Гульні па развіццю дробнай маторыкі пальцаў рук




Дата канвертавання17.01.2017
Памер23.32 Kb.
Гульні па развіццю дробнай маторыкі пальцаў рук

Гульні па развіццю дробнай маторыкі пальцаў рук
1. Мяшэчкі з крупамі.
Гэтая гульня даступная зусім маленькім дзеткам. Трэба зрабіць некалькі невялікіх мяшочкаў з шчыльнай тканіны. У іх насыпаем розныя крупы: грэчку, гарох, фасоль, проса. Галоўнае, каб мяшочак не парваць. Пад наглядам дарослага даецца такі мяшочак малому. Ён абмацвае яго, мне. Розныя крупы даюць розныя адчуванні.З дзеткамі старэйшага ўзросту можна ўжо спрабаваць адгадаць, што за збожжа ўнутры.
2. Любімыя многімі пальчыкавыя гульні-забавы. Гэтыя гульні дапамагаюць зняць тонус з далоняў і таксама суправаджаюцца лёгкім масажам. Мабыць, самая вядомая гульня пра сароку:            
Сарока-сарока кашу варыла,
(варым-перамешваем кашу на далоньцы)            
Дзетак карміла.            
Гэтаму дала,гэтаму дала,
(Масажыруйце пальчыкі па асобку)          
Гэтаму дала, гэтаму дала,        
 А гэтаму не дала.            
Ты дроў не калоў? Не калоў.            
Ваду не насіў? Не насіў.            
Мы табе кашкі не дамо.
3. Гульні з сыпкімі матэрыяламі: крупы, збожжа, бабовыя, макароны, пясок. Тут вялікі прастор для фантазіі. Крупы можна проста насыпаць у глыбокую міску і даць дзіцяці парыцца ў ёй, пакупаць ручкі. Можна змяшаць розныя крупы.
Дайце дзіцяці 2 міскі. У адну насыпце крупы, а другую пакіньце пустою. Дзіцяці дайце лыжку і прапануеце з дапамогай лыжкі перасыпаць крупы з адной міскі ў другую.
4. Схаваць у манку фасолю, гузікі, дробныя цацкі. А затым папрасіць дзіця знайсці. У пясочніцы таксама можна спачатку закапаць прадмет, а потым яго шукаць. Толькі пясок павінен быць сухім і чыстым. Таксама ў рачным пяску бывае шмат каменьчыкаў і ракавінак. Паспрабуйце пазбіраць каменьчыкі ў вядзерца на дзіцячай пляцоўцы, а потым выкласці з іх малюнак на пяску.
5. Варыянт гульні з манкой - малюем пальчыкам. На паднос насыпаць пласт манкі і паспрабаваць пальцам намаляваць што-небудзь.
6. Набраць цэлы пакет хваёвых шышак ў лесе. Асабліва цікава гуляць з імі на тэму вершыка пра мядзведзіка:
Мішка касалапы

Па лесе ідзе.

Шышкі ён збірае,

Песенькі пяе.

шышка адскочыла

Прама мішцы ў лоб.

Мішка раззлаваўся

І нагою - топ!


Дайце дзіцяці кошык або вядзерца і хай збірае рассыпаныя па падлозе шышкі.

7. Карысным заняткам, умацоўваючым пальчыкі, з'яўляецца націскванне розных кнопак. Тут дапамогуць розныя музычныя цацкі і кніжкі з кнопкамі.


8. З дзецьмі можна ляпіць з пластыліну, салёнага цеста. Яно мякчэй і бяспечней пластыліну.
9. Маляванне або размалёўванне малюнкаў - любімы занятак дашкольнікаў і добрае практыкаванне на развіццё дробнай маторыкі рук. Звярнуць увагу трэба на малюнкі дзяцей. Разнастайныя яны? Калі хлопчык малюе толькі машыны і самалёты, а дзяўчынка падобных адзін на аднаго лялек, то гэта наўрад ці станоўча паўплывае на развіццё вобразнага мыслення дзіцяці.
10. Выраб вырабаў з паперы. Напрыклад, выразанне самастойна нажніцамі геаметрычных фігур, складанне ўзораў, выкананне аплікацый. Дзіцяці трэба ўмець карыстацца нажніцамі і клеем. Па выніках такіх работ вы зможаце ацаніць наколькі развіта дробная маторыка рук і руху пальчыкаў малога.
11. Зашпільванне і расшпільванне гузікаў, кнопак. Добрая трэніроўка для пальчыкаў, удасканальваецца спрытнасць і развіваецца дробная маторыка рук.
12. Усмоктванне піпеткай вады. Развівае дробныя рухі пальчыкаў і паляпшае агульную маторыку рук.
13.Нанізванне бус і гузікаў. Улетку можна зрабіць бусы з рабіны, арэшкаў, насення гарбуза і агуркоў, дробных пладоў і г. д. Цікавы занятак для развіцця ўяўлення, фантазіі і дробнай маторыкі рук.
14.Пляценне касічак з нітак, вянкоў з кветак.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка