Гістарычныя асобы ў лёсе Койданава




Дата канвертавання05.04.2017
Памер36.92 Kb.
Заданні

VI раённай краязнаўчай тэматычнай алімпіяды “Гістарычныя асобы ў лёсе Койданава”.

1. Якую ролю адыграў Януш Радзівіл II у развіцці адукацыі ў Койданава?

2.Ці меў уласны герб Койданаў альбо гэта чарговы гістарычны міф?

3.У якасці каго Януш Радзвіл быў пры двары польскага караля Уладзіслава IV Вазы?

4. У самым пачатку старых (панскіх) могілак у вёсцы Дзягільна, у засені здзічалага хмызняку, стаіць сціплы помнік. На пліце лацінкай выбіты сцертыя ад часу літары. Але можна распазнаць надпіс: “Тэкля з Сакалоўскіх Янушкевічава”. Ніжэй – гады жыцця:1778-1860. Хто ж яна, гэтая жанчына?

5. “Хатняя вайна” у ВКЛ? Яе вынікі?

6. Калі “нойбургскія маёнткі” ізноў вярнуліся ў склад ВКЛ?

7. Бронзавы помнік якой гістарычнай асобы павінен быў заняць месца ў цэнтры Слуцка ў 18 стагоддзі, але гэта не адбылося, чаму?

8. Хто з Радзівілаў атрымаў мянушку “Рыбанька”, а хто “Люты” і за што?

9. Імя шчодрага мецэната, які ў ВКЛ стварыў адзін з лепшых у ВКЛ тэатраў, у якім былі драматычная, оперная і балетныя групы.

10. Ці зрабіў нешта вартае для Койданава Геранім Фларыян Радзівіл? Што гэта быў за чалавек?

11. Што такое “Нойбургскія маёнткі”?

12.Імёны нойбургскіх прынцэс?

13. Як было арганізавана кіраванне ў “нойбургскіх маёнтках”?

14.Якія факты сведчаць аб тым, што жыццё ў час існавання “нойбургскіх маёнткаў” пачало налажвацца? Які лёс Кальвінскага збору ў Койданаве?

15. Чаму гісторыкі лічаць, што ў час існаванння “нойбургскіх маёнтаў” у Койданаве было самакіраванне?

16.Каму апошняму з біржанскай лініі Радзівілаў належыла Койданава? Што вы ведаеце аб яго дзяцінстве?

17. Хто з Радзівілаў закончыў Грохінгемскі ўніверсітэт і Утрэхскую акадэмію ў Галандыі, вывучаў фартыфікацыйную справу ў Галандыі?

18. Хто з’яўляецца прататыпам аднаго з герояў “Трох мушкецёраў” Аляксандра Дюма, быў змешчаны нават у Бастылію,дзе змог падзяліць лёс “жалезнай маскі”. Хто яго заўсёды выратоўваў?

19. Які горад у ВКЛ называлі “бастыёнам Літвы”?

20. Як скончылася жыццё апошняга па мужчынскай лініі біржанскіх Радзівілаў?

21. Аб кім ідзе размова ў гістарычным рамане Генрыка Сянкевіча “Патоп”?

Это был человек лет сорока с лишним, огромного роста, широкоплечый. Одет он был в пурпурный польский наряд, застегнутый у шеи драгоценными агрофами. Лицо у него было большое. И черты дышали спесью, важностью и силой. Это было львиное лицо воителя и в то же время гневливого владыки. Длинные обвислые усы придавали ему угрюмый вид, и все оно, крупное и сильное, было словно высечено из мрамора, тяжелыми ударами молота. Брови в эту минуту были насуплены от напряженного внимания, но легко было угадать, что если он насупит их в гневе, горе людям, горе войскам, на которые обрушится гроза.

22. Што напісаў Генрых Сінякевіч аб апошніх гадах жыцця Януша Радзівіла II ?

23. «Местечко Койданава взяли, и которые были в том местечке польские и литовские люди, и всех тех людей легко предали и то местечко и посады все выжгли». Аб якіх падзеях ідзе размова?

24. Якія факты сведчаць аб тым, што Януш II Радзівіл быў вельмі адукаваным чалавекам?

25. Этнограф Павел Шпілеўскі пісаў: “У Койданава между зданиями красовался большой каменный замок со зверинцем”. А ці быў замак на самой справе?

26. Калі Койданава стала цэнтрам графства?

27. “Не аб славе, не аб Рэчы Паспалітай, не аб вольнасці і маёмасці, але аб жыцці справа ідзе. З двайнога зла мусім выбраць меньшае, з плачам развітаўшыся з свабодай Айчыны”.

Аб якім рашэнні Януша Радзівіла II сведчаць гэтыя словы і ў сувязі з якімі падзеямі?

28.Чыёй рэзідэнцыяй быў Кальвінскі збор?

29. Ці можна афіцыйна лічыць 1146 год датай заснавання старажытнага паселішча Крутагор’я?

30. З 1734-1790 гг. уладаром Койданава быў Караль Станіслаў Радзівіл Пане Каханку. За што ён атрымаў такое прозвішча? Ці быў ён адукаваным чалавекам?

31. Як завяршылася прамая лінія нясвіжскіх Радзівілаў, уладальнікаў Койданава, якая працягвалася амаль два с паловай стагоддзі і была пачаткам развалу вялікай імперыі славутага роду на землях Вялікага Княства Літоўскага?

32. Які горад у Вялікім Княстве Літоўскім сучаснікі па словах пісьменніка і этнографа Уладзіслава Сыракомлі называлі “Малой Варшавай”?

33. Гэта гетман Вялікага княства Літоўскага вядомы тым, што ў гады казацка-сялянскай вайны 1648-1651 гг. паспяхова змагаўся з казацкімі загонамі (атрадамі) на тэрыторыі Беларусі, адтрымаў рашаючую перамогу ў бітве пад Лоевам у 1640 годзе і поўнасцю вызваліў беларускія землі ад казакаў. Супраць паўстанцаў дзейнічаў вельмі жорска. Адзін з дакументаў таго часу сведчыць,што пасля ўзяцця Бабруйска “мещан де всех…мучил из животов и руки отсек у 800 человек, постинал 150 человек, на паля (колья) повзбиял больши 150 человек..”.

34. Хто быў апошнім з роду Радзівілаў уладаром Койданава?

35. Як сёння завецца беларускі горад, які заснаваў Багуслаў на сваіх Смалявіцкіх уладаннях пад назваю Багуслаў Поле?

36. Якія факты сведчаць аб тым, што ў сярэдзіне 17 ст. Койданаў ператвараўся ў адносна развіты прамысловы цэнтр ?



37. Хто з гістарычных асоб адыграў найбольш значную ролю ў лёсе Койданава? Абгрунтуйце сваю думку.



База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка