Ірына Баранава Кампазітар




Дата канвертавання05.12.2018
Памер8.6 Kb.
Ірына Баранава

Кампазітар
Аднойчы прачнулася я раніцай, паглядзела ў акно, а там – зіма. Я здзівілася: учора яшчэ была восень, а сёння ўжо зіма. Аднак настрой ад гэтага ў мяне сумным не стаў, бо дужа прыгожа было на вуліцы. Хуценька апрануўшыся, я выйшла на вуліцу, зірнула на бярозу, якая стаяла каля хаты, і ўбачыла маленькую птушачку. Гэта быў снягір. Ён сядзеў на галінцы і спяваў сваю песню. Крылы ў яго былі белыя, і толькі чырвоная грудка выдзялялася, блішчэла на іскрыстым покрыве снегу. Я стаяла і слухала яго спевы, нават прыдумала словы на гэтую мелодыю і ў мяне атрымалася цудоўная песня. Хуценька пабегла дамой, спяваючы сваю песню. Маці гатавала снеданне, пачула мае спевы і спытала:

  • Адкуль ты ведаеш гэтую песню?

  • Ад снегіра, - радасна адказала я і працягвала свае спевы.

Маці здзіўлена паглядзела на мяне, аднак больш нічога не сказала…

Кожную раніцу, пакуль была зіма, я выходзіла на вуліцу і прыдумвала ўсё новыя і новыя песні. А маім памочнікам і кампазітарам быў снягір, які ўсю зіму жыў на бярозе каля нашай хаты. “Аб чым мы спявалі?” – спытаеце вы ў мяне. Гэта наш сакрэт, які мы нікому не раскажам.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка