Горад Брэст з'яўляецца культурнай сталіцай Беларусі. У ім мноства помнікаў гісторыі І мастацтва. Вялікія прасторныя вуліцы зачароўваюць людзей І запрашаюць у цэнтр горада




Дата канвертавання25.12.2016
Памер499 b.



Горад Брэст з'яўляецца культурнай сталіцай Беларусі. У ім мноства помнікаў гісторыі і мастацтва. Вялікія прасторныя вуліцы зачароўваюць людзей і запрашаюць у цэнтр горада. Аднак не кожны ведае, гісторыю вуліц, якія знаходзяцца на ўскрайку горада. Хочацца расказаць пра вуліцу, на якой я жыву.

  • Горад Брэст з'яўляецца культурнай сталіцай Беларусі. У ім мноства помнікаў гісторыі і мастацтва. Вялікія прасторныя вуліцы зачароўваюць людзей і запрашаюць у цэнтр горада. Аднак не кожны ведае, гісторыю вуліц, якія знаходзяцца на ўскрайку горада. Хочацца расказаць пра вуліцу, на якой я жыву.



Размешчана ва ўсходняй частцы горада. Названая ў 1980 годзе ў гонар маёра П. М. Гаўрылава – абаронцы Брэсцкай крэпасці. Працягласць каля 1200 м - ад вул. Я. Купалы да вул. Маскоўскай. Уздоўж вуліцы выраслі сучасныя шматпавярховыя жылыя дамы, крамы, школы. Тут знаходзяцца мытні «Заходні Буг» і Брэсцкая, філіял N 1 Брэсцкай гарадской стаматалагічнай паліклінікі, 28-е гарадское аддзяленне сувязі, філіял дзіцячай паліклінікі N 2, аптэка № 173, кафэ «Казка», сюды выходзіць бакавы фасад КУП «Берасцейская аздараўленчая служба» , больш вядомае старажылам як ФАК.

  • Размешчана ва ўсходняй частцы горада. Названая ў 1980 годзе ў гонар маёра П. М. Гаўрылава – абаронцы Брэсцкай крэпасці. Працягласць каля 1200 м - ад вул. Я. Купалы да вул. Маскоўскай. Уздоўж вуліцы выраслі сучасныя шматпавярховыя жылыя дамы, крамы, школы. Тут знаходзяцца мытні «Заходні Буг» і Брэсцкая, філіял N 1 Брэсцкай гарадской стаматалагічнай паліклінікі, 28-е гарадское аддзяленне сувязі, філіял дзіцячай паліклінікі N 2, аптэка № 173, кафэ «Казка», сюды выходзіць бакавы фасад КУП «Берасцейская аздараўленчая служба» , больш вядомае старажылам як ФАК.



Вуліца названа ў гонар Пятра Міхайлавіча Гаўрылава, які нарадзіўся 30 чэрвеня 1900 года ў вёсцы Альведзіна Пестрачынскага раёна (Татарстан). Герой Савецкага Саюза, Ганаровы грамадзянін Брэста (удастоены звання ён быў у 1967 г.). У 1939-м, пасля заканчэння паскоранага курса Ваеннай акадэміі ім. М.В. Фрунзе, Гаўрылаў фарміруе 44-й стралковы полк, які прымае баявое хрышчэнне на Карэльскім перашэйку. У сакавіку 1940 полк накіраваўся ў Латвію, а затым у складзе 42-й стралковай дывізіі быў перакінуты ў заходнія раёны Беларусі. У красавіку 1941-га частка перадыслакавалася ў Брэсцкую крэпасць. Разам з сям’ёй маёр Гаўрылаў жыў у цытадэлі, у адным з дамоў камсастава.

  • Вуліца названа ў гонар Пятра Міхайлавіча Гаўрылава, які нарадзіўся 30 чэрвеня 1900 года ў вёсцы Альведзіна Пестрачынскага раёна (Татарстан). Герой Савецкага Саюза, Ганаровы грамадзянін Брэста (удастоены звання ён быў у 1967 г.). У 1939-м, пасля заканчэння паскоранага курса Ваеннай акадэміі ім. М.В. Фрунзе, Гаўрылаў фарміруе 44-й стралковы полк, які прымае баявое хрышчэнне на Карэльскім перашэйку. У сакавіку 1940 полк накіраваўся ў Латвію, а затым у складзе 42-й стралковай дывізіі быў перакінуты ў заходнія раёны Беларусі. У красавіку 1941-га частка перадыслакавалася ў Брэсцкую крэпасць. Разам з сям’ёй маёр Гаўрылаў жыў у цытадэлі, у адным з дамоў камсастава.



Сабраўшы курсантаў школы, маёр арганізаваў абарону на ўчастку каля Паўночных варот і Усходняга форта Кобрынскага ўмацавання. Камандзір 45-й пяхотнай дывізіі немцаў генерал-маёр Шліппер пісаў у данясенні: «Сюды нельга было падступіцца, маючы толькі пяхотныя сродкі, так як цудоўна арганізаваны ружэйны і кулямётны агонь з глыбокіх акопаў і з падковападобнага двара скошваць кожнага, хто прыйшоў сюды».

  • Сабраўшы курсантаў школы, маёр арганізаваў абарону на ўчастку каля Паўночных варот і Усходняга форта Кобрынскага ўмацавання. Камандзір 45-й пяхотнай дывізіі немцаў генерал-маёр Шліппер пісаў у данясенні: «Сюды нельга было падступіцца, маючы толькі пяхотныя сродкі, так як цудоўна арганізаваны ружэйны і кулямётны агонь з глыбокіх акопаў і з падковападобнага двара скошваць кожнага, хто прыйшоў сюды».



Потым былі чатыры гады палону - лагеры смерці «Святыя крыжы» (Польшча), Хаммельбург, Рэгенсбург, Дахау. Пасля вызвалення савецкімі войскамі ў маі 1945-га Гаўрылаў працягваў службу ў Савецкай Арміі. Званне Героя Савецкага Саюза яму было прысвоена 3 студзеня 1957 г. указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР - за ўзорнае выкананне воінскага абавязку, мужнасць і гераізм, праяўленыя пры абароне Брэсцкай крэпасці. Многія гады ён актыўна працаваў у Савецкім камітэце ветэранаў вайны.

  • Потым былі чатыры гады палону - лагеры смерці «Святыя крыжы» (Польшча), Хаммельбург, Рэгенсбург, Дахау. Пасля вызвалення савецкімі войскамі ў маі 1945-га Гаўрылаў працягваў службу ў Савецкай Арміі. Званне Героя Савецкага Саюза яму было прысвоена 3 студзеня 1957 г. указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР - за ўзорнае выкананне воінскага абавязку, мужнасць і гераізм, праяўленыя пры абароне Брэсцкай крэпасці. Многія гады ён актыўна працаваў у Савецкім камітэце ветэранаў вайны.



... У 1981-м на магіле П.М. Гаўрылава пастаўлены помнік (скульптар В. Лятун, архітэктар Ю. Казакоў), імя яго ўвекавечана і ў нашым горадзе на алеі «Іх імёнамі названы вуліцы Брэста».

  • ... У 1981-м на магіле П.М. Гаўрылава пастаўлены помнік (скульптар В. Лятун, архітэктар Ю. Казакоў), імя яго ўвекавечана і ў нашым горадзе на алеі «Іх імёнамі названы вуліцы Брэста».



Ужо шмат гадоў на ўчастку, абмежаваным жылой забудовай вул. Гаўрылава і вуліцамі Ленінградская, Арлоўская існуе сама па сабе пустка. Мясцовыя жыхары прывыклі да такога стану спраў і прыстасавалі яе для ўласных патрэб: тут гуляюць дзеці, ходзяць на прыпынак, выгульваюць сабак. Аднак зусім нядаўна на гэтым участку заўважаны невялікія прыкметы пачатку будаўніцтва.

  • Ужо шмат гадоў на ўчастку, абмежаваным жылой забудовай вул. Гаўрылава і вуліцамі Ленінградская, Арлоўская існуе сама па сабе пустка. Мясцовыя жыхары прывыклі да такога стану спраў і прыстасавалі яе для ўласных патрэб: тут гуляюць дзеці, ходзяць на прыпынак, выгульваюць сабак. Аднак зусім нядаўна на гэтым участку заўважаны невялікія прыкметы пачатку будаўніцтва.



Зараз на вуліцы размешчана велізарная колькасць дамоў. Стаматалогія, крамы, на вуліцы кіпіць актыўнае жыццё.

  • Зараз на вуліцы размешчана велізарная колькасць дамоў. Стаматалогія, крамы, на вуліцы кіпіць актыўнае жыццё.

  • Мне вуліца, на якой я жыву, вельмі падабаецца! Пра густы не спрачаюцца...



Прэзентацыю падрыхтавала

  • Прэзентацыю падрыхтавала

  • вучаніца 11 «В» класса

  • ДУА «Сярэдняя школа №7 г. Брэста»

  • Строкач Марта




База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка