Інструктыўна-метадычнае пісьмо




Дата канвертавання14.08.2018
Памер434.52 Kb.
Зацвярджаю

Намеснік Міністра адукацыі

Рэспублікі Беларусь

Р.С. Сідарэнка

«24» ліпеня 2018 г.
ІНСТРУКТЫЎНА-МЕТАДЫЧНАЕ ПІСЬМО

МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

«Аб рабоце ў 2018/2019 навучальным годзе педагагічных калектываў устаноў адукацыі, реалізуючых адукацыйную праграму спецыяльнай адукацыі на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі, адукацыйную праграму спецыяльнай адукацыі на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі для асоб з інтэлектуальнай недастатковасцю»

Асаблівасці арганізацыі адукацыйнага працэсу ва ўстановах адукацыі, рэалізуючых адукацыйную праграму спецыяльнай адукацыі на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі, адукацыйную праграму спецыяльнай адукацыі на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі для асоб з інтэлектуальнай недастатковасцю, у 2018/2019 навучальным годзе абумоўлены:

развіццём інклюзіўных працэсаў у адукацыі асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця (далей – АПФР);

забеспячэннем даступнасці і варыятыўнасці атрымання адукацыі асобамі з АПФР;

стварэннем бяспечнага, здароўезберагаючага, псіхалагічна і эмацыянальна камфортнага і адаптыўнага асяроддзя для навучэнцаў.
НАРМАТЫЎНАЕ ПРАВАВОЕ ЗАБЕСПЯЧЭННЕ

У мэтах стварэння бяспечнага, здароўезберагаючага, псіхалагічна і эмацыянальна камфортнага і адаптыўнага асяроддзя для навучэнцаў, удасканалення работы з педагагічнымі кадрамі Міністэрствам адукацыі ў 2017/2018 навучальным годзе прыняты:

пастановы:

ад 23 мая 2018 г. № 46 «Аб унясенні дапаўнення ў пастанову Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 16 жніўня 2011 г. № 233»


(у Палажэнне аб цэнтры карэкцыйна-развіваючай адукацыі і рэабілітацыі);

ад 28 мая 2018 г. № 48 «Аб унясенні дапаўнення ў пастанову Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 12 чэрвеня 2014 г. № 75»


(у пералікі мэблі, інвентара і сродкаў навучання, неабходных для арганізацыі адукацыйнага працэсу ўстановамі адукацыі, рэалізуючымі адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі, установамі адукацыі, рэалізуючымі адукацыйныя праграмы спецыяльнай адукацыі, іншымі арганізацыямі, індывідуальнымі прадпрымальнікамі, рэалізуючымі адукацыйныя праграмы спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі);

загад Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 28 мая 2018 г. № 432 «Аб узорных правілах унутранага распарадку для навучэнцаў».

Узорныя правілы вызначаюць асноўныя палажэнні, якія павінны ўключаць Правілы ўнутранага распарадку для навучэнцаў, распрацоўваемыя спецыяльнымі агульнаадукацыйнымі школамі-інтэрнатамі, дапаможнымі школамі-інтэрнатамі з улікам асаблівасцей кантынгента навучэнцаў.

Акрамя таго, распрацаваны рэкамендацыі:

па распрацоўцы зместу правілаў унутранага распарадку для навучэнцаў спецыяльных агульнаадукацыйных школ-інтэрнатаў, дапаможных школ-інтэрнатаў;

па адборы педагагічных работнікаў дзіцячых інтэрнатных устаноў сістэмы адукацыі, у якіх утрымліваюцца асноўныя патрабаванні, прад’яўляемыя да падагагічных работнікаў, указваюць катэгорыю асоб, што не могуць ажыццяўляць педагагічную дзейнасць, вызначаюць абавязкі педагагічных работнікаў, а таксама якасці, якімі яны павінны валодаць;

узорнае палажэнне аб прэміраванні работнікаў устаноў адукацыі, якое ўключае тэрміны і парадак прэміравання, паказчыкі, умовы і памеры прэміравання для адміністрацыі, педагагічных і медыцынскіх работнікаў, абслуговага персаналу.


НАВУКОВА-МЕТАДЫЧНАЕ ЗАБЕСПЯЧЭННЕ

Вучэбна-праграмная дакументацыя адукацыйных праграм спецыяльнай адукацыі

Вучэбныя планы спецыяльнай адукацыі на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі зацверджаны пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 30 ліпеня 2018 г. № 80 «Аб зацвярджэнні вучэбных планаў спецыяльнай адукацыі на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі на 2018/2019 навучальны год»;

Вучэбныя праграмы для ўсіх відаў устаноў спецыяльнай адукацыі размешчаны на нацыянальным адукацыйным партале (http://www.adu.by// Адукацыйны працэс. 2018/2019 навучальны год / Вучэбныя прадметы. I–IV, V–XI класы).

Звяртаем увагу, што размеркаванне часу па тэмах у вучэбных праграмах з’яўляецца ўзорным. Настаўніку даецца права змяняць паслядоўнасць вывучэння пытянняў у межах тэмы, а таксама пераразмяркоўваць у межах 2–3 гадзін колькасць вучэбных гадзін паміж асобнымі тэмамі, выкарыстоўваць на свой погляд рэзервовы час.

Вучэбныя выданні

У 2018/2019 навучальным годзе для ўстаноў спецыяльнай адукацыі з беларускай і (або) рускай мовамі навучання і выхавання рэкамендаваны падручнікі і вучэбныя дапаможнікі, пералік якіх размешчаны на нацыянальным адукацыйным партале (http://www.adu.by// Адукацыйны працэс. 2018/2019 навучальны год / Пералік вучэбных выданняў/ Спецыяльная адукацыя), а таксама апублікаваны ў бюлетэні Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь «Зборнік нарматыўных дакументаў» (2018 г., № 16).

Да паступлення новых вучэбных дапаможнікаў, выдаваемых у верасні–снежні 2018 года, неабходна выкарыстоўваць вучэбныя дапаможнікі, якія дзейнічалі раней.

Вучэбна-метадычныя комплексы для факультатыўных заняткаў

Для правядзення факультатыўных заняткаў прапануецца выкарыстоўваць вучэбныя праграмы і вучэбна-метадычныя комплексы (вучэбныя праграмы, дапаможнікі для настаўніка і навучэнцаў) (далей – ВМК), рэкамендаваныя навукова-метадычнай установай «Нацыянальны інстытут адукацыі» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (далей – Нацыянальны інстытут адукацыі).



Звяртаем увагу, што да 2018/2019 навучальнага года падрыхтаваны вучэбныя праграмы факультатыўных заняткаў па вучэбным прадмеце «Замежная мова» (англійская мова) у спецыяльных агульнаадукацыйных школах для навучэнцаў з парушэннем слыху (другое аддзяленне) і навучэнцаў з цяжкімі парушэннямі маўлення.

Вучэбныя праграмы факультатыўных заняткаў, пералік ВМК для факультатыўных заняткаў, а таксама кампаненты асобных ВМК размешчаны на нацыянальным адукацыйным партале (www.adu.by / Педагогам / Вучэбна-метадычнае забеспячэнне дашкольнай, агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі/ Адукацыйны працэс. 2018/2019 навучальны год).



Электронныя сродкі навучання

Для навучэнцаў з інтэлектуальнай недастатковасцю (лёгкай, умеранай, цяжкай) распрацаваны даведачна-інфармацыйныя, кантрольна-дыягнастычныя і інтэрактыўныя модулі электронных вучэбна-метадычных комплексаў (далей – ЭВМК).

Распрацаваныя электронныя модулі ЭВМК сгрупаваны па чатырох асноўных напрамках:

камунікатыўнае развіццё: «Элементы граматы і развіццё мовы», «Руская мова», «Літаратурнае чытанне»;

сацыяльнае развіццё: «Арыенціроўка ў сусветным асяроддзі», «Чалавек і свет», «Сацыяльна-бытавая арыенціроўка», «Сацыяльная адаптацыя»;

эстэтычнае развіццё: «Выяўленчае мастацтва», «Выяўленчая дзейнасць», «Музыка», «Музычна-рытмічныя заняткі»;

матэматычнае развіццё: «Элементы арыфметыкі», «Матэматыка».

Усе распрацаваныя ЭВМК і электронныя адукацыйныя рэсурсы (далей – ЭАР) размешчаны на нацыянальным адукацыйным партале ў раздзеле «Электроннае навучанне» http://e-vedy.adu.by/Матэрыялы даступныя для ўсіх жадаючых на бязвыплатнай аснове пасля працэдуры рэгістрацыі.

У адукацыйным працэсе могуць выкарыстоўвацца ЭАР, адзначаныя дыпломамі І, ІІ, ІІІ ступеняў і пахвальнымі водгукамі на заключным этапе рэспубліканскага конкурсу «Камп’ютар. Адукацыя. Інтэрнет» Дадзеныя ЭАР размешчаны на нацыянальным адукацыйным партале ў раздзеле «Дыстанцыйны ўсенавуч – Праекты конкурсу “Камп’ютар. Адукацыя. Інтэрнет”» (http://e-asveta.adu.by/index.php/koi/proektyi-pobediteli-koi).

Вучэбна-метадычныя выданні для настаўнікаў і выданні для навучэнцаў

У дапаўненне да падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў па кожным вучэбным прадмеце маюцца вучэбна-метадычныя выданні для настаўнікаў, а таксама дадатковыя выданні для навучэнцаў, якія могуць выкарыстоўвацца ў адукацыйным працэсе, аднак не з’яўляюцца абавязковымі. Пералікі вучэбных выданняў размешчаны на нацыянальным адукацыйным партале http://www.adu.by// Адукацыйны працэс. 2018/2019 навучальны год / Пералік вучэбных выданняў. 2018/2019 навучальны год.

На нацыянальным адукацыйным партале функцыянуе анлайн-каталог «Учебники.by» (http://adu.by / Падручнікі.by), у якім прадстаўлена інфармацыя аб усіх вучэбных выданнях, рэкамендаваных да выкарыстання ў адукацыйным працэсе.

У прадметных навукова-метадычных часопісах сістэматычна публікуюцца метадычныя і дыдактычныя матэрыялы, прызваныя дапамагчы настаўніку пры падрыхтоўцы да вучэбных і факультатыўных заняткаў, у арганізацыі пазакласных мерапрыемстваў.



АРГАНІЗАЦЫЯ АДУКАЦЫЙНЫХ МЕРАПРЫЕМСТВАЎ З НАВУЧЭНЦАМІ

Работа з навучэнцамі

У 2018/2019 навучальным годзе, акрамя адукацыйных мерапрыемстваў для навучэнцаў устаноў адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі (http://olimp.adu.by), будзе праводзіцца ХІІ Рэспубліканскі фестываль мастацкай творчасці «Вясёлкавы карагод».



Грамадска карысная праца

У спецыяльных агульнаадукацыйных школах (спецыяльных агульнаадукацыйных школах-інтэрнатах) і дапаможных школах (дапаможных школах-інтэрнатах) у адпаведнасці з пунктам 158 Санітарных нормаў і правілаў навучэнцы дапускаюцца да грамадска карыснай працы з дазволу медыцынскіх работнікаў установы адукацыі. У гэтым жа пункце вызначаны віды работ, якія могуць выконвацца ў рамках грамадска карыснай працы. Віды работ, да выканання якіх забаронена прыцягваць навучэнцаў, нарматыўныя прававыя акты, палажэнні якіх неабходна ўлічваць пры арганізацыі грамадска карыснай працы, указаны ў пункце 159.

Найважнейшае значэнне для эфектыўнага функцыянавання сістэмы спецыяльнай адукацыі мае павышэнне кваліфікацыі педагагічных работнікаў, рост іх прафесіяналізму, майстэрства і творчасці.

З мэтай забеспячэння ўмоў для павышэння прафесійнай кампетэнтнасці педагагічных работнікаў у дзяржаўнай установе адукацыі «Акадэмія паслядыпломнай адукацыі» (далей – АПА) у 2018/2019 навучальным годзе плануецца правядзенне павышэння кваліфікацыі і тэматычных семінараў.

Падрабязная інфармацыя аб курсавых і міжкурсавых мерапрыемствах, рэкамендацыі па змесце і арганізацыі метадычнай работы з педагогамі ў 2018/2019 навучальным годзе размешчаны на сайце АПА (www.academy.edu.by).

У Інстытуце павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка» рэалізуюцца адукацыйныя праграмы павышэння кваліфікацыі для спецыялістаў сістэмы спецыяльнай адукацыі (настаўнікаў-дэфектолагаў, настаўнікаў, выхавацелей, падагогаў-псіхолагаў і іншых катэгорый педагагічных работнікаў, рэалізуючых адукацыйныя праграмы спецыяльнай адукацыі).

Падрабязная інфармацыя прадстаўлена на сайце www.ipkip.bspu.by.

У Інстытуце інклюзіўнай адукацыі ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка» функцыянуе Рэспубліканскі рэсурсны цэнтр інклюзіўнай адукацыі (далей – РРЦІА). РРЦІА ўяўляе сабой інавацыйнае навукова-адукацыйна-метадычнае падраздзяленне. Яго дзейнасць накіравана на рэсурснае забеспячэнне адукацыйнай дзейнасці ў сферы інклюзіўнай адукацыі (навуковае, інфармацыйнае, метадычнае, дыдактычнае, кансультатыўнае); папулярызацыю ў грамадстве сутнасці, каштоўнасцей, прынцыпаў інклюзіўнай адукацыі; фарміраванне пазітыўных адносін да навучэнцаў з АПФР і нормаў талерантных паводзін у інклюзіўным асяроддзі ўстаноў адукацыі розных узроўняў і відаў.

У структуры РРЦІА функцыянуе вучэбная лабараторыя па развіцці інфармацыйных тэхналогій у спецыяльнай адукацыі «Адукацыя без граніц».

Падрабязная інфармацыя аб дадатковых адукацыйных паслугах размешчана на сайце http://www.ipkip.bspu.by/.
АСАБЛІВАСЦІ АРГАНІЗАЦЫІ АДУКАЦЫЙНАГА ПРАЦЭСУ

Адукацыйны працэс ва ўстановах адукацыі, рэалізуючых адукацыйную праграму спецыяльнай адукацыі на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі, адукацыйную праграму спецыяльнай адукацыі на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі для асоб з інтэлектуальнай недастатковасцю (далей – установы адукацыі), павінен забяспечваць якасць спецыяльнай адукацыі; рэалізацыю кампетэнтнаснага падыходу; ахову здароўя навучэнцаў; захаванне санітарных нормаў, правілаў і гігіенічных нарматываў; стварэнне бяспечных умоў пры арганізацыі адукацыйнага працэсу; стварэнне ўмоў для развіцця творчых здольнасцей навучэнцаў, далучэнне іх да разнастайных відаў сацыяльна значнай дзейнасці; стварэнне спецыяльных умоў для атрымання адукацыі асобамі з АПФР.



Тэрміны навучання на І ступені агульнай сярэдняй адукацыі вызначаюцца адпаведнымі вучэбнымі планамі спецыяльнай адукацыі і складюць:

для навучэнцаў з цяжкімі парушэннямі маўлення, парушэннямі псіхічнага развіцця (цяжкасцямі ў навучанні), парушэннем слыху (другое аддзяленне) – пяць гадоў;

для навучэнцаў з парушэннем слыху (першае аддзяленне), з парушэннямі зроку, парушэннямі функцый апорна-рухальнага апарату – чатыры гады.

Тэрміны навучання на ІІ і ІІІ ступенях агульнай сярэдняй адукацыі навучэнцаў з цяжкімі парушэннямі мовы, парушэннямі псіхічнага развіцця (цяжкасцямі ў навучанні), парушэннем слыху, парушэннямі зроку, парушэннямі функцый апорна-рухальнага апарату адпавядаюць тэрмінам навучання вучняў устаноў агульнай сярэдняй адукцыі і складаюць пяць гадоў і два гады адпаведна.

Тэрмін атрымання адукацыі на ўзроўні агульнай базавай адукацыі для навучэнцаў з інтэлектуальнай недастатковасцю складае ў першым аддзяленні дапаможнай школы ад дзесяці да дванаццаці гадоў, у другім аддзяленні дапаможнай школы, цэнтры карэкцыйна-развіваючай адукацыі і рэабілітацыі – дзевяць гадоў.

Адуацыйны працэс з чатырохгадовым тэрмінам навучання на І ступені агульнай сярэдняй адукацыі ажыццяўляецца па адпаведным вучэбным плане спецыяьнай адукацыі на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі для навучэнцаў з парушэннем слыху (першае аддзяленне), з парушэннямі зроку, парушэннямі функцый апорна-рухальнага апарату і вучэбных праграмах і вучэбных выданнях для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі; адукацыйны працэс з пяцігадовым тэрмінам навучання на І ступені агульнай сярэдняй адукацыі ажыццяўляецца па адпаведным вучэбным плане спецыяльнай адукацыі на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі для навучэнцаў з парушэннем слыху (другое аддзяленне), цяжкімі парушэннямі мовы, парушэннямі псіхічнага развіцця (цяжкасцямі ў навучанні) і вучэбных праграмах і вучэбных выданнях для ўстаноў спецыяльнай адукацыі.



На ІІ і ІІІ ступенях агульнай сярэдняй адукацыі адукацыйны працэс для ўказаных вышэй катэгорый навучэнцаў (акрамя навучэнцаў з інтэлектуальнай недастатковасцю) ажыццяўляецца па вучэбных планах спецыяльнай адукацыі на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі, пры супадзенні пераліку вучэбных прадметаў– па вучэбных праграмах і вучэбных выданнях для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі.

На ІІ і ІІІ ступенях агульнай сярэдняй адукацыі адуцыйны працэс для навучэнцаў з інтэлектуальнай недастатковасцю ажыццяўляецца па вучэбных планах спецыяльнай адукацыі на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі і вучэбных праграмах і вучэбных выданнях для ўстаноў спецыяльнай адукацыі.

Нагадваем, што бягучая і прамежкавая атэстацыя навучэнцаў з АПФР у І–ІІ класах, а таксама ІІІ класах, тэрмін навучання якіх на І ступені агульнай сярэдняй адукацыі складае пяць гадоў, навучэнцаў І–ІІІ класаў, якія навучаюцца на вучэбным плане першага аддзялення дапаможнай школы (дапаможнай школы-інтэрната) для дзяцей з інтэлектуальнай недастатковасцю, ажыццяўляецца на ўтрымальна- цэначнай аснове, якая мае на ўвазе славесную ацэнку вынікаў вучэбнай дзейнасці без выстаўлення ацэнак. Навучэнцы ІІІ і ІV класаў, а таксама навучэнцы V класа, тэрмін навучання якіх на І ступені агульнай сярэдняй адукацыі складае пяць гадоў, навучэнцы V класа, якія навучаюцца па вучэбным плане першага аддзялення дапаможнай школы (дапаможнай школы-інтэрната) для дзяцей з інтэлектуальнай недастатковасцю, вывучаюць вучэбныя прадметы «Музыка», «Выяўленчае мастацтва», «Працоўнае навучанне» (акрамя навучэнцаў, якія навучаюцца па вучэбным плане першага аддзялення дапаможнай школы (дапаможнай школы-інтэрната) для дзяцей з інтэлектуальнай недастатковасцю), «Фізічная культура і здароўе» на ўтрымальна-ацэначнай аснове без выстаўлення ацэнак у балах. Навучанне па ўсіх астатніх вучэбных прадметах ва ўказаных класах ажыццяўляецца з выстаўленнем ацэнак у балах.

У працэсе кантрольна-ацэначнай дзейнасці выкарыстоўваюцца разгорнутыя ацэначныя меркаванні, характэрызуючыя працэс навучання і адлюстроўваючыя колькасны і якасны вынікі працэсу навучання.



Класны журнал запаўняецца кожным класным кіраўніком, настаўнікам у адпаведнасці з патрабаваннямі па яго вядзенні. Адзнакі і любыя іншыя формы фіксацыі вынікаў ацэначнай дзейнасці ў класны журнал у дадзены перыяд не выстаўляюцца. Для ажыццяўлення кантролю і адзнакі вынікаў навучальнай дзейнасці кожнага навучэнца настаўнік вядзе сістэматычны ўлік засваення дзецьмі тых ведаў, уменняў і навыкаў, якія ўнесены ў асноўныя патрабаванні вучэбнай праграмы па кожным вучэбным прадмеце. Форму і спосабы фіксацыі вучэбных дасягненняў навучэнцаў настаўнік вызначае самастойна, ніякай адмоўнай славеснай ацэнкі настаўнік не дае.

У канцы навучальнага года настаўнік ажыццяўляе змястоўны аналіз вынікаў навучальнай дзейнасці, у якім адлюстроўвае ступень засваення навучэнцамі вучэбнага матэрыялу па асноўных тэмах вучэбнага прадмета; вынікі кантрольных работ; звесткі аб выкананні вучэбнай праграмы з указаннем поспехаў і ўзніклых цяжкасцей; дынаміку развіцця навучэнцаў за навучальны перыяд.

Форма змястоўнага аналізу вызначаецца метадычнымі аб’яднаннямі настаўнікаў пачатковых класаў. На аснове аналізу робіцца выснова аб прычынах цяжкасцей у засваенні вучэбнага матэрыялу навучэнцамі, намячаюцца шляхі вырашэння ўзніклых праблем.

Нагадваем, што распарадак вучэбных заняткаў на навучальны тыдзень складаецца з улікам рангавай шкалы цяжкасці вучэбных прадметаў згодна з дадаткам 8 да патрабаванняў Санітарных нормаў і правілаў для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, зацверджаных пастановай Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 27 снежня 2012 г. № 206. У распарадку вучэбных заняткаў на працягу вучэбнага дня неабходна чаргаваць вучэбныя прадметы, якія патрабуюць вялікага разумовага напружання, засяроджання і ўвагі, з іншымі вучэбнымі прадметамі. Кантрольныя работы ва ўстановах адукацыі павінны праводзіцца ў адпаведнасці з графікам, зацверджаным кіраўніком установы адукацыі, не больш чым па адным вучэбным прадмеце ў дзень у адным класе. Правядзенне кантрольных работ у панядзелак, пятніцу і на апошніх вучэбных занятках недапушчальна. Максімальна дапушчальная вучэбная нагрузка навучэнцаў павінна быць у дні найбольшай працаздольнасці (аўторак і (або) серада – у I–IV(V) класах; аўторак, серада і (або) пятніца – V(VI)–XI(XII) класах) і раўнамерна размеркавана па іншых днях навучальнага тыдня.

Бесперапынная зрокавая нагрузка на блізкай адлегласці (пры любых відах вучэбнай дзейнасці) для навучэнцаў ва ўзросце да 10 гадоў не павінна перавышаць10 хвілін, ва ўзросце ад 11 гадоў – 15 хвілін. Невідушчыя дзеці з астаткавым зрокам, якія навучаюцца на аснове рэльефна-кропкавай сістэмы Брайля, могуць выконваць бесперапынную зрокавую работу 1–2 разы за ўрок па пяць хвілін. Невідушчыя дзеці з поўнай стратай зроку павінны чаргаваць такцільнае ўспрыманне са слыхавым.



Звяртаем увагу, што паміж вучэбнымі заняткамі па вучэбных прадметах і карэкцыйнымі і факультатыўнымі заняткамі павінен быць перапынак не менш за 30 хвілін.

У 2018/2019 навучальным годзе неабходна забяспечыць правядзенне мерапрыемстваў па стварэнні безбар’ернага асяроддзя жыццядзейнасці ва ўстановах адукацыі. Пратаколам пасяджэння калегіі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь ад 21 лютага 2018 г.


№ 2-3 зацверджаны Метадычныя рэкамендацыі па вызначэнні даступнасці аб’ектаў і адаптацыі паслуг, прадастаўляемых насельніцтву, з улікам спецыяльных запатрабаванняў інвалідаў. Метадычныя рэкамендацыі вызначаюць асноўныя падыходы да абследавання аб’ектаў асяроддзя жыццядзейнасці і аказваемых у іх паслуг і ўлічваюцца пры праектаванні новых, рэканструяваных, падлеглых капітальнаму рамонту і прыстасоўваемых будынкаў і збудаванняў. Яны распаўсюджваюцца на функцыянальна-планіровачныя элементы будынкаў і збудаванняў, іх участкі або асобныя памяшканні, даступныя для інвалідаў і фізічна аслабленых асоб (уваходныя вузлы, камунікацыі, шляхі эвакуацыі, памяшканні (зоны) абслугоўвання і інш.).

У адпаведнасці з пратаколам пасяджэння Рэспубліканскага міжведамаснага савета па праблемах інвалідаў пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 28.05.2018 № 6-17/1пр-РМС неабходна да 1 верасня 2018 года прыняць меры па забеспячэнні падвозу ва ўстановы адукацыі ўсіх навучэнцаў з інваліднасцю.


Асаблівасці арганізацыі адукацыйнага працэсу для асобных катэгорый навучэнцаў з АПФР

Арганізацыя адукацыйнага працэсу для навучэнцаў з аўтыстычнымі парушэннямі дапускае стварэнне для іх адаптыўнага адукацыйнага асяроддзя з асаблівай арганізацыяй прасторы і візуалізацыяй часу.

Для стварэння адаптыўнага адукацыйнага асяроддзя неабходна:

абазначаць дакладныя візуальныя і матэрыяльныя межы прасторавых зон;

мінімізаваць колькасць раздражніцеляў у класе;

рацыянальна арганізоўваць працоўнае месца навучэнца;

маркіраваць вучэбныя прыналежнасці;

падзяляць прастору на зоны па відах дзейнасці;

наглядна прадстаўляць паслядоўнасць падзей у часе.

У адпаведнасці з пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь ад 6 чэрвеня 2016 г. № 26 у раздзеле «2. Спецыялісты» дадатку да пастановы Міністэрства працы Рэспублікі Беларусь ад 28 красавіка 2001 г. № 53 «Аб зацвярджэннні кваліфікацыйнага даведніка пасад служачых» у новай рэдакцыі выкладзены кваліфікацыйныя характарыстыкі пасад «Выхавальнік дашкольнай адукацыі» і «Выхавальнік». Гэта дазваляе забяспечваць ва ўстановах дашкольнай, агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі персанальнае суправаджэнне ў адукацыйным працэсе навучэнцаў з аўтыстычнымі парушэннямі.



Звяртаем увагу на неабходнасць праходжання курсаў павышэння кваліфікацыі па пытаннях аказання карэкцыйнай дапамогі дзецям з аўтыстычнымі парушэннямі педагагічнымі работнікамі, прынятымі на пасаду «Выхавальнік» для забеспячэння персанальнага суправаджэння (пастанова Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь ад 3 кастрычніка 2017 г. № 50).

Персанальнае суправаджэнне навучэнцаў з аўтыстычнымі парушэннямі можа ажыццяўляцца індывідуальна і ў групе (два-тры дзіцяці з аўтыстычнымі парушэннямі). Мэтазгоднасць, працягласць і форму персанальнага суправаджэння вызначаюць спецыялісты псіхолага-медыка-педагагічнай камісіі цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі (далей – ЦКРНіР). Увядзенне штатнай колькасці выхавальнікаў для работы з навучэнцамі, якія патрабуюць персанальнага суправаджэння, здзяйсняецца ў індывідуальным парадку, з улікам колькасці навучэнцаў з АПФР, працягласці іх знаходжанння ва ўстанове адукацыі, ступені цяжкасці фізічных і (або) псіхічных парушэнняў і інш.

Пры арганізацыі адукацыйнага працэсу для навучэнцаў з інтэлектуальнай недастатковасцю па вучэбным плане першага аддзялення дапаможнай школы (дапаможнай школы-інтэрната) у 2018/2019 навучальным годзе ў VII і VIIІ класах навучанне вучэбнаму прадмету «Біялогія» ажыццяўляецца па вучэбнай праграме «Біялогія» для VII–X класаў першага аддзялення дапаможнай школы, зацверджанай у 2017 годзе. У 2018 годзе для VII класа выдаецца новы вучэбны дапаможнік «Биология. Введение в биологию» («Біялогія. Уводзіны ў біялогію») аўтара В.Х. Серадзінскай, «Народная асвета», 2018. У VIII класе рэкамендуем кіравацца вучэбным дапаможнікам «Биология. Растения. Грибы» («Біялогія. Расліны. Грыбы»), VII клас аўтара В.Х. Серадзінскай, «Адукацыя і выхаванне», 2013.

Пры пераходзе на новы змест навучання ў дапамогу педагогу па вучэбным прадмеце «Біялогія» для VII і VIII класаў складзены метадычны каментарый. Для VII класа каментарый «Уводзіны ў біялогію» размешчаны ў часопісе «Спецыяльная адукацыя», № 5 за 2017 год. Метадычны каментарый для VIII класа будзе размешчаны ў часопісе «Спецыяльная адукацыя», № 4 за 2018 год, і на сайтах: (www.adu.by / Педагогам / Вучэбна-метадычнае забеспячэнне дашкольнай, агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі/ Адукацыйны працэс. 2018/2019 навучальны год).; http://asabliva.by.

Звяртаем увагу, што ў ІX і X класах навучанне вучэбнаму прадмету «Біялогія» ажыццяўляецца па дзеючай вучэбнай праграме «Біялогія» для VII–X класаў першага аддзялення дапаможнай школы, зацверджанай у 2014 годзе. Адукацыйны працэс у гэтых класах забяспечваецца вучэбнымі дапаможнікамі:

ІX клас – «Биология. Человек и его здоровье» («Біялогія. Чалавек і яго здароўе») под ред. Д.Б. Сандакова, ИЦ БГУ, 2015;

X клас – «Биология. Природа и человек» («Біялогія. Прырода і чалавек»), «Народная асвета», 2015.

Да 2018/2019 навучальнага года для X класа першага аддзялення дапаможнай школы выдаецца новы вучэбны дапаможнік «Элементы камп’ютарнай граматы» аўтараў Г.Г. Прадуха, Н.В. Тупенка, «АіВ», 2018. Навучанне вучэбнаму прадмету «Элементы камп’ютарнай граматы» ў X класе ажыццяўляецца па вучэбнай праграме «Элементы камп’ютарнай граматы» для VI–X класаў першага аддзялення дапаможнай школы, зацверджанай у 2016 годзе.

Пры арганізацыі адукацыйнага працэсу для навучэнцаў з інтэлектуальнай недастатковасцю па вучэбным плане другога аддзялення дапаможнай школы (дапаможнай школы-інтэрната) у выпадку, калі немагчыма ўкамплектаваць клас навучэнцамі аднаго года навучання, дапускаецца ўключэнне ў склад аб’яднанага класа навучэнцаў І–V класаў або навучэнцаў V–ІX класаў. Агульная колькасць навучэнцаў у такім класе не павінна перавышаць шэсць чалавек. Пры гэтым аб’ём вучэбных гадзін устанаўліваецца па найбольшым аб’ёме гадзін, прадугледжаных вучэбным планам, які рэалізуецца ў класе.

Пры арганізацыі адукацыйнага працэсу па вучэбным плане цэнтра карэкцыйна-развіваючай адукацыі і рэабілітацыі для навучэнцаў з цяжкімі і (або) множнымі фізічнымі і (або) псіхічнымі парушэннямі адукацыйны працэс павінен забяспечваць набыццё дадзенай катэгорыяй дзяцей асноў ведаў аб акаляючым свеце, фарміраванне ў іх сацыяльна-бытавой кампетэнцыі, папраўку або аслабленне наяўных парушэнняў, падрыхтоўку да максімальна магчымага для іх самастойнага жыцця ў грамадстве.

У адпаведнасці з артыкулам 279 Кодэкса аб адукацыі для асоб з цяжкімі і (або) множнымі фізічнымі і (або) псіхічнымі парушэннямі могуць распрацоўвацца індывідуальныя вучэбныя планы, індывідуальныя вучэбныя праграмы. У індывідуальным вучэбным плане рэкамендуецца ўстанаўліваць колькасць вучэбных гадзін на тыдзень не менш, чым пры навучанні дома ў адпаведным класе.

У першы клас ЦКРНіР прымаюцца дзеці, якім на 1 верасня споўнілася восем гадоў, у выключных выпадках – дзеці старэй за 8 гадоў, якія нідзе раней не вучыліся. Улічваючы, што тэрмін атрымання адукацыі ў ЦКРНіР складае 9 гадоў, а ўзрост выпускнікоў складае ў сярэднім 17 гадоў, то ў адпаведнасці з Інструкцыяй аб парадку і ўмовах аказання сацыяльных паслуг дзяржаўнымі ўстановамі сацыяльнага абслугоўвання, зацверджанай пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь ад 26 студзеня 2013 г. № 11, непрацаздольны грамадзянін – дзіця-інвалід ва ўзросце да 18 гадоў, які завяршыў засваенне зместу адукацыйнай праграмы спецыяльнай адукацыі на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі для асоб з інтэлектуальнай недастатковасцю, што пацверджана пасведчаннем аб спецыяльнай адукацыі, можа быць залічаны ў тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва (незалежна ад ўзросту).

Для стварэння спрыяльных умоў для адаптацыі выпускнікоў ЦКРНіР у новай жыццёвай сітуацыі неабходна праводзіць мерапрыемствы, накіраваныя на забеспячэнне пераемнасці пры пераходзе выпускнікоў ЦКРНіР у тэрытарыяльныя цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва (далей – ТЦСАН), рыхтаваць і прадастаўляць поўны пакет матэрыялаў у адпаведнасці з метадычнымі рэкамендацыямі па арганізацыі пераходу выпускнікоў ЦКРНіР у ТЦСАН ад 29 кастрычніка 2013 г.

У адпаведнасці з рашэннямі, прынятымі на пасяджэнні Рэспубліканскага міжведамаснага савета па праблемах інвалідаў (пратакол ад 5 чэрвеня 2015 г. №4-2-20/1пр-РМС), у 2018/2019 навучальным годзе неабходна забяспечыць круглагадовую працу ЦКРНіР, у тым ліку ў летні час. Нагадаем, што ў летнія месяцы ў ЦКРНіР праводзіцца кансультатыўная, метадычная, інфармацыйна-аналітычная работа, забяспечваецца выяўленне і псіхолага-медыка-педагагічнае абследаванне асоб з АПФР, актуалізуецца банк даных аб дзецях з АПФР, ажыццяўляецца аказанне сацыяльна-педагагічнай падтрымкі і псіхалагічнай дапамогі семьям і дзецям з АПФР, праводзяцца мерапрыемствы, накіраваныя на забеспячэнне пераемнасці пераходу выпускнікоў ЦКРНіР у ТЦСАН.

У адпаведнасці з нарматыўнымі прававымі актамі і на падставе вынікаў вывучэння запытаў законных прадстаўнікоў навучэнцаў на базе ЦКРНіР арганізуецца праца лагераў з дзённым знаходжаннем. У перыяд працы лагераў пры неабходнасці павінен ажыццяўляцца падвоз навучэнцаў з АПФР спецыяльна абсталяваным транспартам.

У адпаведнасці з пунктам 11 Палажэння аб парадку арганізацыі аздараўлення дзяцей у аздараўленчых, спартыўна-аздараўленчых лагерах, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 2 чэрвеня 2004 г. № 662, дзеці маюць права на атрыманне пуцёўкі з выкарыстаннем дзяржаўных сродкаў у лагер з кругласуткавым знаходжаннем не больш аднаго разу ў каляндарным годзе.

Пытанне арганізацыі дадатковага аздараўлення навучэнцаў ЦКРНіР можа быць разгледжана мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі, зыходзячы з фінансавых магчымасцей і патрэбы ў прадастаўленні падтрымкі, у межах сродкаў мясцовага бюджэту.

Акрамя таго, неабходна забяспечыць арганізацыю лагераў з дзённым знаходжаннем у дзве змены для аднаго і таго ж складу дзяцей, адна з якіх – за кошт бацькоўскай даплаты. Дапускаецца адкрыццё дзіцячых гульнявых пляцовак з чатырохгадзінным знаходжаннем навучэнцаў (без арганізацыі харчавання). Дадзенае пытанне патрабуе дасканалай прапрацоўкі да пачатку аздараўленчай кампаніі. Звяртаем увагу на неабходнасць прадастаўлення поўнай інфармацыі законным прадстаўнікам навучэнцаў ЦКРНіР аб магчымасці дадатковага аздараўлення за кошт бацькоўскай даплаты ў лагеры з дзённым знаходжаннем.

ЦКРНіР як каардынатару дзейнасці ў сферы спецыяльнай адукацыі на тэрыторыі адпаведнай адміністратыўна-тэрытарыяльнай адзінкі пры планаванні работы на 2018/2019 навучальны год неабходна прадугледзець работу па актывізацыі міжведамаснага ўзаемадзеяння па:

своечасовым выяўленні дзяцей з АПФР. З гэтай мэтай неабходна ва ўсіх рэгіёнах забяспечыць у поўным аб’ёме рэалізацыю механізма, прадугледжанага Інструкцыяй аб парадку выяўлення дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця і стварэння банка даных аб іх (пастанова Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 5 верасня 2011 г. № 253);

забеспячэнні своечасовай і якаснай актуалізацыі банкаў даных аб дзецях з АПФР;

удасканаленні работы спецыялістаў псіхолага-медыка-педагагічных камісій;

павышэнні якасці адукацыйнага працэсу для навучэнцаў з цяжкімі і (або) множнымі фізічнымі і (або) псіхічнымі парушэннямі;

забеспячэнні работы ЦКРНіР у летні перыяд;

узмацненні міжведамаснага ўзаемадзеяння пры арганізацыі адукацыйнага працэсу ў дамах-інтэрнатах для дзяцей-інвалідаў з АПФР у адпаведнасці з метадычнымі рэкамендацыямі па арганізацыі адукацыйнага працэсу ў дамах-інтэрнатах для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця ад 30 жніўня 2017 г.

Звяртаем увагу, што пры арганізацыі адукацыйнага працэсу з навучэнцамі з АПФР на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі неабходна кіравацца інструктыўна-метадычным пісьмом Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь «Аб арганізацыі ў 2018/2019 навучальным годзе адукацыйнага працэсу пры вывучэнні вучэбных прадметаў і правядзенні факультатыўных заняткаў пры рэалізацыі адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі» (www.adu.by / Адукацыйны працэс. 2018/2019 навучальный год / Інструкцыйна-метадычныя пісьмы).
АБ РАБОЦЕ СПЕЦЫЯЛЬНЫХ КЛАСАЎ, КЛАСАЎ ІНТЭГРАВАНАГА НАВУЧАННЯ І ВЫХАВАННЯ

Парадак стварэння спецыяльных класаў, класаў інтэграванага навучання і выхавання і арганізацыі адукацыйнага працэсу ў іх вызначаны Інструкцыяй аб парадку стварэння спецыяльных груп, груп інтэграванага навучання і выхавання, спецыяльных класаў, класаў інтэграванага навучання і выхавання і арганізацыі адукацыйнага працэсу ў іх, зацверджанай пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 25 ліпеня 2011 г. № 136 (далей – Інструкцыя).

Рашэнне аб адкрыцці спецыяльных класаў, класаў інтэграванага навучання і выхавання прымае заснавальнік установы адукацыі.

Напаўняльнасць спецыяльных класаў, класаў інтэграванага навучання і выхавання вызначаецца ў адпаведнасці з пунктамі 10–14 артыкула 268 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі (далей – Кодэкса аб адукацыі). Па рашэнні заснавальніка ў адпаведнасці з пунктам 17 артыкула 268 Кодэкса аб адукацыі можа быць устаноўлена меншая напаўняльнасць спецыяльных класаў, класаў інтэграванага навучання і выхавання.



Не рэкамендуецца залічваць у адзін спецыяльны клас навучэнцаў, маючых розную структуру і (або) ступень цяжкасці фізічных і (або) псіхічных парушэнняў (напрыклад, навучэнцаў з парушэннямі псіхічнага развіцця (цяжкасцямі ў навучанні) і навучэнцаў з інтэлектуальнай недастатковасцю), навучэнцаў, якія вучацца па адпаведным вучэбным плане спецыяльнай адукацыі на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі розных класаў (напрыклад, І і ІІ класаў, ІІ і ІІІ класаў), і інш.

Пры арганізацыі адукацыйнага працэсу ў класах інтэграванага навучання і выхавання неабходна ўлічваць наступнае.



Пры рэалізацыі адукацыйнай праграмы спецыяльнай адукацыі на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі ў І і ІІ класах інтэграванага навучання і выхавання вучэбныя заняткі па вучэбных прадметах «Выяўленчае мастацтва», «Фізічная культура і здароўе», «Музыка», «Працоўнае навучанне», «Асновы бяспекі жыццядзейнасці» рэкамендуецца праводзіць настаўніку з усім класам. Настаўнік-дэфектолаг праводзіць карэкцыйныя заняткі і вучэбныя заняткі з дзецьмі з АПФР па астатніх вучэбных прадметах вучэбнага плана адпаведнай спецыяльнай агульнаадукацыйнай школы (спецыяльнай агульнаадукацыйнай школы-інтэрната). У ІІІ–V класах інтэграванага навучання і выхавання пры рэалізацыі адукацыйнай праграмы спецыяльнай адукацыі на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі рэкамендуецца правядзенне вучэбных заняткаў з усімі навучэнцамі класа. Пры гэтым вучэбны занятак па вучэбным прадмеце праводзяць настаўнік і настаўнік-дэфектолаг класа інтэграванага навучання і выхавання (за выключэннем вучэбных заняткаў па вучэбных прадметах «Выяўленчае мастацтва», «Фізічная культура і здароўе», «Музыка», «Мастацтва (айчынная і сусветная мастацкая культура)», «Асновы бяспекі жыццядзейнасці», «Працоўнае навучанне», «Замежная мова», якія праводзяць настаўнікі). У выпадку, калі колькасць вучэбных гадзін, адведзеных на вывучэнне асобных вучэбных прадметаў тыпавым вучэбным планам агульнай сярэдняй адукацыі (для адпаведнага віду ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі) і вучэбным планам адпаведнай спецыяльнай агульнаадукацыйнай школы (спецыяльнай агульнаадукацыйнай школы-інтэрната), не супадае або асобныя вучэбныя прадметы ўключаны толькі ў вучэбны план адпаведнай спецыяльнай агульнаадукацыйнай школы (спецыяльнай агульнаадукацыйнай школы-інтэрната), вучэбныя заняткі па гэтых вучэбных прадметах праводзіць настаўнік-дэфектолаг класа інтэграванага навучання і выхавання. Пералік карэкцыйных заняткаў і вучэбных прадметаў, па якіх вучэбныя заняткі праводзіць настаўнік-дэфектолаг, вызначаецца ўстановай адукацыі па ўзгадненні з ЦКРНіР.

Пры рэалізацыі адукацыйнай праграмы спецыяльнай адукацыі на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі для асоб з інтэлектуальнай недастатковасцю ў класах інтэграванага навучання і выхавання настаўнік-дэфектолаг, як правіла, на працягу ўсіх гадоў навучання праводзіць вучэбныя заняткі па ўсіх вучэбных прадметах, за выключэннем вучэбных заняткаў па вучэбных прадметах «Выяўленчае мастацтва», «Музыка», «Фізічная культура і здароўе», «Працоўнае навучанне», «Асновы бяспекі жыццядзейнасці», якія праводзяць настаўнікі, што выкладаюць названыя навучальныя прадметы. У I–IV класах інтэграванага навучання і выхавання настаўніку-дэфектолагу размяркоўваецца ў педагагічную нагрузку розніца вучэбных гадзін, адведзеных на вывучэнне вучэбнага прадмета «Працоўнае навучанне» ў тыпавым вучэбным плане агульнай сярэдняй адукацыі (для адпаведнага віду ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі) і вучэбным плане першага аддзялення дапаможнай школы (дапаможнай школы-інтэрната).

Для правядзення заняткаў па вучэбным прадмеце «Працоўнае навучанне» з навучэнцамі, якія вучацца ў класах інтэграванага навучання і выхавання з напаўняльнасцю меншай, чым паказана ў пункце 14 артыкула 268 Кодэкса аб адукацыі, па вучэбных праграмах VІ–X класаў першага аддзялення дапаможнай школы, з 8 гадзін у тыдзень, адведзеных на вучэбныя заняткі па асобных вучэбных прадметах вучэбнага плана і карэкцыйныя заняткі, выдзяляюцца вучэбныя гадзіны для вучэбных заняткаў, якія праводзяцца настаўнікам працоўнага навучання асобна ад агульнай групы (агульных груп). Колькасць гэтых гадзін (не менш за 2) вызначаецца ўстановай адукацыі па ўзгадненні з ЦКРНіР.

У класах інтэграванага навучання і выхавання рэкамендуецца выдзяляць настаўніку-дэфектолагу вучэбныя гадзіны на правядзенне карэкцыйных заняткаў з разліку адна навучальная гадзіна на адно дзіця, але не больш агульнай колькасці вучэбных гадзін на правядзенне карэкцыйных заняткаў, прадугледжаных у вучэбным плане спецыяльнай адукацыі. Напрыклад, у I класе інтэграванага навучання і выхавання па вучэбным плане I класа спецыяльнай агульнаадукацыйнай школы (спецыяльнай агульнаадукацыйнай школы-інтэрната) для дзяцей з цяжкімі парушэннямі маўлення навучаюцца шэсць чалавек. На правядзенне карэкцыйных заняткаў у вучэбным плане спецыяльнай агульнаадукацыйнай школы (спецыяльнай агульнаадукацыйнай школы-інтэрната) для дзяцей з цяжкімі парушэннямі маўлення прадугледжана 12 навучальных гадзін. Настаўніку-дэфектолагу дадзенага класа інтэграванага навучання і выхавання можа быць выдзелена на правядзенне карэкцыйных заняткаў 6 навучальных гадзін.

У I класе інтэграванага навучання і выхавання па вучэбным плане I класа спецыяльнай агульнаадукацыйнай школы (спецыяльнай агульнаадукацыйнай школы-інтэрната) для дзяцей з парушэннямі псіхічнага развіцця (цяжкасцямі ў навучанні) навучаюцца шэсць чалавек. На правядзенне карэкцыйных заняткаў у вучэбным плане спецыяльнай агульнаадукацыйнай школы (спецыяльнай агульнаадукацыйнай школы-інтэрната) для дзяцей з парушэннямі псіхічнага развіцця (цяжкасцямі ў навучанні) прадугледжана 4 вучэбныя гадзіны. Настаўніку-дэфектолагу ў гэтым класе інтэграванага навучання і выхавання можа быць выдзелена на правядзенне карэкцыйных заняткаў не больш за 4 вучэбныя гадзіны.

Рашэнне аб колькасці вучэбных гадзін, якія выдзяляюцца на правядзенне карэкцыйных заняткаў, вучэбных заняткаў па вучэбных прадметах, прымаецца ўстановай адукацыі сумесна з ЦКРНіР.

Ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі, у якіх функцыянуюць спецыяльныя класы, класы інтэграванага навучання і выхавання, у адпаведнасці з пунктам 6 Інструкцыі неабходна наяўнасць наступнай дакументацыі:

загад кіраўніка ўстановы адукацыі аб залічэнні ў спецыяльныя класы, класы інтэграванага навучання і выхавання і арганізацыі адукацыйнага працэсу ў іх. У загадзе адзначаецца таксама вучэбны план спецыяльнай адукацыі, у адпаведнасці з якім арганізуецца адукацыйны працэс для дзіцяці з АПФР;

заявы законных прадстаўнікоў навучэнцаў аб залічэнні ў спецыяльныя класы, класы інтэграванага навучання і выхавання;

заключэнне ЦКРНіР з рэкамендацыямі аб навучанні і выхаванні асобы з АПФР па адукацыйных праграмах спецыяльнай адукацыі і вучэбных планах спецыяльнай адукацыі са згодай законных прадстаўнікоў з рэкамендацыямі;

копія пасведчання аб нараджэнні дзіцяці;

медыцынская даведка аб стане здароўя дзіцяці ўсталяванай формы;

вучэбны план спецыяльнага класа, класа інтэграванага навучання і выхавання на бягучы навучальны год, зацверджаны кіраўніком установы адукацыі і ўзгоднены з дырэктарам дзяржаўнага ЦКРНіР;

расклад вучэбных заняткаў па вучэбных прадметах і карэкцыйных заняткаў, зацверджаны кіраўніком установы адукацыі. У раскладзе паказваюцца назвы вучэбных заняткаў па вучэбных прадметах і карэкцыйных заняткаў, дзень і час правядзення.

У адпаведнасці з Пералікам дакументаў, абавязковых для вядзення асобнымі педагагічнымі работнікамі ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, зацверджаным пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 27 снежня 2018 г. № 164, педагагічныя работнікі спецыяльных класаў, класаў інтэграванага навучання і выхавання вядуць наступныя абавязковыя дакументы:



класны журнал;

каляндарна-тэматычнае планаванне вучэбнага матэрыялу па вучэбных прадметах і карэкцыйных занятках;

паўрочнае планаванне вучэбнага матэрыялу, карэкцыйных заняткаў, форму вядзення якога, яго аб’ём і г.д. педагагічны работнік вызначае самастойна;

карты абследавання дзяцей. Запаўняюцца ў пачатку навучальнага года на кожнага навучэнца з АПФР і захоўваюцца ва ўстанове адукацыі на працягу ўсяго часу навучання;

дзённікі навучэнцаў.

Пры запаўненні класнага журнала ў класе інтэграванага навучання і выхавання неабходна ўлічваць наступнае:

настаўнік класа, настаўнікі-прадметнікі, якія праводзяць вучэбныя заняткі з навучэнцамі з АПФР у складзе класа, у выпадку несупадзення вывучаемых тэм ўрока афармляюць запісы на правай старонцы класнага журнала ў два радкі;

у класным журнале адводзяцца старонкі для ўліку праведзеных вучэбных заняткаў па вучэбных прадметах і карэкцыйных заняткаў з вучнямі з АПФР, на якіх робяцца запісы ў адпаведнасці з указаннямі да афармлення і вядзення журнала настаўнік-дэфектолаг і настаўнікі, якія працуюць у дадзеным класе. Пры афармленні старонак класнага журнала, адведзеных для запісаў карэкцыйных заняткаў, указваецца назва карэкцыйнага занятку (з маленькай літары, без двукосся). Напрыклад:



развіццё пазнавальнай дзейнасці

развіццё эмацыянальна-валявой сферы;

пры афармленні запісу ў класным журнале па выніках навучальнага года аб пераводзе вучня з АПФР у наступны клас абавязкова ўказваецца вучэбны план спецыяльнай школы. Напрыклад:



пераведзены ў III клас па вучэбным плане IV класа першага аддзялення дапаможнай школы.

У рашэнні педагагічнага савета адпаведны запіс аб пераводзе навучэнцаў афармляецца цалкам. Напрыклад:



пераведзены ў III клас інтэграванага навучання і выхавання па вучэбным плане IV класа першага аддзялення дапаможнай школы (дапаможнай школы-інтэрната) для дзяцей з інтэлектуальнай недастатковасцю.

У асабістай картцы навучэнца ўказваецца клас, у які залічаны навучэнец з АПФР, у дужках – клас, па вучэбным плане якога будзе арганізаваны адукацыйны працэс для яго. Пры супадзенні нумарацыі класаў запіс у дужках не афармляецца. Напрыклад: I; I(II); V; V(VI).


АБ АРГАНІЗАЦЫІ АДУКАЦЫЙНАГА ПРАЦЭСУ Ў ДАМАХ-ІНТЭРНАТАХ

У 2018/2019 навучальным годзе неабходна прадоўжыць работу па павышэнні якасці арганізацыі адукацыйнага працэсу ў дамах-інтэрнатах для дзяцей-інвалідаў з АПФР Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь (далей – дзіцячыя дамы-інтэрнаты). Актуальнымі застаюцца задачы поўнага ўключэння ў адукацыйны працэс дзяцей-інвалідаў з АПФР дзіцячых дамоў-інтэрнатаў, арганізацыі для некаторых з іх адукацыйнага працэсу на базе ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі або ЦКРНіР.



Парадак арганізацыі атрымання спецыяльнай адукацыі ў дзіцячым доме-інтэрнаце вызначаны Інструкцыяй аб парадку арганізацыі атрымання спецыяльнай адукацыі ва ўстанове сацыяльнага абслугоўвання, зацверджанай пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь ад 28 чэрвеня 2011 г. № 48/55 (далей – Інструкцыя).

Рашэнне аб арганізацыі атрымання спецыяльнай адукацыі ў дзіцячым доме-інтэрнаце прымаецца структурнымі падраздзяленнямі гарадскіх, раённых выканаўчых камітэтаў, мясцовых адміністрацый раёнаў у гарадах, якія ажыццяўляюць дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы адукацыі (далей – структурныя падраздзяленні гарадскіх, раённых выканаўчых камітэтаў) па месцы знаходжання дзіцячага дома-інтэрната, і афармляецца загадам, у якім вызначаецца ўстанова адукацыі, што забяспечвае арганізацыю адукацыйнага працэсу. Структурныя падраздзяленні гарадскіх, раённых выканаўчых камітэтаў праводзяць работу па камплектаванні спецыяльных класаў (спецыяльных груп), якія функцыянуюць у дзіцячым доме-інтэрнаце.



Звяртаем увагу, што псіхолага-педагагічнае абследаванне дзяцей, якія знаходзяцца ў дзіцячых дамах-інтэрнатах, праводзіцца спецыялістамі абласных (Мінскага гарадскога) ЦКРНіР пры наяўнасці ў поўным аб’ёме медыцынскай інфармацыі аб стане здароўя дзіцяці, у тым ліку з указаннем функцыянальнага класа, паказанняў і супрацьпаказанняў да навучання, а таксама індывідуальнай праграмы рэабілітацыі інваліда. Пры гэтым неабходна ўлічваць, што дырэктар дзіцячага дома-інтэрната не заўсёды з’яўляецца законным прадстаўніком дзіцяці і ў такім выпадку не мае права прымаць рашэнне пра згоду (нязгоду) з рэкамендацыямі ЦКРНіР.

Адукацыйны працэс для асоб з АПФР, якія знаходзяцца ў дзіцячых дамах-інтэрнатах, можа быць арганізаваны ў складзе спецыяльнага класа (спецыяльнай групы), створаных у дзіцячым доме-інтэрнаце; індывідуальна; ва ўстанове адукацыі, што забяспечвае арганізацыю адукацыйнага працэсу.

Звяртаем увагу, што педагагічныя работнікі ўстановы адукацыі сумесна са спецыялістамі дзіцячага дома-інтэрната ў рамках арганізацыі адукацыйнага працэсу павінны ажыццяўляць пастаяннае назіранне за асобасным развіццём навучэнцаў з АПФР, узроўнем іх здольнасці да навучання, сацыяльнай адаптацыі.

Для ўдасканалення якасці арганізацыі адукацыйнага працэсу ў дзіцячых дамах-інтэрнатах неабходна:

узмацніць ролю ЦКРНіР у арганізацыі і суправаджэнні адукацыйнага працэсу ў дзіцячых дамах-інтэрнатах;

праводзіць сістэмную і мэтанакіраваную метадычную работу з настаўнікамі, настаўнікамі-дэфектолагамі, а таксама выхавальнікамі дзіцячых дамоў-інтэрнатаў;

забяспечваць своечасовае накіраванне на перападрыхтоўку і павышэнне кваліфікацыі педагагічных работнікаў устаноў адукацыі, што забяспечваюць адукацыйны працэс у дзіцячых дамах-інтэрнатах;

пры неабходнасці распрацоўваць індывідуальныя вучэбныя планы і індывідуальныя вучэбныя праграмы; забяспечваць гнуткі падбор карэкцыйных заняткаў у залежнасці ад парушэнняў дзіцяці, спалучаючы карэкцыйныя заняткі з розных навучальных планаў;

арганізоўваць пры неабходнасці аказанне дзецям лагапедычнай дапамогі.

Настаўнікі і настаўнікі-дэфектолагі павінны якасна і ў поўным аб’ёме выконваць службовыя абавязкі, планаваць навучальныя і карэкцыйныя заняткі на аснове вынікаў дыягностыкі, пры неабходнасці распрацоўваць індывідуальныя навучальныя праграмы; праводзіць карэкцыйныя заняткі ў адпаведнасці з рэкамендаваным вучэбным планам спецыяльнай адукацыі, уносіць прапановы адміністрацыі дзіцячага дома-інтэрната па абсталяванні вучэбных кабінетаў.

Кантроль за арганізацыяй адукацыйнага працэсу ў дзіцячым доме-інтэрнаце ажыццяўляюць структурныя падраздзяленні гарадскіх, раённых выканаўчых камітэтаў, на тэрыторыі якіх знаходзіцца дзіцячы дом-інтэрнат.


АБ УДАСКАНАЛЕННІ САЦЫЯЛЬНА-ПЕДАГАГІЧНАЙ ПАДТРЫМКІ І ПСІХАЛАГІЧНАЙ ДАПАМОГІ НАВУЧЭНЦАМ

Аказанне сацыяльна-педагагічнай падтрымкі і псіхалагічнай дапамогі ў адпаведнасці з дзеючымі нарматыўнымі прававымі актамі прадугледжана для ўсіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу.

У 2017/2018 навучальным годзе прыняты:

пастанова Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 27 лістапада 2017 г. № 146 «Аб зацвярджэнні Палажэння аб савеце ўстановы адукацыі па прафілактыцы безнагляднасці і правапарушэнняў непаўналетніх і прызнанні страціўшымі сілу некаторых пастаноў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь»;

пастанова Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 27 лістапада 2017 г. № 148 «Аб унясенні дапаўнення ў пастанову Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 20 снежня 2011 г. № 283»;

пастанова Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 27 лістапада 2017 г. № 149 «Аб унясенні дапаўнення ў пастанову Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 19 ліпеня 2011 г. № 94».

Акрамя распрацаваных нарматыўных прававых актаў, якія рэгламентуюць гэту дзейнасць, Міністэрствам адукацыі ў 2017/2018 навучальным годзе распрацаваны:

метадычныя рэкамендацыі па міжведамаснаму ўзаемадзеянню суб’ектаў прафілактыкі ў пытаннях выяўлення дзяцей, якія апынуліся ў небяспечнай сітуацыі, зацверджаныя Міністрам адукацыі Рэспублікі Беларусь 14 снежня 2017 г.;

інструктыўна-метадычнае пісьмо «Аб асаблівасцях дзейнасці ўстаноў адукацыі па рэалізацыі нормаў Палажэння аб парадку комплекснай рэабілітацыі непаўналетніх, спажыванне якімі наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх аналагаў, таксічных або іншых адурманьваючых рэчываў, ўжыванне алкагольных, слабаалкагольных напояў ці піва ўстаноўлены ў адпаведнасці з заканадаўствам», зацверджанае Міністрам адукацыі Рэспублікі Беларусь 14 снежня 2017 г.;

метадычныя рэкамендацыі па падрыхтоўцы запытаных судамі дакументаў і ўдзелу прадстаўнікоў органаў апекі і папячыцельства ў судовых спрэчках, якія закранаюць інтарэсы дзяцей, ад 23 студзеня


2018 г.;

алгарытм інфармавання педагагічнымі работнікамі бацькоў, апекуноў, папячыцеляў навучэнцаў і (або) супрацоўнікаў органаў унутраных спраў аб наяўнасці прыкмет насілля ў дачыненні да непаўналетніх (накіраваны пісьмом Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 7 лютага 2018 г. № 05-07/1121/дс);

комплекс мер па падтрыманні дысцыпліны і правапарадку ва ўстановах адукацыі, прафілактыцы супрацьпраўных паводзін ад 27 кастрычніка 2017 г.;

алгарытм дзеянняў работнікаў устаноў адукацыі, аховы здароўя і органаў унутраных спраў пры выяўленні непаўналетніх, схільных да суіцыданебяспечных паводзін (накіраваны пісьмом Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 26 снежня 2017 г. № І-10-20/502).

Прынятыя пастановы, метадычныя рэкамендацыі і інструктыўна-метадычныя пісьмы рэгулююць пытанні дзейнасці ўстаноў адукацыі па розных напрамках прафілактычнай работы з непаўналетнімі і іх законнымі прадстаўнікамі.

Заканадаўствам прадугледжана правядзенне ва ўстановах адукацыі прафілактыкі супрацьпраўных паводзін, прафілактыкі сямейнага недабрабыту, прафілактыкі суіцыдальных паводзін, прафілактыкі шкодных звычак, прафілактыкі насілля. Па ўказаных напрамках павінны праводзіцца растлумачванне, дыягностыка, карэкцыя, кансультаванне, метадычнае суправаджэнне ўдзельнікаў адукацыйнага працэсу.



Звяртаем увагу, што без правільнага і рацыянальнага планавання дзейнасці педагагічнага калектыву, без уліку катэгорыі навучэнцаў і спецыфікі ўстановы адукацыі немагчыма адначасова якасна і ў поўным аб’ёме ажыццяўляць прафілактычныя мерапрыемствы па ўсіх напрамках.

Адным з найважнейшых напрамкаў дзейнасці ўстаноў адукацыі з’яўляецца забеспячэнне своечасовага выяўлення непаўналетніх, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы (далей – СНС), аказанне ім і іх законным прадстаўнікам псіхалагічнай дапамогі, сацыяльна-педагагічнай падтрымкі і іншай дапамогі ў рамках індывідуальнага плана абароны правоў і законных інтарэсаў непаўналетняга, што знаходзіцца ў сацыяльна небяспечным становішчы (далей – план). Мерапрыемствы плана павінны быць накіраваны на ліквідацыю прычын і ўмоў, якія прывялі да прызнання непаўналетняга знаходзячымся ў СНС, паэтапнай змене сітуацыі ў сям’і, у тым ліку ў дзіцяча-бацькоўскіх адносінах. Тэрміны рэалізацыі плана вызначаюцца зыходзячы з прычын і ўмоў прызнання непаўналетняга знаходзячымся ў СНС, а таксама ўзроставых і псіхафізічных асаблівасцяў непаўналетніх.

З мэтай павышэння якасці работы па прафілактыцы сямейнага недабрабыту, сацыяльнага сіроцтва, а таксама вызначэння парадку дзеянняў суб’ектаў прафілактыкі па выяўленні дзяцей, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, і дзяцей, якія маюць патрэбу ў дзяржаўнай абароне, механізмаў міжведамаснага ўзаемадзеяння ў пытаннях інфармавання і арганізацыі рэабілітацыйнай работы з такімі дзецьмі і іх сем’ямі неабходна кіравацца загадам Міністра адукацыі ад 9 лютага 2018 г. № 94 «Аб удасканаленні работы органаў кіравання адукацыяй і ўстаноў адукацыі і прызнанні страціўшым сілу загада Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 8 мая 2007 г. № 270» і метадычнымі рэкамендацыямі па міжведамаснаму ўзаемадзеянню суб’ектаў прафілактыкі ў пытаннях выяўлення дзяцей, што апынуліся ў небяспечнай сітуацыі, зацверджанымі 14 снежня 2017 г.

Палажэннем аб савеце ўстановы адукацыі па прафілактыцы безнагляднасці і правапарушэнняў непаўналетніх, зацверджаным пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 27 лістапада 2017 г. № 146, зменены парадак арганізацыі работы савета ўстановы адукацыі па прафілактыцы безнагляднасці і правапарушэнняў непаўналетніх, замацаваны функцыі савета ўстановы адукацыі па прафілактыцы безнагляднасці і правапарушэнняў непаўналетніх у пытаннях арганізацыі дзейнасці ўстаноў адукацыі па розных напрамках прафілактычнай работы, а таксама абавязак установы адукацыі накіроўваць законным прадстаўнікам у трохдзённы тэрмін пасля прыняцця рашэння выпіску з пратакола пасяджэння і права законных прадстаўнікоў абскардзіць рашэнне савета прафілактыкі.



Рэкамендуем у мэтах выключэння выпадкаў неабгрунтаванага прызнання непаўналетніх знаходзячыміся ў СНС забяспечыць удзел у пасяджэннях саветаў устаноў адукацыі па прафілактыцы безнагляднасці і правапарушэнняў непаўналетніх законных прадстаўнікоў непаўналетняга. Прымаючы рашэнне аб прызнанні непаўналетняга знаходзячымся ў СНС, неабходна ўлічваць наяўнасць сукупнасці крытэрыяў і паказчыкаў сацыяльна небяспечнага становішча, меркаванне законных прадстаўнікоў непаўналетняга, а таксама прадстаўнікоў зацікаўленых органаў і арганізацый.

У мэтах ранняй прафілактыкі спажывання непаўналетнімі наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх аналагаў, таксічных або іншых адурманьваючых рэчываў, ужывання алкагольных, слабаалкагольных напояў ці піва камісія па справах непаўналетніх прымае рашэнне аб правядзенні комплекснай рэабілітацыі непаўналетняга (пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 27 чэрвеня 2017 г.


№ 487 «Аб зацвярджэнні Палажэння аб парадку комплекснай рэабілітацыі непаўналетніх, спажыванне якімі наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх аналагаў, таксічных або іншых адурманьваючых рэчываў, ужыванне алкагольных, слабаалкагольных напояў ці піва ўстаноўлены ў адпаведнасці з заканадаўствам»).

Суб’ектамі, якія ажыццяўляюць комплексную рэабілітацыю ў дачыненні да непаўналетніх, з’яўляюцца дзіцячы дом, дзіцячая вёска (гарадок), школа-інтэрнат для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, спецыяльная агульнаадукацыйная школа-інтэрнат, дапаможная школа-інтэрнат у дачыненні да непаўналетніх з ліку дзяцей-сірот і дзяцей, што засталіся без апекі бацькоў, якія з’яўляюцца выхаванцамі гэтых устаноў (далей – дзіцячая інтэрнатная ўстанова).

Дзіцячая інтэрнатная ўстанова складае першасную (завяршальную) індывідуальную рэабілітацыйную праграму пасля атрымання прапаноў ад зацікаўленых органаў, устаноў і арганізацый; удзельнічае ў рэалізацыі мерапрыемстваў (першаснай, асноўнай, завяршальнай) індывідуальнай рэабілітацыйнай праграмы, якая з’яўляецца абавязковай для выканання.

Пры арганізацыі работы па комплекснай рэабілітацыі педагагічным работнікам устаноў адукацыі неабходна кіравацца інструктыўна-метадычным пісьмом «Аб асаблівасцях дзейнасці ўстаноў адукацыі па рэалізацыі нормаў Палажэння аб парадку комплекснай рэабілітацыі непаўналетніх, спажыванне якімі наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх аналагаў, таксічных або іншых адурманьваючых рэчываў, ужыванне алкагольных, слабаалкагольных напояў ці піва ўстаноўлены ў адпаведнасці з заканадаўствам», зацверджанага Міністрам адукацыі Рэспублікі Беларусь 14 снежня 2017 г.



Абарона навучэнцаў ад насілля і жорсткага абыходжання з’яўляецца адной з галоўных задач, што стаяць перад установамі адукацыі.

У адпаведнасці з кампетэнцыяй установы адукацыі прымаюць меры па выяўленні і ліквідацыі прычын насілля ў сям’і і ўмоў, якія яму спрыяюць, арганізуюць дзейнасць па аказанні дапамогі непаўналетнім ахвярам насілля.



Пытанні папярэджання і прафілактыкі насілля ў дачыненні да непаўналетніх павінны знаходзіцца на асаблівым кантролі кіраўніка ўстановы адукацыі.

Звяртаем увагу, што ў выпадку выяўлення прыкмет насілля ў дачыненні да непаўналетніх неабходна аператыўна інфармаваць праваахоўныя органы і кіравацца ў рабоце загадам Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 15 лютага 2018 г. № 119а «Аб мерах, накіраваных на прафілактыку здзяйснення злачынстваў ва ўстановах адукацыі ў дачыненні да навучэнцаў» і алгарытмам інфармавання педагагічнымі работнікамі бацькоў, апекуноў, папячыцеляў навучэнцаў і (або) супрацоўнікаў унутраных спраў аб наяўнасці прыкмет насілля ў дачыненні да непаўналетніх.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка