Інфармацыйны ліст шаноўныя калегі!




Дата канвертавання15.03.2017
Памер43.28 Kb.
ІНФАРМАЦЫЙНЫ ЛІСТ
Шаноўныя калегі!

У 2015 годзе ДУ «НГКМЗ «Нясвіж»

Выйдзе ІІ выданне штогодніка пад рабочай назвай:

«Acta anniversaria»


На яго старонках плануецца асвятляць шырокае кола пытанняў: даследванні, распрацоўкі, знаходкі ў музейнай сферы, гісторыі рода Радзівілаў, нясвіжскай ардынацыі і горада Нясвіжа, музеязнаўства, мастацтвазнаўства, гісторыяграфіі, бібліяграфіі, крыніцазнаўства, археаграфіі, генеалогіі і іншых спецыяльных гістарычных дысцыплін, а таксама інфармацыя аб працы музея-запаведніка.

Прызначаецца гісторыкам, музеязнаўцам, краязнаўцам і ўсім, хто цікавіцца старонкамі мінулага Беларусі.


Тэрмін падачы матэрыялаў да 31.06.2015 г.
Прымаюцца артыкулы аб’ёмам два друкаваныя аркушы, якія просьба дасылаць або прыносіць па адрасу:

222603, Рэспубліка Беларусь, Мінская вобл., г. Нясвіж, вул. Ленінская, д. 19, або дасылаць па E-mail: galas@mail.ru Яцкевіч Зміцер Лявонцьевіч намеснік дырэктара па навуковай рабоце ДУ «Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік «Нясвіж» (тэлефоны для даведак: +375177055273, мтс: +37529 2604625); iwahninaluba@yandex.ru. Івахніна Любоў Уладзіміраўна вучоны сакратар ДУ «Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік «Нясвіж» (gsm: +375336314911; +375257551124).



Публікацыі прымаюцца па наступных раздзелах:

І. Науковыя доследы спадчыны роду Радзівілаў


эканоміка,

гаспадарка,

генеалогія,

геральдыка,

калекцыі Радзівілаў і сваяцкіх родаў,

сядзібна-замкавае мастацтва,

прыватнаўласніцкія гарады.

ІІ. Крыніцы

дакументы з архіва Радзівілаў і іншых архіваў,

успаміны Радзівілаў і пра іх.

ІІІ. Музеязнаўства

асветніцкая праца,

музейна-педагагічная дзейнасць,

атрыбутацыя экспанатаў,

экспазіцыйна-выставачная і экскурсійная работа,

археалагічныя працы музея

праблемы захаванасці і выкарыстання помнікаў Юнеска на прыкладзе нясвіжскага комплекса.

ІУ. Хроніка, інфармацыя

Рэзюме (звесткі пра аўтараў)

Змест
Патрабаванні да матэрыялаў:

Прымаюцца артыкулы аб’ёмам да 40 тыс. знакаў, публікацыі дакументальных крыніц – да 60 тыс. знакаў.

Шрыфт Times New Roman, кегль 14 пунктаў, праз 1,5 інтэрвала, палі верхняе і ніжняе па 2 см, левае 3 см, правае 1,5 см.

Артыкул афармляецца наступным чынам :

1) Звесткі пра аўтара ( прозвішча, імя і імя па бацьку, навуковае званне, пасада, навуковыя інтарэсы) друкуюцца перад назвай артыкула.

2) Назва (без двукосся) і тэкст артыкула, у якім двукоссі пажадана ставіць такія – «…».

3) Дадатак № 1, 2, 3 і г. д. (калі патрэбна).

4) Скарачэнні раскрываюцца першы раз у тэксце, або ў спісе скарачэнняў.

Разам з артыкулам падаюцца анатацыі на беларускай (рэзюме) або рускай (резюме) мовах у залежнасці ад мовы артыкула, а таксама на англійскай (summary) мове аб’ёмам 100–150 слоў.


Спасылкі ў тэксце афармляюцца згодна правілаў ВАК, з пазначэннем нумара і аркуша, падаюцца ў квадратных дужках на крыніцы і літаратуру, змешчаныя ў канцы артыкула ў асобным спісе, напрыклад:
<Тэкст>

Сведения о митрополите были дополнены данными «Каталога русских архиереев-обновленцев», опубликованного в новой редакции в составе сборника «”Обновленческий” раскол» [1, с. 736–737], на основании материалов базы данных «Епископы и епархии периода гонений на Церковь (1917–1955 гг.)» [2], а также «Общего алфавитного списка православных епископов и раскольнических иерархов 1917–1946 гг.» [3]. В 1928 г., когда его вывели из состава Белорусского Синода и перевели на Крымскую кафедру, он захватил с собой часть документов архива Синода [4, л. 95 об.].



Обновленцы выступили против восстановления патриаршества в 1918 г., за установление лояльных отношений с Советской властью и изменение традиционных форм религиозной деятельности, не затрагивающих при этом основ вероучения и культа [5].
Крыніцы і літаратура:

  1. Мануил (Лемешевский), митр. Каталог русских архиереев-обновленцев: Материал для «Словаря русских архиереев-обновленцев» (1922–1944 гг.) // «Обновленческий» раскол (Материалы для церковно-исторической и канонической характеристики) / Сост. И. В. Соловьев. М.: Крутицкое патриаршее подворье, 2002. С. 607–981.

  2. Епископы и епархии периода гонений на Церковь (1917–1955 гг.): База данных [Электронный ресурс]. Режим доступа: http://www.pstbi.ru/cgi-bin/code.exe/episk.htm?ans. Дата доступа: 11.01.2010.

  3. Общий алфавитный список православных епископов и раскольнических иерархов 1917–1946 гг. // В кн.: Акты Святейшего Тихона, Патриарха Московского и всея Руси, позднейшие документы и переписка о каноническом преемстве высшей церковной власти, 1917–1943: Сборник в 2-х частях / Сост. М. Е. Губонин. М.: Республика, 1994. 559 с.

  4. НИАБ. Ф. 2786. Оп. 1. Д. 335.

  5. Абнаўленцы // Рэлігія і царква на Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн.: БелЭн, 2001. С. 7.

За дакладнасць зместу і спасылак у артыкулах адказнасць нясуць аўтары.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка