Інфармацыйнае паведамленне да інтэлектуальнай гульні «Кубак Старога замка 2014»




Дата канвертавання29.12.2016
Памер15.95 Kb.
Інфармацыйнае паведамленне

да інтэлектуальнай гульні

«Кубак Старога замка 2014»
ДУ «Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік «Нясвіж» сумесна з УА «Нясвіжскі дзяржаўны каледж імя Якуба Коласа» праводзіць інтэлектуальную гульню «Кубак Старога замка 2014» сярод вучняў 8-9 класаў.

Тэма гульні: Першая сусветная вайна.

Гульня складаецца з трох тураў: інтэлект-буквар, 5Х5, крыжаванка.

Гульня распрацавана з мэтай папулярызацыі гісторыі і культуры Беларусі.

Дата правядзення: 19 лютага 2014 года.

Месца правядзення: г. Нясвіж, Палацава-замкавы комплекс, Тэатральная зала.

Пачатак гульні: 15.00

Удзельнікі: вучні 8-9 класаў агульнаадукацыйных школ Рэспублікі Беларусь.

Склад каманды: 8 чалавек (6 асноўных ігракоў + 2 запасных).

Заяўку камандам, жадаючым прыняць удзел у інтэлектуальнай гульні «Кубак Старога замка 2014», неабходна выслаць да 10 лютага 2014 года на электронны адрас: viachaslau80@tut.by

Увага: праезд, харчаванне і пражыванне іншагародніх удзельнікаў інтэлектуальнай гульні «Кубак Старога замка 2014» ажыццяўляецца за кошт камандзіруючага боку.
Узор заяўкі:


  1. Назва вучэбнай установы.

  2. Прозвішча, імя і імя па бацьку кіраўніка каманды і кантактны тэлефон.

  3. Назва каманды.

  4. Спіс гульцоў (з указаннем класа і даты нараджэння).

Адказны за арганізацыю:

старшы навуковы супрацоўнік Мазалеўскі Вячаслаў Іванавіч

Кантактны тэлефон: +375 1770 5 14 36 (рабочы)



+375 29 706 37 77 (мабільны)


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка