Göran Andersson 4 лютага 2004 быў запу Facebook




Дата канвертавання05.03.2017
Памер445 b.


Göran Andersson








4 лютага 2004 быў запу Facebook.

У той час, 75% шведаў мелі камп’ютар у сябе дома, і 68% падключэнне да Інтэрнэту ў хатніх умовах. Толькі 27 % мелі шырокапалосны інтэрнэт дома. Смартфоны яшчэ не прыйшлі на рынак.

Сёння, 70 % карыстальнікаў Інтэрнэту ў Швецыі – карыcтальнікі і Facebook.

Being critical (быць крытычным) - быць вірусным апанентам і свядомым карыстальнікам



Хто?

і

Чаму?









За выключэннем, калі яны прыходзяць з міліцыі або групы «Анёл» (пошук прапаўшых без вестак). Чаму? Ну, вы не ведаеце ўсю гэтую гісторыю. Часам за вельмі эмацыйнай просьбай знайсці блізкага чалавека (каб тыя, хто чытае адчулі сябе апошнімі людзьмі, калі не націснуць кнопку «Падзяліцца»), можа хавацца звычайны ілгун. Яшчэ горш – той, хто пераследуе ахвяру, ці той, хто хоча некаму адпомсціць.

Тое, што інфармацыя выглядае шчырай, не робіць яе больш праўдзівай. Часам людзі хаваюцца ад хатняга гвалту, уцякаюць ад пераследу, так што раскрыццё асобы, можа азначаць для іх вялікую небяспеку…

2. Не дзяліцеся чужой інфармацыяй пра здарэнні.

Тое ж самае - вы не ведаеце, факты. Пры распаўсюдзе інфармацыі аб прыкметах падазронага або пацярпелага, вы рызыкуеце нашкодзіць нявінным і распаўсюдзіць ілжывыя заявы, якія дэзарыентуюць многіх людзей.

Гаворка ідзе таксама аб абароне тых, хто непасрэдна пацярпеў у сітуацыі. Яны часта не маюць ніякага жадання прыцягваць увагу грамадскасці ў той час, калі яны патрапілі ў складаную сітуацыю або глыбокую трагедыю.

(Прыклад: уявіце пачуцці ахвяры групавога згвалтавання, якое трансліравалі ў фэйсбуку.)

3. Конкурсы і розыгрышы прызоў.

Калі вам прапануюць распаўсюдзіць карцінку ці «лайкнуць» слайд, каб выйграць прызы на Facebook, ведайце, што гэта афёра. Такія спаборніцтвы з'яўляюцца незаконнымі.

Некаторыя з паведамленняў Facebook утрымліваюць спасылкі на старонкі, на якіх просяць даць вашу асабістую інфармацыю, каб канкураваць за прыз. Такія конкурсы не з'яўляюцца незаконнымі, але практычна не маюць пераможцаў, уладальнік сайта збірае інфармацыю для продажы яе шматлікім кампаніям, каб яны маглі вам адправіць рэкламу па электроннай пошце ці тэлефоне.

4. Не праходзьце тэсты на Facebook.

На некаторых вэб-сайтах, якія прапануюць тэсты, рэкамендуецца ўвайсці ў сістэму з уліковым запісам сацыяльнай сеткі і даць дазвол, каб размясціць вынікі на старонцы. Гэта заўсёды папераджальны знак, бо клікнуўшы, вы дазваляеце мець поўны кантроль над сваім уліковым запісам.

Вы заўважылі, што ваш профіль Facebook пачаў размяшчэнне інфармацыі без вашага ведама? Ёсць дзве рэчы, якія вы павінны зрабіць: папярэдзьце сваіх сяброў і выдаліце сайт са спісу ў вашым акаўнце ў Facebook.

Як гэта зрабіць: Націсніце на маленькую кнопку з замком у верхнім правым куце і абярыце "Control Privacy» (Налады прыватнасці). Затым націсніце кнопку «Далей» і абярыце «Прыкладанні", дзе знаходзяцца прыкладанні, якія маюць доступ да ўліковага запісу. Затым, націсніце на "х", каб выдаліць непатрэбны сайт.

5. Ніколі не распаўсюджвайце тое, што вы не дачыталі да канца.











Мужчыны і жанчыны

Швецыя самая лепшая краіна ў плане роўнасці!!!!!





Пытанні для карыстальнікаў СМІ для выяўлення гендарных стэрэатыпаў

Гендарныя стэрэатыпы ўплываюць на наша ўспрыманне рэальнасці, але, іх можна выявіць. Адзін са спосабаў – задаць сабе пытанні: хто, дзе і як? Хто? Хто выступае ў ролі асобаў, якіх прэзентуюць СМІ: у якасці эксперта або спікера? У якасці прыватнай асобы або прафесіянала? У якасці хатняй гаспадыні ці спартыўнай зоркі?

Дзе? У якім акружэнні знаходзіцца чалавек, якога фатаграфуюць ці пра якога пішуць? На працы? Дома на канапе? На кухні? У трэнажорнай зале?

Як? Як чалавек сфатаграфаваны ці апісаны: як актыўны або пасіўны? Як ахвяра падзей або як стваральнік падзей? Усміхаецца або турбуецца? Ці падаецца яго / яе поўнае імя і пасада? Ці змяняецца назва пасады або ўжываецца мужчынскі род (дырэктар, паэт, настаўнік)?

Два рэкламных малюнкі. Які з іх у Швецыі забаронены?





37 секунд

https://youtu.be/k55bm2Z3l08







Кароткае практыкаванне для крытычнай ацэнкі інфармацыі.

1. Дайце вучням прачытаць кароткі тэкст.

2. Скажыце, што гэта тэкст, які яны бачаць на вэб-сайце або ў газеце. У некалькіх месцах у тэксце, ёсць падставы задумацца і мець пільнае вока. Ці могуць яны вызначыць месцы? Колькі іх?

3. Пасля агучвання перачытайце тэкст, спыняючыся на спрэчных момантах і абмяркуйце іх. «Новыя даследаванні паказалі, што, небяспечна чысціць зубы каляровай зубной пастай. Усё больш і больш людзей, чысцяць зубы зубной пастай з каляровым складнікам, паказвае тэлефоннае апытанне. Эксперты лічаць, што каляровая зубная паста можа выклікаць рак дзясен. Тым не менш з інфармаваных крыніц стала вядома, што Сусветная Федэрацыя Стаматолагаў хацела замаўчаць гэты факт, Калі гэта стала вядома бацькам, адбыўся грамадскі рэзананс.»

Лічым: Я павінен быць крытычным у 3 месцах тэксту

Я павінен быць крытычным у 5 месцах тэксту

Я павінен быць крытычным у 6 месцах тэксту

Правільны адказ: У шасці месцах! 1. «Новыя даследаванні паказалі» - Хто стаіць за дадзенымі, якая мэта даследаванняў? 2. «Усё больш і больш» - Колькі людзей усё больш і больш? 3. «тэлефоннае апытанне» - Колькім вы тэлефанавалі? Усім? 4. «Эксперты лічаць» - што за эксперты, ці ёсць і іншыя спецыялісты, якія думаюць інакш? 5. «з інфармаваных крыніц», - чаму мы не ведаем крыніцы? 6. «грамадскі рэзананс» - Колькі трэба водгукаў бацькоў, каб гэта можна было лічыць грамадскім рэзанансам?

TACK!!!!!!

Дзякуй!!!!



База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка