Хада многа напісана пра вочы, што яны з’яўляюцца адлюстроўкам душы, псіхічнай арганізацыі чалавека. Напісана І пра губы. Але, можа, нічога не выяўляе чалавека так, як яго хада. В




Дата канвертавання21.02.2017
Памер7.53 Kb.
ХАДА


Многа напісана пра вочы, што яны з’яўляюцца адлюстроўкам душы, псіхічнай арганізацыі чалавека. Напісана і пра губы. Але, можа, нічога не выяўляе чалавека так, як яго хада.

Вось прайшоў нехта наперадзе, і табе робіцца нядобра ад адчування, што гэта рушыць цяжкая, упартая, сляпая сіла, якая не знаецца з такімі тонкімі нюансамі душы, як ласка, пяшчота, дабрата, каханне, чуласць, спагада.

І ўся гэта трывога толькі ад таго, што чалавек прайшоў непрыгожа, няўклюдна, як кажуць, па-мядзведжы – наскамі ўсярэдзіну.

На жаль, бывае, гэтак ходзяць і жанкі, нават маладыя дзяўчаты. Дзе ўжо там думаць пра нейкую жаноцкасць.

Хаду таксама трэба выхоўваць. Як інтэлект. А яны звязаны між сабою, я ў гэта веру. Чалавек не мае права быць непрыгожым. І нядобрым.


Хада” Ян Скрыган


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка