Інтэлектуальная гульня «Жыву ў Беларусі і тым ганаруся» Мэты




Дата канвертавання04.04.2017
Памер126.63 Kb.
Інтэлектуальная гульня «Жыву ў Беларусі і тым ганаруся»
Мэты:

выхаванне культуры і патрыятычнага светапогляду вучняў;

абуджэнне нацыянальнай свядомасці, цікавасці да беларускай мовы і культурна- гістарычнай спадчыны беларускага народа;

развіцце інтэлектуальных, творчых і камунікатыўных здольнасцей вучняў.



Задачы:

навучання: паглыбляць і замацоўваць веды аб славутых дзеячах Айчыны, іх месцы і ролі ў жыцці краіны, дасягненнях у сферы адукацыі, навукі, культуры на старажытным этапе развіцця Беларусі;

развіцця: развіваць пазнавальныя інтарэсы да гістарычнага мінулага Беларусі, імкненне да набыцця ведаў, цікавасць да паглыбленага вывучэння гісторыі, садзейнічаць развіццю памяці, вобразнага мыслення, пашырыць кругагляд;

выхавання: садзейнічаць выхаванню культуры працы ў малой групе, дабразычлівых адносін паміж удзельнікамі.

Удзельнікі:

вядучыя ;

1, 2 памочнікі;

2-3каманды (каманда з 4-6 чалавек, адзін з іх камандзір)

некалькі чалавек журы;

балельшчыкі.



Абсталяванне:

падарункі для каманд;

ганаровыя граматы альбо дыпломы;

папера для каманд і журы, алоўкі;

папера з нумарам і назвай кожнай каманды;

беларуская музыка (абавязкова паланез Агінскага «Развітанне з Радзімай»).



Убранства залы:

белыя, чырвоныя і зяленыя шарыкі – пад колер беларускай сімволікі; выявы беларускіх дзеячаў: палітыкаў, духавенства, навукоўцаў, пісьменнікаў і

на сталах каманд папера з яе нумарам і назвай.
Ход мерапрыемства

I. Уступ (ціха гучыць беларуская музыка).

1 вучань:

Зямля Беларусі! Вачамі азёраў

Глядзіш ты ў празрыстыя высі нябёс,

Начамі, што яблыкі, падаюць зоры,

Знікаюць па водах, па горных разорах,

Па травах абсыпаных кроплямі рос.



2 вучань:

Былога быліны, старога паданні

Плывуць, як аблітыя сонцам чаўны,

Па краю зялёным, прасторах бяскрайніх

Ад Нёмна да Сожа, ад Буга да Гайны,

Па хвалях Дняпра і шырокай Дзвіны.



3 вучань:

Бацькоў нашых слава на іх узбярэжжах,

Гамоняць пра гэта бары-байкары

Гамоняць пра гэта і Полацка вежы,

I Турава сцены, і шум Белавежы,

I роднага Менска сівыя муры...



Пятрусь Броўка

1 вучань: Родная зямля, любая Беларусь! Вось яна — святая зямля дзядоў і прадзедаў, гераічнай славы, зямля Скарыны, Купалы, Коласа! Яна — перад табой, з табою. Гэта і тая вішанька, што здзівіла хараством першага цвіцення. I рэчка, што пяшчотна лашчыць сваімі хвалямі, вабіць няспынным зіхаценнем, імклівасцю I лес. што сустракае дружалюбным пошумам, дорыць табе першую пралеску І першы грыбок... I бяздоннае загадкавае неба над табой, і тая сцежка, па якой ты ідзеш у дзіцячы садок ці школу... Як не любіць усе гэта — свае, блізкае, роднае?! Шмат выдатных людзей нарадзіла беларуская зямля. Мы павінны ведаць і шанаваць Іх.

1 вучань: А цяпер давайце ўсе разам зробім падарожжа ў мінулае, каб прыгадаць гісторыю нашай краіны, яе знакамітыя мясціны, людзей, якіх шануюць на Беларусі.
II. Асноўная частка

Прадстаўленне каманд, умоў віктарыны. Кожная каманда па чарзе выбірае намінацыю з прапанаваных і, адпаведна, пытанне з пазначанай колькасцю балаў (ад 10 да 60). Калі каманда не здолее адказаць на пытанне, балы залічваюцца той камандзе, якая першая агучыць правільны адказ.







Намінацыя

Колькасць балаў


1

Дзяржава і яе сімвалы


10

20

30

40

50

60

2

Каменны летапіс


10

20

30

40

50

60

3

Песняры


10

20

30

40

50

60

4

У свеце народных традыцый


10

20

30

40

50

60

5

Зямля пад белымі крыламі


10

20

30

40

50

60

6

Беларуская кухня


10

20

30

40

50

60

7

Сустракаюць па адзенні


10

20

30

40

50

60

Пытанні да інтэлектуальнай гульні

1. Дзяржава і яе сімвалы

10 б. Кожны год у нашай краіне ладзіцца шмат святочных мерапрыемстваў, прымеркаваных да розных памятных падзей. Летам мы адзначаем надзвычай важнае і любімае народнае свята. На яго заўсёды запрашаюць шмат гасцей з розных краін свету. Гэта свята сімвалізуе еднасць народа і дзяржавы, нашу самабытнасць. Адзначаецца яно ў дзень вызвалення Мінска ад гітлераўскіх захопнікаў. Як называецца гэта свята і калі адзначаецца? (Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, або Дзень Рэспублікі – 3 ліпеня.)

20 б. Беларусь – незалежная дзяржава. Але наш народ паважае іншыя народы і ганарыцца братэрскімі сувязямі. У нашай краіне адзначаецца як свята Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі. Калі адзначаецца гэта свята? (2 красавіка.)

30 б. Кожная дэталь у гэтым дзяржаўным сімвале мае сваё значэнне. Зялёны колер тэрыторыі Беларусі ў залатых промнях узыходзячага Сонца гаворыць аб тым, што ўсе свае думкі грамадзяне скіроўваюць да Айчыны: гэта наша зямля, нам чужой не трэба. Але і сваёй не аддамо. Контур краіны знаходзіцца ў сярэдзіне сімвала, утворанага вянком з каласоў. Пра які дзяржаўны сімвал ідзе размова? (Герб.)

40 б. Наш сцяг мае тры колеры: чырвоны, зялёны, белы. Чырвоны колер служыць знакам Сонца, сімвалізуе братэрства. Зялёны колер – Прырода. Гэта палі, лясы краіны. Гэта колер дабра, росту, развіцця, дабрабыту і міру. Што сімвалізуе белы колер і арнамент? (Белы колер – колер свабоды, маральнай чысціні і мудрасці. Арнамент сімвалізуе працавітасць, народнае майстэрства.)

50 б. Гімн расказвае пра мінулае беларускага народа, у ім гучыць пажаданне славы, росквіту, вечнага жыцця Беларусі, заклік любіць і шанаваць Радзіму. Хто з’яўляецца аўтарам музыкі і тэксту Дзяржаўнага гімна? (Музыка Нестара Сакалоўскага, словы Міхася Клімковіча, Уладзіміра Карызны.)

60 б. Герб і сцяг Рэспублікі Беларусь прыняты ў выніку ўсенароднага галасавання 14 мая. Якога года? (1995-га.)

2. Каменны летапіс
10 б. Назавіце архітэктурны помнік, які знаходзіўся на плошчы Свабоды ў Мінску. У савецкі час быў разбураны і толькі ў апошнія гады адноўлены на ранейшым месцы. У гэтым будынку размяшчаўся тэатр, праводзіў пасяджэнні губернатар, засядала гарадская дума.

( Ратуша)


20 б. Гэты сабор пабудаваны ў Полацку ў ХІ стагоддзі па загаду Усяслава Чарадзея. У адном з яго келляў некаторы час жыла Еўфрасіння Полацкая. Менавіта ў гэтым саборы яна запрасіла блаславення будаваць Спаса-Ефрасіннеўскую царкву.

(Сафійскі сабор )


30 б. Назавіце царкву, якая пабудавана па загаду Еўфрасінні Полацкай . Яна захавалася да нашага часу і знаходзіцца ў складзе знакамітага жаночага манастыра. Сёння ў ёй захоўваюцца мошчы прэпадобнай заступніцы беларускай зямлі.

(Спаса-Ефрасіннеўская царква )


40 б. Дайце назву касцёлу, першае набажэнства ў якім адбылося ў1700 годзе На ім прысутнічалі кароль Рэчы Паспалітай Аўгуст ІІ і рускі цар Пётр І. Ён займаў цэлы квартал. На жаль, нядаўна ў ім адбыўся пажар і ім загінула палова каштоўных скульптур алтара.

Сёння гэты касцёл уваходзіць у спіс архітэктурных каштоўнасцяў краіны.

( Фарны касцёл езуітаў у Гродне )
50 б. Знакаміты замак, акі набыў другое жыццё пасля рэстаўрацыі і зараз гасцінна прымае замежных і айчынных падарожнікаў. Яго старажытныя вежы і сцены з чырвонай цэглы прыцягваюць увагу ўсіх аматараў даўніны.

( Мірскі замак)


60 б. Князі, што валодалі гэтым замкам, належылі да вельмі старажытнага роду. Іх нават называлі каралямі. Князёўна Барбара нават сапраўды стала жонкай польскага караля Зыгмунда Аўгуста ІІ, але праз год пасля каранацыі памерла. Існуе паданне, што каралева засталася жыць у сваім замку прывідам – гэта знакамітая “Чорная дама “. А “12 залатых апосталаў”, схаваных адным з гаспадароў замка, не знойдзены і да нашых дзён.

Пра які замак ідзе размова?

(Нясвіжскі замак )


3. Песняры

10 б. Мой родны кут, як ты мне мілы!

Забыць цябе не маю сілы!



Назавіце аўтара гэтых бессмяротных радкоў. (Якуб Колас.)

20 б. З творчасцю славутага песняра Янкі Купалы мы знаемыя з дзяцінства. Нас зачароўвае песня «Спадчына» на словы з аднайменнага твора. А ці памятаеце вы, дзе нарадзіўся пісьменнік? (У Вязынцы.)

30 б. Сапраўднае імя гэтага пісьменніка – Іван Фёдараў. Прыгодамі яго палескіх рабінзонаў цікавяцца падлеткі. Назавіце псеўданім – творчае імя пісьменніка. (Янка Маўр.)

40 б. Гэтага пісьменніка называюць гонарам і сумленнем беларускай літаратуры. Дыяпазон яго твораў шырокі і разнастайны: ад казкі « Нямоглы бацька» да рамана «Каласы пад сярпом тваім». У Віцебску яму пастаўлены помнік з надпісам «Быў. Есць. Буду». (Уладзімір Караткевіч.)

50 б. Паэт, які амаль усё жыццё правёў за межамі Радзімы, але лічыў сваім абавязкам пісаць творы на мове свайго народа. Лёс адвеў яму кароткі зямны век. Аўтар адзінага прыжыццёвага зборніка «Вянок». У 2007 г. адбыліся 90-я ўгодкі з дня смерці паэта. Назавіце яго імя. (Максім Багдановіч.)

60 б. Назавіце аўтара раманаў « Бацькаўшчына», «Зямля», «Пошукі будучыні». Дзяцінства яго прайшло ў весцы Цімкавічы на Капыльшчыне. (Кузьма Чорны.)

4. У свеце народных традыцый

10 б. Гэта старажытнае свята было прымеркавана да зімовага сонцастаяння. Пазней яго пачатак сталі звязваць з Нараджэннем Хрыстовым. На свята людзі вадзілі казу, мядзведзя, насілі зорку. У святочных песнях гучалі самыя лепшыя зычэнні. За песні і пажаданні гаспадары частавалі юнакоў і дзяўчат рознымі прысмакамі. (Каляды.)

20 б. Падчас гэтага свята хлопцы і дзяўчаты водзяць карагоды, скачуць праз вогнішча і шукаюць самую чароўную кветку шчасця. (Купалле.)

30 б. На якое вясёлае свята пачыналі гукаць вясну? (Масленіца.)

40 б. Як называецца свята, калі ўшаноўваюць памяць памерлых продкаў? (Дзяды.)

50 б. Як называецца цыкл народных песень, звязаных з земляробчым календаром? (Каляндарна-абрадавыя.)

60 б. Найвялікшае каляндарнае свята, з пашырэннем хрысціянства прыстасавана да ўваскрашэння Хрыста і стала рухомым. Адзначаецца з 4 красавіка да 8 мая. (Вялікдзень.)

5. Зямля пад белымі крыламі

10 б. Якая птушка з’яўляецца сімвалам нашай краіны? (Бусел.)

20 б. У гушчары старых бароў, як сляза, што ўпала з неба, блішчала вялікае возера… Назавіце самае вялікае па плошчы возера, размешчанае ў Мядзельскім раёне. Пра яго складзена шмат народных легендаў і паданняў, а Максім Танк прысвяціў яму сваю паэму. Побач з ім размешчаны беларускі курорт. (Возера Нарач.)

30 б. Якую расліну – сімвал беларускай зямлі – згадвае М. Багдановіч у славутым вершы «Слуцкія паясы». (Васілёк.)

40 б. Якое дрэва распусціла галлё над курганам у знакамітай паэме Янкі Купалы «Курган»? (Дуб.)

50 б. Самая магутная жывёла нашых лясоў, якая захавалася толькі ў знакамітай пушчы. Мікола Гусоўскі прысвяціў паляванню на гэту жывёлу шмат радкоў сваёй паэмы. (Зубр, Белавежская пушча.)

60 б. Самае старажытнае дрэва ў нашых лясах. Гэта асноўная парода, якая даедраўніну для будаўніцтва, вытворчасці высокаякаснай паперы, штучных валокнаў. З яго драўніны вырабляюць музычныя інструменты. (Елка.)

6. Беларускія стравы

10 б. Самая галоўная страва каляднага стала прыйшла да нас разам з усходнім (праваслаўным) хрысціянствам з Грэцыі тысячу гадоў таму. З часам так сталі называць і саму ўрачыстую перадкалядную вячэру і нават сам дзень напярэдадні Калядаў (24 снежня па новым або 6 студзеня па старым стылі), прычым і ў праваслаўных, і ў каталікоў. (Куцця)

20 б. Сёння мы п'ем гэты напой, а некалі хутчэй елі, як жэле, наразаючы нажом. Асабліва папулярнай гэтая страва была напярэдадні Калядаў і лічылася адной з 12 абавязковых страў святочнай вячэры. А рабілі яе з адной травы, якая ў народаў поўдня Еўропы лічыцца выключна кармавой. (Кісель)

30 б. Гэтая страва, вядомая большасці сучасных беларусаў хутчэй у сваім "бульбяным" варыянце, першапачаткова была мучной (з начынкай) і моцна нагадвала рускія пяльмені. А гэты графскі род праславіўся ў гісторыі кулінарыі, вынайшаўшы начынку для гэтай стравы з сечанай вяндліны, грыбоў і яек. (Клёцкі)

40 б. Гарачае пітво з мёдам і спецыямі.(Збіцень)

50 б. Адвар з ягадаў, траў. (Узвар)

60 б. Гэтая страва, магчыма, прыйшла ў нашу кухню з меню французскiх каралёў. Лiчыцца, што яе назва паходзiць ад прозвiшча кухмiстра каралёў польскiх i вялiкiх князёў лiтоўскiх, а пашырэнню яе вядомасцi ў ХIХ ст. паспрыяла i прозвiшча каханай вялiкага паэта. (Верашчака)

7. Сустракаюць па адзенні

10 б. Будзённы абутак жанчын і мужчын. (Лапці)

20 б. Што з’яўлялася сыравінай для адзення беларусаў? (Лён, радзей каноплі, воўна, вытканая ў хатніх умовах, на кроснах).

30 б. Назавіце асноўны малюнак спадніц. (Дэкаратыўны малюнак спадніцы і панёвы - клетка, падоўжныя або папярочныя палосы ў чырвоным, сіне-зялёным ці серабрыста-белым каларыце).

40 б. Для чаго на адзенне наносіўся арнамент чырвонага колеру? (У старажытнасці чырвоны колер сімвалізаваў жыццё, а нанесены з дапамогай арнаменту на каўнер, разрэз пазухі, рукавы, ніз адзежыны служыў засцерагальным знакам).

50 б. З чаго складаўся традыцыйны комплекс мужчынскага адзення? (Складаўся з палатнянай кашулі, нагавіц, камізэлькі. Кашулю насілі навыпуск, падпяразвалі поясам, калошы абкручвалі анучамі, абувалі лапці, скураныя пасталы, пазней - боты. Галаўным уборам былі саламяны капялюш ці валеная магерка. Закончанасць ансамблю прыдавала скураная сумачка-шабета, якую падвешвалі цераз левае плячо ці да пояса).

60 б. Якімі былі традыцыйныя прычоскі і галаўныя уборы жанчын. Ад чаго яны залежалі? (Прычоскі і галаўныя ўборы строга залежалі ад узросту і сямейнага становішча жанчыны. Традыцыйная прычоска дзяўчат - адна ці дзве касы з уплеценымі каснікамі, а галаўныя ўборы - перавязкі накшталт вузкіх ручнічкоў (скіндачка, шлячок), вянкі. Замужняй кабеце не дазвалялася паказвацца на людзях з непакрытай галавой. Адсюль - большая складанасць і разнастайнасць галаўных убораў. Па сваёй будове яны падзяляюцца на ручніковыя (намітка, сярпанка, хустка), рагацістыя (галовачка, сарока, рожкі), каптуровыя (каптур, чапец).

III этап

Настаўнік: Вось і скончана на сёння наша вандроўка па старонках гісторыі і сучаснасці нашай Радзімы. Пакуль будуць падводзіцца вынікі, я прапаную вам успомніць пра самае цікавае падарожжа па роднай краіне, у якім вы прымалі ўдзел.

(На густ настаўніка : заслухаць некалькі адказаў, даць іншае заданне, праслухаць музычны ўрывак і г.д.)



Аб’яўляецца каманда – пераможца і ўзнагароджваецца.

Віншуем пераможцаў і спадзяёмся, што сустрэча з традыцыямі, звычыямі роднай зямлі абавязкова працягнецца, калі мы таго пажадаем, і на ўроках, і ў жыцці, бо мы – беларусы, мы памятаем мінулае, мы ўдасканальваем сучаснае і будзем ствараць будучае. Ад кожнага з нас залежыць, якой будзе наша дзяржава. І кожны сам павінен задаць сабе пытанне: што асабіста я магу зрабіць для Радзімы?



1 этап - Дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь

  1. Што з'яўляецца галоўнымі дзяржаўнымі сімваламі РБ?

  2. Што сабой уяўляе герб РБ?

  3. Чаму ў вянок герба ўплецены канюшына і лён?

  4. Што абазначае пяцікантовая зорка?

  5. Скажыце, у якіх выпадках выконваецца гімн РБ?

  6. Успомніце, якімі радкамі пачынаецца гімн РБ?

( дзеці глядзяць відэафільм з запісам гімна РБ і спяваюць)

  1. Што абазначаюць тры колеры на Беларускім Дзяржаўным Сцягу?

  2. Што азначае арнамент?


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка