«Інтэлектуальная майстэрня ўстойлівых перамен» як механізм арганізацыі адкрытага інфармацыйна-адукацыйнага асяроддзя ўзаемадзеяння ўстаноў адукацыі




Дата канвертавання18.11.2017
Памер74.88 Kb.

«Інтэлектуальная майстэрня ўстойлівых перамен» як механізм арганізацыі адкрытага інфармацыйна-адукацыйнага асяроддзя ўзаемадзеяння ўстаноў адукацыі


Кальцоў Сяргей Аляксандравіч

ДУА «Падсолтаўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа», Мсціслаўскі раён Магілёўскай вобласці
Адкрытая мадэль адукацыі, якая ўзнікла ў канцы XX стагоддзя, сёння прызнана ў многіх краінах свету найбольш эфектыўнай. Пад адкрытай адукацыяй маецца на ўвазе сістэма арганізацыйных, педагагічных і інфармацыйных тэхналогій , якія забяспечваюць працэс навучання на аснове абмену інфармацыі з мэтай аказання адукацыйных паслуг у індывідуальнай форме. Такая сістэма адукацыі заснавана на адкрытых стандартах і інтэрфейсах, якія забяспечваюць мабільнасць, стабільнасць і эфектыўнасць сістэмы.

Адной з умоваў развіцця адкрытых адукацыйных сістэм з’яўляецца актыўнае ўзаемадзеянне розных сацыяльных груп, якія маюць уласныя стратэгічныя інтарэсы ў сферы адукацыі. Эфектыўным механізмам такога ўзаемадзеяння можа стаць сістэма сацыяльнага партнёрства як дзеючага інструмента, што далучае да абмеркавання і рашэння праблем развіцця адукацыі шырокае кола зацікаўленых суб’ектаў. Прыкладам арганізацыі такога партнёрства можа паслужыць фарміраванне ў Мсціслаўскім раёне Магілёўскай вобласці партнёрскай сеткі ўстаноў адукацыі, якія аб’яднаны ідэямі адукацыі ў інтарэсах устойлівага развіцця (дзяржаўныя ўстановы адукацыі «Падсолтаўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа», «Хадасоўская сярэдняя школа» і « Забалацкі вучэбна-педагагічны комплекс»

Вызначаючы прынцыпы, на якіх менавіта пабудавана сацыяльнае партнёрства ў адукацыйнай сферы рэгіёна, на першае месца неабходна паставіць прынцып узгодненасці інтарэсаў усіх удзельнікаў. Развіццё інавацыйнага поля рэгіёна прывяло да адкрыцця ў 2011 годзе на базе дадзеных школ рэспубліканскай інавацыйнай пляцоўкі з аднолькавай тэматыкай «Удасканаленне мадэлі арганізацыі дзейнасці рэгіянальнага рэсурснага цэнтра комплекснай падтрымкі адукацыі ў інтарэсах устойлівага развіцця ў практыку ўстаноў адукацыі».

Мэта адукацыі для ўстойлівага развіцця – дапамагчы вучням развіваць такія веды, уменні і каштоўнасці, якія дазволяць ім прымаць індывідуальныя і калектыўныя рашэнні лакальнага і глабальнага характару для паляпшэння якасці жыцця без пагрозы для будучага планеты.

Удасканаленне мадэлі арганізацыі адукацыйнай практыкі ў інтарэсах устойлівага развіцця ў дзейнасць устаноў адукацыі рэгіёна дазволіць забяспечыць рашэнне такіх задач, як: павышэнне якасці ўсіх сфер дзейнасці ўстаноў адукацыі, узбагачэнне асабістага вопыту вучняў і аказанне ім дапамогі ў усведамленні сябе як суб’екта дзейнасці па паляпшэнню ўласнага будучага; інтэграцыю удзельнікаў праекта ў сучаснае сацыякультурнае асяроддзе, дзе працэс інавацыйных змяненняў становіцца сэнсам і спосабам жыццядзейнасці чалавека.

Безумоўна, павінен дзейнічаць прынцып добраахвотніцтва. Рашэнне для правядзення інавацыйнай дзейнасці ў адным накірунку прымалася самастойна.

Павінен захоўвацца прынцып адказнасці партнёраў адзін перад адным.

Захаванене прынцыпу раўнапраўя павінна дасягацца шляхам выкарыстання ўсяго назапашанага арсенала метадаў і інструментарыя сацыяльнага партнёрства. Гэта кансультацыі і перагаворы, удзел у агульных акцыях і правядзенне сумесных мерапрыемстваў, размеркаванне функцый паміж усімі ўдзельнікамі.



Прынцып раўнавыгаднасці павінен ажыццяўляцца шляхам узаемнага дапаўнення членамі партнёрскай сеткі зместу адукацыйных практык адзін да аднаго. Гэтаму садзейнічае той факт, што напрамкі інавацыйнай дзейнасці ўдзельнікаў партнёрскай сеткі хоць і аб’яднаны агульнай тэматыкай, але адрозніваюцца асноўнымі прыёмамі і метадам існавання комплекснай падтрымкі адукацыі ў інтарэсах устойлівага развіцця.

Асновай стварэння адкрытай адукацыйнай сістэмы з’яўляецца, з аднаго боку, фарміраванне недастатковых злучаючых звёнаў, з другога боку, арганізацыя ўмоў для сацыяльнага партнёрства суб’ектаў.

Пытанне стратэгіі, механізмаў і практык кіравання з адкрытымі адукацыйнымі сістэмамі пры пабудове партнёрскага ўзаемадзеяння ўстаноў адукацыі вызначае неабходнасць канструявання адзінага адкрытага інфармацыйна-адукацыйнага асяроддзя.

Канструяванне адукацыйнага асяроддзя як адкрытай сістэмы дазволіць вырашыць цэлы рад праблем, найбольш важнымі з якіх з’яўляюцца:



  • Праблема грамадзянскага выхавання маладога пакалення, здольнага да выбару і рацыянальнага абгрунтавання каштоўнасцей устойлівага дэмакратычнага развіцця, інтэгруючага цікавасць разнастайных эканамічных, сацыяльных і культурных груп;

  • Праблема ўключэння адукацыі ў працэсы рэгіянальнага развіцця, паляпшэнне якасці жыцця насельніцтва праз удзел у сацыяльна-эканамічных і культурных праграмах, стымуляванне грамадзянскай адказнасці і ініцыятывы дарослых;

  • Праблема адаптацыі адукацыі да працэсаў гістарычнага развіцця, якія ствараюць цяжкасці развіцця дзяржавы і выкліканы неабходнасцю адмаўлення ад традыцыйных падыходаў да планавання адукацыі і фарміравання гнуткага механізма рэагавання на ўмовы, якія змяняюцца на аснове сістэмнага і сітуацыйнага падыходаў;

  • Праблема злучэння легітымных і нестандартных форм адукацыі, якія забяспечваюць яго адкрыты і неперарыўны ( на працягу ўсяго жыцця) характар;

  • Праблема прафесійнага росту і самаўдасканалення праз сістэму дадатковай адукацыі і прадуктыўныя формы суправаджэння прафесійнай дзейнасці чалавека.

Адной з тэхналогій, якая забяспечвае адкрытасць адукацыйнай сістэмы, можа быць выкарыстанне глабальнай Інтэрнэт-сеткі, якая дазволіць аб’яднаць людзей і грамадства па розныя сферы чалавечай жыццядзейнасці. Адным з паказчыкаў Інтэрнэт-сеткі з’яўляецца магчымасць мэтанакіравана ствараць рознабаковыя інфармацыйна-адукацыйныя прасторы.

Адзінае інфармацыйна-адукацыйнае асяроддзе можа вызначыць кіруючую сацыяльна-тэхналагічную сістэму , заснаваную на выкарыстанні сучасных інфармацыйна-адукацыйных тэхналогій з мэтай арганізацыі адукацыйнага працэсу для ўсіх жадаючых незалежна ад адлегласці, месца, часу і ўзроўня адукацыі.

Сучасныя інфармацыйныя тэхналогіі не з’яўляюцца сутнасцю адкрытай адукацыі, а толькі яго сродкамі. Прыкладам выкарыстання інтэрактыўных камп’ютарных тэхналогій для канструявання адкрытага інфармацыйна-адукацыйнага асяроддзя можна прывесці дзейнасць Дзяржаўнай ўстановы адукацыі «Падсолтаўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа» па стварэнню Інтэрнэт-партала партнёрскай сеткі ўстаноў адукацыі Мсціслаўскага раёна Магілёўскай вобласці.

Прагназаванымі вынікамі інавацыйнай дзейнасці школ былі вызначаны: развіццё камунікатыўных кампетэнцый вучняў як неабходных умоў станаўлення асобы, якая дзейнічае ў інтарэсах устойлівага развіцця; наяўнасць дастатковай разгалінаванай партнёрскай сеткі ва ўстановах адукацыі.

Для рашэння задач арганізацыі ў рамках сеткі і партнёрскай сеткі, распаўсюджвання інфармацыі аб рэалізаваных у школе ініцыятывах і канструявання інфармацыйна-адукацыйнага асяроддзя быў створаны Інтэрнэт-рэсурс «Інтэлектуальная майстэрня ўстойлівых перамен» URL:https://sites.google.com/site/akciasledceloveka/

Сайт Партнёрскай сеткі выступае не толькі як сродак адукацыйнай, педагагічнай і асветніцкай дзейнасці, але і як інструмент у сферы кіравання інавацыйнай дзейнасцю. Спецыфіка тэхналогіі заключаецца ў тым, што яна алгарытмізуе дзейнасць, і таму можа выкарыстоўвацца некалькі разоў.

Паколькі сэнс выкарыстаных у Інтэрнэт-рэсурсе адукацыйных тэхналогій у ўсвядомленым прымяненні іх да сацыяльнай рэальнасці, то сутнасць і прызначэнне самой тэхналогіі распазнанага інфармацыйна-адукацыйнага асяроддзя – аптымізаваць кіруючы працэс і зрабіць яго больш тэхналагічным, выключаючы тыя віды дзейнасці і аперацыі, якія не з’яўляюцца неабходнымі для атрымання сацыяльнага выніку. Менавіта выкарыстанне інтэрактыўных тэхналогій ва ўмовах мадэрнізацыі адукацыі дазваляе знізіць патрэбы на кіраванне, павысіць яго эфектыўнасць. У гэтым сэнсе тэхналогія адкрытай адукацыйнай сістэмы выступае як інавацыйны працэс кіравання, які заключае ў сабе не толькі распрацаваныя мэты, але і метадалогію практычнай дзейнасці, спосаб рашэння пастаўленай задачы.

Канструяванне адкрытага адукацыйнага асяроддзя – працэс інавацыйны і дынамічны. Інтэрнэт-рэсурс Партнёрскай сеткі ўстаноў адукацыі Мсціслаўскага раёна Магілёўскай вобласці «Інтэлектуальная майстэрня ўстойлівых перамен» быў створаны пры дапамозе тэхналогіі браўзера GoogleChrome.

У Інтэрнэт-рэсурсе выкарыстоўваюцца новыя інтэрактыўныя тэхналогіі дынамічнага праграміравання , асновай якіх з’яўляюцца Google – дакументы: інтэрактыўныя Формы, Табліцы, Прэзентацыі, Вэб-альбомы Picasa; Відэа-YouTube; Google-каляндар; Google-карты.

Асноўнымі блокамі сайта сталі:



  • Нашы акцыі: «Наш край Мсціслаўскі», Экскурсія ў ТЭХНАПАРК: навучы бацькоў лічыць», «Мой экалагічны след», «Другое жыццё адходаў»

  • Майстар-класы: Вершамі «Зробім меншым свой экалагічны след», «Вуліца. Чыстая кватэра 1» Ручны прэс ПТЭФ-бутылак, Жывёлы…, сваімі рукамі, Краязнаўства, Экалагічная казка, Голас прыроды, Азбука для тых, хто захоўвае, Энерга-рэсурсзберажэнне, Вяртанне згубленых традыцый;

  • Прэс-клуб: Каментарыі, Паведамленні і навіны;

  • Мерапрыемствы Семінар-практыкум «Адукацыя. Рэгіён. Устойлівае развіццё», Уручэнне ўзнагарод абласнога тура конкурса SPIRE i iнш.;

  • Каляндар праектаў, Карта праектаў.

Для трансляцыі вопыту дзейнасці ўстаноў адукацыі, якія ўваходзяць у партнёрскую сетку, былі створаны такія старонкі як «Партнёрская сетка адукацыі ўстойлівага развіцця Мсціслаўскага раёна» і старонкі кожнай установы адукацыі.

З мэтай маніторынга дзейнасці Інтэрнэт-рэсурса праводзіцца адследжванне вэб-сайта з выкарыстаннем пакета, які быў распрацаваны GoogleAnalytics. Гэта тэхналогія дазваляе прасачыць за наступнымі параметрамі, якія даюць уяўленне аб эфектыўнасці выкарыстання сайта: колькасці чалавек, якія наведалі гэты сайт; наведванне (за гадзіну, тыдзень, месяц); прагляд старонак, колькасць старонак за наведванне; сярэдні адрэзак часу наведвання; новыя наведванні. Для трансляцыі дзейнасці рэсурса была зроблена спецыяльная старонка «Статыстыка наведвання сайта».



Як механізм узаемадзеяння з сацыяльнымі партнёрамі і прыцягванне знешніх рэсурсаў на сайце будуць арганізоўвацца дзіцяча-дарослыя перагаворныя пляцоўкі і дыскусійныя групы. Як дынамічны Інтэрнэт-рэсурс «Інтэлектуальная майстэрня ўстойлівых перамен» мае магчымасць і будзе далей удасканальваць як сваё змястоўнае поле, так і свой графічны інтэрфэйс.



База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка