Інфарматыка vi—xi класы




Дата канвертавання18.11.2017
Памер243.35 Kb.
МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫ1 РЭСПУБЛ1К1 БЕЛАРУСЬ

ВУЧЭБНАЯ ПРАГРАМА
ДЛЯ АГУЛЬНААДУКАЦЫЙНЫХ УСТАНОУ

3 БЕЛАРУСКАЙ МОВАЙ НАВУЧАННЯ


ІНФАРМАТЫКА

VI—XI класы

Зацверджана

Мінітэрствам адукацьи

Рэспублікі Беларусь




MIHCK

НАЦЫЯНАЛЬНЫ 1НСТЫТУТ АДУКАЦЫІ

2009

УДК 373.121.414:373.5:004 ББК 74.263.2 В91

ISBN 978-985-465-548-2 © Міністэрства адукацьп

Рэспублікі Беларусь, 2009 © НМУ «Нацыянальны інстытут адукацыі», 2009

Адукацыйны партал www.adu.by

ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА

Значнасць вучэбнага прадмета «1нфарматыка» абумоўлена высокім узроўнем развіцця інфармацыйных i камунікацыйных тэхналогій i ix уплывам на ўсе бакі чалавечай дзейнасці. Вывучэнне інфарматыкі ў агульнаадукацыйнай школе накіравана на практычную падрыхтоўку вучняў да жыцця ў інфармацыйным грамадстве.

Вучэбная праграма прадмета «Інфарматыка» накіравана на фарміраванне ведаў i ўменняў вучняў па наступных асноўных напрамках:

алгарытмічны — развщцё алгарытмічнага i лагічнага мыслення;

тэхналагічны — фарміраванне ўменняў работы з прыкладным праграмным забеспячэннем.

Асноўныя мэты вывучэння вучэбнага прадмета «Інфарматыка»:



  • фарміраванне камп’ютэрнай гарматнасці;

  • развщцё лагічнага i алгарытмічнага мыслення;

  • выхаванне інфармацыйнай культуры.

Асноўныя заданы, якія рашаюцца ў працэсе вывучэння вучэбнага прадмета «Інфарматыка»:

  • фарміраванне тэарэтычных ведаў i практычных уменняў у галіне інфарматыкі, алгарытмізацыі i праграміравання, iнфармацыйных i камунікацыйных тэхналогій;

  • развіццё пазнавальных інтарэсау, інтэлектуальных i творчых здольнасцей;

  • фарміраванне ўменняў індывідуальнай i калектыунай работы;

  • выхаванне працавітасщ, адказных адносін да выканання этычных i маральных норм пры выкарыстанні інфармацыйных i камунікацыйных тэхналогій.

Светапоглядавы i выхаваўчы аспекты навучання ў рамках прадмета «Інфарматыка» рэалізуюцца праз развіццё інфармацыйнай культуры, выхаванне самасвядомасці, фарміраванне культуры разумовай працы, выхаванне агульначалавечых якасцей асобы (працавітасці, мэтанакіраванасці, волі, самастойнасці, творчай актыўнасці i інш.).

Асноўны змест вучэбнага прадмета складаюць элементы ведаў аб інфармацьп i інфармацыйных працэсах; уменняў выконваць практычныя заданні з дапамогай мовы праграміравання, выкарыстоўваць інфармацыйныя i камунікацыйныя тэхналогіі ў розных прадметных галінах.

Змест вучэбнага прадмета паступова раскрываецца ў працэсе навучання па наступных змястоўных тэмах:


  • інфармацыя i інфармацыйныя працэсы;

  • апаратнае i праграмнае забеспячэнне камп’ютэраў;

  • асновы алгарытмізацыі i праграміравання;

  • камп’ютэрныя інфармацыйныя тэхналогіі; камунікацыйныя тэхналогіі.

Асноўнымі прынцыпамі вывучэння прадмета «Інфарматыка» з’яўляюцца спалучэнне сістэмнасці, навуковасці i даступнасці, сувязь тэорыі з практыкай.

Выбар форм, метадаў i сродкаў навучання i выхавання вызначаецца настаунікам самастойна на аснове сфармуляваных праграмай патрабаванняў да ведаў i ўменняў вучняў з улікам ix узроставых асаблівасцей i ўзроуню навучанасці. Фарміраванне практычных навыкаў ажыццяўляецца праз выкананне практычных заданняў з розных прадметных галін.

Вучэбны прадмет «Інфарматыка» вывучаецца ў аб’ёме 210 вучэбных гадзін (35 гадзін на год).

Сістэма кантролю вызначаецца патрабаваннямі да ведаў i ўменняу вучняў па кожнай тэме. Правядзенне ўcix відаў кантролю ажыццяўляецца ў адпаведнасці з 10-бальнай сістэмай ацэньвання вучэбнай дзейнасці вучняў па інфарматыцы.

Назва тэм i змест вывучаемага вучэбнага матэрыялу прадстаўлены без указання канкрэтнага праграмнага забеспячэння.

Усе пералічаныя тэмы вучэбнай праграмы з’яўляюцца абавязковымі для вывучэння. Прыведзенае ў праграме размеркаванне вучэбных гадзін па тэмах можа быць зменена настаўнікам у аб’ёме да 25 % з абавязковым выкананнем патрабаванняў, што прад’яуляюцца праграмай.



VI КЛАС

(35 гадзін)

Т э м а 1. Уводзіны ў інфарматыку (2 гадзіны)

Паняцце аб інфармацыі і яе ролі ў грамадстве.

Выкарыстанне тэхнічных сродкаў для работы з інфармацыяй.

Паняцце аб інфарматыцы.



Мэта: фарміраванне ўяўлення аб інфармацыі і яе ролі ў грамадстве; фарміраванне ўяўлення аб інфарматыцы як навуцы.

Вучні павінны ў м е ц ь:

прыводзіць прыклады выкарыстання тэхнічных сродкаў для работы з інфармацыяй.

Т э м а 2. Першапачатковыя прыёмы работы з персанальным камп’ютэрам (6 гадзін)

Функцыянальныя блокі камп’ютэра і іх прызначэнне: сістэмны блок, манітор, клавіятура, мыш, прынтэр.

Паняцце аб праграмным забеспячэнні персанальнага кам-пьютэра.

Паняцце аб аперацыйнай сістэме. Рабочы стол, файл, папка, дыск.

Уключэнне камп’ютэра і завяршэнне сеанса работы з ім. Запуск праграм з дапамогай ярлыкоў і меню. Завяршэнне ра-боты з праграмай.

Работа з мышшу і клавіятурай. Клавіятурны трэнажор.

Загрузка і ўзнаўленне відэа- і гукавых файлаў.

Мэта: фарміраванне ўяўлення аб камп’ютэры як сукупнасці ўстройстваў і праграм; фарміраванне ўменняў запуску праграм, работы з мышшу і клавіятурай.

Вучні павінны ў м е ц ь:

запускаць праграмы і завяршаць іх работу;

выкарыстоўваць мыш і клавіятуру пры рабоце за камп’ютэрам.



Т э м а 3. Апрацоўка графічнай інфармацыі (7 гадзін)

Паняцце растравага (кропкавага) відарыса. Прызначэнне растравага графічнага рэдактара. Элементы інтэрфейса графічнага рэдактара.

Інструменты графічнага рэдактара. Стварэнне і рэдагаванне відарысаў.

Фрагмент відарыса. Буфер абмену. Работа з фрагментам відарыса: капіраванне, выразанне, устаўка і трансфармацыя фрагмента відарыса.

Захаванне і загрузка відарыса.

Выкананне практычных заданняў.



Мэта: фарміраванне ўменняў работы з растравым графічным рэдактарам і буферам абмену.

Вучні павінны в е д а ц ь:

прызначэнне растравага графічнага рэдактара.

Вучні павінны ў м е ц ь:

выкарыстоўваць інструменты графічнага рэдактара для стварэння і рэдагавання відарысаў;

выкарыстоўваць буфер абмену: капіраваць, выразаць, устаўляць фрагменты відарысаў;

захоўваць відарыс, адкрываць файл з відарысам.

Т э м а 4. Апрацоўка тэкставай інфармацыі (10 гадзін)

Прызначэнне тэкставага рэдактара. Элементы інтэрфейса тэкставага рэдактара.

Увод і рэдагаванне тэксту.

Фрагмент тэксту. Работа з фрагментам тэксту: капіраванне, выразанне і ўстаўка фрагмента тэксту.

Фарматаванне сімвалаў і абзацаў: устаноўка шрыфту, па-меру, абрысу і колеру сімвалаў; выраўніванне і ўстаноўка вод-ступу абзацаў.

Захаванне тэксту. Загрузка тэксту з файла. Выкананне практычных заданняў.



Мэта: фарміраванне ўменняў работы з тэкставым рэдактарам.

Вучні павінны в е д а ц ь: прызначэнне тэкставага рэдактара.

Вучні павінны ў м е ц ь:

выкарыстоўваць тэкставы рэдактар для ўводу і рэдагавання тексту;

капіраваць, выразаць і ўстаўляць фрагменты тэксту; выкарыстоўваць сродкі фарматавання тэксту; адкрываць і захоўваць тэкставыя файлы.

Кантрольная работа па тэме 4 (1 гадзіна)

Т э м а 5. Асновы алгарытмізацыі і праграміравання (8 гадзін)

Паняцце алгарытму. Выканаўца алгарытмаў. Алгарытмы: лінейныя, з галінаваннем, з паўтарэннем. Спосабы запісу алгарытмаў: слоўнае апісанне, блок-схема, праграма.

Вывучэнне гатовых алгарытмаў. Складанне алгарытмаў.

Мэта: фарміраванне лагічнага і алгарытмічнага мыслення.

Вучні павінны в е д а ц ь:

паняцце алгарытму, спосабы запісу алгарытмаў.

Вучні павінны ў м е ц ь:

запісваць вывучаныя алгарытмы адным са спосабаў.

Рэзерв (1 гадзіна)
VII КЛАС

(35 гадзін)

Паўтарэнне (1 гадзіна)

Т э м а 6. Інфармацыя і інфармацыйныя працэсы (2 гадзіны)

Віды інфармацыі. Носьбіты інфармацыі.

Інфармацыйныя працэсы: захаванне, перадача, апрацоўка, пошук інфармацыі.

Мэта: фарміраванне ўяўленняў аб відах і носьбітах інфармацыі, аб ролі інфармацыі і інфармацыйных працэсаў.

Вучні павінны ў м е ц ь:

прыводзіць прыклады відаў і носьбітаў інфармацыі, інфармацыйных працэсаў.

Т э м а 7. Апаратнае і праграмнае забеспячэнне камп’ютэра (7 гадзін)

Прызначэнне ўстройстваў камп’ютэра: працэсара, аператыў-най памяці. Устройствы ўводу-вываду: манітор, прынтэр, сканер, акустычная сістэма, вэб-камера. Устройствы доўгачасовага захавання інфармацыі.

Прызначэнне аперацыйнай сістэмы. Спосабы ўзаемадзеяння карыстальніка з аперацыйнай сістэмай (інтэрфейс): вокны, меню. Прызначэнне панэлі задач. Прызначэнне папак «Рабочнй стол», «Корзнна».

Прызначэнне файлавай сістэмы. Дыск, файл, папка, шлях да файла, памер файла.

Паняцце аб файлавых менеджэрах. Праграма «Проводннк».

Аперацыі з файламі і папкамі (стварэнне, выдаленне, пошук, капіраванне, перамяшчэнне).

Паняцце аб лакальнай камп’ютэрнай сетцы. Рэсурсы лакальных камп’ютэрных сетак. Папка «Сетевое окруженне».

Мэта: фарміраванне ўяўлення аб камп’ютэры як сукупнасці праграмнага і апаратнага забеспячэння; фарміраванне ве-даў аб прызначэнні ўстройстваў камп’ютэра; аб прызначэнні аперацыйнай і файлавай сістэм і ўменняў работы з імі.

Вучні павінны в е д а ц ь:

прызначэнне працэсара, памяці, устройстваў уводу-вываду;

прызначэнне аперацыйнай сістэмы, файлавай сістэмы.

Вучні павінны ў м е ц ь:

выконваць аперацыі з файламі і папкамі.



Т э м а 8. Асновы алгарытмізацыі і праграміравання (12 гадзін)

Асяроддзе праграміравання. Структура праграмы, загрузка і захаванне праграмы.

Паняцце тыпу даных. Лікавыя тыпы даных. Паняцце зменнай.

Арганізацыя ўводу і вываду даных.

Каманда прысвойвання. Арыфметычныя аперацыі (складанне, адніманне, множанне, дзяленне, аперацыі цэлалікавага дзялення) і выразы. Стандартныя функцыі: модуль, квадрат ліку. Пераўтварэнне тыпаў лікавых даных.

Выкарыстанне графічных магчымасцей мовы праграміравання (кропка, адрэзак, акружнасць, прамавугольнік).



Мэта: фарміраванне лагічнага і алгарытмічнага мыслення.

Вучні павінны в е д а ц ь:

паняцце зменнай і яе тыпу; арыфметычныя аперацыі; структуру праграмы.

Вучні павінны ў м е ц ь: запісваць арыфметычныя аперацыі і выразы; складаць і рэалізоўваць лінейныя алгарытмы на мове пра-граміравання.



Т э м а 9. Камп’ютэрныя прэзентацыі (8 гадзін)

Паняцце камп’ютэрнай прэзентацыі. Магчымасці праграмы стварэння прэзентацыі. Элементы інтэрфейса.

Шаблоны і колеравыя схемы.

Стварэнне прэзентацыі з элементамі мультымедыя: тэкст, графіка, гук, відэа.

Прымяненне ўбудаванай графікі. Эфекты анімацыі.

Стварэнне прэзентацый па тэмах розных вучэбных прад-метаў.

Дэманстрацыя прэзентацыі.

Мэта: фарміраванне ўменняў ствараць і дэманстраваць камп'ютэрную прэзентацыю.

Вучні павінны в е д а ц ь:

прызначэнне і магчымасці праграмы для работы з камп'ю-тэрнымі прэзентацыямі.

Вучні павінны ў м е ц ь:

ствараць, адкрываць, рэдагаваць, захоўваць і дэманстраваць прэзентацыю з элементамі мультымедыя.

Кантрольная работа па тэме 9 (1 гадзіна)

Т э м а 10. Камп’ютэрныя камунікацыі і Інтэрнет (3 гадзіны)

Паняцце сеткі Інтэрнет. Асноўныя сервісы: WWW, электронная пошта, іх прызначэнне.

Паняцце вэб-сторонкі, вэб-сайта, адрас сайта. Прызначэнне браўзера. Элементы інтэрфейса браўзера. Пытанні бяспекі ў сетцы Інтэрнет.

Мэта: фарміраванне ўяўленняў аб сетцы Інтэрнет.

Вучні павінны в е д а ц ь:

прызначэнне асноўных сервісаў Інтэрнета; прызначэнне праграм-браўзераў.

Вучні павінны ў м е ц ь: праглядаць вэб-старонкі.



Рэзерв (1 гадзіна)
VIII КЛАС

(35 гадзін)

Паўтарэнне (1 гадзіна)

Т э м а 11. Асновы алгарытмізацыі і праграміравання (10 гадзін)

Простыя і састаўныя ўмовы. Састаўны аператар. Запіс алгарытмічнай канструкцыі «галінаванне» на мове праграміравання. Аператар галінавання. Запіс алгарытмічнай канструкцыі «паўтарэнне» на мове праграміравання. Аператар цыкла з параметрам, аператар цыкла з перадумовай.

Складанне і рэалізацыя алгарытмаў з галінаваннем і паўтарэннем на мове праграміравання.

Мэта: фарміраванне лагічнага і алгарытмічнага мыслення.

Вучні павінны в е д а ц ь:

алгарытмічныя канструкцыі «галінаванне» і «паўтарэнне».

Вучні павінны ў м е ц ь:

рэалізоўваць на мове праграміравання алгарытмы з галінаваннем і паўтарэннем.

Тэма 12. Тэхналогія апрацоўкі тэкставых дакументаў (10 гадзін)

Пошук і замена ў тэксце, праверка правапісу.

Стварэнне і фарматаванне спісаў, табліц, калонак.

Устаўка, размяшчэнне і групіроўка ў тэкставым дакуменце аб’ектаў: мастацкага тэксту, рысункаў, формул.

Нумерацыя старонак. Падрыхтоўка дакумента да друку. Параметры старонкі.

Выкананне практычных заданняў з розных прадметных галін.



Мэта: фарміраванне ўменняў работы з тэкставымі дакументамі.

Вучні павінны ў м е ц ь:

выкарыстоўваць магчымасці тэкставага рэдактара для работы з дакументамі;

рыхтаваць тэкставы дакумент да друку.



Кантрольная работа па тэме 12 (1 гадзіна)

Т э м а 13. Работа с вектарнай графікай (7 гадзін)

Паняцце вектарнага відарыса. Уяўленне аб мадэлях колеру.

Прызначэнне вектарнага графічнага рэдактара. Элементы інтэрфейса.

Стварэнне і рэдагаванне вектарнага відарыса. Аперацыі над аб’ектамі вектарнага відарыса: выдзяленне, трансфармацыя, групіроўка.

Захаванне і загрузка вектарных відарысаў.

Мэта: фарміраванне ўменняў работы з вектарным графічным рэдактарам.

Вучні павінны в е д а ц ь:

прызначэнне вектарнага графічнага рэдактара.

Вучні павінны ў м е ц ь:

ствараць і рэдагаваць вектарныя відарысы.

Т э м а 14. Шкоднае праграмнае забеспячэнне і ахова інфармацыі (2 гадзіны)

Віды шкоднага праграмнага забеспячэння і спосабы абароны ад яго.



Мэта: фарміраванне ведаў аб відах шкодных праграм і спосабах абароны інфармацыі.

Вучні павінны в е д а ц ь:

віды шкоднага праграмнага забеспячэння і спосабы абароны інфармацыі.

Т э м а 15. Работа з электроннай поштай (3 гадзіны)

Паняцце аб паштовым серверы. Адрас электроннай пошты. Паштовы кліент. Элементы інтэрфейса.

Элементы электроннага пісьма. Стварэнне, адпраўка, атрыманне, захаванне, перасылка паведамленняў, прымацаванне файлаў да пісьма.

Стварэнне электроннай паштовай скрынкі.

Сеткавы этыкет і меры бяспекі пры перапісцы.

Мэта: фарміраванне ўменняў работы з электроннай поштай.

Вучні павінны в е д а ц ь: элементы электроннага пісьма.

Вучні павінны ў м е ц ь:

ствараць, адпраўляць, атрымліваць, захоўваць, перасылаць паведамленні, прымацоўваць да паведамленняў файлы.



Рэзерв (1 гадзіна)

IX КЛАС

(35 гадзін)

Паўтарэнне (1 гадзіна)

Т э м а 16. Прадстаўленне інфармацыі ў камп’ютэры (3 гадзіны)

Прадстаўленне інфармацыі ў камп’ютэры. Кадзіраванне.

Паняцце сістэмы злічэння. Дваічная сістэма злічэння. Прадстаўленне розных відаў інфармацыі.

Адзінкі вымярэння аб’ёму інфармацыі.



Мэта: фарміраванне паняцця аб прадстаўленні інфармацыі ў камп’ютэры.

Вучні павінны в е д а ц ь:

адзінкі вымярэння аб’ёму інфармацыі.

Тэма 17. Асновы алгарытмізацыі іпраграміравання(11 гадзін)

Структурыраваны тып даных: масіў. Работа з аднамернымі лікавымі масівамі: апісанне масіваў, спосабы ўводу і вываду элементаў масіва. Пошук элементаў з зададзенымі ўласцівасцямі, выкананне арыфметычных дзеянняў з элементамі масіва, пераўтварэнне элементаў масіва.

Выкананне практычных заданняў.

Мэта: фарміраванне лагічнага і алгарытмічнага мыслення.

Вучні павінны в е д а ц ь: паняцце масіва.

Вучні павінны ў м е ц ь:

уводзіць і выводзіць элементы масіва, выконваць арыфметычныя дзеянні з элементамі масіва, ажыццяўляць пошук элементаў з зададзенымі ўласцівасцямі, пераўтвараць элементы масіва.



Тэма 18. Асновы анімацыі (12 гадзін)

Віды анімацыі. Інструменты і метады анімацыі.

Стварэнне і рэдагаванне аб’ектаў. Работа з колерам. Імпарт і выкарыстанне відарысаў. Слаі. Кадры. Шкала часу.

Пакадравая анімацыя. Аўтаматычная анімацыя: руху, формы.

Работа з тэкстам.

Мэта: фарміраванне ўменняў ствараць анімацыі.

Вучні павінны в е д а ц ь: віды анімацыі.

Вучні павінны ў м е ц ь:

ствараць і трансфармаваць аб’екты; прымяняць тыповыя інструменты і метады стварэння пакадравай і аўтаматычнай анімацыі.



Кантрольная работа па тэме 18 (1 гадзіна)

Т э м а 19. Інфармацыйныя рэсурсы сеткі Інтэрнет (6 гадзін)

Апаратнае забеспячэнне для падключэння да сеткі Інтэрнет.

Арганізацыя службы WWW. Паняцце аб вэб-серверы, сістэме адрасоў.

Знаёмства з нацыянальнымі інфармацыйнымі рэсурсамі. Адукацыйныя рэсурсы Інтэрнета.

Пошук у Інтэрнеце інфармацыі з розных прадметных галін.

Захаванне інфармацыі.



Мэта: фарміраванне ўменняў пошуку інфармацыі ў сетцы Інтэрнет.

Вучні павінны ў м е ц ь:

ажыццяўляць пошук інфармацыі ў Інтэрнеце; захоўваць інфармацыю.

Рэзерв (1 гадзіна)

X КЛАС

(35 гадзін)

Паўтарэнне (1 гадзіна)

Т э м а 20. Захаванне інфармацыі (2 гадзіны)

Прызначэнне праграм архівацыі. Стварэнне архіўных файлаў. Даставанне файлаў з архіва.



Мэта: фарміраванне ведаў аб прызначэнні праграм-архіва-тараў.

Вучні павінны в е д а ц ь: прызначэнне праграм-архіватараў.

Вучні павінны ў м е ц ь:

ствараць архіўны файл і даставаць файлы з архіва.



Т э м а 21. Лічбавыя ўстройствы для апрацоўкі інфармацыі (2 гадзіны)

Лічбавыя ўстройствы. Сумеснае выкарыстанне лічбавых устройстваў і камп’ютэра.



Мэта: фарміраванне ўяўлення аб прызначэнні лічбавых устройстваў.

Вучні павінны в е д а ц ь:

магчымасці сумеснага выкарыстання лічбавых устройстваў і камп’ютэра.

Т э м а 22. Асновы алгарытмізацыі і праграміравання (8 гадзін)

Сімвальныя і радковыя велічыні. Аперацыі над сімвальнымі і радковымі велічынямі. Стандартныя працэдуры і функцыі для работы з сімвальнымі і радковымі велічынямі.

Выкананне практычных заданняў з розных прадметных галін з выкарыстаннем сімвальных і радковых велічынь.

Мэта: фарміраванне лагічнага і алгарытмічнага мыслення.

Вучні павінны в е д а ц ь:

аперацыі над сімвальнымі і радковымі велічынямі.

Вучні павінны ў м е ц ь:

складаць і рэалізоўваць алгарытмы апрацоўкі сімвальных і радковых велічынь.

Т э м а 23. Інфармацыйныя мадэлі (4 гадзіны)

Паняцце інфармацыйнай мадэлі. Прызначэнне інфармацыйных мадэлей.

Структурыраванне інфармацыі з выкарыстаннем інфарма-цыйных мадэлей.

Мэта: даць уяўленне аб структурыраванні інфармацыі.

Вучні павінны в е д а ц ь: паняцце інфармацыйнай мадэлі.



Т э м а 24. Апрацоўка інфармацыі ўэлектронныхтабліцах(12гадзін)

Паняцце электроннай табліцы. Структура табліцы: ячэйкі, слупкі, радкі. Тыпы даных у электроннай табліцы.

Прызначэнне таблічнага працэсара.

Увод і рэдагаванне даных: лікаў, тэксту, формул. Капіраванне і перамяшчэнне змесціва ячэек. Фарматаванне табліцы.

Устаўка і выдаленне радкоў і слупкоў табліцы.

Спасылкі: адносныя, абсалютныя. Выкарыстанне стандартных функцый для знаходжання сумы, сярэдняга арыфметычнага, пошуку мінімальнага (максімальнага) значэння.

Сартаванне даных.

Пабудова дыяграм.

Падрыхтоўка табліцы да друку.

Выкананне практычных заданняў з розных прадметных галін.



Мэта: фарміраванне ўменняў работы з электроннымі таб-ліцамі.

Вучні павінны в е д а ц ь: паняцце электроннай табліцы; структуру электроннай табліцы; тыпы даных у электроннай табліцы; прызначэнне таблічнага працэсара.

Вучні павінны ў м е ц ь:

апрацоўваць даныя ў электронных табліцах з выкарыстан-нем адносных і абсалютных спасылак, формул, стандартных функцый;

будаваць дыяграмы;

выконваць сартаванне даных.



Кантрольная работа па тэме 24 (1 гадзіна)

Т э м а 25. Камп’ютэрныя камунікацыі і Інтэрнет (3 гадзіны)

Разнастайнасці электронных камунікацый. Зносіны ў сетцы Інтэрнет. Форумы, чаты, блогі, інтэрнет-пэйджэры. Сацыяльныя сеткі.

Меры бяспекі і правілы этыкету пры зносінах у сетцы Інтэрнет.

Мэта: фарміраванне ўяўленняў аб электронных камуні-кацыях і ўменняў работы ў сетцы Інтэрнет.

Вучні павінны в е д а ц ь: разнастайнасці электронных камунікацый; сродкі зносін у сетцы Інтэрнет.



Рэзерв (2 гадзіны)
XI КЛАС

(35 гадзін)

Паўтарэнне (1 гадзіна)

Т э м а 26. Асновы вэб-канструявання (12 гадзін)

Выкарыстанне офісных дадаткаў для стварэння вэб-старонак.

Асноўныя паняцці мовы гіпертэкставай разметкі дакументаў HTML. Структура HTML-дакумента. Гіперспасылкі.

Рэдактар візуальнага вэб-канструявання. Элементы інтэрфейса. Элементы афармлення вэб-старонкі.

Графіка на вэб-старонках. Падрыхтоўка відарысаў для Інтэрнета.

Распрацоўка фрагментаў сайтаў па розных прадметных галінах.



Мэта: фарміраванне ўяўлення аб гіпертэкставай разметцы дакументаў, інструментах вэб-канструявання.

Вучні павінны ў м е ц ь: ствараць фрагмент сайта.



Кантрольная работа па тэме 26 (1 гадзіна)

Т э м а 27. Асновы алгарытмізацыі і праграміравання (9 гадзін)

Складанне алгарытмаў і праграм для выканання практыч-ных заданняў з розных прадметных галін.



Мэта: фарміраванне лагічнага і алгарытмічнага мыслення.

Вучні павінны ў м е ц ь:

складаць праграмы для рашэння практычных задач.

Т э м а 28. Апрацоўка інфармацыі ў СКБД (8 гадзін)

Паняцце базы даных. Прызначэнне сістэмы кіравання базамі даных (СКБД). Асноўныя элементы інтэрфейса СКБД.

Стварэнне табліц базы даных. Увод і рэдагаванне даных. Звязванне двух табліц.

Фарміраванне запытаў на выбарку даных. Сартаванне даных. Стварэнне справаздач.

Выкананне практычных заданняў з розных прадметных галін.

Мэта: фарміраванне ўяўлення аб прызначэнні і магчымасцях баз даных.

Вучні павінны в е д а ц ь: прызначэнне СКБД.

Вучні павінны ў м е ц ь:

ствараць табліцы базы даных; выконваць запыты на выбарку даных; сартаваць даныя ў табліцы; ствараць справаздачы.



Т э м а 29. Інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі (2 гадзіны)

Паняцце інфармацыйнай сістэмы. Паняцце інфармацыйнай тэхналогіі.

Выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій у адукацыі.

Мэта: фарміраванне ўяўлення аб інфармацыйных сістэмах і тэхналогіях.

Вучні павінны в е д а ц ь:

паняцці «інфармацыйная сістэма», «інфармацыйная тэхналогія».

Рэзерв (2 гадзіны)
ЛІТАРАТУРА

Асноўная

Пупцев, А. Е. Пнформатнка 6 класс / А. Е. Пупцев, Н. П. Макарова, А. П. Лаппо. — Мннск: Народная асвета, 2008.

Забароўскі, Г. А. Інфарматыка 7 клас / Г. А. Забароўскі [і інш.]. — Мінск: Народная асвета, 2009.

Пупцаў, А. Я. Інфарматыка 7 клас / А. Я. Пупцаў, П. Л. Грашчанка, А. I. Лапо. — Мінск: Народная асвета, 2004.

Пупцаў, А. Я. Інфарматыка 8 клас / А. Я. Пупцаў, П. Л. Грашчанка, А. I. Лапо. — Мінск: Народная асвета, 2005.

Пупцаў, А. Я. Інфарматыка 9 клас / А. Я. Пупцаў, П. Л. Грашчанка, А. I. Лапо. — Мінск: Народная асвета, 2006.

Пупцаў, А. Я. Інфарматыка 10 клас / А. Я. Пупцаў [і інш.]. — Мінск: Народная асвета, 2007.

Пупцев, А. Е. Информатнка 11 класс / А. Е. Пупцев [н др.]. — Мннск: Народная асвета, 2008.

Макарова, Н. В. Информатнка. 7—9 классы. Базовый курс. — СПб.: Пнтер, 2003.

Семакын, Н. Информатнка. Базовый курс. 7—9 классы / П. Семакнн [н др.]. — М.: Бнном, 2003.

Семакын, Н. Г. Информатнка: задачник-практнкум (7—11 клас-сы) / П. Г. Семакнн, Е. К. Хеннер. — М.: Бнном, 2005.

Угрыновыч, Н. Д. Информатнка н информацнонные технологии (10—11 классы) / Н. Д. Угрнновнч. — М.: Бнном, 2003.

Могылев, А В. Информацня н информационные процессы. Социальная информатика / А. В. Могшіев, Л. В. Лнстрова. — СПб.: БХВ, 2006.

Сымоновыч, С. Информатнка. Базовый курс / С. Симоновнч. — 2-е нзд. — СПб.: Пнтер, 2008.

Златопольскый, Д. Программированне. Типовые задачи, алгоритмы, методы / Д. Златопольскнй. — М.: Бнном, 2007.

Окулов, С. Основы программирования / С. Окулов. — 4-е нзд. — М.: Бнном, 2008.

Окулов, С. Программированне в алгоритмах / С. Окулов. — 3-е нзд. — М.: Бнном, 2007.

Васыльев, А. Работа в электронных таблицах / А. Васшіьев, О. Богомолова. — М.: Бнном, 2007.

Подосенына, Т. Искусство компьютерной графики для школьников/ Т. Подосеннна. — СПб.: БХВ, 2004.

Вовк, Е. Информатнка: уроки по Пазп / Е. Вовк. — 2-е нзд. — М.: Кудиц-Пресс, 2008.

Соловьева, Л. Ф. Сетевые технологии: учебник-практикум / Л. Ф. Соловьева. — СПб.: БХВ, 2004.

Дуванов, А. А. Web-конструнрование / А. А. Дуванов. — СПб.: БХВ, 2006.

Дадатковая



Градобаева, М. Б. Місгоsoft Ассеss: практические задания / П. Б. Градобаева, Е. А. Николаева. — 3-е нзд. — Минск: Аверсэв, 2005.

Градобаева, Н. Б. Місгоsoft Ехсеl: практические задания / П. Б. Градобаева, Е. А. Николаева. — 3-е нзд. — Минск: Аверсэв, 2005.

Градобаева, Н. Б. Місгоsoft Word: практические задания / П. Б. Градобаева, Е. А. Николаева. — 3-е нзд. — Мннск: Аверсэв, 2005.

Свырыдова, М. Информацнонные технологии в офисе. Практическне упражнения / М. Свнридова. — М.: Академия, 2007.

Учебные проекты с использованием Місгозой Office. — М.: Бн-ном, 2006.



Златопольскый, Д. М. 1700 заданий по Місгоsoft Ехсеl / Д. М. Златопольский. — СПб.: БХВ, 2003.

Золотова, С. Практнкум по Ассеss / С. Золотова. — М.: Финансы н статистика, 2007.

Солоныцын, Ю. Презентация на компьютере / Ю. Солоницын. — СПб.: Питер, 2005.

Ракытына, Е. А. Логика в информатике: методическое пособие / Е. А. Ракнтнна, В. Лыскова. — М.: Бнном, 2006.

Тереіцук, В. А Информатика в школе: Раsсаl АВС в теории и на практике / В. А. Терещук, Г. Т. Филиппова. — Минск: Аверсэв, 2009.

Бушмелева, Н. Задачи по программированию / Н. Бушмелева, С. Окулов, Т. Апшхмина. — М.: Бином, 2006.

Шестаков, А. Основы алгорнтмизации и программирования / А. Шестаков, П. Семакин. — М.: Академия, 2008.

Фаронов, В. Turbo Pascal / В. Фаронов. — СПб.: БХВ, 2007.

Долынскый, М. Решение сложных и олимпиадных задач по программнрованню / М. Долинскнй. — СПб.: Питер, 2005.

Кырюхіт, В. М. Методика решения задач по информатике. Международные олнмпиады / В. М. Кнрюхнн, С. М. Окулов. — М.: Бнном, 2007.

Радыон, В. С. Олимпиады по информатике: задачи, решения, тесты / В. С. Раднон. — Минск: Аверсэв, 2007.

Ставровскый, А. Алгоритмы н программы. Решение олимпиадных задач / А. Ставровскнй, П. Порублев. — М.: Диалектика, 2007.

Сымоновыч, С. Занимательный компьютер / С. Симоновнч, Г. Евсеев. — 3-е нзд. — М.: Развнтне, 2004.

Вышневская, Л. Компьютерная графика для школьников. — Минск: Новое знание, 2007.

Залогова, Л. Компьютерная графика. Практикум / Л. Залогова. — 2-е нзд. — М.: Бнном, 2007.

Переверзев, С. Н. Анимация в Macromedia Flash MX / С. П. Переверзев. — М.: Бнном, 2005.

Златопольскый, Д. М. Интеллектуальные игры в информатике / Д. М. Златопольскнй. — СПб.: БХВ, 2004.

Игры, кроссворды, задания по информатике / Г. В. Кузьмнч, В. В. Кузьмнч, М. В. Комарова. — Минск: Аверсэв, 2008.



Панкратова, Л. П. Контроль знаний по информатике: тесты, контрольные задания, экзаменацнонные вопросы / Л. П. Панкратова. — СПб.: БХВ, 2004.

Добудько, Т. В. Информатика. Тестовые задания / Т. В. Добудько, В. П. Пугач, А. А. Кузнецов. — 3-е нзд. — М.: Бнном, 2006.

Босова, Л. Л. Уроки информатики в 5—6 классах / Л. Л. Босова, А. Ю. Босова. — М.: Бнном, 2005.

Макарова, Н. В. Информатика: методическое пособие для учителей. 7—9 классы / Н. В. Макарова. — СПб.: Пнтер, 2003.

Соловьева, Л. Информатика н ИКТ: методическое пособие для учителей. 8—9 классы / Л. Соловьева. — СПб.: БХВ, 2007.

Воройский, Ф. Информатика. Энциклопеднческий словарь-справочник / Ф. Воройский. — М.: Фнзматлнт, 2006.

Леонтьев, В. П. Школьная энциклопедия: Интернет / В. П. Леонтьев. - М.:ОЛМА-ПРЕСС, 2005.

ЗМЕСТ
Тлумачальная запіска 3

VI клас 5

VII клас 8

VIII клас 11

IX клас 13

X клас 15

XI клас 18

Літаратура 20

Вучэбнае выданне

ВУЧЭБНАЯ ПРАГРАМА

для агульнаадукацыйных устаноў

з беларускай мовай навучання

ІНФАРМАТЫКА VI—XI класы

Нач. рэдакцыйна-выдавецкага аддзела Г. I. Бандарэнка

Рэдактар Л. Б. Сопат

Мастацкі рэдактар I. А. Усенка

Камп’ютэрная вёрстка Ю. М. Галавейкі

Карэктар К. I. Іванова

Падпісана ў друк 22.05.2009. Фармат 60x84/16. Папера газетпая.

Гарнітура Школьная. Друк афсетны. Ум. друк. арк. 1,4.

Ул.-выд. арк. 1,0. Тыраж 2230 экз. Заказ

Навукова-метадычная ўстанова «Нацыянальны інстытут адукацыі»

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

ЛВ № 02330/0494469 ад 08.04.2009. Вул. Караля, 16, 220004, г. Мінск

Мінскае абласное унітарнае прадпрыемства «Барысаўская ўзбуйненая

тыпаграфія імя 1 Мая». ЛП № 02330/0150443 ад 19.12.2008.



Вул. Будаўнікоў, 33, 222120, г. Барысаў

Адукацыйны партал www.adu.by


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка