Годзе чалавецтва адзначае 70-годдзе Вялікай Перамогі над фашысцкай Германіяй




Дата канвертавання05.05.2017
Памер54.3 Kb.


У 2015 годзе чалавецтва адзначае 70-годдзе Вялікай Перамогі над фашысцкай Германіяй. 19 – 20 студзеня гэтага года ў Мінску адбыўся 42 з’езд БРСМ, на якім быў дадзены старт Году моладзі, у рамках якога запланаваны мерапрыемствы, прысвечаныя святкаванню Дня Перамогі. На з'ездзе быў дадзены старт маладзёжнай акцыі “Мы памятаем і ганарымся”.http://forums.drom.ru/attachment.php?attachmentid=1659094&d=1303744671

…Я вяду свой рэпартаж з актавай залы гімназіі №1 г.Барысава, дзе збіраюцца старшакласнікі, апранутыя ў парадную школьную форму. З хвіліны на хвіліну тут пачнецца ўрачыстая вечарына “Дарогамі вайны” у рамках акцыі “Памятаем і ганарымся”. Усе змаўкаюць, калі ўваходзіць госць – палкоўнік у адстаўцы, ветэран Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь Аляксееў Анатоль Зянонавіч. Увагу старшакласнікаў прыцягваюць і ўзнагароды на кіцелі, і вайсковая выпраўка, і, нягледзячы на сівізну, хуткасць упэўненых рухаў.

Гучаць фанфары, зал суціхае. На сцэне – удзельнікі клуба “Спадчына”. Размова пра суровыя ваенныя гады пачынаецца вельмі лірычна:


  • 21 чэрвеня 1941 год. Субота. У школах – выпускны вечар – уручэнне атэстатаў сталасці. Учарашнія дзеці сталі дарослымі. Выпускнікі весяліліся ўсю ноч і сустрэлі раніцу – ціхую, цёплую, росную, сонечную. Раніцу 22 чэрвеня 1941 года. З самымі лепшымі марамі і надзеямі на самастойнае жыццё. Шчаслівыя, радасныя адправіліся дахаты. Была нядзеля, выхадны…

Як і ў тую памятную раніцу, гучыць голас дыктара Левітана, які аб’яўляе аб пачатку вайны. На сцэне вучні 10 ”А” класа. Яны выконваюць песню А.Аляксандрава на словы В.Лебедзева-Кумача “Свяшчэнная вайна”. Твары хлопцаў сур’ёзныя, яны ўнутрана сканцэнтраваны. Зал з заміраннем слухае, здаецца, што ўсе перанесліся ў атмасферу ўсеагульнага гора і жадання выстаяць перад ворагам.

Члены клуба “Спадчына” як бы праводзяць прысутных па дарогах вайны:



- Год 1941. Маці-Радзіма паклікала сваіх сыноў на барацьбу супраць заклятага ворага. І яны сталі грознай сцяной на яе абарону. Салдатамі станавіліся ўчарашнія касцы і аратыя, рабочыя і служачыя, настаўнікі і ўрачы...

Асабліва ўважліва слухае зал пра ваенныя падзеі ў нашым родным Барысаве:



26 – 27 чэрвеня на захад ад Барысава курсанты танкавага вучылішча трымаюць абарону на лініі Стахава – Пруток – Стаі – Ельніца, стрымліваючы рух праціўніка па аўтамагістралі Мінск – Масква. Баі з перадавымі часцямі праціўніка, які меў вялікую перавагу ў жывой сіле і асабліва ў тэхніцы, былі ўпартыя і кровапралітныя. Але 29 чэрвеня нашы войскі вымушаны былі адысці на заходнія ўскраіны Нова-Барысава. Адзін з удзельнікаў абароны ўспамінаў: “Ад світання і да поўнай цемнаты над мастом цераз Бярэзіну і над нашымі пазіцыямі віселі варожыя самалёты. Адна за адной цэлымі серыямі падалі бомбы, узнімаючы вадзяныя слупы, вырываючы з каранямі дрэвы. Кіпела вада ў рацэ, неба змешвалася з зямлёю, а людзі стаялі на сваіх месцах, абараняючы мост”...

  • Год 1942-і… Баі дні і ночы. Прыкрыя дарогі адступленняў. Пакуты мільёнаў людзей, бежанцаў, дарогі, узараныя снарадамі, начыненыя мінамі, перагароджаныя калючым дротам.

На экране – ваенная фотахроніка, а са сцэны гучыць песня В.Баснера і М.Матугоўскага “На безымяннай вышыні”. Выконваюць яе юнакі і дзяўчаты 10 “В” класа. ім удаецца перадаць і трагізм становішча, і гераізм нашых салдат. Зал ацаніў выступленне дружнымі апладысментамі.

  • 1943-і год увайшоў у гісторыю Вялікай Айчыннай як год вялікіх перамог. Пералом у вайне адбыўся. Але тым больш лютавалі фашысты. Усюды, дзе ступала нага фашыстскага салдата, адбываліся забойствы мірных людзей. У кожнага нямецкага салдата была памятка: “У цябе няма сэрца, нерваў, на вайне яны не патрэбны – забівай, не спыняйся, калі перад табою стары ці жанчына, хлопчык ці дзяўчына, – забівай”.

Як рэквіем па закатаваных, замучаных і спаленых, гучыць звон Хатыні.

  • Год 1944-ы. Ён упісаны ў летапіс Вялікай Айчыннай не толькі шматлікімі чалавечымі ахвярамі. Гэта яшчэ год нашых вялікіх перамог над ворагам. У канцы чэрвеня 1944 года перадавыя часці Трэцяга Беларускага фронту выйшлі да ракі Бярэзіны і пачаліся баі за вызваленне нашага горада.

Усхвалявана гучаць галасы Давіда Чарневіча, Лізы Яцук і Машы Семчанкі: яны расказваюць пра подзвіг экіпажа Паўла Рака. «Што адбылося з танкам Паўла Рака, ніхто не ведаў, — пісаў пасля ў сваіх успамінах пра бой пад Барысавам у ноч з 29 на 30 чэрвеня 1944 года яго аднапалчанін Міхал Кузняцоў. — Усю ноч з розных месцаў Барысава даносіліся гарматныя стрэлы, кулямётныя чэргі. Мы дапускалі многае: у горад прабіліся нашы падраздзяленні, дзейнічаюць партызаны. Але ніхто нават выказаць здагадку не мог, што паядынак з цэлым варожым гарнізонам вядзе адзін-адзінюткі танк. Ён павінен быў быць знішчаным адразу. Калі мы трапілі ў Барысаў, я бачыў месца апошняга бою аднапалчан... І танк з вежай, развернутай прамым пападаннем буйнакалібернага снарада, выпушчанага, мусіць, з блізкай адлегласці…» - гэтымі словамі завяршаюць дзесяцікласнікі пранікнёнае апавяданне, а зал усе яшчэ пад уплывам пачутага. І ў гэтай цішыні чуваць гук метранома. Як набат, гучаць лічбы. Лічбы, за якімі жыцці, адданыя за Радзіму, цана Перамогі ў гіганцкім паядынку дзвюх непрымірымых варожых сіл, дзвюх процілеглых філасофій — гуманізму і чалавеканенавісніцтва.

І той смутак і боль, які відаць па выразах твараў слухачоў, перадаецца і песняй Я.Фрэнкеля на верш Р.Гамзатава “Жураўлі”. Чысты голас салісткі квартэта “Экспромт” Тані Мешчараковай, вучаніцы 10 “Г” класа, вымушае змахнуць слёзы, якія, дарэчы, з’явіліся не толькі на вачах старэйшага пакалення…



  • Год 1945-ы… Гэта год вызваленчага паходу Чырвонай Арміі ў Заходнюю Еўропу. Савецкі салдат выратаваў Чэхію і Славакію, Венгрыю і Румынію, Польшчу і Югаславію, Аўстрыю ад карычневай чумы фашызму. Дваццаццю чатырма залпамі з трохсот дваццаці чатырох гармат салютавала Масква адважным воінам, якія вызвалілі Берлін і ўзнялі Сцяг Перамогі над рэйхстагам! –гучаць радасна-ўзнёслыя галасы вядучых. А да выступлення рыхтуецца 10 “Б” клас. У выкананні вакальнай групы гучыць “Майскі вальс” І.Лучанка на верш паэта-франтавіка М.Ясеня. А ў глыбіні сцэны – дзесяцікласнікі танцуюць вальс. І гэтым танцам яны як бы перадаюць еднасць пакаленняў, аднаўляюць атмасферу радасці мая 1945 года.


Старэнькія, сівыя ветэраны,

Прад Вамі нізка я схіляю галаву

І пакланіцца да зямлі хачу Вам

За подзвіг Ваш, за тое, што жыву.

За дзень сягонняшні, за шчасце жыць у міры,

За сонца яркае і за блакіт нябёс,

За свет юнацтва дзякуем Вам шчыра

І за жыццё без гора і без слёз,

– такімі словамі завяршаюць сваё выступленне члены клуба “Спадчына”.

Напрыканцы слова прадстаўляецца госцю – палкоўніку ў адстаўцы, ветэрану Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь Аляксееву Анатолю Зянонавічу. Анатоль Зянонавіч павіншаваў усіх членаў БРСМ з удалым пачаткам акцыі “Памятаем і ганарымся”, павіншаваў усіх са свтяам – Днём абаронцаў Айчыны. З жалем у голасе ён гаварыў пра тое, што тыя людзі, якія вынеслі на сваіх плячах увесь цяжар вайны, не могуць ужо прысутнічаць на масавых мерапрыемствах: стан здароўя не дазваляе. І таму параіў юнакам і дзяўчатам да 9 мая наведаць сваіх родных і блізкіх, якія перажылі вайну і пасляваенныя нястачы, і шчыра павіншаваць з найвялікшым у іх жыцці святам – Днём Перамогі. А потым А.З.Аляксееў выканаў ганаровую місію – уручыў лепшым гімназістам, якія дасягнулі паўналецця, кнігі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь”, а юнакам-дзесяцікласнікам - пасведчанне грамадзяніна, які падлягае прызыву на ваенную службу.c:\users\демидко_евгения\appdata\local\microsoft\windows\temporary internet files\content.word\алексеев а.з.гимна 1 борисов.jpg

21 лютага 2015 г., рэпартаж вяла вучаніца 10Г класа Лізавета Яцук



c:\users\демидко_евгения\appdata\local\microsoft\windows\temporary internet files\content.word\новый рисунок.png




База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка