Інфармацыйная функцыя дзяржавы




Дата канвертавання17.03.2017
Памер59.57 Kb.
ІНФАРМАЦЫЙНАЯ ФУНКЦЫЯ ДЗЯРЖАВЫ
Ва ўмовах пастаянных змяненняў эканамічнай і сацыяльнай інфраструктур першачарговай задачай дзяржаўнага механізму становіцца аптымізацыя параметраў інфармацыйнага забеспячэння грамадства, што служыць сувязнай асновай дзейснага функцыаніравання эканомікі, палітыкі, права, з’яўляецца залогам прагрэсу.

Дзейнасць дзяржавы па забяспячэнню грамадства і грамадзян аб’ектыўнай, актуальнай, даступнай для ўспрымання інфармацыяй утварае самастойны функцыянальны кірунак - інфармацыйную функцыю. На гэта накіроўвае дзяржаву Асноўны Закон краіны. Частка 1 артыкула 34 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь гарантуе права грамадзян Рэспублікі Беларусь на атрыманне, захоўванне і распаўсюджанне поўнай, пэўнай і своечасовай інфармацыі аб дзейнасці дзяржаўных органаў, грамадскіх аб’яднанняў, аб палітычным, эканамічным, культурным і міжнародным жыцці, стане навакольнага асяроддзя.

Цалкам зразумела, што гаворка ў канстытуцыйных правапалажэннях ідзе не толькі пра гарантыі законнасці, але і пра змястоўную характарыстыку дзяржавы – пра яе інфармацыйна-прававое вымярэнне.

У розных галінах ведаў ідзе актыўны, поўнамаштабны працэс пазнання і практычнага засваення каштоўнасці феномена «інфармацыя», пад якім разумеюцца звесткі аб асобах, прадметах, фактах, падзеях, з’явах і працэсах незалежна ад формы іх падання.

Дзяржаўнае рэгуляванне ў галіне інфармацыі заключаецца ў:


  • забяспячэнні ўмоў для рэалізацыі і аховы правоў дзяржаўных органаў, фізічных і юрыдычных асоб;

  • стварэнні сістэмы інфармацыйнай падтрымкі рашэння задач сацыяльна-эканамічнага і навукова-тэхнічнага развіцця Рэспублікі Беларусь;

  • стварэнні ўмоў для развіцця і выкарыстання інфармацыйных тэхналогій, інфармацыйных сістэм і інфармацыйных сетак;

  • фарміраванні і выкананні адзінай навуковай, навукова-тэхнічнай, прамысловай і інавацыйнай палітыкі ў галіне інфармацыі, інфарматызацыі і аховы інфармацыі;

  • стварэнні і ўдасканальванні сістэмы прыцягвання інвестыцый і механізму стымулявання, распрацоўкі і рэалізацыі праектаў у галіне інфармацыі, інфарматызацыі і аховы інфармацыі;

  • спрыянні развіцця рынка інфармацыйных тэхналогій і інфармацыйных паслуг, забеспячэнні ўмоў для форміравання і развіцця ўсіх відаў інфармацыйных рэсурсаў, інфармацыйных сістэм і інфармацыйных сетак;

  • распрацоўкі і забеспячэнні рэалізацыі мэтавых праграм стварэння інфармацыйных сістэм, ужывання інфармацыйных тэхналогій;

  • удасканальванні заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб інфармацыі, інфарматызацыі і ахове інфармацыі;

Разам з тым, пра ролю дзяржавы ў інфармацыйнай прасторы ў навуковых дыскусіях і даследаваннях гаворка фактычна не вядзецца. Ні ў юрыдычнай дактрыне, ні ў праваўжывальнай практыцы інфармацыйная функцыя не вылучаецца ў якасці асобнага, стратэгічнага кірунку дзейнасці дзяржавы. У пераважнай большасці навуковых і вучэбнаметадычных крыніц інфармацыйная функцыя дзяржавы ўвогуле не пазначана ў сістэме функцый дзяржавы. Да гэтага, дадаецца і той факт, што ў грамадскай свядомасці роля інфармацыйнай функцыі не ўздымаецца вышэй за тэхніка-камунікатыўны ўзровень.

Інфармацыйная сфера, з'яўляецца сістэмаўтваральным фактарам жыцця, грамадства, актыўна ўплывае на стан палітычнай, эканамічнай, абарончай і іншых складнікаў бяспекі дзяржавы. Нацыянальная бяспека істотна залежыць ад забеспячэння інфармацыйнай бяспекі, і падчас тэхнічнага прагрэсу гэта залежнасць будзе ўзрастаць.

У гэтай сувязі інфармацыйная функцыя, як кірунак дзейнасці дзяржавы, выступае неабходнай умовай забеспячэння нацыянальнай бяспекі, захавання цэласнасці ўсёй дзяржавы, фармавання ў яе межах эфектыўнай дзяржаўнай улады. Інфармацыйныя рэсурсы, інфармацыйныя тэхналогіі і інфармацыйная інфраструктура ў сваёй інтэграванай сукупнасці ўтвараюць інфармацыйную прастору. Гэта інфармацыйная прастора з'яўляецца сістэмаўтваральным фактарам усяго грамадскага жыцця, фундаментальнай асновай сучаснай палітыкі дзяржавы ва ўсіх сферах сацыяльнага быцця.

Інфармацыйны сектар – інфармацыя, веды, інфармацыйныя паслугі – развіваецца больш актыўна на фоне іншых сегментаў соцыўму. Тэндэнцыя да ўзрастання ролі інфармацыі ў жыцці грамадства служыць падставай для высновы аб тым, што ў цяперашніх умовах найвышэйшага ўзроўню цывілізацыі дасягае тая дзяржава, якая будзе мець найбольш якасную інфармацыю, асвойваць яе хутчэй, у большым аб’еме і эфектыўней выкарыстоўваць для дасягнення агульначалавечых мэт. Відавочна, што «слабая», малаэфектыўная дзяржаўна-прававая рэгуляцыя ў гэтай сферы няўхільна кампенсуецца актывізацыяй антысацыяльных з'яў, якія ўсё больш шырока і актыўна пранікаюць у інфармацыйнае асяроддзе.

Інфармацыйная функцыя цесна пераплятаецца з усімі найважнейшымі кірункамі дзяржаўнай дзейнасці, забяспечвае паступальнае развіццё адзінай інфармацыйнай прасторы. Станоўчы ўплыў на развіццё дэмакратычных інстытутаў і працэдур аказвае і імклівае пашырэнне нацыянальнай інфармацыйнай прасторы.

Прыярытэтнасць інфармацыйнага кірунку ў функцыянальным арсенале дзяржаўнага механізму абумоўліваецца ўзрастанем каштоўнасці феномену інфармацыі ў палітычнай сістэме грамадства. Права на поўную і пэўную, і што не менш важна своечасовую і актуальную інфармацыю, адно з найважнейшых правоў грамадзяніна сучаснага цывілізаванага грамадства. Свабода слова і права на інфармацыю – краевугольны камень у падмурку прававой дзяржавы і грамадзянскай супольнасці, важны элемент развіцця дэмакратычных інстытутаў. З аднаго боку, гаворка ідзе пра індывідуальнае права свабодна выказваць свой пункт погляду, перадаваць і распаўсюджваць інфармацыю. З іншага боку – маецца на ўвазе права ўсіх грамадзян на доступ да аб'ектыўнай інфармацыі не ў прэпараваным, а ў чыстым выглядзе, калі іншае не матывавана меркаваннямі грамадскай бяспекі і маралі.

Актуалізацыя інфармацыйнай функцыі абумоўлена рашэннем комплекснага задання забеспячэння інфармацыйнай цыркуляцыі ў грамадстве пры адначасовай аптымізацыі дзяржаўнага кіравання – гэтымі працэсамі. Каштоўнасць для грамадзян уяўляе не толькі інфармацыя агульнадаступнага фармату. Сучаснае грамадскае развіццё не заўсёды абапіраецца на прававыя крыніцы. Асновай многіх бакоў сучаснага сацыяльнага быцця выступаюць нормы маралі, рэлігіі, нацыянальныя звычаі і традыцыі, карпаратыўныя ўстаноўкі і многія іншыя рэгулятары.

Іх наяўнасць, функцыянальная эфектыўнасць і шматстайныя перапляценні ствараюць спецыфічную з'яву – інфармацыйную канкурэнцыю. Гэтым вызначаецца ўзрастаючая роля дзяржавы па кантролю інфармацыйных патокаў, забеспячэнню грамадства патрэбнай і аб'ектыўнай інфармацыяй з даступных, легальных крыніц. Асобае значэнне набывае кампетэнтная ацэнка з боку дзяржавы адносна распаўсюджвальных у грамадстве звестак і фактаў. Інфармацыйная функцыя дзяржавы адлюстроўвае эвалюцыю і дынаміку пэўных з'яў і працэсаў, якія адбываюцца, адбываліся ці будуць адбывацца ў сацыяльнай рэчаіснасці. Па-за дзяржаўным інфармацыйным забеспячэннем многія агульнагуманітарныя мэты з’яўляюцца недасягальнымі, застаюцца невырашанымі праблемы абароны правоў і свабод грамадзян.



Падводзячы вывад, варта адзначыць, што да цяперашняга часу зроблена даволі шмат у кірунку стварэння ў Рэспубліцы Беларусь інфармацыйнага грамадства. Нягледзячы на дасягнутыя вынікі, працэс інфарматызацыі не стаіць на месцы. Сярод перспектыў развіцця інфармацыйных рэсурсаў у нашай краіне варта адзначыць наступныя:

  • сістэматызацыя нарматыўнай прававой базы;

  • актывізацыя дзяржаўнай падтрымкі сродкаў масавай інфармацыі;

  • заканадаўчае пашырэнне сферы аказання інфармацыйнай дапамогі;

  • узмацненне ролі інстытутаў грамадзянскай супольнасці падчас рэалізацыі інфармацыйнай функцыі;

  • заканадаўчае забеспячэнне аб'ектыўнасці і своечасовасці падання дзяржавай інфармацыі;

  • далейшае развіццё сістэмы інфармацыйнага кантролю, інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій;

  • узмацненне механізмаў сацыяльнай і юрыдычнай адказнасці за распаўсюджанне грамадска небяспечнай інфармацыі;

  • павышэнне ўзроўню кваліфікацыі дзяржаўных служачых;

  • умацаванне матэрыяльна-тэхнічных, фінансавых, арганізацыйна-прававых і навуковых асноў інфарматызацыі.

Усе гэта паскорыць працэс інфармацыйнага абмену, што павысіць эфектыўнасць дзяржаўнага і мясцовага кіравання. У цэлым варта адзначыць, што мэты і задачы, пастаўленыя дзяржавай у кірунку фарміравання ў Рэспубліцы інфармацыйнага грамадства, паспяхова рэалізуюцца.
СПІС ВЫКАРЫСТАНАЙ ЛІТАРАТУРЫ:


  1. Бачило И.Л. Информационное право: основы практической информатики / И.Л. Бачило. – М.: Юринформцентр: Изд. г-на Тихомирова М.Ю. – 2001. – С.161, 166-167.

  2. Конституция Республики Беларусь от 15 марта 1994 г. N 2875-XII (с изменениями и дополнениями, принятыми на Республиканском референдуме от 24.11.1996, в ред. Решения Республиканского референдума от 17.11.2004 N 1).

  3. Мелюхин И.С. Проблемы развития информационного общества // Научно - техническая информация. - 2006. - № 8. - С. 27.

  4. Об информации, информатизации и защите информации: Закон Республики Беларусь от 10 ноября 2008 г. № 455-З // НР ПА Республики Беларусь от 17 ноября 2008 г. № 2/1552.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка