Індыстрыялізацыя ў бсср: асаблівасці правядзення І вынікі




Дата канвертавання08.04.2017
Памер77.06 Kb.
Індыстрыялізацыя ў БССР: асаблівасці правядзення і вынікі
Паступовае згортванне новай эканамічнай палітыкі. 3 дасягненнем даваеннага ўзроўню вытворчасці пачалося паступовае згортванне новай эканамічнай палітыкі. Гэта было абумоўлена не амбіцыямі і суб'ектывісцкімі пажаданнямі савецкіх кіраўнікоў, а аб'ектыўнымі працэсамі ўмацавання капіталізму, пастаяннага росту беспрацоўя і маемаснай няроўнасці, узбагачэння капіталістычных элементаў (выгады ад нэпа атрымалі нямногія нэпманы), збяднення і незадаволенасці той часткі насельніцтва (рабочых і сялян), якая складала сацыяльную базу савецкай улады і абараняла гэту ўладу ў гады Грамадзянскай вайны. Партыйным і савецкім работнікаМ задаваліся даволі цяжкія для адказу пытанні: "За што змагаліся, за што кроў пралівалі ў часы рэвалюцыі і Грамадзянскай вайны? За тое, каб крывапійцыбуржуі зноў гаспадарылі ў краіне?" Супраціўленне насельніцтва нэпаўскай ідэалогіі і практыцы ўзмацнялася. У краіне расквітнелі злачыннасць, прастытуцыя, наркаманія. Склаўся стыль жыцця нэпманаў узбагачэнне любымі сродкамі, парушэнне законнасці, п'янства. З'явіліся прыкметы зрошчвання карумпіраваных партыйных і дзяржаўных работнікаў з "прыватнаўласніцкім капіталізмам", пачаўся працэс перараджэння савецкай бюракратыі.

Задачы сацыялістычнага будаўніцтва, усталявання прынцыпаў сацыяльнай справядлівасці патрабавалі адмаўлення ад той палітыкі, якая нараджала і ўзмацняла капіталістычныя элементы, а таксама негатыўныя з'явы ў грамадстве.

Пачатак наступленню на прыватны капітал палажыла пастанова СНК СССР ад 8 верасня 1926 г. У адпаведнасці з ёй значна павялічваліся падаткі, скасоўваліся арэндныя дагаворы, скарачаўся грашовы і таварны крэдыт прыватнікам. Быў узяты курс на выцясненне прыватнага капіталу са сферы вытворчасці, фінансаў і гандлю, на паступовае згортванне новай эканамічнай палітыкі.

У другой палове 1920х гг. у поўнай адпаведнасці з палітыкаідэалагічнай дактрынай Камуністычнай партыі новая эканамічная палітыка была паступова заменена палітыкай сацыялістычнай індустрыялізацыі краіны, калектывізацыі сельскай гаспадаркі і культурнай рэвалюцыі. У 1930я гг. палітыка Савецкай дзяржавы атрымала афіцыйную назву палітыкі разгорнутага наступлення сацыялізму па ўсім Фронце.

У сучаснай гістарычнай літаратуры тэрмін "пабудова сацыялізму" іншы раз замяняецца тэрмінамі "мадэрнізацыя", "маДэрнізацыйныя працэсы", "савецкая мадэль мадэрнізацыі", запазычанымі ў заходняй гістарыяграфіі. Мадэрнізацыя працэс удасканалення, трансфармацыі, рэканструкцыі грамадскай сістэмы. Яна ажыццяўляецца ў ходзе буржуазных, сацыялістычных і нацыянальнадэмакратычных рэвалюцый, а таксама шляхам правядзення рэформ. Вынікамі мадэрнізацыі 3 яўляецца стварэнне ў краінах свету індустрыяльных і п°стіндустрыяльных грамадстваў. Менавіта таму побач з "рмінам "пабудова сацыялізму" можа існаваць тэрмін "саВеНкая мадэль мадэрнізацыі".

Курс на сацыялістычную індустрыялізацыю і асаблівасці яе правядзення ў Беларусі. Даволі нізкі ўзровень развіцця прадукцыйных сіл у сярэдзіне 1920х гг. патрабавау стварэння буйной машыннай вытворчасці і перабудовы ўсёй народнай гаспадаркі на аснове высокапрадукцыйнай тэхнікі. Гэты працэс у СССР і БССР атрымау назву сацыялістычнац індустрыялізацыі. У краінах Захаду ён вядомы як індустрыяльная (прамысловая) рэвалюцыя.

Курс на правядзенне сацыялістычнай індустрыялізацыі ў СССР быў узяты ў снежні 1925 г. на XIV з'ездзе ВКП(б). Як сцвярджалася ў партыйных і дзяржаўных дакументах, сацыялістычная індустрыялізацыя была неабходнай: а) для стварэння матэрыяльнатэхнічнай базы сацыялізму, 6о адзінай матэрыяльнай асновай новага грамадскага ладу магла быць буйная машынная прамысловасць, здольная рэарганізаваць усе галіны эканомікі; 6) для пераўтварэння СССР з краіны, якая завозіла машыны і абсталяванне зза мяжы, у краіну, якая іх вырабляе, і забеспячэння на гэтай аснове тэхнікаэканамічнай незалежнасці СССР ад капіталістычных дзяржаў; в) для ўмацавання абараназдольнасці СССР і забеспячэння Чырвонай Арміі новай тэхнікай і ўзбраеннем; г) для абсталявання ўсіх галін народнай гаспадаркі, у тым ліку і сельскагаспадарчай вытворчасці, новай высокапрадукцыйнай тэхнікай; д) для павышэння матэрыяльнага дабрабыту і культурнага ўзроўню народа.

Сацыялістычная індустрыялізацыя ў СССР карэнным чынам адрознівалася ад індустрыяльнай (прамысловай) рэвалюцыі ў капіталістычных краінах. Індустрыяльная (прамысловая) рэвалюцыя на Захадзе расцягвалася на стагоддзі. Яна пачыналася з развіцця лёгкай прамысловасці, якая патрабавала меншых фінансавых выдаткаў і забяспечвала атрыманне ў кароткі тэрмін высокага прыбытку. Зароблены капітал накіроўвалі потым у цяжкую прамысловасць. У СССР і БССР індустрыялізацыю патрэбна было ажыццявіць за 10 15 гадоў і пачыналася яна не з лёгкай, а з цяжкай прамысловасці, што патрабавала вялікіх капітальных укладанняў.

Паколькі краіны Захаду адмовілі СССР у пазыках і крэдытах, фінансавыя сродкі для індустрыялізацыі прыходзілася шукаць унутры краіны. Гэтыя сродкі дзяржава атрымлівала за кошт прыбытку ад нацыяналізаваных фабрык, заводаў. прадпрыемстваў сувязі, іншых галін гаспадаркі, продажу за мяжу збожжа, лесу, нафтапрадуктаў, а таксама карцін, скульгг тур, ікон, званоў і іншых мастацкіх і царкоўных каштоўнас

Быў усталяваны жорсткі рэжым эканомп, скарачаліся расцэнкі на ўтрыманне кіруючага апарату, уводзіліся дзяржаўная манаполія на гарэлку, а таксама валютная манаполія, у вывіку якой чырвонец стаў унутранай валютай. ВЬ формамі пераводу сродкаў насельніцтва на патрэбы індуст

ялізацыі былі недаплата за працу рабочым і служачым, звышпадатак для сялян "у выглядзе пераплат за прамысловыя тавары і недапалучак па лініі цэн на сельскагаспадарчыя прадукты", прамыя і ўскосныя падаткі (падатак са звароту), эмісія грошай, подпіс на дзяржаўныя пазыкі, канфіскацыя маёмасці і зберажэнняў у асобных катэгорый насельніцтва.

Індустрыялізацыя ў БССР з'яўлялася часткай адзінага працэсу індустрыялізацыі СССР, але мела і свае асаблівасці. Папершае, асноўная ўвага ў БССР удзялялася паліўнай, дрэваапрацоўчай, папяровай, гарбарнай, швейнай, абутковай і харчовай галінам прамысловасці, што было абумоўлена дастатковымі запасамі мясцовай сыравіны, патрэбай у таварах народнага спажывання, зручнымі шляхамі зносін і вытворчымі традыцыямі. У рэспубліцы былі пабудаваны торфапрадпрыемства "Асінторф" каля Оршы, Бабруйскі і Гомельскі дрэваапрацоўчыя камбінаты, Аршанскі льнокамбінат, гарбарны завод "Бальшавік" у Мінску, фабрыка штучнага валакна ў Магілёве, швейная фабрыка "Знамя індустрыялізацыі" і панчошнатрыкатажная фабрыка імя КІМ у Віцебску.

Падругое, прыгранічнае становішча БССР, неразведанасць яе прыродных багаццяў, недахоп сыравіны, інжынернатэхнічных і рабочых кадраў не дазвалялі разгарнуць буйнамаштабнае будаўніцтва аб'ектаў цяжкай прамысловасці, як гэта Рабілася ў іншых рэгіёнах СССР. Тым не менш частка капіталаўкладанняў накіроўвалася на развіццё энергетыкі, машынабудавання і прамысловасці будаўнічых матэрыялаў. У гады перШ(*й (1928 1932), другой (1933 1937) і трэцяй (1938 чэрвень 1941) пяцігодак уступілі ў строй Беларуская дзяржаўная Раённая электрастанцыя (БелДРЭС), Гомельскі завод сельскагаспадарчага машынабудавання ("Гомсельмаш"), Мінскі радыё3авод, магілёўскія трубаліцейны і аўтарамонтны заводы, ГоМельскі шкляны, Крычаўскі цэментны заводы, а таксама станбудаўнічыя заводы імя К.Я. Варашылава і імя С.М. Кірава ў інску і станкабудаўнічыя заводы ў Віцебску і Гомелі.

Натрэцяе, з-за недахопу ў рэспубліцы ўласных фінансаВьіх рэсурсаў частку сродкаў на патрэбы індустрыялізацыі (Галоўнае ўпраўленне лагераў), масавай пагібеллю людзей ад голаДУ" (с.160 162).

Папершае, усе індустрыяльныя краіны свету ці большасць з іх, нарошчваючы вытворчы патэнцыял, займаюцца вырабам 36роі> лішкі якой прадаюць на сусветным рынку. Савецкі Саюз, як адзіная ў свеце сацыялістычная краіна, вымушаны быў умацоўваць сваю абараназдольнасць. I калі 6 СССР гэтага не рабіў, то стаў бы лёгкай здабычай найбольш агрэсіўных сіл сусветнага імперыялізму ў гады Другой сусветнай вайны. Сёння самым вялікім мілітарыстам (і гэта вядома ўсяму свету) з'яўляюцца Злучаныя Штаты Амерыкі, але па пэўных палітыкаідэалагічных меркаваннях многія даследчыкі радыкальнага накірунку пра гэтага галоўнага мілітарыста нічога не пішуць.

Падругое, "адкрыты курс партыі на знішчэнне сусветнай буржуазіі" (а буржуазія пачынаючы з 1917 г. адкрыта аб'явіла і ў гады Грамадзянскай вайны ажыццявіла канкрэтныя дзеянні па знішчэнні савецкай улады) не мае ніякага дачынення да "вызначэння тэмпаў развіцця індустрыялізацыі, яе структуры, шляхоў фінансавання", як піша У.І. Вышынскі. Тэмпы, структура і шляхі фінансавання вызначаліся ўнутранымі і знешнімі інтарэсамі Савецкага Саюза, савецкіх рэспублік, усяго савецкага народа. Справа не ў "ідэйных мэтах знішчэння капіталістычнага ладу", як піша У.І. Вышынскі, а ў жаданні імперыялістычных колаў краін Захаду не дапусціць індустрыяльнага развіцця СССР і БССР, захаваць іх у якасці крыніцы сыравіны 1 таннай рабочай сілы, ператварыць у рынак збыту сваёй праДукцыі. Адным словам, захаваць краіну такой, якой яна была Да Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г. Гэтыя ж мэты ставяць заходнія "дабрадзеі" ў дачыненні да краін СНД сення.

Патрэцяе, у сувязі з тым, што заходнія дзяржавы, ставячы сваёй мэтай знішчэнне першай і адзінай тады сацыялістычнай Дзяржавы, адмовілі ёй у пазыках на патрэбы індустрыялізаЦьі1> Савецкі Саюз вымушаны быў ажыццяўляць сваю палітыКУ За кошт унутраных крыніц, пачынаючы з даходаў ад дзеюЧь,х прадпрыемстваў і заканчваючы рэквізіцыяй сродкаў у наСельніцтва. Таму зразумела, што калі б тыя сродкі, якія выкаРь'стоўваліся на капітальнае будаўніцтва і закупку новай тэхнікі і абсталявання, накіроўваліся на аплату працы рабочых, калгаснікаў і служачых, то ўзровень жыцця народа быў некалькі вышэйшым. Але ў такім выпадку ў краіны і яе на0Да не было 6 перспектывы развіцця, бо без цяжкай прамысці.

Пачацвёртае, у БССР былі створаны новыя галіны прамысловасці паліўная, машынабудаўнічая, радыётэхнічная, хімічная, наладзілася вытворчасць штучнага валакна і трыкатажу. Сфарміраваліся інжынернатэхнічныя кадры, выраслі кадры рабочага класа. Мноства спецыялістаў і кваліфікаваных рабочых было падрыхтавана ў прафесійнатэхнічных навучальных установах, а таксама на фабрыках і заводах.

У выніку ажыццяўлення індустрыялізацыі СССР стаў адной з нямногіх краін свету, якія былі здольны вырабляць любы від прамысловай прадукцыі. Беларуская ССР з аграрнай | ускраіны былой Расійскай імперыі ператварылася ў індустры' яльнааграрную рэспубліку Савецкага Саюза з развітай прамысловасцю. Было ліквідавана беспрацоўе, адменена картачная сістэма на прамысловыя і харчовыя тавары.

Палітыка сацыялістычнай індустрыялізацыі ў апошні час стала прадметам навуковых і "калянавуковых" дыскусій. "Рупліва і плённа" над яе дыскрэдытацыяй працавалі некоторыя вучоныя Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі пры стварэнні ў пачатку 1990х гг. "Нарысаў гісторыі Беларусі" (у двух тамах). Як адзначае ў другім томе гэтай кнігі У.І. Вышынскі, "індустрыялізацыя з першых дзён яе ажыццяўлення насіла мілітарысцкі характар. Адкрыты курс партыі на знішчэнне сусветнай буржуазіі вызначыў тэмпЫ развіцця індустрыі, яе структуру, шляхі фінансавання. Са* праўды, ці магла атрымаць замежныя пазыкі краіна, ідэйнаЙ мэтай якой было знішчэнне капіталістычнага ладу? ВядоМ* што не. Вось чаму давялося праводзіць індустрыялізацыю & кошт унутраных крыніц, бязлітаснай эксплуатацыі рабочаг* класа, сялянства, усіх працоўных". "Унутраныя накапленні. *" пісаў У.І. Вышынскі, дасягаліся нізкім узроўнем жыцця савецкіх людзей, рабскай працай мільёнаў зняволеных ГУЛАГ*



Стварэнне цяжкай прамысловасці адкрывала перспектыву росту народнага дабрабыту, чаго не адвяргае У.І. Вышынскі. Ён піша: "Да пачатку 40х гадоў матэрыяльнае становішча жыхароў горада некалькі палепшылася. У канцы 1935 г. былі адменены картачкі на прадукты, а ў наступным годзе і на прамтавары. Людзі пачалі лепш харчавацца і апранацца" (с. 162). У той жа час гібель людзей ад голаду, ад непамерна цяжкіх умоў працы, рэпрэсіі ў адносінах да невінаватых людзей, нечалавечыя ўмовы існавання ў турмах і лагерах усё гэта сведчанне пралікаў, памылак і злачынстваў некаторых вышэйшых кіраўнікоў дзяржавы, органаў мясцовай улады і кіравання, супрацоўнікаў сілавых структур. Гэта трэба ведаць, каб такое больш не паўтаралася ў нашай гісторыі.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка