Iнструкцыя аб парадку вырабу І ўстаноўкі ахоўнай дошкі на матэрыяльнай нерухомай гісторыка-культурнай каштоўнасці




Дата канвертавання10.03.2018
Памер20.63 Kb.

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова


Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь

29.08.2007 № 37



IНСТРУКЦЫЯ
аб парадку вырабу і ўстаноўкі ахоўнай дошкі на матэрыяльнай нерухомай гісторыка-культурнай каштоўнасці

1. Інструкцыя аб парадку вырабу і ўстаноўкі ахоўнай дошкі на матэрыяльнай нерухомай гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – Інструкцыя) распрацавана на падставе Закона Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., № 9, 2/1195) і ўстанаўлівае парадак вырабу і ўстаноўкі ахоўнай дошкі на нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць).

2. Ахоўная дошка вырабляецца як малюнак або барэльеф з матэрыялу і спосабам, якія забяспечваюць яе доўгатэрміновае выкарыстанне, эстэтычнае ўспрыманне, нагляднасць і зручнасць прачытання інфармацыі.

3. Ахоўная дошка змяшчае інфармацыю аб прыналежнасці гісторыка-культурнай каштоўнасці да гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь, назву і датаванне гісторыка-культурнай каштоўнасці згодна з Дзяржаўным спісам гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь, указанне на адказнасць за прычыненне шкоды гісторыка-культурнай каштоўнасці.

4. Ахоўная дошка вырабляецца, устанаўліваецца і захоўваецца за кошт сродкаў уласніка гісторыка-культурнай каштоўнасці.

5. Ахоўная дошка адзінай формы, зацверджанай пастановай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 8 снежня 2006 г. № 40 «Аб зацвярджэнні некаторых форм» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2007 г., № 14, 8/15544), устанаўліваецца на кожнай гісторыка-культурнай каштоўнасці.

На комплекснай гісторыка-культурнай каштоўнасці дапускаецца ўстаноўка некалькіх аднолькавых ахоўных дошак, размяшчэнне якіх ажыццяўляецца на асноўных шляхах наведвання тэрыторыі, на якой размешчана комплексная гісторыка-культурная каштоўнасць.

6. Ахоўныя дошкі ўстанаўліваюцца ў трохмесячны тэрмін з моманту ўключэння гісторыка-культурнай каштоўнасці ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.

7. Ахоўныя дошкі ўстанаўліваюцца на галоўным фасадзе гісторыка-культурнай каштоўнасці, як правіла, на адным з кутоў ніжэй аншлагаў з назвай вуліцы і нумарам дома.

8. Устаноўка ахоўнай дошкі ўзгадняецца з адказнай асобай мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, на тэрыторыі якой размешчана гісторыка-культурная каштоўнасць.

Для ўзгаднення ўстаноўкі ахоўнай дошкі ўласнік прадстаўляе адказнай асобе эскіз ахоўнай дошкі ў двух экзэмплярах.

Пры немагчымасці размяшчэння ахоўнай дошкі ў парадку, вызначаным пункам 7 дадзенай Інструкцыі, уласнік прадстаўляе дадаткова два экзэмпляры схемы або фотаздымкаў гісторыка-культурнай каштоўнасці з указаннем месца размяшчэння ахоўнай дошкі.



9. Узгадненне ахоўнай дошкі афармляецца ў выглядзе запісу «Узгоднена», даты ўзгаднення і подпісу адказнай асобы на эскізе ахоўнай дошкі. Эскіз ахоўнай дошкі перадаецца ўласніку.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка