Графік работы дзяржаўнай установы адукацыі “Сцешыцкі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа” ў шосты дзень тыдня




Дата канвертавання14.02.2017
Памер20.52 Kb.
Графік

работы дзяржаўнай установы адукацыі

Сцешыцкі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя



школа” ў шосты дзень тыдня

на 14.01.2016 г.



п/п

Змест дзейнасці

Час правядзення

Удзельнікі

Адказныя

1

Гурток “Горад майстроў”

10:00 – 11:40

5 – 8 кл.

Гнаценка Л.В.

2

Гурток “Каприз”

11:00 – 12:40

7 – 11 кл.

Мацкевіч Д.А.

 3

   


 

 Дзень лыжніка “Хуткая лыжня”

Дзень здароўя Спартыўнае свята “Здравствуй, Зимушка-Зима!”



 11:00 – 12:00

 

12:00 - 13:00 



 6 - 11 кл. 

 

1 – 5 кл. 



 Грынцэвіч Л.У.

 

Давідовіч Л.М. 



4

Дзяжурства бацькоўска-настаўніцкага патруля

22:00 – 24:00

 

Татаржына Т.В.

Куранава С.М.

 


 Паспрабуйце адказаць на пытанне: "Якая ў нас зіма?"

– Хтосьці скажа:- "Халодная і снежная", а хтосьці запярэчыць: "Зусім не халодная і не вьюжная". "Прыгожая, пухнатая і беласнежная!" – захоплена ўсклікне іншы. А на самай справе, калі прыгледзецца, яна і сцюдзёная і з адлігай, з завеямі і з капяжом, снежная, ды з сонцам. І дзень зімой розны! Зіма для большасці з'яўляецца любімым часам года. Бо зіма - гэта час весялосці і святаў, людзі сустракаюць доўгачаканы Новы год, Каляды, Стары Новы год, дзень абаронцы Айчыны. Зіма нясе радасць у нашы хаты.

 У нашай установе адукацыі на Стары Новы год прайшло свята з гульнямі і эстафетамі «Добры дзень, Зімачка-Зіма». Хлопцы пачатковай школы вырашылі, што сядзець дома ў гэты дзень ніяк нельга. Сабраліся ў школьным спартзале і зладзілі самыя вясёлыя зімовыя спаборніцтвы.

Спаборнічалі дзве зборныя каманды: Снегавік і Сняжынка. Пасля прывітання адзін аднаго спаборніцтва пачалося.

 Хлапчукі і дзяўчынкі з радасцю скакалі ў мяшках, каталіся ў ступе Бабы Ягі, купаліся ў палонцы, апраналі шапкі – невідзімкі, экіпіровалі камандных лыжнікаў, гулялі ў «хакей». Самая непрадказальная эстафета «Валёнкі». Трэба было прайсці дыстанцыю ў ботах 47 памеру як мага хутчэй і не ўпасці. Цяжэй усіх аказалася для дзяўчынак другога класа, але яны стараліся з усіх сіл і не падвялі свае каманды. Адны, не звяртаючы ўвагі на тое, што адбываецца вакол, стараліся з лепшым вынікам прайсці сваю частку каманднай эстафеты, іншыя дружным «хутчэй» падтрымлівалі сяброў. Лепшай па выніках адзінаццаці конкурсаў стала каманда «Снегавік», на другім месцы – «Сняжынкі». Як бы не размеркаваліся месцы, у першую чаргу школьнікі прыйшлі за добрым настроем. Кожны ўдзельнік атрымаў Навагодні запал, паказаў свай спрыт і старанне. 

Мяркуючы па ўсім не дарма дружнае спартыўнае «дабрыдзень» сказалі сцешыцкія школьнікі зімушке-зіме. Па прагнозах сіноптыкаў зусім хутка яна заявіць аб сабе не толькі па календары.



alt

alt

alt

alt

alt

alt

alt

alt


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка