Інтэрнэт-праект: on-line практыкум «Па краінах і кантынентах. Мінск – Познань»




Дата канвертавання13.10.2018
Памер17.71 Kb.
МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

Установа адукацыі

«БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ПЕДАГАГІЧНЫ ЎНІВЕРСІТЭТ
ІМЯ МАКСІМА ТАНКА»

Кафедра замежных моў

Філалагічны факультэт

Інтэрнэт-праект: on-line практыкум

«Па краінах і кантынентах. 2. Мінск – Познань»


16 мая 2018 г.

Інфармацыйны ліст

г. Мінск

Паважаныя калегі!

Кафедра замежных моў філалагічнага факультэта ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка» запрашае Вас прыняць удзел у Інтэрнэт-праекце: on-line практыкум «Па краінах і кантынентах. 2. Мінск – Познань» з удзелам Універсітэта імя Адама Міцкевіча ў Познані.


Час правядзення on-line практыкума: 16 мая 2018 г. у 14:45.

Пробнае падключэнне: 14 мая 2018 г. у 12:15.


Удзел у on-line практыкуме бясплатны.
Сувязь будзе ажыццяўляцца пры дапамозе дадатка “Skype”.
Да ўдзелу ў практыкуме запрашаюцца навукова-педагагічныя супрацоўнікі ВНУ, магістранты, студэнты.
Рабочыя мовы семінара:

англійская, беларуская, руская.


Мэта семінара: развіццё іншамоўнай камунікатыўнай кампетэнцыі студэнтаў БДПУ; развіццё іх творчага патэнцыялу; стварэнне ўмоў для падрыхтаванасці студэнцкай моладзі да акадэмічнай мабільнасці.
Праблемнае поле семінара:

  • асаблівасці адукацыйнага працэсу ў польскім і беларускім універсітэтах; магчымасць выбару прадметаў; кантроль і ацэнка; сістэма факультатываў і інш.;

  • студэнцкае жыццё ў вольны час: інтэрнаты, харчаванне, святы;

  • акадэмічная мабільнасць і магчымасці навучання на замежных мовах у Рэспубліцы Польшча і Рэспубліцы Беларусь.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка