Інфармацыя аб рабоце бібліятэк дук “Івацэвіцкая раённая бібліятэчная сетка” за лістапад 2016 года




Дата канвертавання30.04.2017
Памер41.02 Kb.
ІНФАРМАЦЫЯ

аб рабоце бібліятэк

ДУК “Івацэвіцкая раённая бібліятэчная сетка”

за лістапад 2016 года
Лістапад. На працягу месяца у бібліятэках раёна праводзіліся мерапрыемствы у межах месячніка па папулярызацыі нацыянальнай мастацкай літаратуры.

Паўсюдна арганізаваны кніжныя вытавы “Маіх радкоў няма без Беларусі”, праведзены агляды літаратуры, арганізаваны літаратурныя гадзіны і вечарыны да юбілейных дат беларускіх пісьменнікаў. Усяго праведзена 23 мерапрыемства.


3.11.2016 г. Воленская сельская бібліятэка запрасіла сваіх юных чытачоў на урок - сустрэчу " Гонар і слава Івацэвіцкага раёна”. Прагучалі цікавыя звесткі пра славутых сыноў Івацэвіцкай зямлі – Тадэвуша Касцюшка, Піліпа Пестрака, Мікалая Гойшыка, Анатоля Галушка і іншых. Вялікую зацікаўленасць у дзяцей выклікала выступленне госця мерапрыемства – пісьменніка Валерыя Гапеева. Аўтар цікавых кніг адказаў на пытанні прысутных. Дзеці паказалі інсцэніроўку па творах пісьменніка.

5.11.2016 г. У Воленскай сельскай бібліятэцы адбылася фальклорная вечарына “Восеньскія (Дзмітрыеўскія)Дзяды” з мэтай адраджэння народных традыцый і абрадаў: памінанне і ўшанаванне памяці аб памершых у розныя гады родзічаў. Фальклорная група на чале з бібліятэкарам Кот І.В. вяла аповед пра свята, зачытваліся рэцэпты прыгатавання куцці. У час правядзення мерапрыемства былі вытрыманы ўсе тыя патрабаванні, якія тычацца святкавання Восеньскіх Дзядоў: на стале гарэла свечка, няцотная колькасць страў, адчыняліся і зачыняліся дзверы і г.д. Падчас мерапрыемства гучалі прозвішчы, імёны дзядоў, прадзедаў прысутных, называліся іх таленты, якімі яны валодалі. Удзельнікі фальклорнай групы спявалі старадаўнія песні, а ім падпявалі прысутныя.

5.11.2016 г. Краглевіцкая сельская бібліятэка правяла урок ветлівасці і этыкету для падлеткаў “Зберажы ў сабе чалавека”.

6.11.2016 г. Зеленаборская сельская бібліятэка літаратурную гадзіну “Маіх радкоў няма без Беларусі” прысвяціла патрыятычнай лірыцы сучасных беларускіх паэтаў.

6.11.2016 г. Бібліятэкар Дабромысльскай сельскай бібліятэкі у ходзе краязнаўчага падарожжа “Вандроўка ў мінулае родных мясцін” з дапамогай кніг правяла сваіх чытачоў па гістарычных мясцінах Івацэвіччыны.

12.11.2016 г. Падстарынская сельская бібліятэка дапамагла сваім чытачам арганізаваць свой адпачынак, знайсці занятак па душы падчас гадзіны цікавых паведамленняў “У любым натхненні дапаможа кніга”.


12.11.2016 г. Святавольская сельская бібліятэка актыўна выкарыстоўвае у сваёй рабоце магчымасці Інтернета. Тут праведзена мультымедыйная літаратурная прэзентацыя “Казкі ХХІ стагоддзя”, з якой дзеці даведаліся пра самыя сучасныя літаратурныя навінкі.
13.11.2016 г. Хадакоўская сельская бібліятэка сабрала сваіх чытачоў на гадзіну карысных парадаў “Я выбіраю здаровы лад жыця”.
13.11.2016 г. Косаўская гарадская бібліятэка Да Года культуры правяла бібліяграфічны агляд кніг “Гонар кніжнай культуры Беларусі”, дзе былі прадстаўлены шэдэўры беларускай паліграфіі з фондаў бібліятэкі.
19.11.2016 г. Прайшлі шматлікія мерапрыемствы да Сусветнага Дня некурэння. Так, Івацэвіцкая цэнтральная бібліятэка арганізавала Дзень інфармацыі  "Тытунекурэнне - агрэсіўны фактар ​​рызыкі", падчас якога прайшлі тэматычныя агляды літаратуры, арганізаваны выставы-прагляды кніг і матэрыялаў з перыядычных выданняў, праведзены бліц-апытанне «Я за жыццё без тытуню, таму што ...» Івацэвіцкая дзіцячая бібліятэка арганізавала адкрыты прагляд літаратуры "Кніга супраць цыгарэты". У Целяханскай гарпасялковай бібліятэцы прайшоў дзень здароўя "Не курыць, каб жыць!". Милейкаўская сельская бібліятэка сабрала старшакласнікаў мясцовай школы на ўрок-перасцярогу "НЕ" - тытуню! ". У Гошчаўскай сельскай бібліятэцы арганізавана выстава-заклік "Кінь цыгарэту!" Аброўская сельская бібліятэка прапанавала чытачам інтэрактыўную гадзіну карыснай інфармацыі з праглядам відэаролікаў "Тытунь курыць - здароўю шкодзіць!" Бібліятэкар Вялікагацкой сельскай бібліятэкі прысвяціла тэме адмовы ад тытуню гадзіну шчырай размовы «Панадлівае зло, ці чым замяніць цыгарэту».Паўсюдна ў бібліятэках былі аформленыя кніжныя выставы і тэматычныя паліцы «Мой выбар - не паліць!», «Адмова ад курэння – вось лепшае рашэнне!»

 Аддзел бібліятэчнага маркетынгу Івацэвіцкай цэнтральнай бібліятэкі выпусціў буклет-закладку «Курэнне тытуню - агрэсіўны фактар ​​рызыкі».

Усяго праведзена 14 мерапрыемстваў.

23.11.2016 г. Увесь праваслаўны свет адзначыў дзень Архістратыга Міхаіла і нашых анёлаў-ахоўнікаў. Літаратурная група Яглевіцкай сельскай бібліятэкі выступіла з літаратурна-паэтычнай кампазіцыяй «Незримых воинств архистратизи…» Выступленне прайшло ў Свята-Георгіеўскім храме д.Яглевічы адразу пасля святочнага набажэнства. Прагучалі ўрыўкі з пропаведзі мітрапаліта Антонія Сурожскага і вершы рускіх паэтаў Івана Буніна, Афанасія Фета, протаіерэя Мікалая Гур'янава.

25.11.2016 г.Адбылася экскурсія ў бібліятэку выхаванцаў дзіцячага сада в. Яглевічы "У госці да кніжкі прыйшлі малышы і малышкі». Дзеці пазнаёміліся з работай бібліятэкі. Была арганізавана кніжная выстава "Мае першыя кніжкі". Бібліятэкар Святлана Яцкевіч правяла гучныя чытання кнігі Л.Брайлоўскага "Самы лепшы сябар"
26.11.2016 г. Да 85-годдзя з дня нараджэння Анатоля Вярцінскага Івацэвіцкая дзіцячая бібліятэка правяла гадзіну паэзіі “Жыць – значыць дзейнічаць!”
26.11.2016 г. Дабромысльская сельская бібліятэка арганізавала літаратурную гульню “Падарожжа ў краіну беларускіх казак”
26.11.2016 г. Волькаўская сельская бібліятэка літаратурную гадзіну “Паэтычнымі сцежкамі роднага краю” прысвяціла мясцовым паэтам і літаратарам Анатолю Галушка, Віктару Рэчыцу, Міколе Купрэву і іншым.

27.11.2016 г. Косаўская гарадская бібліятэка правяла літаратурнае знаёмства “Падарожжа ў свет беларускай дзіцячай кнігі”


27.11.2016 г. Быценская сельская бібліятэка прысвяціла 115-гадоваму юбілею Міхася Зарэцкага гадзіну знаёмства з пісьменнікам “Нескароны талент”

Дырэктар ДУК “Івацэвіцкая раённая бібліятэчная сетка”



Г.У. Гарэлік


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка