Інфармацыйны ліст арганізацыйны камітэт па правядзенню міжнародных навуковых доўнараўскіх чытанняў




Дата канвертавання04.05.2017
Памер18.44 Kb.
ІНФАРМАЦыйны ЛІСТ

Арганізацыйны камітэт па правядзенню

МІЖНАРОДНЫХ НАВУКОВЫХ ДОЎНАРАЎСКІХ ЧЫТАННЯЎ

паведамляе, што ВОСЬМыя чытанні адбудуцца 9-10 КАСТРЫЧНІКА 2015 г.

у горадзе Рэчыца Гомельскай вобласці Рэспублікі Беларусь.
Фундатарамі чытанняў з’яўляюцца Рэчыцкі раённы выканаўчы камітэт

Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны
Фундатарамі чытанняў з’яўляюцца Рэчыцкі раённы выканаўчы камітэт

Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны

Для абмеркавання плануюцца тэматычныя напрамкі:


I. М.В.ДоЎнар-Запольскі: жЫЦЦЁ, наВуКоВАЯ СПАДЧЫНА І ДАСЛЕДЧЫЦКІЯ ТРАДЫЦЫІ:

  • Жыццё, навуковая і грамадская дзейнасць вучонага: дакументы і факты, падзеі і персаналіі.

  • М.В. Доўнар-Запольскі як этнограф, фалькларыст, эканаміст і літаратуразнаўца.

  • Теарэтычныя и метадалагiчныя праблемы гуманітарных навук у працах М.В. Доўнар-Запольскага.

  • Навуковая спадчына М.В. Доўнар-Запольскага ў кантэксце крыніцазнаўства, этналогіі, гістарыяграфіі, гісторыі эканомікі.


II. РэчыцКІ Рэгіён у часе і прАсторЫ:

  • Археалагічнае даследаванне Рэчыцкай зямлі.

  • Гісторыя горада і рэгіёна ад старажытнасці да сучаснасці.

  • Культурная спадчына Рэчыцкага регіёна.

  • «Рэчыцкі радавод»: знакамітыя прадстаўнікі Рэчыцкай зямлі

  • Эканамічнае і соцыа-культурнае развіццё рэгіёна ў мінулым і сучаснасці.

Заяўкі на ўдзел у чытаннях з указаннем тэмы, прозвішча, навуковай ступені, пасады і месца працы аўтара просім дасылаць да 1 жніўня 2015 г. па адрасу:

Кафедра ўсеагульнай гісторыі

Гомельскі дзяржаўны універсітэn імя Ф. Скарыны

вул. Савецкая –104, 246019 Гомель, Рэспубліка Беларусь
e-maіl: lebedeva.gsu@gmail.com;

даведкі па телефоне: +375-44-788-98-74, (+ 232)-37-57-09 (Валянціна Лебедзева);

czaropka@gmail.com

даведкі па телефонах: (+ 232)-60-40-60 (Людміла Дабрылка);


Тэксты дакладаў і паведамленняў у друкаваным і электронным выглядзе

(Word, Tіmes New Roman, 14, адзін інтэрвал, спасылкі, пазначаныя індэксам, у канцы тэкста) аб’ёмам да 10 старонак перадаюцца ў аргкамітэт пад час канферэнцыі і будуць надрукаваны ў складзе навуковага рэцэнзаванага зборніка.



Аргкамітэт бярэ на сябе права запрашэння ўдзельнікаў чытанняў і адбору артыкулаў для публікацыі.

Харчаванне ўдзельнікаў і выданне матэрыялаў канферэнцыі забяспечваецца аргкамітэтам. Даезд за кошт удзельнікаў ці камандзіруючых арганізацый.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка