Інфармацыя пра аўтара




Дата канвертавання26.12.2016
Памер42.03 Kb.

ІНФАРМАЦЫЯ ПРА АЎТАРА

Прозвішча, імя, імя па бацьку

Казачэнка Ірына Рыгораўна

Месца жыхарства

г.п.Лельчыцы Гомельскай вобласці

Кантактны тэлефон

80293581798

Электронная пошта

kristina_fink@bk.ru

ІНФАРМАЦЫЯ ПРА НАВУЧАЛЬНУЮ

Поўная назва ўстановы адукацыі

Лельчыцкая раённая гімназія

Пасада, катэгорыя

настаўніца беларускай мовы і літаратуры

вышэйшай катэгорыі





Прыклады самастойнай работы з фразеалагізмамі

на ўроках беларускай мовы

на ІІІ ступені навучання і выхавання
Варыянт 1

У беларускай мове многія фразеалагізмы ўтрымліваюць назвы частак цела чалавека. Ці ведаеце вы іх? Паспрабуйце ўставіць прапушчаныя фразеалагізмы са словам галава ў наступны тэкст.

Слова галава ў пераносным значэнні абазначае розум, свядомасць, развага, таму пра някемлівага чалавека скажуць, што ён __________, а пра кемлівага__________.

Галава бывае нейкая – напрыклад, _____(у няшчаснага), _____(у нездагадлівага, няўважлівага), _____(у бесталковага), _____(у нястрымнага, неразважлівага), _____(у нездагадлівага прастакаватага), _____(у таго, хто ўсё забывае).

Галава можа што-небудзь рабіць – _____ці_____(калі спраў так многа, што не ведаеш, за якую ўзяцца), _____(калі чалавек сваімі паводзінамі напрошваецца на непрыемнасці), _____(прыходзіць да якога-небудзь вываду).

Можна ўтвараць дзеянні і над галавой – чыёй-небудзь ці ўласнай. Калі нехта галаву_____, значыць справы яго дрэнныя і ён страціў надзею. _____таксама сваю галаву – над чым-небудзь складаным. Можна галаву і зусім_____, калі пазбавіцца здольнасці разважаць. У крайнім выпадку можна даць галаву_____, калі вам ніяк не жадаюць верыць.

Чужую галаву звычайна _____абы-чым, ці _____(часта разам з шыяй, робячы строгую вымову), ці _____(караючы значна больш, чым у папярэднім выпадку). Калі пакаранне прадугледжваецца раней, то можна папярэдзіць няшчаснага, сказаўшы яму максімальна строга: “Не _____табе галавы!”

Калі ў каго ў галаве не_____, калі галава зусім пустая і ў ёй гуляе _____(так гавораць пра легкадумнага чалавека), то яму трэба тэрмінова паклапаціцца, каб яе запоўніць. Лепш за ўсё для гэтага падыдуць думкі. У галаву думкі могуць_____, _____, _____– у залежнасці ад іх якасці.

Галава – гэта тое месца, якое часцей за ўсё прымае на сябе ўдары лёсу. Нечаканая вестка падае як_____. Калі раптам адбываецца што-небудзь непрыемнае, чалавек выглядае так, быццам яго_____. Бываюць і зусім безвыходныя сітуацыі, калі я_____!

Ну як, вы яшчэ не схапіліся за галаву ад такой колькасці фразеалагізмаў?

Прапушчаныя словы (прыводзім іх у парадку размяшчэння): без галавы, з галавой, бедная, садовая, яловая, гарачая, два вухі, дзіравая, ісці кругам ці пухнуць, гуза шукаць, варыць, павесіў, ламаюць, згубіць, адсячы, набіваюць, намыльваюць, зварочваюць, знасіць, варыць, вецер, лезці, ударыць, збірацца, снег на галаву, абухом па галаве стукнулі, хоць у вір галавой.

2. Растлумачце значэнне фразеалагізмаў: хоць кол на галаве чашы, мець галаву на плячах, акунуцца з галавой у што-небудзь, пасыпаць галаву попелам, хадзіць на галаве, паставіць з ног на галаву, скласці галаву, без цара ў галаве.

Варыянт 2


  1. У беларускай мове многія фразеалагізмы ўключаюць назвы частак цела, органаў чалавека. Ці ведаеце вы іх? Паспрабуйце ўставіць прапушчаныя фразеалагізмы са словам вока, вочы ў наступны тэкст.

Калі чалавек смелы, ён не будзе баяцца выказваць свае думкі некаму_____, гэта значыць у ягонай прысутнасці. Крытыка_____ ў адсутнасці таго, пра каго гавораць, – гэта ўжо ніякая не смеласць, а хутчэй праява баязлівасці.

Калі б нянькі_____ вачэй глядзелі за дзіцём, то ніколі не ўзнікла б прыказка “_____” (гэта значыць, без догляду).

У вачах можа_____, _____, – прымета фізічнай стомленасці. Ад моцнага здзіўлення вочы могуць _____, станавіцца _____.

Вочы бываюць розныя. У ведзьмакоў – _____, такім і _____ нядоўга. _____ вокам дробныя прадметы відаць лепш, чым _____, – гаворка ідзе пра вока, якое забяспечана якім-небудзь аптычным прыборам (акулярамі, лупай, мікраскопам).

Вочы ў рэвізораў (тых людзей, якія правяраюць, кантралююць чыю-небудзь дзейнасць) – аб’ект асаблівы. Іх стараюцца _____ – другімі словамі, кантралёраў хочуць увесці ў зман. Ім рознымі спосабамі _____ у вочы. Калі гэта атрымліваецца, то правяраючыя могуць _____ вочы на ўсе недахопы, зрабіць выгляд, што іх проста няма.

Калі чалавек увесь час _____каму-небудзь вочы, то ён урэшце рэшт рызыкуе пачуць што-небудзь накшталт: ”Згінь _____ і не _____ больш! Вочы б мае _____!”



Многа яшчэ ёсць устойлівых выразаў са словам вока. Паспрабуйце ўспомніць некаторыя з іх.

Прапушчаныя словы: у вочы, за вочы, не зводзячы, у сямі нанек дзіця без вока, цямнець, дваіцца, вылазіць на лоб, круглымі, чорныя, сурочыць, ўзброеным, няўзброеным, замазаць, пускаюць пыл, закрыць, мазоліць, з вачэй, паказвайся, цябе не бачылі.

  1. Растлумачце значэнне фразеалагізмаў: вочы разбегліся, кідацца ў вочы, з вока на вока, біць у вочы, праўда вочы коле, вочы на мокрым месцы, западаць у вочы, за прыгожыя вочы.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка