Ход занятка Арганізацыйны момант




Дата канвертавання15.12.2018
Памер18.54 Kb.
Матэматычны турнір “Адзін супраць пяці”

Мэта: садзейнічаць развіццю абстрактнага мыслення, матэматычнай логікі, кемлівасці;

стварыць умовы для фарміравання ўмення працаваць у групе, для выхавання культуры паводзін

Клас:1,2


Настаўнік: Скрабец Г.А.
Ход занятка

1.Арганізацыйны момант

Паведамленне задач. Знаёмства з умовамі гульні. Нязнайка вызывае на матэматычны турнір (спаборніцтвы) ўсіх вучняў. За правільны адказ даецца 2 ачкі. Калі адказ няправільны, то ачкі атрымлівае Нязнайка.Пажаданне поспехаў.



2. Размінка (ачкі не выстаўляюцца)

1.Я называю лік, а вы называеце такі прадмет, які ўтрымлівае гэты лік. (2

( рукі), 5(пальцаў), 6(лапак у насякомых), 7(колераў вясёлкі), 8(лапак у павука) і т.д.)

2.У якім слове сто літар “Л”?

3.Маша пасля прагулкі расказвала: “Я бачыла дзвюх гусей, жука, трох матылёў, чатырох качак і дзвюх стракоз.” Колькі птушак бачыла Маша?

3.Турнір

1.Маша, Саша і Наташа пайшлі па ягады. Яны ўзялі вядро, слоік і кош. Маша ўзяла не вядро і не слоік. Саша ўзяў не слоік. Хто з чым пайшоў па ягады?

2. Для хворага купілі ў аптэцы 10 таблетак. Доктар прапісаў прымаць лякарства па 3 таблеткі ў дзень. На колькі дзён хопіць гэтага лякарства?(3)

3.Грыша з вялікага ліста паперы зрабіў сабе блакнот. Ён склаў ліст папалам—атрымаў 2 лісты, затым перагнуў гэтыя лісты папалам, а затым яшчэ раз перагнуў іх папалам. Колькі лістоў атрымалася ў блакноце ў Грышы? (8)

4. Олі на дзень нараджэння падарылі 4 кнігі з казкамі і вершамі. Кніг з казкамі было больш, чым кніг з вершамі. Колькі кніг з казкамі падарылі Олі?

5. Лесвіца складаецца з 9 прыступак. На якую прыступку трэба стаць, каб быць якраз на сярэдзіне лесвіцы?

6.Слонік захварэў. Для таго, каб яго вылечыць, трэба 2 літры апельсінавага соку, а ў доктара Айбаліта ёсць толькі поўны пяцілітровы слоік з сокам і пусты трохлітровы слоік. Як Айбаліту адмераць роўна 2 літры соку?

7. Для таго, каб зварыць кампот для ўсёй сям’і, трэба наліць у каструлю з вадаправоднага крана 4 літры вады. У мамы ёсць толькі трохлітровы слоік і пяцілітровае вядро. Як маме справіцца з задачай?

8.На вагах, якія знаходзяцца ў раўнавазе, на адных шалях ляжыць адзін яблык і дзве грушы, а на другіх –два такія ж яблыкі і адна груша. Што лягчэй, яблык ці груша?

9.Колькімі спосабамі могуць сесці на лаўку ў адзін рад тры сяброўкі Аня, Маша і Света? (6)

10. Колькі можна скласці двухзначных лікаў з лічбаў 0, 1, 2, пры ўмове, што лічбы ў ліку не паўтараюцца?

11.Як расставіць 5 кубікаў ў 2 рады так, каб у кожным радзе было па 3 кубікі? (Прадэманстраваць з кубікамі)



Падвядзенне вынікаў. Рэфлексія.

Віншаванне.



Высвятленне найбольш цікавых, складаных заданняў. Выказванні ўражанняў ад турніра.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка