Год навукі у бібліятэках дук “Шчучынская раённайя бібліятэка імя Цёткі” працягваецца работа ў рамках Года навукі. У шчучынскай дзіцячай бібліятэцы прайшоў арт-ваяж "Душы І сэрца натхненне"




Дата канвертавання05.03.2018
Памер215.84 Kb.


У другім квартале 2017 года бібліятэкі Шчучынскага раёна адзначылі юбілейныя і знамянальныя даты каляндара. Шмат увагі ўдзялялася рабоце па выхаванню здаровага ладу жыцця, бібліятэкі ўдзельнічалі ў разнастайных акцыях, ладзілі мерапрыемствы ў Дзень здароўя, адзначалі Дзень сям’і, праводзіліся мерапрыемствы ў рамках Года навукі.

ГОД НАВУКІ

У бібліятэках ДУК “Шчучынская раённайя бібліятэка імя Цёткі” працягваецца работа ў рамках Года навукі.

У Шчучынскай дзіцячай бібліятэцы прайшоў арт-ваяж "Душы і сэрца натхненне". На мерапрыемстве бібліятэкары пазнаёмілі дзяцей з гісторыяй жывапісу. Запрошаныя на мерапрыемства загадчыца аддзялення ДШМ Бярозкіна С.В. і выкладчык ДШМ Роліч Л.В. распавялі пра віды выяўленчага мастацтва, пра сучасныя мастацкія накірункі, правялі майстар-клас. Юныя таленты школы мастацтваў прачыталі вершы ўласнага сачынення і прадэманстравалі свае малюнкі. Была арганізавана выстава работ выкладчыкаў. Завяршылася мерапрыемства наведваннем мастацкага аддзялення школы мастацтваў, дзе удзельнікі пазнаёміліся з працамі юных мастакоў.

 Да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання ў раённай бібліятэцы адбыліся навукова-літаратурныя чытанні «Ад берасцяных грамат да сучасных кніг», у якіх прынялі ўдзел прадстаўнікі духавенства, выкладчыкі і навучэнцы гарадскіх школ, а таксама прафесар кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных навуковых дысцыплін УА "Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы", доктар гістарычных навук Марозава Святлана Валянцінаўна. Яна выступіла з дакладам "Як у часы Скарыны друкавалі кнігі".

    З дакладамі пра жыццё і творчасць Ф. Скарыны выступілі вучні ДУА «Гімназія г. Шчучына». Тэмы выступленняў былі наступныя: "Ушанаванне Памяці Ф. Скарыны ў свеце", "Гравюры ў выданнях Ф. Скарыны", "Веравызнанне Скарыны", "Шматбаковасць Асобы Скарыны".

     Францыску Скарыну прысвечаны дзесяткі твораў. Вершы пра Скарыну прачыталі прызёры міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў чытальнікаў: Трахімчык Г., Собаль І., Радзівон А. Айцец Сергій Сямашка прадставіў сваю ўнікальную калекцыю кніг пачатку 20 ст.

  Мультымедыйная прэзентацыя распавяла пра гісторыю ўзнікнення друкаванай кнігі на Беларусі. Мерапрыемства дапоўніла выступленне народнага ансамбля духоўнай музыкі Шчучынскага РЦКіНТ "Преображение".

ДЗЕНЬ ЧАРНОБЫЛЬСКАЙ ТРАГЕДЫІ

26 красавіка 1986 года адбылася адна з самых страшных тэхнагенных катастроф ХХ века – аварыя на Чарнобыльскай АЭС. Трагічныя падзеі закранулі лёсы людзей з некалькіх краін, але нягледзячы на тое, што трагедыя адбылася на Украіне, найбольш забруджанымі радыяцыяй апынуліся беларускія землі.

У памяць аб трагічнай даце ў Шчучынскай дзіцячай бібліятэцы для школьнікаў быў падрыхтаваны дайджэст-агляд «Гэтая далікатная планета». Бібліятэкар расказала пра прычыны выбуху і наступствах аварыі. Рабят пазнаёмілі з кнігай «След чорнага ветру». У аснову яе ляглі ўспаміны дзяцей-відавочцаў аб тых трагічных падзеях.

Напрыканцы мерапрыемства ўсе разам зрабілі выснову, што важна памятаць пра гераізм людзей, якія ліквідавалі наступствы Чарнобыльскай аварыі.



ПАТРЫЯТЫЧНАЕ ВЫХАВАННЕ

На Шчучыншчыне 2 красавіка адзначылі дваццацігадовы юбілей з дня падпісання дагавора аб Супольнасці Беларусі і Расіі.

Супольнасць Расіі і Беларусі мацнее на працягу многіх гадоў.

Святочныя мерапрыемствы звярнулі ўвагу да вытокаў яднання. Як для беларусаў, так і для расіян традыцыяй з’яўляецца гасціннасць і талерантнасць, вернасць і шчырасць. На працягу тыдня ў бібліятэках раёна, праходзілі мерапрыемствы, тэматычныя ўрокі, інфармацыйныя гадзіны, паказ мастацкіх і дакументальных фільмаў, былі аформлены выставы літаратуры і матэрыялаў з перыядычнага друку, якія толькі падцвярджаюць важную думку — народы больш моцныя, калі яны разам. Праводзіліся наступныя мерапрыемствы: інфармацыйная гадзіна “Нас яднае гісторыя” Васілішкаўская СБ, гістарычны хранограф “Наша сіла ў адзінстве” Навадворская СБ, інфармацыйная гадзіна “У нас адзіная планета, у нас адзіная сям’я” Тур’янская СБ і г.д.


АДРАДЖЭННЕ НАЦЫЯНАЛЬНАЙ СПАДЧЫНЫ. КРАЯЗНАЎСТВА

Любоў да роднай зямлі, да культурнай спадчыны свайго народа, да сваіх вытокаў – усё гэта не ўзнікае само па сабе, а выхоўваецца, па крупінцы збіраецца, спазнаецца, зберагаецца, перадаецца ад пакалення да пакалення. Шчучынская дзіцячая бібліятэка ў гэтым накірунку вядзе плённую працу. Супрацоўнікі перакананыя, што чалавечая годнасць нараджаецца з глыбокай адданасці сваёй Радзіме, з пашаны да сваёй спадчыны, ведання гісторыі і сваіх караннёў.

Бібліятэкі Шчучыншчыны арганізоўваюць і праводзяць краязнаўчыя экскурсіі па сваім раёне, наведваюць шмат палацаў і шляхецкіх сядзібаў, знаёмяць з гісторыяй края.

У Астрынскай гарпасялковай бібліятэцы прайшла гутарка "Жыву ў Беларусі і тым ганаруся", пасля якой дзеці адправіліся ў экскурсійную паездку па маршруце "Астрына - Жалудок - Дуга Струве - аг. Ражанка - Астрына". У Жалудку яны наведалі цэнтр рамёстваў і палац Чацвярцінскіх. Дзеці шукалі прывідаў і нават зладзілі маленькі танцавальны батл у палацы. Дуга Струвэ стала для іх цікавым інфармацыйным паведамленнем. А ў Ражанцы мэтай экскурсіі стаў старадаўні касцёл, дзе на уваходзе вельмі цёпла сустрэў вартаўнік Міхаіл Сцяпанавіч. Дзеці з цікавасцю слухалі аповяд бібліятэкара пра кожны з выбраных аб'ектаў.


500 ГАДОЎ З ЧАСУ ПЕРШАГА ЎПАМІНАННЯ ШЧУЧЫНА

Шчучыншчына для жыхароў – гэта родны куточак, якім мы вельмі ганарымся. У верасні Шчучын святкуе 500 гадоў з часу першага ўпамінання. Менавіта да гэтай яскравай даты ў красавіку ў Шчучынскай раённай бібліятэцы прайшла літаратурная сустрэча з пісьменнікамі членамі Гродзенскага аддзялення СПБ "З родным словам ды з беларускай душою". На сустрэчу прыйшлі шчучынскія аматары літаратуры, работнікі культуры, настаўнікі, прадстаўнікі розных пакаленняў. Атмасфера ў канферэнц-зале ўсталявалася цёплая, добразычлівая.

Арганізатары свята – супрацоўнікі раённай бібліятэкі імя Цёткі сумесна з аддзелам бібліятэчнага маркетынгу пастараліся, каб ме­рап­ры­ем­с­тва падарыла гараджанам доб­ры настрой і зарадзіла творчай энер­гі­яй.

Супрацоўнікі бібліятэкі запрасілі Шчучынцаў і гасцей горада здзейсніць падарожжа ў мінулае і сучаснае нашага горада, пагутарыць з гісторыказнаўцамі і вядомымі людзьмі. Гасцям была прадстаўлена фотавыстава рэдкіх старых фотаздымкаў Шчучына «Шчучын, якога мы не бачылі» і выстава кніг па творчасці землякоў-паэтаў «Радкі, прысвечаныя Шчучыну».     

  У пачатку мерапрыемства вядучыя - бібліятэкар Гудач Ірына і загадчыца аддзела бібліятэчнага маркетынгу Сосна Таццяна, прапанавалі гасцям разам з імі пагартаць старонкі гісторыі горада і ўспомніць месцы, з дзяцінства дарагія кожнаму. Увазе прысутных быў прадстаўлены відэаролік "Гісторыя Шчучына ў фотаздымках".

    Сваімі ўспамінамі з гасцямі мерапрыемства падзялілася Шумік Н.А., відавочца ўсіх падзей і змяненняў, якія адбыліся ў Шчучыне на працягу апошніх 50 гадоў.

    Яркім момантам літаратурнай сустрэчы сталі выступы старшыні Гродзенскага аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, вядомай паэткі Людмілы Кебіч і членаў аддзялення: Ганны Скаржынскай-Савіцкай, Дзмітрыя Радівончыка, Анатоля Апанасевіча, Наталлі Цвірко і Івана Пяшко. Прагучалі вершы, прасякнутыя любоўю да роднай зямлі і беларускага слова. Прыемным сюрпрызам стаў падарунак бібліятэцы ад Людмілы Кебіч - яе новая кніга "Рай адзіноты" і Альманах №5 Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Таксама на мерапрыемства былі запрошаны і мясцовыя пісьменнікі. Паэтэса Галіна Бяляўская сваімі творамі ўнесла яскравасць ў літаратурную сустрэчу. Яе вершы поўныя жыццярадаснасці, прысвечаныя народу, гораду, радзіме, кожнага зарадзілі аптымізмам. Нікога не пакінула раўнадушным выступленне бібліятэкара Астрынскай гарпасялковай бібліятэкі Сцяпанчанка Ганны, якая таксама прачытала вершы пра свой родны куточак. Таксама была запрошана Кірылава Святлана. Яна не толькі часты госць і арганізатар мерапрыемстваў на тэму здароўя, але і паэтка, радкі якой пранізаны лёгкасцю і арыгінальнасцю.

  Вельмі ўпрыгожыла свята выс­туп­лен­не народнага ансамбля “Медуніцы”. У іх музычным выступленні прагучалі ўсе самыя лепшыя пажаданні гораду Шчучыну і яго жыхарам.
ЛІТАРАТУРНЫЯ ЮБІЛЕІ

Да 70-годдзя з дня нараджэння Раісы Баравіковай
Юбілейнай даце былі прысвечаны цікавыя і змястоўныя мерапрыемствы: літаратурны круіз “Сустрэча з кнігай Раісы Баравіковай” Жалудоцкая ГПБ, паэтычная візітка “Шматграннасць таленту” Хадзілонская СБ і інш.

135-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа.

З нагоды юбілейнай даты песняроў роднай Беларусі – Янкі Купалы і Якуба Коласа – ва ўсіх бібліятэках раёна запланаваны і праводзяцца літаратурныя імпрэзы на працягу ўсяго года. Яны адлюстроўваюць старонкі жыцця і творчасці, знаёмяць са спадчынай пісьменнікаў, якіх называюць нацыянальным гонарам Беларусі. Прайшлі мерапрыемствы: літаратурна-музычная праграма “З імем Купалы і Коласа ў сэрцы” Жалудоцкая ГПБ, літаратурна-пазнавальная віктарына “Гонар беларускай літаратуры”, падарожжа па старонках Коласаўскіх кніг “Песні Коласа нас навучылі Радзіму любіць” Гурнофельская СБ, паэтычныя эцюды “Вобразы мілыя роднага краю” Ражанкаўская СБЦ.

Усе гэтыя мерапрыемствы прайшлі ў рамках раённага літаратурнага марафона-конкурса “Творцы і кнігі: юбіляры 2017 года”
АКЦЫІ

21 красавіка ў інтэграванай бібліятэцы аг. Дэмбрава прайшлі гучныя чытанні "Імя славутае ў вяках" у рамках абласной акцыі "Чытаем Скарыну разам". Гасцямі мерапрыемства сталі вучні і дырэктар ДУА "ВПК Дэмбраўскага д / с - СШ" - Маручэк М.М.

У Каменскай сельскай бібліятэцы прайшла акцыя "Чытаем Скарыну разам". Удзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся з жыццём і творчасцю Францішка Скарыны, чыталі творы, прысвечаныя вядомаму дзеячу беларускай культуры, удзельнічалі ў віктарыне.

У Астрынскай гарпасялковай бібліятэцы таксама ў рамках абласной акцыі “Чытаем Скарыну разам” прайшлі Скарынаўскія чытанні. Слухачамі і ўдзельнікамі мерапрыемства сталі вучні 9-х класаў. На чытанні былі запрошаны: галоўны спецыяліст Астрынскага сельвыканкама Лебядзевіч Н.І., метадыст Астрынскага Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Люткевіч Г.М., кіраўнік Астрынскага ўчастка ЖКГ Былеўская А.К., педагог-арганізатар АСШ імя Цёткі Скарынка Ю.Р. Пасля ўступнага слова бібліятэкараў, гутарку з гасцямі пачаў сам Скарына (З гэтай роляй выдатна справіўся Чучва А.А., мастацкі кіраўнік ГДК і ТТ). Гучалі вершы М. Пазнякова, Н. Гілевіча, У. Караткевіча. Удзельнікі мерапрыемства чыталі ўрывак з прадмовы Скарыны. Дапоўнілі сустрэчу невялікая віктарына і інфармацыйны агляд літаратуры.

У Гродзенскай вобласці ў пачатку 2017 года была аб'яўлена дабрачынная акцыя па фарміраванні спецыяльных бібліятэк з мастацкіх кніг, перыядычных часопісаў для пажылых людзей, якія пражываюць у стацыянарных установах кругласутачнага знаходжання. Супрацоўнікі ДУК “Шчучынская раённая бібліятэка імя Цёткі” таксама далучылася да акцыі, якая дазволіць разнастаіць жыццё пажылых людзей і інвалідаў ва ўстановах сацыяльнага абслугоўвання.

З мэтай перадачы кніг у сацыяльныя ўстановы бібліятэкары раёна сумесна з чытачамі арганізавалі збор кніг. Былі адабраны толькі самыя лепшыя кнігі, якія адказваюць патрабаванням і зместу: дэтэктывы сучасных пісьменнікаў, раманы, энцыклапедыі, гістарычныя творы, пазнавальную, мастацкую і дзіцячую літаратуру. У ІІ квартале кнігі былі перададзены ў аддзяленне кругласутачнага знаходжання для пажылых і інвалідаў тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Шчучынскага раёна ў г.п. Астрына.


ПАМЯЦЬ, ЯКОЙ НЕ БУДЗЕ ЗАБЫЦЦЯ…

Гэта вечная і светлая памяць пра подзвіг салдат Вялікай Айчыннай, якія цаной неймаверных сіл і ўласных жыццяў на полі бою і ў тыле падаравалі нам мірнае жыццё, магчымасць расціць дзяцей, працаваць, ствараць і марыць. Не менш глыбокае пачуццё – гонар за народ-пераможцу, які выстаяў, не скарыўся гітлераўскім акупантам.

9 мая супрацоўнікамі аддзела бібліятэчнага маркетынгу Шчучынскай раённай бібліятэкі была праведзена інфармацыйна-патрыятычная акцыя «Лісты Перамогі». Падчас святочных мерапрыемстваў, прысвечаных Дню Перамогі, гасцям раздавалі паштоўкі, выкананыя ў форме франтавых трыкутнікаў. Унутры былі размешчаны лісты, якія былі напісаны савецкімі салдатамі і афіцэрамі ў 1944-1945 гадах. Падчас вайны палявая пошта звязвала байцоў з родным домам. У пасланнях родным гаворыцца аб удзеле ў баях, пра каханне да радзімы і блізкіх.

    Лісты з фронту да гэтага часу беражліва захоўваюць ў многіх сем'ях. У кожнага трыкутніка свая гісторыя: шчаслівая або сумная.

    Бібліятэка ўпершыню праводзіць такую ​​акцыю, аднак, мы спадзяемся, што такія лісты стануць штогадовай добрай традыцыяй, якая дазволіць дадаткова прыцягнуць увагу да вялікага Дня Перамогі, ветэранаў і ўшанаваць памяць загінуўшых за свабоду будучых пакаленняў.

    Да мерапрыемства была аформлена кніжна-ілюстрацыйная выстава "Май.Весна.Победа", арганізаваная бібліёграфам аддзела абслугоўвання і інфармацыі Шчучынскай раённай бібліятэкі Аляксей Л.А., дзе былі прадстаўлены новыя выданні, якія раскрываюць тэму Вялікай Айчыннай вайны.

У Шчучынскай раённай бібліятэцы прайшла літаратурная вечарына, прысвечаная Дню Перамогі "Ёсць у памяці боль і удзячнасць". Важнасць гэтай гістарычнай падзеі з кожным мінулым годам толькі ўзрастае, адзначае вядучая мерапрыемства бібліятэкар аддзела абслугоўвання Курса Вольга Віктараўна.

    Ганаровымі гасцямі мерапрыемства сталі: намеснік ваеннага камісара, начальнік мабілізацыйнай групы капітан Сіўко Аляксей Аляксандравіч, ветэран працы і аўтар шматлікіх зборнікаў вершаў Рэкеда Іван Пятровіч.

     А. А. Сіўко павіншаваў усіх прысутных з надыходзячым святам - Днём Перамогі, адзначыў, як важна не забываць пра подзвіг нашых землякоў і шанаваць памяць пра іх. Асобныя словы ўдзячнасці прагучалі ў адрас І. П. Рэкеды.

    Выступленне яго пачалося з лірычнай ноты: чытання яго вершаў аб небе, пра жыццё, пра каханне. У сваіх успамінах ён закрануў не толькі падзеі, але і сваё асабістае жыццё ў трагічныя і гераічныя для нашай краіны гады.

   Запрошаныя вучні 11 класа СШ №1 не толькі ўважліва слухалі гасцей і вядучую, але і выступілі з чытаннем самых кранальных вершаў пра Вялікую Айчынную вайну. Прысутныя ўшанавалі памяць загінуўшых хвілінай маўчання.

   Гучалі песні Перамогі, словы падзякі, на экране мільгалі асобы герояў, а ў сэрцах гасцей прысутнічала бясконцая падзяка ўсім загінуўшым за Перамогу. У памяць пра мерапрыемства госці атрымалі віншавальныя паштоўкі і кветкі.

У Шчучынскай дзіцячай бібліятэцы прайшло мерапрыемства “На радзіме маёй праз вярсту абяліскі стаяць”. Пачалося мерапрыемства ўступным словам і гутаркай з удзельнікамі пра Дзень Перамогі. Здзейснілі завочнае падарожжа з дапамогай прэзентацый "Брэсцкая крэпасць" і "Хатынь". Бібліятэкар расказала аб сёстрах Хатыні на Шчучыншчыне і прадэманстравала матэрыялы экскурсій у "вогненныя" вёскі нашага раёна. Завяршылася мерапрыемства хвілінай маўчання.
ДА ДНЯ ДЗЯРЖАЎНАЙ СІМВОЛІКІ

РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

Дата, якая штогод адзначаецца ў другую нядзелю мая, аб’ядноўвае ўсе пакаленні, дае магчымасць кожнаму з нас з гонарам усведамляць прыналежнасць да міралюбівай і незалежнай краіны, і радавацца, што менавіта тут – наш дом і нам у ім утульна і добра. Да Дня Дзяржаўнага герба і сцяга ў Шчучынскай дзіцячай бібліятэцы была падрыхтавана інфармацыйная гутарка “Наш герб і наш сцяг – гэта сімвалы свабоды”.

Бібліятэкар расказала пра вышэйшыя сімвалы нашай дзяржавы, дзе кожная дэталь мае важнае значэнне і дае бачныя і наглядныя звесткі пра нашу краіну і наш народ. Суправаджалася гутарка прэзентацыяй "Сімвалы нашай дзяржавы".

Таксама ў бібліятэках раёна прайшлі наступныя мерапрыемствы: дыялог-развага “Герб і сцяг свой паважай і ў крыўду не давай” Астрынская ГПБ, гістарычны ваяж “Герб і сцяг – важнейшыя атрыбуты і сімвалы дзяржавы” Гурнофельская СБ, падарожжа ў гісторыю “Свяшчэнныя сімвалы дзяржавы” Куляшоўская СБМ, гістарычны ваяж “Дзяржаўныя сімвалы краіны – гонар наш” Ражанкаўская СБЦ, экскурс у гісторыю “Ведай і беражы сваю сімволіку” Тур’янская СБ.
СУСВЕТНЫ ДЗЕНЬ ЗДАРОЎЯ

У красавіку ў Шчучынскай раённай бібліятэцы прайшоў інфармацыйны час "У здаровым целе - здаровы дух". Вядучая мерапрыемства - бібліятэкар Вольга Курса расказала дзецям пра важныя элементы чалавечага здароўя - здароўе духоўнае і фізічнае. Фельчар-валеолаг Кірылава Святлана Іванаўна правяла трэнінг "Як зняць прыступы панікі". Бібліятэкар Лупач Мікіта паказаў прысутным цікавыя ролікі пра здаровы лад жыцця. Асаблівая ўвага была ўдзелена прагляду фільма пра спайс. Скончылася мерапрыемства на паэтычнай ноце: выступіў паэт Юрый Віктаравіч Жалязоўскі.



Мерапрыемства “Пачынай з зарадкі дзень”, прымеркаванае да Міжнароднага дня здароўя, прайшло ў Шчучынскай дзіцячай бібліятэцы. Вучні 3 "Г" класа СШ №2 здзейснілі займальнае віртуальнае падарожжа ў краіну Здароўя. Спачатку яны паслухалі легенду пра здароўе, потым быў абраны дэвіз мерапрыемства "Я здароўе зберагу - сам сабе дапамагу". Затым удзельнікі мерапрыемства ўспаміналі прыказкі і прымаўкі пра здароўе. У лісце, якое ўдзельнікі атрымалі ад Майдадыра, знаходзіліся цікавыя загадкі і гульні. У ходзе мерапрыемства рабяты высветлілі складаючыя здароўя: асабістая гігіена, здаровае харчаванне, рэжым дня, заняткі спортам, свежае паветра.

Шчучынская раённая бібліятэка імя Цёткі сумесна з актывістамі раённай арганізацыі БТЧК правяла акцыю "Кроў у імя жыцця" да Сусветнага дня донара крыві. Размясціўшыся ў людным месцы - ля Дома гандлю, пост Чырвонага Крыжа запрашаў усіх жадаючых і пагутарыць на зададзеную тэму, і ціск пракантраляваць.

Побач з падзвіжнікамі Чырвонага Крыжа выставу "Новы стыль жыцця - здароўе" разгарнулі супрацоўнікі раённай бібліятэкі імя Цёткі. Гэтая выстава ў бібліятэцы дзейнічае і абнаўляецца пастаянна.

Юныя валанцёры, раздавалі буклеты, запрашалі вымераць ціск, ўзважыцца, абмеркаваць важныя для здароўя тэмы.
ДА ДНЯ ПАМЯЦІ АХВЯР СНІДУ

Штогод у трэцюю нядзелю мая ва ўсім свеце праводзіцца Міжнародны дзень памяці ахвяр СНІДу. Гэты дзень праводзіцца з мэтай ўспомніць пра тых, хто памёр ад СНІДу, выказаць салідарнасць з людзьмі, якія жывуць з ВІЧ-інфіцыраванымі, прыцягнуць увагу насельніцтва да гэтай праблемы, інфармаваць грамадства, прымусіць задумацца пра тое, што эпідэмія СНІДу можа закрануць кожнага з нас.



Да гэтай даты ў бібліятэках раёна прайшоў шэраг мерапрыемстваў: відэа-дасье “СНІД – не віна, а бяда” Жалудоцкая ГПБ, маральны дыялог “Спыніць СНІД” Васілішкаўская СБ, інфармацыйная гадзіна “STOP СНІД” Гурнофельская СБ і інш.
СУСВЕТНЫ ДЗЕНЬ БЕЗ ТЫТУНЮ

Штогод бібліятэкі ДУК “Шчучынская раённая бібліятэка імя Цёткі” прымаюць удзел у разнастайных акцыях, мэта якіх – прафілактыка палення. Гасцямі такіх мерапрыемтваў становяцца ўрачы, якія расказваюць пра шкоду пакалення.

З 12 па 31 мая ў Беларусі праводзілася рэспубліканская антытытунёвая інфармацыйна-адукацыйная акцыя "Беларусь супраць тытуню", а 31 мая прайшоў Адзіны дзень здароўя "Сусветны дзень без тытуню" пад дэвізам "Тытунь - пагроза для развіцця".

Менавіта ў гэты дзень ў вёсцы Балічы прайшла выяздная гадзіна інфармацыі "Уплыў нікаціну на здароўе чалавека". На пытанне бібліятэкара: "Што самае страшнае ў жыцці?" удзельнікі адказалі - вайна і смерць. Але ў працэсе размовы прыйшлі да высновы, што страшная таксама вайна з самім сабой. Наркотыкі, курэнне, п'янства, агрэсія - усё гэта не робіць жыццё лепшым.

   Зрабіць размову больш прадметным дапамог інспектар групы прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Пракаповіч Дзмітрый Юр'евіч. Ён распавёў пра шкоду і наступствы курэння, нагадаў пра небяспеку курэння, разам з удзельнікамі назваў больш распаўсюджаныя прычыны, чаму людзі пачынаюць паліць.

   Напрыканцы мерапрыемства артысты Ражанкаўскага Дома культуры парадавалі жыхароў аг. Балічы канцэртнай праграмай.

У бібліятэках раёна ў рамках акцыі прайшлі мерапрыемствы: відэагадзіна "Бяспечнага тытуню не існуе" Жалудоцкая ГПБ, інфарміна "Цыгарэта - гэта яд, ён небяспечны для рабят!" Гурнофельская СБ, актуальны дыялог "Калі хочаш доўга жыць, цыгарэты кінь курыць!" Кулешоўская СБ-М, пасяджэнне аматарскага аб'яднання "Паліць не модна" Каменская СБ, інфармацыйны час "Тытунёвы туман падману" Тур’янская СБ і інш.
ВЫХАВАННЕ СЯМЕЙНЫХ ТРАДЫЦЫЙ

У Астрынскай гарпасялковай бібліятэцы прайшла тэматычная сустрэча ў клубе неабыякавых матуль, прысвечаная Дню сям'і "Мы славу семье поём". Мамы разам з дзецьмі актыўна ўдзельнічалі ў віктарыне "Адгадай, хто гэта?", Адрываючы пялёсткі кветкі, вучыліся казаць адзін аднаму добрыя словы (гульня "Скажы мне, які я"), раскрывалі свае кулінарныя таямніцы і слухалі аповяд бібліятэкараў пра самыя "адзінокія" краіны, пра адрозненні жанчын ад мужчын, жартоўныя парады. Дзяўчынкі дарылі удзельнікам вершы, а гарбата і прысмакі зрабілі сустрэчу яшчэ цяплей.

Дзіцячая бібліятэка правяла гадзіну шчырай размовы “Сям’я – тэрыторыя шчасця”. У адкрытай гутарцы з дзецьмі высветлілася, што ў разуменні рабят ёсць сям'я. Далей калектыўна ўдзельнікі мерапрыемства складалі аповяд аб карысных занятках у коле сям'і. Чырвонай ніткай праз мерапрыемства прайшла думка пра традыцыі ў сем'ях, аб пераемнасці пакаленняў. Рабятам былі прапанаваны відэаролікі пра месца дзіцяці ў сям'і. Так як кожны вучань з'яўляецца членам класнага калектыву, свайго роду сям'і, то дзеці прадставілі "замалёўкі" са школьнага жыцця.
МІЖНАРОДНЫ ДЗЕНЬ АБАРОНЫ ДЗЯЦЕЙ
Самае яркае, добрае і самае першае летняе свята 1 чэрвеня - Дзень абароны дзяцей. У рамках абласной акцыі "Кніга дорыць свята» прайшлі святочныя мерапрыемствы ва ўсіх бібліятэках раёна: дзень вясёлых забаў "Кніга дорыць свята" Шчучынская дзіцячая бібліятэка,  свята дзяцінства “Мір усім дзецям на планеце” Жалудоцкая гарпасялковая бібліятэка, свята дзяцінства «Усе колеры лета» Васілішкаўская сельская бібліятэка, забаўляльна-гульнявая праграма "Шчасце, сонца, дружба - вось што дзецям трэба» Ражанкаўская сельская бібліятэка-цэнтр патрыятычнага выхавання,

літаратурна-гульнявая праграма "Кніга дорыць свята» Астрынская гарпасялковая бібліятэка, гульня-падарожжа "Няхай заўжды будзе дзяцінства» Каменская сельская бібліятэка, гульнявы модуль «Казачнае лета запрашае» Бакштаўская сельская бібліятэка, літаратурна-гульнявая праграма "Цудоўнае дзяцінства» Навадворская сельская бібліятэка.

Свята дзяцінства "Лето в формате 3D: Дети. Досуг. Дело" адбылося ў г. Шчучыне. У рамках свята дзіцячая бібліятэка правяла Дзень вясёлых задум "Кніга дорыць свята". Была арганізавана маляўнічая выстава дзіцячых выданняў, выстава дзіцячых карцін, прысвечаных Шчучыну. Бібліятэкары распавялі дзецям пра гісторыю ўзнікнення свята, арганізавалі для іх рухомыя гульні, конкурсы (рамонкі, збяры прыказку, рыфмаваныя загадкі), крыжаванкі па казках, літаратурна-прававую віктарыну, а таксама пазлы і размалёўкі.

Таксама ў рамках абласной акцыі "Кніга дорыць свята" ў Жалудоцкім ГДК сумесна з бібліятэкай прайшло мерапрыемства пад назвай "Мір усім дзецям на планеце". Удзельнікамі былі навучэнцы Жалудоцкай СШ і дзеці з Жалудоцкага дзіцячага садка. Было паказана тэатралізаванае прадстаўленне з удзелам клоўнаў "Вруши" і "Гавруши". Для маленькіх дзяцей падрыхтавалі займальную праграму з цікавымі адкрыццямі, вясёлымі конкурсамі і неверагоднымі казачнымі прыгодамі. Усё гэта суправаджалася музыкай, песнямі, гульнямі, загадкамі.

Бібліятэкары Ражанкаўскай сельскай бібліятэкі-цэнтра патрыятычнага выхавання парадавалі дзяцей забаўляльна-гульнявой праграмай «Счастье, солнце, дружба - вот что детям нужно!». Яны павіншавалі рабят са святам і пажадалі ім правесці пазнавальнае і займальнае лета, распавялі пра гісторыю ўзнікнення свята. Таксама нагадалі маленькім чытачам, каб яны не забывалі летам бібліятэку, абавязкова чыталі, і тады летнія вакацыі будуць не сумнымі, а пройдуць займальна, цікава і пазнавальна.

   Удзельнікі мерапрыемства адправіліся ў займальнае падарожжа па Кніжнай краіне. Сустрэліся з любімымі кніжнымі героямі. Супрацоўнікі бібліятэкі правялі з дзецьмі літаратурную віктарыну "Парад любімых літаратурных герояў» на веданне літаратурных і казачных герояў.

    Скончылася мерапрыемства займальнымі атракцыёнамі і гульнямі для дзяцей.


ЛЕТА КРАСКАМІ ЗВІНІЦЬ

Пад час летніх канікул бібліятэкі імкнуцца арганізаваць вольны час дзяцей. Для гэтага праводзіцца мноства мерапрыемстваў, дзе дзеці могуць пагуляць, паглядзець мультфільмы. Безумоўна, гульнявым формам работы аддаецца перавага, аднак усе ж бібліятэкары імкнуцца даць карысную інфармацыю, напрыклад, правілы паводзін у лесе, на рэках і азерах. Пры маланцы, як вясці сябе калі ты адзін дома. У чэрвені дзіцячая бібліятэка правяла газетна-часопісны вернісаж “Лістай, чытай, святло пазнавай”.  Пачалося мерапрыемства са знаёмства з гісторыяй узнікнення часопісаў і газет. Былі прадстаўлены дзіцячыя часопісы і газеты, якія ёсць у бібліятэцы. Дзецям бібліятэкар расказала, што на старонках часопісаў публікуецца шмат пазнавальнай інфармацыі з розных абласцей ведаў, займальныя гульні, загадкі, пацешныя гісторыі з жыцця дзяцей, разнастайна прадстаўлена творчасць дзяцей: малюнкі, вершы, загадкі. Дзеці даведаліся, што чытачы часопіса маюць магчымасць удзельнічаць у розных конкурсах, а пераможцы атрымаюць прызы.


Прышкольны аздараўленчы лагер "Вясёлка" ў Астрыне працуе ў гэтым годзе ў рамках пазнавальна-гульнявога праекта "Акадэмія Нясумных навук" (да Года навукі). Мерапрыемства праводзяцца кожны дзень ў Астрынскай гарпасялковай бібліятэцы. Вельмі цікава праведзена гульнявая хвілінка здароўя "Сюрпрызы Сонейка". Бібліятэкары планавалі правесці мерапрыемства ў двары бібліятэкі, але Сонейка пачало дзень з дажджавога сюрпрызу і гулялі ў бібліятэцы. У цеснаце, ды не ў крыўдзе. Дзве каманды (хлопчыкі супраць дзяўчынак) "Монстры" і "Зоркі" спаборнічалі ў выкананні "зарадкі здароўя", адказвалі на мудрыя пытанні аб спорце і здароўі, спаборнічалі ў сіле і спрыту і нават спявалі калыханкі. Заўзятары не сумавалі, а перамагла дружба. Усе ўдзельнікі мерапрыемства былі прыняты ў "Таварыства кнігалюбаў" і атрымалі значкі. А напрыканцы бібліятэкары расказалі дзецям пра кнігі, якія дапамогуць захаваць здароўе, дапамогуць карыснымі парадамі.

Таксама ў Астрынскай гарпасялковай бібліятэцы праведзены інфармацыйны відэа-агляд "Сем цудаў Беларусі". Дзеці ўважліва слухалі аповяд пра самыя вядомыя ў Беларусі архітэктурныя помнікі, разглядалі іх фота на экране камп’ютара, задавалі пытанні, расказвалі пра свае ўражанні тыя дзеці, хто пабываў у гэтых месцах. Асабліва спадабаліся ўдзельнікам мерапрыемства легенды пра беларускія замкі і апавяданні бібліятэкараў аб экскурсійных паездках чытачоў бібліятэкі. А пасля знаёмства з кнігамі па гісторыі Беларусі некаторыя дзеці выбралі для сябе тыя, якія іх зацікавілі.

УАстрынскай гарпасялковай бібліятэцы прайшло мерапрыемства Кніга рэкордаў прыроды "Самы, самая, самыя". Імправізаваная відэазала суправаджалася расповядам бібліятэкара, былі выкарыстаныя дыскі, якія маюцца ў фондзе бібліятэкі. Было вельмі прыемна, калі пасля заканчэння лагернага дня дзеці прынеслі два плаката, якія самі намалявалі. У іх яны выказалі сваю любоў да бібліятэкі і кнізе.

РАБОТА АМАТАРСКІХ АБ’ЯДНАННЯЎ

У чэрвені прайшло пасяджэнне аматарскага аб’яднання "Ад усёй душы" Шчучынскай раённай бібліятэкі імя Цёткі на тэму “Як зрабіць свой дом шчаслівым?"

«У роднай хаце і сцены дапамагаюць» - абвяшчае народная мудрасць. На жаль, далёка не ўсе жанчыны адчуваюць сябе ў сваім доме ўтульна. Бо лад у сям'і і поспех шмат у чым залежыць ад жанчыны, ад яе адносіны да хаты. Абавязкова неабходна упрыгожваць свой дом пазітыўнымі прадметамі, каб ён напоўніўся энергіяй радасці і дабрабыту. А зрабіць усё гэта можна сваімі рукамі. На чарговым пасяджэнні клуба "Ад усёй душы» са сваімі працамі пазнаёмілі Іванаўская Л. М. і яе дачка Таццяна, Акульчык Л. Д., Лучко В. У., Кліменка В. М..
ПАВЫШЭННЕ ПРАФЕСІЙНАГА МАЙСТЭРСТВА

У маі ў інфармацыйна-выставачнай зале раённай бібліятэкі адбыўся тэматычны раённы семінар для клубных і бібліятэчных работнікаў "Установы культуры і фарміраванне здаровага ладу жыцця: асноўныя напрамкі работы па прафілактыцы захворванняў і залежнасцяў", на якім выступілі лекары-эпідэміёлагі ГУ «Шчучынскі занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі» Васько Л.С., Шанчук З.Ф., Дарашкевіч М.В. Дапоўнілі мерапрыемства - кніжная выстава "Новы стыль жыцця - здароўе" і дэманстрацыя відэафільмаў "Не марнуй час» і «Пад грыфам смяротна». Былі распаўсюджаны буклеты па ЗЛЖ.

Сучасны бібліятэкар — гэта перш за ўсё інфармацыйны спецыяліст, які валодае сучаснай тэхнікай.

На базе Шчучынскай раённай бібліятэкі імя Цёткі прайшоў абласны семінар "Сучасная бібліятэка: імідж, запатрабаванасць, новы фармат". Сярод удзельнікаў гэтай карыснай прафесійнай сустрэчы былі прадстаўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама, спецыялісты абласной навуковай бібліятэкі імя Е.Карскага, дырэктара раённых бібліятэк Гродзеншчыны.

Удзельнікаў семінара цёпла віталі дырэктар Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі імя Е.Карскага Л. В. Мальцава і намеснік старшыні Шчучынскага райвыканкама Я. Б. Майсей, а галоўны бібліятэкар Р. А. Васюк запрасіла на экскурсію па бібліятэцы імя Цёткі, будынак якой быў рэканструяваны і абноўлены да Дня беларускага пісьменства ў Шчучыне.

Пра асаблівасці і прыярытэт у рэалізацыі культурнай палітыкі ў рэгіёне расказалі намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Шчучынскага райвыканкама Т.В. Ганчарук і дырэктар ДУК "Шчучынская раённая бібліятэка імя Цёткі" А. М. Янкоўская. Тэмы, якія абмяркоўваліся на семінары, тычыліся сучаснай стратэгіі і новых магчымасцяў дзейнасці бібліятэк Гродзеншчыны, іх інфарматызацыі, ўзаемадзеяння з турыстычнымі арганізацыямі з мэтай папулярызацыі турыстычнага прадукту Прынёманскага краю. Сваім вопытам і напрацоўкамі з калегамі падзялілася Г. А. Сцяпанава, загадчыца аддзела Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі імя Е.Карскага.

Удзельнікі семінара азнаёміліся з работай Шчучынскай дзіцячай бібліятэкі. Ацанілі яны і турыстычны патэнцыял архітэктурнай жамчужыны Шчучына - палаца князёў Друцкіх-Любецкіх, пасля чаго накіраваліся ў Васілішкаўскі рэгіён. У Старых Васілішках гасцям паказалі неверагодна папулярны ў турыстаў клуб-музей Чэслава Немэна - земляка-музыканта з сусветна вядомым імем. Пасля чаго госці семінара пазнаёміліся з работай сельскай бібліятэкі ў аграгарадку Васілішкі.

Цікавасць у калег выклікала таксама выстава платнай прадукцыі публічных бібліятэк вобласці, на якой былі прадстаўлены розныя віды друкаваных матэрыялаў.



Спіс выдавецкіх прац за ІІ квартал 2017 года

  1. Аграгарадок Дэмбрава: Рэк. бібліяграфічны спіс/ склад. М.С. Медушэўская – Дэмбрава, 2017.

  2. Жыццё бібліятэк Шчучыншчыны. Панарама падзей ІІ кв.: Інфармацыйны бюлетэнь / склад. Т. А. Красінская, 2017. – 22 с.

Складальнік: метадыст аддзела бібліятэчнага



маркетынгу Т.А. Красінская



База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка