Індывідуальная работа над памылкамі




старонка1/3
Дата канвертавання18.11.2017
Памер344.01 Kb.
  1   2   3


Індывідуальная работа над памылкамі



  1. Разгарніце сшытак. Паглядзіце, якія памылкі даюць магчымасць самастойна выправіць іх і стаць разумнейшым.

  2. Ад папярэдняй работы адступіце 2 лінейкі незалежна ад таго, колькі радкоў застаецца на старонцы сшытка.

Калі пасля работы застаеецца адзін радок ,дата запісваецца на верхнім радку наступнай старонкі.

Запішыце дату.

Запішыце словазлучэнне “Работа над памылкамі”
Узор

Восьмага лютага

Работа над памылкамі


  1. Разбярыцеся ў тыпах памылак:

    1. арфаграфічныя памылкі: на палях вынесена |;

    2. пунктуацыйныя памылкі: на палях вынесена V;

    3. граматычныя памылкі: на палях Г;

    4. маўленчыя памылкі: на палях М;

    5. памылкі ў зместе: на палях З.

  2. Пачынайце работу над памылкамі ў сшытку.




  1. Работа над арфаграфічнымі памылкамі




    1. Вызначце марфему (¬ ∩ ˄ ).

    2. Вызначце часціну мовы (калі памылка ў суфіксе або канчатку).

    3. Растлумачце памылку вусна і графічна. Пры неабходнасці карыстайцеся спісам арфаграм.

    4. Прывяздіце прыклады на дадзенае правіла.

    5. Аформіце запіс у сшытку.


Узор запісу ў сшытку


Слова, у якім дапушчана памылка

Арфаграма


Тлумачу,

правяраю

Прыклады

На ўзмежку


Правапіс у-ў

Пасля галосных у пачатку слова

Сонца ўзышло

Калегіум

Правапіс у-ў

-Ус-ум без ў

Страус, акварыум


Спіс арфаграм


Арфаграма

арф.


Парадак работы




Правапіс галосных о,э,а

1.

Запішыце слова, пастаўце націск, падкрэсліце галосную, падбярыце і запішыце яшчэ два словы на гэта правіла:
Мора ,кіно, Орша, гэты, жэрдка(пад націскам)

але: шынель, газета , нервы

маразы, рамонт (не пад націскам)

запазыч. Адажыа,Токіа

бартар, шніцаль(ар-,аль-)





Правапіс галосных е,ё,я

2.

Запішыце слова, пастаўце націск, падкрэсліце галосную, падбярыце і запішыце яшчэ два словы на гэта правіла:
Мёд-мядовы(першы склад перад націскам),

герой ,кефір , Херсон(пасля г,к,х у запазыч.словах),

роўнядзь, лаяць, лаянка (у паслянаціскных складах некаторых суф. назоўнікаў,дзеясловаў,аддзеяслоўных назоўнікаў),

лёгкі,ётаванне,

радыёграма





Правапіс галосных у складаных словах

3.

Запішыце слова, пастаўце націск, падкрэсліце галосную, падбярыце і запішыце яшчэ два словы на гэта правіла:
Мнагазначны(націск на першы склад другой часткі слова),

Водапранікальны(націск на другі склад другой часткі слова),

Марозаўстойлівы (другая частка слова пачынаецца з ў )
фота-, мота-, свое-, проці-, радыё-, што-

фотаілюстрацыя (выкл.)

(але: фатограф,фатаграфія,матавоз, матацыкл),
Сенакос, сенакасілка (незалежна ад націску)

Паліглот,полівітаміны,
Велікадушны(націск на першы склад другой часткі слова),

вялікадзяржаўны(націск на другі склад другой часткі слова)





Правапіс спалучэнняў галосных


4.

Запішыце слова, вызначце пазіцыю галоснай літары,пастаўце націск, падкрэсліце галосную, падбярыце і запішыце яшчэ два словы на гэта правіла:

Іосіф (не пад націскам),

Іарданія (пад націскам),

іерогліф (у пачатку слова ),

гігіена(пасля мяккага зычнага),

арыенцір (пасля цвёрдага зычнага),

аксіёма(у сярэдзіне слова пад націскам),

біяграфія,нацыянальны(у сярэдзіне слова не пад націскам),

РАДЫЁ , НЕАПАЛЬ, АКІЯН (ВЫКЛ.)

археолог , акардэон (у сярэдзіне слова пад націскам),

археалогія,акардэаніст (у сярэдзіне слова не пад націскам),

маёр( пад націскам),

маянэз( не пад націскам),

ёта(у пачатку слова),

фае (пасля галосных),

Йемен,йеменец! (уласныя імёны і вытворныя ад іх)





Правапіс прыстаўных

галосных і,а



5.

Запішыце слова, падкрэсліце прыстаўны і літару , якая знаходзіцца пасля яго,падбярыце і запішыце яшчэ два словы на гэта правіла:
Імгла (перад збегам зычных,дзе першая л, м, р)

Імшара ( амшара) ,

мінуў аржанішча (папярэдні на зычны),

на льнішчы ,прымчацца (папярэдні на галосны)





Правапіс літар

і,ы

пасля прыставак



6.

Запішыце слова ,вызначце прыстаўку, падкрэсліце апошнюю літару прыстаўкі і першую літару кораня,запішыце яшчэ два словы на гэта правіла:
Выйсці(прыстаўка на галосны),

абысці (прыстаўка на зычны),

Заіка (каранёвы і),

міжінстытуцкі (між- ,звыш- ,пан- ,супер- ,транс- ,

контр-,гіпер-)





Правапіс звонкіх і глухіх, шыпячых і свісцячых

7.

Запішыце слова ,падкрэсліце арфаграму,падбярыце праверачнае слова ,запішыце яшчэ два словы на гэта правіла:
Дубкі-дубок,

нож-нажа, мазь-мазі






Правапіс

д-дз,т -ц

8.

Запішыце слова ,падкрэсліце арфаграму,падбярыце праверачнае слова ,запішыце яшчэ два словы на гэта правіла:
Агарод-у агародзе,
тыраж,тыгр,

дэпутат,цір ,Дэфо, Людміла





Правапіс

падоўжаных

зычных


9.

Запішыце слова, падкрэсліце падоўжаныя і літары, якія знаходзяцца перад і пасля іх, падбярыце і запішыце яшчэ два словы на гэта правіла:

ш,з,дз,л,н,с,ц,ч,ш-паміж галоснымі!
Аблічча, багацце

але : Ілья, Ульяна, Касьян, ліць,

група(запазыч.)





Правапіс некаторых спалучэнняў зычных

10.

Запішыце слова, падкрэсліце спалучэнне зычных, падбярыце і запішыце яшчэ два словы на гэта правіла:
Позні, міласэрны, сэрца, абласны, шчаслівы,сонца




Правапіс прыстаўных і ўстаўных літар

в,г

11.

Запішыце слова, падкрэсліце прыстаўны і літару , якая знаходзіцца пасля яго,падбярыце і запішыце яшчэ два словы на гэта правіла:
Вугал (перад у націскным у пачатку слова),

окаць,наогул-выкл.

вока,востры,вакол,Навум,

гэты,адгэтуль, Ганна,

Орша, ода, універсітэт, увага





Правапіс

у (складовага),

ў (нескладовага)

12.

Запішыце слова, падкрэсліце у або ў з літарай , якая знаходзіцца перад ёй,падбярыце і запішыце яшчэ два словы на гэта правіла:
Высокі ўраджай(пасля галосных),

пачуласяўра”, жанчына-ўрач, лаўрэат,

Аул, моцнае уханне(пад націскам),

страус,акварыум (заканчваецца на ус,ум),

ток-шоу,фрау(запазыч.)





Правапіс змякчальнага

мяккага знака

13.

Запішыце слова, падкрэсліце ь з літарай , якая знаходзіцца перад ёй,падбярыце і запішыце яшчэ два словы на гэта правіла:
Лось, просьба-па просьбе,

пільны(пасля л’,н’),

людзьмі (перад –мі),

камень-каменьчык,

студзеньскі (прым.назвы месяцаў),восеньскі,

беленькі (суф.-еньк,-эньк, -аньк),

прыгледзься,кіньце (дзеясл.заг.л. перад постфіксамі –ся,-це),

пяцьдзясят,пяцьсот (складаныя лічэбнікі),

хтосьці,дзесьці ( у постфіксе –сьці),

ледзьве

вяселле(падаўжэнне)

голуб(б,п,м,ф)

конь-конскі(суф.-ск)

вагон-вагончык(пасля н,перад суф.-чык)

меншы,іншы (пасля н перад ш )





Правапіс мяккага знака і

апострафа

14.

Запішыце слова, падкрэсліце ь або з літарай , якая знаходзіцца перад ёй,падбярыце і запішыце яшчэ два словы на гэта правіла:
Васільевіч,Нью-Ёрк (пасля з,с,дз,ц,л,н)

Ілья, Касьян, Ульяна (выкл.)

Пад’ехаць, Марян, інтэрвю,двух’ярусны, шмат’ярусны

але : здароўе , салаўі(пасля ў),

сад-яслі, партячэйка




Правапіс вялікай і малой літары

15.

Запішыце слова, растлумачце правапіс вялікай (малой) літары,падбярыце і запішыце яшчэ два словы на гэта правіла:
Буран(конь)-клічка жывелы,(сабака Рэкс,папугай Гоша)

Міхасёвы прыгоды -прыналежны прыметнік,утвораны ад ад асабовага імені пры дапамозе суф.-ёв (Алесіна ваверка,Купалавы паэмы)





Правапіс не(ня),ні

з рознымі часцінамі мовы



16.

Запішыце слова, растлумачце правапіс не(ня),ні ,падбярыце і запішыце яшчэ два словы на гэта правіла:

Няўмека (не ўжываецца без не(ня)) ,

недавыканаць(прыстаўка неда),

няпраўда-хлусня(сінонім без не (ня) ),

нязжатае жыта(дзеепрым. без залежных слоў),

нехта,некалькі (неазначальныя займ. і прысл.),

не праўда ,а хлусня (супрацьпастаўленне),

не пісаў(не з дзеясл.)




Напісанне слоў разам і праз злучок

17.

Запішыце слова, растлумачце напісанне слоў разам ,асобна або праз злучок ,падбярыце і запішыце яшчэ два словы на гэта правіла:
Пяцігадовы(першая частка лічэбнік),

сарвігалава(наз.,першая частка дзеясл.2-й асобы адз. ліку),

але: перакаці-поле, узвей-вецер

зернесушыльны-зернесушылка(склад.прым., утвораныя ад слад.наз.),

высокаадукаваны-высокая адукацыя(словазлуч.),

назаўтра(прыназ.+прысл.),

злёгку(прыназ+прым.),

удвух,надвае (у,на+ліч.),

гэтаксама,штомесячна (сама,што +прысл.),

ні з кім (прыназ.+часц.+займ.),

з самага верху(паясняльнае слова),

без аглядкі, без канца, на вока, на злосць, на памяць, на хаду, на ляту,пад паху, у абрэз

хтосьці (хтось) (займ.+-сьці,-сь)

нехта, ніхто (не(ні)+займ.) *************

даўно-даўно,раз-пораз (спалуч. 2 аднолькавых слоў),

шляхі-дарогі (спалуч. 2 блізкіх слоў),

уверх-уніз (спалуч. 2 супрацьлеглых слоў),

70-годдзе (першая частка лічбамі),

баба-яга (ад склад.наз.без злуч.галоснай),

кілават-гадзіна (адзінкі вымярэння),але:працадзень,

кісла-салодкі (якасць),

цемна – вішнёвы(колер,адценне колеру),

рамэн –раланаўскі (ад імя і прозвішча),

фізіка-матэматычны(раўнапраўныя паняцці),

паўднева-заходні (напрамак свету),

Усходне-Еўрапейская раўніна (геагр.назва),

чалавек пятнаццаць –дваццаць (прыблізная колькасць),

па- першае(прысл.),

па-сваяцку (прысл.,па+-ску,-цку,-і (-ы),-аму ( -яму), -ому

(-ему)),

з-за,з-пад(складаныя прыназоўнікі),

абы-хто,абы-дзе (абы+займ.,прысл .),

хто-небудзь,куды-небудзь(займ.,прысл .+ небудзь),

усё такі, так такі, зноў такі, даволі такі,

сказаць- то ён сказаў, прыйшоўтакі сам(пасля деясл.)




Правапіс канчаткаў назоўнікаў

(1 скл., Д.с., М.с.)

18.

Запішыце слова, вызначце тып асновы, прыдумайце і запішыце слова з такім жа канчаткам:

Канчатак –е маюць назоўнікі з асновай:

  • аснова на цвёрды зычны(сцяне, на сцяне);

  • на г, х, якія чаргуюцца з мяккімі з, с (дарозе, на дарозе, страсе, на страсе).

Канчатак – і маюць назоўнікі з асновай

на мяккі зычны (воля - волі).



Канчатак –ы маюць назоўнікі з асновай:

  • на зацвярдзелы(праца - працы);

  • на к, які чаргуецца з ц (пчолка - пчолцы).

Канчатак –э маюць назоўнікі з асновай на к (які чаргуецца з ц) і націскным канчаткам (дачка - дачцэ)




Правапіс канчаткаў назоўнікаў

(2 скл., Р.с.)

19.

Запішыце слова, растлумачце напісанне канчатка, прыдумайце і запішыце слова з такім жа канчаткам:

Канчатак –а/ -я маюць назоўнікі, якія абазначаюць:

  1. назвы канкрэтных прадметаў, якія паддаюцца лічэнню:стала, жолуда;

  2. агульныя і ўласныя назвы асоб і жывых істот:брата, Васіля, аленя;

  3. органы і часткі цела чалаваека, жывёлы: носа, хваста;

  4. навуковыя і тэхнічныя тэрміны: квадрата, атама

(выкл. тэксту,ліку, склону, роду, націску, перакладу);

  1. назвы арганізацый, устаноў і прадпрыемстваў: завода, штаба;

  2. адзінкі розных вымярэнняў (даўжыні, вагі, плошчы, аб’ёму, часу і інш.): сантыметра, рубля

(выкл. веку, ранку);

  1. агульныя і ўласныя назвы населеных пунктаў, геаграфічныя і астранамічныя назвы: раёна, Мінска;

  2. назвы танцаў, абрадаў, народных, спартыўных, картачных гульняў: танца, бокса.


Канчатак –у /-ю маюць назоўнікі, якія абазначаюць:

  1. абстрактныя паняцці: розуму, жалю;

  2. рэчыўныя назоўнікі: кіслароду, пяску, чаю, аспірыну

(выкл. хлеба, аўса);

  1. з’явы прыроды: ветру, смерчу;

  2. месца, прастору, неакрэсленыя прамежкі часу: берагу, лугу, (выкл. беражка, вяршка);

  3. грамадскія фармацыі, навуковыя плыні, тэорыі: рэалізму, дарвінізму;

  4. зборныя прадметы: лесу, тыражу

(выкл. ляска, экіпіжа, табуна, статка);

  1. розныя захворванні: бранхіту, грыпу;

  2. апрадмечаныя дзеянні: прыходу, бегу;

  3. падзеі ў грамадскім жыцці: фестывалю, кіріашу




Правапіс канчаткаў назоўнікаў

(2 скл., М.с.)

20.

Запішыце слова, вызначце тып асновы, прыдумайце і запішыце слова з такім жа канчаткам:
Канчатак –е маюць неасабовыя назоўнікі з асновай:

  • на цвёрды зычны: на стале;

  • на г,х,якія чаргуюцца з мяккімі з,с: стог – на стозе, паверх – на паверсе.

Канчатак – і маюць назоўнікі з асновай

на мяккі зычны: агонь – у агні, гай – у гаі.



Канчатак –ы маюць назоўнікі з асновай

на зацвярдзелы: палец – на пальцы.



Канчатак –у маюць назоўнікі з асновай

на г,к,х, якія не чаргуюцца з з, ц, с: на мітынгу, на даху, у парку.

Асабовыя назоўнікі маюць канчаткі:

канчатак –е маюць назоўнікі з асновай на цвёрды зычны:пры браце;

канчатак –ю маюць назоўнікі з асновай на мяккі зычны: пры вучню;

канчатак –у маюць назоўнікі з асновай на зацвярдзелы зычны: пры мужу;

канчатак –у маюць назоўнікі з асновай на г,к,х: пры Алегу


Правапіс канчаткаў назоўнікаў

  1   2   3


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка