І н ф а р м а ц ы я аб рабоце бібліятэк Івацэвіцкай цбс за 3кв. 2015г




Дата канвертавання26.06.2018
Памер96.67 Kb.
І Н Ф А Р М А Ц Ы Я

аб рабоце бібліятэк Івацэвіцкай ЦБС за 3кв. 2015г.


Абслугоўваннем насельніцтва Івацэвіцкага раёна займаліся 32 бібліятэкі. З іх – 31 стацыянарная бібліятэка і 1 перасоўная бібліятэка-бібліобус. Сельскае насельніцтва абслугоўвалі 27 бібліятэк.

У 3кв. 2015г. сетка бібліятэк Івацэвіцкай ЦБС паменшылася на 1 адзінку. Рашэннем райвыканкама № 97 ад 02.02. 2015г. “Об упорядочении сети и штатов учреждений культуры” была зачынена Вулька-Целяханская сельская бібліятэка.

Рашэннем райвыканкама № 546 ад 28.05.2015г. “Об оптимизации учреждений социальной сферы» з 1 верасня 2015г. былі інтэгрыраваны ў публічныя бібліятэкі з ведамаснай прынадлежнасцю аддзелу ідэалагічнай работы работы, культуры і па справах молодзі Івацэвіцкага райвыканкама Волькаўская, Запалянская, Квасевіцкая, Стайкаўская, Руднянская сельскія бібліятэкі. На сёняшні дзень у складзе Івацэвіцкай ЦБС налічваецца 8 інтэгрыраваных бібліятэк.

Абслугоўванне насельніцтва маланаселеных пунктаў ажыццяўляў бібліобус. З пачатку года ім было зроблена 24 выезды, наведаны 34 населеныя пункты. Чытачамі бібліятэкі-бібліобуса сталі 353 чалавекі, з іх – 26 дзяцей. Было выдана кніг 4563экз. Для жыхароў маланаселеных вёсак бібліятэкарам бібіобуса было праведзена 5 мерапрыемстваў.

Бібліятэчнымі паслугамі ў 3кв. 2015г. карысталіся 34,6% насельніцтва раёна. Працэнт ахопу сельскага насельніцтва некалькі вышэй і складае 43,9%.

Лічбавыя паказчыкі








План

на 3 кв. 2015 г.



Выкан. за

3 кв.2015г.



% выканання

Чытачы

18 000

19 402

107,8%

Наведванні

150 000

125 921

у т. л. вірт.

1873

83,9%

Кнігавыдача

310 000

313 495

101,1%

Платныя паслугі

22 500 000

23 935 400

106,4%


Работа з дзецьмі да 15 год.




План на 3 кв. 2015 г.(дзіц.)

Выкан. за 3 кв. 2015г. (дзіц.)

% выканання

Чытачы

5080

5952

117,2%

Наведванні

46 400

55 309

119,2%

Кнігавыдача

104 000

126 329

121,5%


Матэрыяльна-тэхнічная база

Матэрыяльна-тэхнічная база бібліятэк засталася без істотных змяненняў. У 3кв. 2015г. Волькаўская, Руднянская і Запалянская сельскія бібліятэкі былі пераведзены у памяшканні школ.

Камплектаванне фондаў
Па выніках 9 мес. 2015 года кніжны фонд Івацэвіцкай ЦБС на 1.10.2015г. склаў 508 044 экз.

З пачатку года ў бібліятэкі сістэмы паступіла –4566 экз. дакументаў (0,9% ад агульнай колькасці фонда). Грашовыя сродкі на закупку перыёдыкі былі выдаткаваны на 2-ое паўгоддзе 2015г. у памеры 313,5% млн. руб. Усяго на камплектаванне кніжных фондаў ЦБС было расходавана 439,8 млн. руб. , што склала 14,1% ад той сумы, якая была выкарыстана на ўтрыманне бібліятэк.



Паступленне (кнігі):

Абласная бібліятэка –37 экз. на суму 3,4 млн.руб.;

раённы бюджэт –1619 экз. на суму 126,3 млн. руб.;

з іх -сацыяльна значымая літаратура 665 экз. на суму 46,2 млн. руб.;

рэспубликански бюджэт – 269 экз. на суму 50,3 млн. руб.

дар чытачоў - 458 экз. на суму 14,2 млн. руб.;

замена недастаючай літаратуры –702 экз. на суму 24,6 млн. руб.;

пераразмеркаванне – 609 экз.

перададзена са школ – 748 экз.

Перыёдыка – 124 экз.

пазабюджэтныя сродкі – 0 экз. на суму 0 млн. руб.



Выбыццё:

Усяго выбыла – 20 150 экз. :

ветхія –16 655 экз.; недастаючыя – 702 экз. ;

перыёдыка – 1767 экз.; інш. – 417 экз.

пераразмеркаванне – 609 экз.

Платныя паслугі.

У 3кв. бягучага года бібліятэкі ЦБС прапанавалі насельніцтву 11 відаў платных паслуг. Зароблена за кошт платных паслуг 23,9млн. руб. План па платных паслугах выкананы на 106,4%. Працэнт выканання да гадавога плана склаў 79,7%.



Аўтаматызацыя

Аўтаматызацыя бібліятэчных працэсаў ажыццяўлялася на аснове абласной і раённай праграм “Культура Беларусі” 2011-2015гг.

Камп’ютэрны парк ЦБС налічвае 39 камп’ютэраў, 1 наўтбук.

Да сеткі ІНТЭРНЕТ падключана 16 бібліятэк: ЦБ і 15 бібліятэк-філіялаў. Электронная почта працуе ў 13 бібліятэках. Усе бібліятэкі маюць высокахуткасны доступ у сетку Інтэрнет.

Працавалі 4 цэнтры прававой інфармацыі: на базе ЦБ, Целяханскай гарпасялковай, Косаўскай гарадской і Быценскай сельскай бібліятэках. Яго паслугамі карысталіся 63 чалавекі, выканана 119 даведак.

Праграма “Культура Беларусі”

У справаздачным перыядзе фінансаванне праграмы “Культура Беларусі” не адбывалася. Сродкі на ажыццяўленне раённай праграмы “Культура Беларусі” 2011-2015гг. будуць выдаткоўвацца ў 4 кв. бягучага года.

Паказчык абнаўлення фонда Івацэвіцкай ЦБС склаў 0,9%.

Колькасць наведванняў да адпаведнага справаздачнага перыяду мінулага года склала 96,4%.



Асноўныя напрамкі работы бібліятэк:

У бібліятэках сістэмы праводзілася рознабаковая дыферэнцыраваная работа па задавальненню запытаў чытачоў і арганізацыі вольнага часу насельніцтва. З пачатку года было праведзена 828 масавых мерапрыемстваў, у тым ліку для дзяцей – 574.

Да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь Івацэвіцкая цэнтральная бібліятэка правяла Дзень бібліятэчнага краязнаўства “Зямля, нам дадзеная лёсам”. У чытальнай зале ЦБ былі шырока прадстаўлены матэрыялы па гісторыі Івацэвіцкай зямлі, а таксама аб яе сучасных дасягненнях. У Выганашчанскай сельскай бібліятэцы праведзена гадзіна ваеннай літаратуры

"Застаўся ў памяці вечны след вайны” , бібліятэкар Краглевіцкай сельскай бібліятэкі прапанавала сваім чытачам бібліяграфічны агляд прозы Івана Навуменкі “Аб чым шумелі сосны…”. У Аброўскай сельскай бібліятэцы прайшоў Дзень патрыятычнай кнігі "Старонкі кніг раскажуць пра вайну”. Усяго да Дня Незалежнасці РБ праведзена 14 мерапрыемстваў.

Бібліятэкары Целяханскай гарпасялковай бібліятэкі наладзілі выставу старых фотаздымкаў, некалішніх артыкулаў пра Целяханы з газеты “Савецкая Беларуьі” і іншых перыядычных выданняў, кніг пра Целяханскі край на фестывальнай пляцоўцы ля возера Вулька-Целяханскае, дзе адбылося адраджэнне некалішняга любімага народнага гуляння, якое жыхары Целяханшчыны называлі “Целяханскі бічаўнік”. Выстава выклікала шчырае захапленне наведвальнікаў.

Да выбараў Прэзідэнта РБ Яглевіцкая сельская бібліятэка арганізавала інфармацыйную выставу-агляд “Выбары: заўтра пачынаецца сёння”; Івацэвіцкая цэнтральная бібліятэка імя П. Пестрака правяла інфармацыйную гадзіну “Аддай свой голас за будучыню”.

Працягвалася правядзенне мерапрыемстваў у межах бібліятэчнай акцыі “Маршрутамі летніх чытанняў”. Цікава і змястоўна была арганізавана работа падчас летніх канікул у Воленскай, Яглевіцкай, Аброўскай сельскіх бібліятэках, Івацэвіцкай дзіцячай бібліятэцы. Бібліятэкары Быценскай сельскай бібліятэкі арганізавалі пазастацыянарнае абслугоўванне чытачоў у дзіцячым аздараўленчым лагеры “Дубравушка”. Яглевіцкая сельская бібліятэка на працягу лета праводзіла бібліятэчную акцыю пад дэвізам: “Давайце чытаць, каб тварыць і марыць!” У Целяханскай гарпасялковай бібліятэцы летнія дзіцячыя чытанні завяршыліся бібліятэчнай акцыяй «Посоветуй книгу другу». Інфармацыйная рэкламная акцыя “Бібліятэка для вэб-пакалення” адбылася ў Івацэвіцкай дзіцячай бібліятэцы. Бібліятэкар Хадакоўскай сельскай бібліятэкі арганізавала слайд-падарожжа “Сярод любімых кніг”. У Амяльнянскай сельскай бібліятэцы аформлена фотавыстава “Фотаздымак з любімай кніжкай”. Бібліятэкар Воленскай сельскай бібліятэкі арганізавала гульнёва-забаўляльную праграму для дзяцей "Паважаючы сяброўства”. Захапленне прысутных выклікала з’яўленне клоуна Капітошкі. Гучалі цудоўныя вершы пра сяброўства і летнія канікулы. Вулічную чытальную залу Воленскай сельскай бібліятэкі “Свет кніг без межаў” наведалі больш за 30 дзяцей. Патрыятычнаму выхаванню садзейнічала экскурсія ў Брэсцкую крэпасць, арганізаваная бібліятэкарам Воленскай сельскай бібліятэкі. Удзельнікі экскурсіі наведалі зал музея, дзе размешчана знамя партызанскага атрада, якое вышывала прабабуля ўдзельніка экскурсіі Сашы Герасімовіча - Надзея Мікалаеўна Герасімовіч. Гэта быў хвалюючы момант мерапрыемства – убачыць на свае вочы працу сваёй бабулі. Ёсць чым ганарыцца хлопцу- Надзея Мікалаеўна ўзнагароджана медалямі “За Перамогу над Германіяй”, “За баявыя заслугі”, ордэнам Айчыннай вайны і іншыя.

Цікавым атрымаўся Дзень экалагічных ведаў "Прырода - наш дом” у Косаўскай гарадской бібліятэцы. Захапленне маленькіх чытачоў выклікала бібліявідэазнаёмства “Жывёлы беларускай фауны: бабры”. Усяго для дзяцей праведзена 97 мерапрыемстваў.

У бібліятэках раёна прайшлі мерапрыемствы да Дня беларускага пісьменства і друку. Любішчыцкая сельская бібліятэка правяла экскурс у гісторыю «Святыні зямлі беларускай», Аброўская сельская бібліятэка - літаратурную гадзіну “Гаворыць сэрца роднай мовай”, Краглевіцкая сельская бібліятэка - інфармацыйную гадзіну “Інфармуем, раім, прапануем”. У Косаўскай гарадской бібліятэцы прайшла рэкламная гадзіна “Пасябруй з часопісам “Маладосць”, у Выганашчанскай сельскай бібліятэцы - Дзень інфармацыі «Сярод любімых кніг». Усяго праведзена 11 мерапрыемстваў.

Праводзіліся мерапрыемствы духоўнай тэматыкі. У Аброўскай сельскай бібліятэцы Тыдзень праваслаўнай кнігі быў прысвечаны тэме: “Духоўная літаратура: чытаць, ведаць, верыць” з удзелам настаяцеля Міхайлаўскай царквы а. Расціславам. Магіліцкая сельская бібліятэка прысвяціла гутарку-дыялог “Свет іконы” гісторыі цудадзейнага абраза Жыровіцкай Маці Божай.

Прапагандзе творчай спадчыны пісьменнікаў Беларусі садзейнічала акцыя «Пачытай са мной па-беларуску». Чытачы Вялікагацкай сельскай бібліятэцы адзначылі 50-гадовы юбілей беларускай паэткі Людмілы Рублеўскай аглядам яе творчасці “Мой паэтычны свет”

У біблятэках ЦБС адбыўся рэкламны Тыдзень, прысвечаны Дню бібліятэк. У Яглевіцкай сельскай бібліятэцы прайшоў Дзень адчыненых дзвярэй пад дэвізам “Калі хочаш ведаць край – у бібліятэку завітай!” На працягу дня прайшла экскурсія па бібліятэцы “Першы раз у Кніжкін Дом” для першакласнікаў мясцовай школы. У ходзе рэкламнай акцыі “Чытаем па-беларуску, далучайся і ты!” наведвальнікі бібліятэкі чыталі творы Уладзіміра Мазго “Завітала ў госці казка” і “Кот-мараход”. Усяго Дзень адчыненых дзвярэй сабраў 37 прыхільнікаў чытання. Да Дня бібліятэк быў прымеркаваны турнір знаўцаў “Што? Дзе? Калі?”, якое зладзіла Квасевіцкая сельская бібліятэка. Пытанні былі падабраны змястоўныя і прысвечаны яны былі кнігам і бібліятэкам. Усяго праведзена 14 мерапрыемстваў.

Праводзіліся мерапрыемствы па прапагандзе здаровага ладу жыцця. Бібліятэкі Івацэвіцкай ЦБС прынялі актыўны удзел у абласной акцыі “Брестчина – за здоровый образ жизни” (10 чэрвеня па 10 верасня 2015г.). У рамках акцыі было праведзена 23 мерапрыемствы.

У бібліятэках Івацэвіцкай ЦБС праходзіў “Марафон здаровых дзён”. На працягу месяца праводзіліся мерапрыемствы, накіраваныя на прафілактыку шкодных звычак, прапагандзе спартыўнага ладу жыцця і правільнага харчавання. Гэта – антыалкагольная акцыя “Молодежь! Выбери жизнь без алкоголя»; бібліятэчная акцыя “Бібліятэка – тэрыторыя здаровага ладу жыцця” (Івацевіцкая ЦБ імя П. Пестрака); сямейныя пасядзелкі ў літаратурнай гасцёўні “Сябрына” «Мой семейный огород – и здоровье и доход» (Целяханская гарпас. бібліятэка); вечар-дыялог “Чалавек. Здароўе. Кніга.” (Косаўская гар. бібліятэка); гадзіна карысных парад “Што трэба ведаць пра вітаміны” (Яглевіцкая сельская бібліятэка).

Для чытачоў з парушэннем зроку работнікі Івацэвіцкай цэнтральнай бібліятэкі імя П. Пестрака правялі бібліятэчную акцыю “Люди особенной заботы”. У рамках акцыі былі праведзены цыкл аглядаў аўдыякніг «Пусть книга поддержит вас», гадзіна карысных парадаў «Мудрые советы для здоровья». Бібліятэкар Руднянскай сельскай бібліятэкі правяла на даму ушанаванне лепшага чытача бібліятэкі А.К. Канановіч, інваліда 2гр. па зроку.
Маркетынгавая дзейнасць

Адбыўся раённы семінар бібліятэчных работнікаў на тэму "Дасуговая дзейнасць сучаснай бібліятэкі», прымеркаваны да Дня бібліятэк. Месца правядзення - Целяханская гарпасялковая бібліятэка і Целяханская гарпасялковая дзіцячая бібліятэка.Са святочнай праграмай «Захоплены чытаннем: месца сустрэчы - бібліятэка» да 90-годдзя з дня ўтварэння Целяханскай гарпасялковай бібліятэкі выступілі гаспадары семінара, адбылося ўшанаванне бібліятэкараў - юбіляраў 2015г.Творчую лабараторыю «Погляд знутры: бібліятэкар пра сябе» з вопыту работы бібліятэк ЦБС прапанавала прысутным Л.П. Асіпік - заг. аддзела бібліятэчнага маркетынгу. Сваім меркаваннем пра новую ролю інтэграваных бібліятэк падзялілася Т.Г. Худобіч - бібліятэкар Выганашчанскай інтэграванай бібліятэкі. Завяршыўся семінар тэатралізаваным прадстаўленнем з удзелам лялечнага тэатра “Церамок” Целяханскай дзіцячай бібліятэкі.



Выдавецкая дзейнасць:

У 3 кв. 2015г. работнікамі аддзела бібліятэчнага маркетынгу Івацэвіцкай ЦБ былі выдадзены: вопыт работы Воленскай сельскай бібліятэкі “100 идей – как повысить посещаемость библиотеки»; цыкл буклетаў да Года моладзі “Гэта ўсё Беларусь, гэта спадчына наша”.


Дырэктар Івацэвіцкай ЦБС Г.У. Гарэлік


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка