І. Д. Гурскага” Уздзенскага раёна




Дата канвертавання29.08.2018
Памер67.84 Kb.

Нёманская сярэдняя школа імя

І.Д.Гурскага”

Уздзенскага раёна



Адукацыйны вэб-квэст - гэта сайт у Інтэрнэце, з якім працуюць навучэнцы, выконваючы тую ці іншую навучальную задачу.

Вэб-квэст, выкарыстоўваючы інфармацыйныя рэсурсы Інтэрнэт і інтэгруючы іх у навучальны працэс, дапамагае эфектыўна вырашаць цэлы шэраг практычных задач:





КАРОТКАЯ АНАТАЦЫЯ
Пашпарт вэб-квэста «Шляхамі Якуба Коласа»
Аўтар вэб-квэста : Хатулёва Святлана Іванаўна, настаўніца беларускай мовы і літаратуры

Назва вэб-квэста: Шляхамі Якуба Коласа

Адрас вэб-квэста: http://www.zunal.com/webquest.php?w=351768Прадмет : беларуская літаратура, інфарматыка, мастацтва, гісторыя


Пашпарт вэб-квэста

«Шляхамі Якуба Коласа»


-Удзельнік квэста вучыцца выходзіць за рамкі зместу і форм прадстаўлення навучальнага матэрыялу выкладчыкам;
-Вэб - квэст падтрымлівае навучанне на ўзроўні мыслення, аналізу, сінтэзу і ацэнкі;


Клас : 9

М эта : пазнаёміўшыся з біяграфіяй Я.Коласа і выканаўшы заданні ў групах адказаць на праблемнае пытанне:



Чаму творчасць Я.Коласа актуальная ў наш час?

  Выкарыстаныя рэсурсы:

cайт “Якуб Колас”

cайт Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа

Класікі сусветнай літаратуры Янка Купала і Якуб Колас: да 130-годдзя з дня нараджэння”: віртуальны праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Класікі сусветнай літаратуры Янка Купала і Якуб Колас”:



2017 год

Аг.Магільна

вул.Школьная, 2, 223406

neman@uzda.edu.by


- Удзельнік квэста атрымлівае дадатковую магчымасць прафесійнай экспертызы сваіх творчых здольнасцей і ўменняў;


-Удзельнік квэста вучыцца выкарыстоўваць інфармацыйную прастору сеткі Інтэрнэт для пашырэння сферы сваёй творчай дзейнасці;
-Размяшчэнне Web-квэстаў ў сетцы Інтэрнэт дазваляе значна павысіць матывацыю навучэнцаў у дасягненні найлепшых вынікаў.

паэтычныя старонкі Якуба Коласа  на Нацыянальным паэтычным партале

інфармацыя пра Якуба Коласа  на партале Нацыянальнага агенцтва па турызме

творы класікаў на сайце “Бібліятэка беларускай літаратуры”








Роля

Асноўныя пытанні і заданне групе

Журналісты-дакументалісты



Даследуюць біяграфію Я.Коласа.

  1. Уважліва пазнаёміцца з біяграфіяй Я.Коласа.

  2. Назваць асноўныя факты біяграфіі Я.Коласа, якія паўплывалі на станаўленне будучага пісьменніка.

  3. Знайсці ўспаміны родных пісьменніка, яго калег, якія характарызуюць пісьменніка як асобу, як чалавека.

  4. Чым могуць дапамагчы знаёмства з біяграфіяй пісьменніка, яго малой радзімай пры вывучэнні твораў?

  5. Сабраны матэрыял арганізаваць у жанры дакументальнага рэпартажу ў праграме Adobe Premiere Pro СС


























Літаратуразнаўцы

 

 


Даследуюць публіцыстыку вершаваных твораў Я.Коласа і газеты “Мужыцкая праўда” (№ 2) К.Каліноўкага.

  1. Пазнаёміцца з асаблівасцямі публіцыстычнага стылю і яго жанрамі.

  2. Пазнаміцца з вершам Я.Коласа “Беларусам” і «Мужыцкай праўдай» К.Каліноўскага (№ 2)

  3. Па якой прычыне К. Каліноўскі называе сябе Яська-гаспадар з-пад Вільні?Па якой прычыне Я. Колас абраў падобны псеўданім ? Наколькі такія літаратурныя псеўданімы адпавядаюць зместу і форме газеты «Мужыцкая праўда» і вершу “Беларусам”?

  4. Якія рэвалюцыйна-дэмакратычныя ідэі сцвярджаюць К. Каліноўскі і Я. Колас у творах?

  5. Знайдзіце ў тэксце «Мужыцкай праўды» (№ 2) і вершы “Беларусам” сродкі слоўнай выразнасці, акрэсліце іх экспрэсіўную ролю.

  6. Зрабіце вывад : чые традыцыі пераняў Я. Колас? Чаму?

  7. Падрыхтаваць табліцу “Я.Колас – прадаўжальнік традыцый К.Каліноўскага”




Краязнаўцы




    Даследуюць раздзел “Дзядзька-кухар” з паэмы “Новая зямля”.

  1. Прачытаць раздзел “ Дзядзька-кухар”паэмы “Новая зямля”

  2. Адшукаць інфармацыю пра аб’ект Ліпава ў творы.

  3. Пабываць ва ўрочышчы Ліпава

  4. Складзіце маршрут турыстычнага пахода “Наш Я. Колас” і прадстаўце матэрыял у выглядзе прэзентацыі, выкарыстаўшы праграму Microsoft Office PowerPoint

Р эжысёры-пастаноўшчыкі

 



    Вывучаюць верш “Родныя вобразы” і яго ўвасабленне ў розных жанрах мастацтва.

1.Якія асацыяцыі ў вас узніклі пасля знаёмства з вершам?

2. Чым абумоўлена сумнае яго гучанне? Што непакоіць паэта?

3. У чым заключаецца непаўторнасць гэтага верша?Чаму вучыць нас верш?

4. У чым актуальнасць і папулярнасць верша ў нашы дні?

5. Стварыце відэаілюстрацыю да верша “Родныя вобразы”


Праграмісты

 




Даследуюць інтэрнэт-рэсурсы, звязаныя з імем Я.Коласа

  1. Пазнаёміцца з інтэрнэт-парталам Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі: Віртуальныя праекты бібліятэкі / Класікі сусветнай літаратуры Янка Купала і Якуб Колас.

  2. Скласці інтэрактыўны тэст па біяграфіі Я. Купалы і Я.Коласа, выкарыстаўшы платформу LearningApps.org



Параметры ацэньвання

Пачатковы ўзровень выканання работы

1


Работа, якая патрабуе дапрацоўкі

2


Выкананая работа

3


Узорная работа

4


Бал

 Прысутнічае даследаванне , узровень асвятлення тэмы, стратэгія вырашэння праблемы













 Афармленне матэрыялаў (форма прадукта, выкарыстанне цікавых падыходаў, адпаведнасць нагляднасці матэрыялам)













 Веданне іншых меркаванняў і ўменне іх абвергнуць













Абарона работы(аргументаванасць, логіка выступлення, культура маўлення)




























База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка