Ххххххххххх для інфармавання ўсіх зацікаўленых Аб разглядзе зварота




Дата канвертавання21.06.2017
Памер11.47 Kb.


ХХХХХХХХХХХ

для інфармавання ўсіх зацікаўленых


Аб разглядзе зварота
Паважаны ХХХХХХХХХХ!
Ваш зварот па пытанню устаноўкі шыльд з гістарычнымі назвамі вуліц горада Гродна ад 15.11.2016 г., які паступіў на сайт Гродзенскага гарадскога выканаўчага камітэта, разгледзены структурнымі падраздзяленнямі Гродзенскага гарадскога выканаўчага камітэта.

Складзены спіс вуліц, якія знаходзяцца на тэрыторыі гістарычнага цэнтра горада Гродна. З мэтай вызначэння гістарычных назваў вуліц у розныя часы накіраваны звароты ў наступныя ўстановы: УА “Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы”, УК “Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей”.

Матэрыялы для разгляду і зацвярджэння будуць прадстаўлены на пасяджанне Гродзенскай гарадской тапанімічнай камісіі.

У далейшым плануецца паэтапная ўстаноўка шыльд з гістарычнымі назвамі вуліц горада.

Выказваем Вам удзячнасць за зварот і спадзяемся на далейшае супрацоўніцтва.

У выпадку нязгоды з дадзеным адказам згодна з Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 года “Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб” Вы маеце права абскардзіць яго ў вышэйшую арганізацыю – Гродзенскі абласны выканаўчы камітэт (г.Гродна, вул.Ажэшкі, 3).



Намеснік старшыні

З.В.Кулеша

Мамачкін 77 28 50





База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка