Гісторыя пра тое, чаго не будзе ніколі…




Дата канвертавання04.05.2017
Памер37.48 Kb.
Гісторыя пра тое, чаго не будзе ніколі…
Сарокіна Кацярына, вучаніца 8 “У” класа

ДУА “Гімназія № 1 імя акадэміка Я.Ф. Карскага г. Гродна”
Снежань 2028 года. Даўно і паспяхова прынятая ў эксплуатацыю атамная электрастанцыя ў пасёлку Астравец. Станцыя працуе, што называецца, у штатным рэжыме, але ў галоўнага інжынера станцыі Івана Аляксеевіча суровы і заклапочаны выгляд з самай раніцы. Ён папярэдзіў сакратара аб планёрцы вядучых спецыялістаў у яго кабінеце. Справа ў тым, што дыспетчар станцыі паведаміў пра перавышэнне расходу тэхнічнай вады, якая выкарыстоўваецца для астуджэння кандэнсатараў турбін. Галоўным інжынерам ён працуе ўжо 3 гады, карыстаецца аўтарытэтам у кіраўніцтва, ды і ў колах атамшчыкаў таксама. Іван Аляксеевіч падышоў да акна, і яму чамусьці з сумам і настальгiяй ўспомнілася дзяцінства і маладосць. Ён заўсёды быў мэтанакіраваным і «прагным» да ведаў, любіў матэматыку, фізіку, хімію і геаграфію, заўсёды імкнуўся да тэхнічных навук. У дзяцінстве нават у гурток «юнага канструктара» запісаўся. З дзяцінства ён увесь свой вольны час праводзiў з карысцю. Ва ўніверсітэце ўдзельнічаў у некалькіх навуковых праектах. Так, на асабістае жыццё часу амаль няма. Але ён ні пра што не шкадуе, з гонарам гледзячы на сваё стварэнне ...

Сакавік 2029 года. Завяршыўся розыгрыш формулы-1 на Гран-пры Іспаніі, Іван Дзюрдзь, Вано, як яго тут называюць, стаў пераможцам. Гэтая перамога прынесла яму ачкi, якiх неставала ў гонцы за чэмпіёнства формулы-1. Стоячы на п'едэстале, Данiiл Квят, Макс Ферстаппен і Вано палівалі адзін аднаго шампанскiм. Гэта было феерычна! Гэтую перамогу ён прысвеціць свайму тату. Бо менавіта яго вера ў сына давала надзею, падганяла, не дазваляла апусціць рукі пасля чарговай няўдачы або сур'ёзнай траўмы.

Ён заўсёды быў шустрым і няўрымслівым хлопчыкам, і каб неяк утаймаваць яго энергію, у 8 гадоў тата запісаў яго ў секцыю картынгу. З тых часоў Ванечка марыў аб чэмпіёнстве. Ён шмат займаўся спортам, машынамі, матацыкламі, часам на шкоду вучобе ў школе, за што настаўнікі яго недалюблівалі. Аднойчы, падарожнічаючы з бацькамі ў Арабскія Эміраты (у Дубаі тады праводзіўся чарговы этап формулы-1), ва ўзросце 10 гадоў ён папрасіў аўтограф у боса каманды McLaren Рона Дэніса, і сказаў яму: «Прывітанне. Я Іван Дзюрдзь, аднойчы я буду ганяцца за рулём вашага баліда ». Праз трынаццаць гадоў Іван Дзюрдзь заключыў з ім кантракт. Праз год стаў першым беларускім пілотам, хто змог атрымаць перамогу на трасе Індыянапаліс Матор Спiдвей, і далей поспех за поспехам. Як доўга ён да гэтага ішоў, як цяжка было, але пасля кожнай перамогі чакаеш новых стартаў.

Жнівень 2030 года. Макарэвіч Іван Пятровіч, седзячы ў сваім рэспектабельным мерсэдэсе, нярвуецца, пазіраючы на чырвонае святло святлафора, ён спяшаецца ў бальніцу на тэрміновую аперацыю. Іван Пятровіч хірург-траўматолаг ў 6-й лякарні Мінска, прафесар кафедры траўматалогіі і артапедыі БДМУ, доктар медыцынскіх навук, урач вышэйшай катэгорыі. Нават у выхадны дзень ён ніколі не адмаўляе сваім калегам у дапамозе, ды і, дарэчы, амаль усе выхадныя для яго гэта ўмоўнасць. Імкліва зайшоўшы ў прыёмнае аддзяленне, ён прыступае да агляду пацыентаў. Выразна і дакладна аддае распараджэнні: зрабіць рэнтген, адправіць на ЭКГ, тут неабходна УГД, тэрмінова аналіз крыві! За сваю прафесійную дзейнасць ён пабачыў нямала, але на гэты раз нават ён ледзь стрымліваў эмоцыі. Пацярпелымі былі чатыры маладыя дзяўчыны, іх збіла машына. За рулём быў кіроўца ў наркатычным ап'яненні. Адна дзяўчына ад атрыманых траўмаў запала ў кому, у другой раздробленыя ногі - хутчэй за ўсё давядзецца ампутаваць, яшчэ ў адной адкрытая чэрапна-мазгавая траўма, чацвёртая атрымала траўму брушной поласці, нават калі выжыве, арганізм малады, дзяцей мець не зможа. Сам кіроўца загінуў. Іван Пятровіч у сэрцах сказаў: «Трэба было стаць нарколагам».



Кіроўцу звалi Іван Собаль, яму нават 18 гадоў не было, споўнілася б праз два месяцы. Узяў бацькаву машыну без попыту, так як быў у неадэкватным стане. Яго захапленне наркотыкамі пачалося з «бяскрыўднай траўкі» ў чатырнаццаць гадоў, старэйшыя хлопцы ў двары прапанавалі паспрабаваць «штосьцi больш сур'ёзнае», потым яшчэ і яшчэ. Кіраваць сваёй псіхікай ён ужо не мог, кантраляваць сваё цела не мог, і тым больш змяніць сітуацыю самастойна ўжо было не ў яго сілах. Наркотыкі цалкам падпарадкоўваюць сабе чалавека. Кожны пачатковец-наркаман думае, што ён зможа дазаваць паступленне ў арганізм моцнадзейных рэчываў, але гэта немагчыма, так як наркотыкі прыводзяць да незваротных дэструктыўных працэсаў у цэнтральнай нервовай сістэме.
У яго ўсё жыццё была наперадзе, але на самай справе яно пачала свой зваротны ход у той дзень, калі ён паспрабаваў наркотык. Яго жыццё скончылася ў жніўні 2030 года.
Чатыры Іваны, а якi розны лёс. Івану Собалю ніколі ўжо не стаць ні галоўным інжынерам, ні аўтагоншчыкам, ні хірургам. Ён застаўся наркаманам...


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка