшых сыноў рабочае клясы, якія паказваюць усяму кітайскаму пролетарыяту шлях да вызва- леньня. Вось чаму ўвесь агонь контр-рэволюцыі, чужаземнай і ўласна-кітайскай, а таксама і правых гомінданаўцаў зараз га- лоўным чынам накірован на кітайскую компартыю. Ня гледзячы на нязначны лік офіцыйных членаў партыі, яна кіруе профсаю- замі, зьяўляецца асноўным правадыром поўмільённага Шанхай- скага пролетарыяту, карыстаецца вялізарным уплывам на рэ- волюцыйныя пласты насельніцтва Кітаю.

Характэрна тое, што і Сун-Чуан-Фан і Чжан-Цзо-Лін у свой час гаварылі, што яны згодны распачаць перагаворы з Чан-Кай-Шы, калі ён толькі выкіне компартыю з Гоміндану, калі ён пачне арыштоўваць і казьніць комуністаў. Разгром Шанхайскіх і іншых левых профсаюзаў, раззброеньне шанхай- скіх рабочых дружын і ёсьць пачатак вялізарнага наступу




82

Л. К А П Л А Н

аб'яднанай контр-рэволюцыі на кітайскіх комуністаў. Контр-рэ- волюцыі трэба разграміць компартыю для таго, каб пасьля разграміць ініхіыя організацыі рабочае клясы, каб апошнюю прымусіць згадзіцца на буржуазна-дэмократычную рэволюцыю.

Адгэтуль вынікае ўся цяжкасьць, складанасьць становішча комуністычнай партыі ў гэтым пэрыядзе рэволюцыі. Сучаснае становішча паказвае, што „політыка шчыльнага супрацоўніцтва левых і комуністаў унутры Гоміндану набывае на даным этапе аеаблівую моц і асаблівае значэньне, што гэтае супрацоўніцтва адпавядае таму саюзу рабочых і сялян, які складаецца па-за Гомінданам, што без такога супрацоўніцтва немагчыма пера- мога рэволюцыі.

3 гэтага відаць, што асноўнай крыніцай моцы рэволюцый- нага Гоміндану зьяўляецца далейшае разгортваньне рэволюцый- нага руху рабочых і сялян і ўмацаваньне іх масавых організа- цый, рэволюцыйных сялянскіх камітэтаў, профсаюзаў рабочых і іншых масавых рэволюцыйных організацый, як падрыхтоўчых элемэнтаў саветаў у будучым, гэта таксама сьведчыць, што ас- ноўным закладам перамогі рэволюцыі зьяўляецца рост рэво- люцыйнае актыўнасьці мільённых мас працоўных, а галоўным сродкам паражэньня контр-рэволюцыі — узброеньне рабочых і сялян.

3 гэтага відаць, урэшце, што змагаючыся ў адных шэрагах з рэволюцыйнымі гомінданаўцамі, компартыя павінна больш, чым калі-небудзь, захоўваць сваю самастойнасьць, як умову для забясьпечаньня гегемоніі пролетарыяту ў буржуазна- дэмократычнай рэволюцыі". (Сталін. Тэзісы).

Складанасьць абставін кітайскай рэволюцыі павялічваецца яшчэ тым, што перад ёй узброеная да зубоў стаіць міжнародная контр-рэволюцыя, якая організоўвае ўсе сілы кітайскай рэак- цыі на задушэньне рэволюцыі. Ня ўнікнута магчымасьць, што Англія, Амэрыка, Японія і інш. таксама распачнуць актыўныя ваенныя опэрацыі супроць рэволюцыйнага ўраду. Тады стано- вішча яшчэ больш абвастрыцца. Але трэба мець на ўвазе, што сёньня яшчэ ня ўсе пласты чатырохсот мільёнаў кітайскага народу ўжо выступілі на рэволюцыйную сцэну. Яшчэ шмат дзесяткаў мільёнаў трэба ўзварушыць, і тыя соцыяльныя і ад- міністрацыйныя мерапрыемствы, якія праводзіць нацыянальны ўрад, і апошнія выступленьні здраднікаў«генэралаў дапамо*


НОВЫ ЭТАП КІТАЙСКАЙ РЭВОЛЮЦЫІ

83

гуць узварушыць яшчэ сотні мільёнаў сялянскіх мас і накі- раваць іх на актыўную барацьбу супроць імпэрыялізму і контр- рэволюцыі.

Калі контр-рэволюцыянэры думаюць, што ім удасца ў крыві патапіць справу кітайскага народу—кітайскую рэволюцыю, дык яны вельмі мыляюцца. Ніякімі гарматамі і кулямётамі нікому ня ўдасца задушыць рэволюцыю, таксама як не ўдалося заду- шыць СССР. Народ, які ў сваіх шэрагах налічвае 400.000.000 ра- бочых і сялян, ніякай сілай ня ўдасца прымусіць замаўчаць. Ленін адносна гэтага казаў: „Канец барацьбы залежыць ад таго, што Расія, Англія, Кітай і г. д. складаюць вялізарную большасьць насельніцтва ўсяго сьвету, менавіта гэтая большасьць насельніцтва ў апошнія гады з надзвычайнай шпаркасьцю ўцяг- ваецца ў барацьбу за сваё вызваленьне так, што ў гэтым сэнсе ня можа быць ні цені сумненьня ў тым, якім будзе кан- чатковае вырашэньне сусьветнай барацьбы. У гэтым сэнсе канчатковая перамога соцыяліаму цалкам і бязумоўна за- бясьпечана".




Галіна Серабракова

Кітайскі тэатр

Звычайна тэатры займаюць у кітайскім горадзе асобны квартал, дзе згуртаваны таксама шматлікія чайныя хацінкі. Усе галіны тэатральнага мастацтва, ад опэры да адкрытай сцэны і штукароў, разьмяшчаюцца ў вялізным садзе з высокай драўлянай агародай.

У Пекіне, па адміраючай зараз традыцыі, заля гледача, падобная да стайні, падзяляецца на мужчынскую і жаночую паловы. А 12 гадз. дня пачынаецца тэатральны паказ з пра- цягам аж да позьняй ночы. Аднак, гэта не прымушае гледача, сачыць за п'есаю ад пачатку да канца.

Сцэна і заля гледача „не перашкаджаюць" друг другу. Газэтчыкі, гандляры каляровых цацак і прысмакаў снуюць, гучна прапаноўваючы свой тавар. Гледачы вядуць доўгія гутаркі, падцягваюць сьпеваком, турбуючы іх адпаведнымі за- ўвагамі, голасна рэагуюць на кожную зьяву, што адбываецца на сцэне або ў залі.

Прабіраючыся між лавак спрытныя кітайчаты, у малень- кіх рознакалёрных кубачках разносяць горкі, не салоджаны, зялёны чай. Сьпякота, ліпкі пот прымушаюць кітайцаў вільгот- ным уціральнікам халадзіць твар і шыю. I як мяч, праз усю залю лётае ўціральнік, разносячы трахому і скурныя хваробы. Яго падхватваюць яшчэ ў паветры і пасьля карыстаньня перакі- даюць далей. Раўнадушныя тэатральныя служкі лоўка падхват- ваюць брудную мокрую анучу, кідаюць у вядро і зноў уці- ральнік пачынае мігацець над галовамі гледачоў.

У жаночай палове залі, сьвятошна апранутыя, з рэзкім па- хам парфумы, кітаянкі праз цэлыя гадзіны жыва перагавар- ваюцца,момантамі змаўкаючы,—адцягнутыя водгукамі сцэны або




КІТАЙСКІ ТЭАТР

85

Сцэна жыве сваім асобным жыцьцём. Заслоны няма, вышкі глыбока ўрэзаліся ў залю. 3 боку прытуліўся аркестр. Некалькі музычных інструмантаў: гонг, драўляная калатушка, флейта і адна- струнная скрыпка даюць няпрыемны, нязвыклы для вуха чужаземца гук. У першы момант гэтая музыка нават глушыць сваёй самабытнасьцю.

На процілеглым ад аркестру выступе сцэны разьмя- шчаюцца артысты, чакаючы „выхаду", або тэхнічны тэатральны пэрсанал. Сьпяшліва зьмяняюць тэатральныя служкі прымітыў- ныя дэкорацыі і падносяць сьпевакам гарбату. Трыманьне артыстаў на сцэне зусім вольнае, тут-жа вачавідкі наклейваюцца бароды, накладаецца грым.

У цэнтральных кітайскіх тэатрах трупы артыстаў або муж- чынскія, або выключна жаночыя. Найвыдатнейшай „сьпявачкай" сучаснага Кітаю лічыцца артысты Мэй-Ланг-Фанг, карыстаецца ён ня меншым посьпехам, чымся ў нас Шаляпін, мае надзвычайна высокае сапрано, якое дае хутчэй птушыны, чымся чалавечы гук.

Кітайцы, якія пяюць гартанна, маюць высокія „зламаныя“, бадай што жаночыя галасы. Эўропэйскіх сьпеваў у Кітаі не зразумеюць.

Магутны бас расійскага сьпевака ў часе яго Пекінскіх гастроляў выклікаў сьмех і вялікае непаразуменьне нават куль- турных кітайцаў. У яго канцэртах бачылі дзіўныя забаўкі.

Рэпэртуар гэатру гэта—ня маючыя канца гістарычныя хронікі, легэнды і лірычныя драмы. Цэлы шэраг разнастайных жэстаў і рухаў дапаўняюць гульню актора і падмяняюць гур- тавыя сцэны. Рукі, паднятыя да твару, гавораць аб тым, што артысты плача, а калі ён нібы ўкладае ногу ў стрэмя, дык гэта азначае, што ён садзіцца на каня і едзе ў далёкую дарогу. Войска прадстаўляе таксама адзін артысты, трымаючы за сьпіной мноства сьцягаў, прычым ён некалькі разоў абягае наво- кала сцэны.

Кітаец-глядач надзвычайна добра орыентуецца ў азна- чэньні тых ці іншых рухаў актора.

Тут-жа ў садзе дзівіць лоўкасьць акрабатаў, складаныя цыркавыя трукі або заблытаныя фокусы. На кожным кроку сустракаюцца нярухомыя сухія прадмоўцы і варажбіты па кнізе „судеб". А навокала іх пярыстыя гурмы жанчын і аба- дранай галмлэьЯ.-. “




86

ГАЛІНА СЕРАБРАКОВА

шарлатанскіх прадбачаньняў будучыны. Жабрацтва, штодзенныя нястачы ў нярадасным жыцьці падтрымліваюць забабоны, і пры- мушаюць чакаць нешта надзвычайнае, нейкае дзіва.

У апошнія гады вабіць кітайцаў і кіно, але на экране яго паказваюцца выключна тэндэнцыйныя фільмы, падрыхтаваныя за межамі, бязумоўна, з адпаведным маралітэ аб правільнай і каштоўнай англа-амэрыканскай палітыцы. „Мір“, „парадак", „багатае, здаволенае жыцьцё" і ўрачыстасьць дабрачыннасьці рэклямуюць для Кітаю замежныя фільмы.

Але там-жа існуюць кіно эўропэйскіх кварталаў, дзе, дзя- куючы знарок узьнятым цэнам на білеты, ня можа прысутнічаць амаль ні адзін кітаец,—гэтым дабрачынныя чужаземцы адмя- жоўваюць сябе ад ганебнай жоўтай расы.

Любы выкшталцаны каралеўскі салдат з чысьценькіх ан- гельскіх казармаў з плашчадкамі для гольфу, боксу і поло (ка- таньне шароў конна) можа адмовіцца сядзець поплеч з кітайцамі.

Ня вельмі даўно ў адным з кафэ Цян-Цзіня адбыўся выпадак, які скромна абышлі маўчаньнем многалікія чужаземныя газэты. У перапоўненую залю ўвайшоў вайсковы чужаземец. Не знайшоўшы вольнага століка, ён падышоў да юнака-кітайца і рэзка прапанаваў яму выйсьці. Той, чытаючы газэту, адмо- віўся. Ашалелы чужаземец ударам нагі скінуў кітайца з крэсла. Атрымаўшы ўдар у галаву, юнак зусім страціў прытомнасьць. Яго вынесьлі. Чужаземец, як-бы ні ў чым ня бывала, усеўся за вольны столік. Ніхто з прысутных амэрыканцаў, французаў. ан- гельцаў не зьвярнуў належнай увагі на ўсё тое. што тут адбылося.

Ня гледзячы на выключна цяжкія ўмовы жыцьця, пры- гнёт, ганьбу, кітаец-бядняк жыцьцярадасны, падзіцячаму люба- пытны, даверлівы і вясёлы. Тэатры і кіно ў вялікіх гарадох і ў глушы—любімая забава шырокіх народных мас, асабліва мо- ладзі. Адказваючы сабе ў самым неабходным, кітаец ідзе ў тэатр.

Добра ведаючы зацікаўленасьць кітайцаў к тэатру, ге- нэрал Фын-Юй-Сян, будучы камандуючым аднэй з народных армій, утварыў салдацкі тэатр, выкарыстоўваючы яго да агітаваньня і асьветы. Офіцэры народнай арміі, у большасьці маладыя члены партыі Гоміндан, пісалі для тэатра спэцыяль- ныя п'есы. Аграмадную зацікаўленасьць зрабіла на гледачоў адна з п‘ес—агітка „Шанхайская трагэдыя", напісаная ўдзель- нікам, капітанам народнай арміі, Шэнь.

1   2   3   4   5   6   7


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка