Іван Антонавіч ласкоў (19 чэрвеня 1941, Гомель 29 ліпеня 1994) беларускі пісьменнік, перакладчык, крытык, гісторык. Аўтар «фінскай» канцэпцыі паходжання беларусаў




Дата канвертавання15.03.2017
Памер64.55 Kb.
Іван Антонавіч ЛАСКОЎ (19 чэрвеня 1941, Гомель — 29 ліпеня 1994) — беларускі пісьменнік, перакладчык, крытык, гісторык. Аўтар «фінскай» канцэпцыі паходжання беларусаў. Узнагароджаны Ганаровай Граматай Прэзідыуму Вярхоўнага Савету ЯАССР. Сябар СП СССР (1973), таксама сябар СП ЯАССР і БССР.

Паходжанне

Бацька — Ласкавы Антон Іванавіч, недзе 1901 г. н., украінец з Палтаўшчыны, земляроб. У Гомель уцёк у 1933 ратуючыся ад галадамору, ад якога ў яго памерла ўся сям'я і сваякі (апроч брата Пятра). Працаваў на гомельскай цукеркавай фабрыцы «Спартак», адсюль у чэрвені 1941 быў мабілізаваны ў РСЧА і знік без вестак. Маці, Казлоўская Юлія Апанасаўна, нарадзілася ў вёсцы каля станцыі Красны Бераг (цяпер Пухавіцкі р-н) тагачаснай Мінскай губерні ў 1909. У 1914 некалькі сем'яў з гэтай вёскі, у асноўным крэўныя, набылі па кавалку зямлі каля вёскі Беразякі Чэрыкаўскага павету Магілёўскай губерні. Зямля была бедная, таму прадавалася танна нейкім абшарнікам (нібыта з прозвішчам Стошын). Так, Казлоўскі (прадзед Івана), які на Міншчыне меў 6 дзесяцін, прадаўшы іх, купіў 75 дзесяцін (большай часткай балот, хмызнякоў і лесу). Тады ж адбылося перасяленне. Зямлю прадзед падзяліў пароўну між трыма сынамі. Адзін з іх быў Апанас. Юлія Апанасаўна літаральна збегла з вёскі ў Гомель, зусім дзяўчынкай, дзе працавала ў самых розных месцах (найчасцей прыбіральшчыцай), нарэшце стала ўладкавалася на пошце, працавала тэлеграфісткай. Скончыла ў вячэрняй школе 4-5 класаў, але пісала даволі непісьменна. У пасведчанні аб нараджэнні, што было выдадзенае ў Гомелі ў чэрвені 1941, І. Ласкоў быў запісаны пад дзявочым прозвішчам маці — «Казлоўскі Іван», з прочыркам у графе «па бацьку». Увесну 1942 Юлія Апанасаўна перабралася ў в. Беразякі (Краснапольскі раён Магілёўскай вобласці БССР), дзе працавала калгасніцай, памерла ў 1963 г. Юлія Казлоўская і Антон Ласкавы зарэгістраваныя ня былі, але Юлія Апанасаўна пісалася Ласкавай і вымаўляла сваё прозвішча з націскам на першым складзе, што не вельмі падабалася малому Івану, таму, пайшоўшы ў школу, ён сваё прозвішча «зрусіфікаваў» на Ласкоў.

Біяграфічныя звесткі

У тры гад Іван навучыўся чытаць, але з прычыны матэрыяльных цяжкасцяў пайшоў у школу толькі ў восем гадоў. У 1952, пасля заканчэння 3-га класу, самастойна здаў іспыты за 4-ы клас і быў адразу пераведзены ў 5-ы. З Беразякоў, у якіх ён жыў да 1952, дасылаў свае вершы ў піянерскую газету «Зорька», хаця іх не друкавалі, але на лісты адказвалі. Па ініцыятыве Анастасіі Феакцістаўны Мазуравай, рэдактара «Зоркі» яго у 1952 адправілі ва Усесаюзны піянеркі лагер «Артэк» імя У. І. Леніна, дзе ён правучыўся з лістапада па сакавік 1953. Затам выхоўваўся ў Магілёўскім спецыяльным дзіцячым доме № 1, потым у школе № 2, якую скончыў у 1958 з залатым медалём і паступіў на хімічны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэту, які скончыў у 1964. Пры размеркаванні выказаў жаданне паехаць у г. Дзяржынск Горкаўскай вобл. РСФСР, дзе працаваў у Дзяржынскім філіяле Дзяржаўнага навукова-даследчага інстытуту прамысловай і санітарнай ачысткі газаў /НДІАГаз/. З 1966 навучаўся на аддзяленні перакладу ў Літаратурным інстытуце імя А. М. Горкага ў Маскве. Па час вакацыяў працаваў у студэнцкім будатрадзе ў Заходняй Сібіры, наведаў Польскую Народную Рэспубліку, Сярэднюю Азію. У 1971 пасля заканчэнні з чырвоным дыпломам пераехаў у Якуцкую АССР, на радзіму сваёй жонкі, якуцкай пісьменніцы Гаўрыльевай Валянціны Мікалаеўны (на беларускай мове, у перакладзе С. Міхальчука, выходзіла яе кніга: Краіна Уот-Джулістана. Мн. 1981). З верасня 1971 да лютага 1972 працаваў у газеце «Молодежь Якутии», спачатку ўлічвальнікам лістоў, потым загадчыкам адзела рабочай моладзі. З лютага 1972 да лета 1977 працаваў у Якуцкім кніжным выдавецтве старшым рэдактарам аддзелу масава-палітычнай літаратуры. З лета 1977 працаваў старшым літаратурным рэдактарам, з 1993 — загадчыкам аддзелу крытыкі і навукі часопіса «Полярная звезда» (Якуцк). За палемічныя артыкулы пра бацькоў-заснавальнікаў АССР вясной 1993 быў звольнены з працы і ашальмаваны прадстаўнікамі якуцкай «інтэлігенцыі». Падрабляў выпадковай працай. Апошняе месцы працы — загадчык аддзелу прозы і публіцыстыкі ў двухмоўным дзіцячым часопісе «Колокольчик» // «Чуораанчык», які узначальваў Рафаэль Багатаеўскі. 29 чэрвеня 1994 г. знойдзены мёртвым «у лесе ў Племгаса» [прыгарад Якуцка па Вілюйскаму тракту за Птушкафабрыкай]. Пахаваны ў Якуцку на прывілеяваных г. з «Чыраеўскіх могілках» [Невялікі кавалак могілкаў па Маганскаму тракту для больш «значных» чалавекаў, якія адгароджаны ад астатніх металёвай адгароджай]. На помніку напісана: "Ласков Иван Антонович 1942—1994. Писатель. Редактор якутского эпоса «Нюргун Боотур — Стремительный».

Літаратурная творчасць

Першыя вершы апублікаваў у 1956 у газеце «Чырвоная змена» (першая публікацыя: Сталь. [Верш] // Чырвоная змена. Мінск. № 202. 14 кастрычніка 1956). Пісаў на беларускай і рускай мовах. Літаратурная спадчына вызначаецца жанравай разнастайнасцю: вершы і паэмы, апавяданні і аповесці, нарысы, эсэ, артыкулы, рэцэнзіі.

Аўтар зборнікаў паэзіі «Стыхія» (1966), «Белае неба» (1969), «Кружное лета» (1973), паэм «Жывыя галасы» (1964), «Трыццаць» (1973), «Храмец» (1975), «Кульга» (1985); зборнікаў апавяданняў «Івановы» (1979), «Чароўны камень» (1983), аповесці «Вяртанне Адысея» (1973). Дзецям адрасавана апавяданне «Андрэй-Эндэрэй — справядлівы чалавек, або Беларус на полюсе холаду» (1978). Яго творам уласціва панарамнае бачанне прастору — ад палёў і садоў Беларусі да тундры з яе вечнай мерзлатой. Выразнасць грамадзянскай пазіцыі выяўляецца ў роздуме над гісторыяй і сучаснасцю, у заклапочанасці лёсам роднай зямлі і яе насельнікаў.

Гіпотэза этнагенезу ўсходніх славян

У апошнія гады жыцця Іван Ласкоў напісаў шэраг артыкулаў, у якіх на аснове этымалагічнай тыпалогіі, вылучэння адпаведнікаў у мовах розных народаў распрацоўваў гіпотэзу пра угра-фінскія карані ўсходніх славян, прыйшоў да высновы, што літва не была балцкім племем («Племя пяці родаў», 1989; «Нашчадкі таямнічае літвы», 1991; «Дагістарычныя блуканні: Літва і Жамойць», «Жамойцкі тупік», «3 маўклівых прадонняў», усе 1993).



Бібліяграфія

  • Стихия. Лирика. Минск. «Беларусь». 1966. 80 с. [На грамадскіх пачатках кнігу адрэдагаваў Браніслаў Спрынчан. Рэдактар Хв. Жычка. Мастак Г. Скамарохава.];

  • Белое небо. Стихи. Минск. «Беларусь» 1969. 72 с. [Рэдактар А. Масарэнка. Мастак Л. Дубавіцкая.];

  • Кружное лета. Вершы. Мінск. «Мастацкая літаратура». 1973. 104 с. [Рэдактар Хв. Чэрня. Мастак М. Лазавы.];

  • Хромец. Поэма. Якутск. Якутское книжное издательство. 1975. 160 с. [Редактор Л. Озеров. Художник Г. Полищук.];

  • Андрэй-Эндэрэй — справядлівы чалавек, або Беларус на полюсе холаду. Маленькая аповесць. Мінск. «Мастацкая літаратура». 1978. 32 с. [Рэдактар Ул. Машкоў. Мастак В. Бароўка.];

  • Ивановы. Рассказы. Якутск. Якутское книжное издательство. 1979. 208 с. [Редактор В. И. Шеметов. Художник Г. Полищук.];

  • Чароўны камень. Апавяданні. Мінск. «Мастацкая літаратура». 1983. 207 с. [Рэцэнзент М. Тычына. Рэдактар Я. Курто. Мастак В. Бароўка.];

  • Кульга. Паэма. Мінск. «Мастацкая літаратура». 1985. 126 с. [Рэцэнзенты: прафесар, доктар філалагічных навук Л. І. Клімовіч, С. Марчанка. Рэдактар Л. Дранько-Майсюк. Мастак М. Будавей.];

  • Лето циклонов. Повести, рассказы. Москва. Перевод с белорусского автора. Москва. «Советский писатель». 1987. 432 с. [Редактор Е. А. Метченко. Художник Е. Скакальский];

  • На падводных крылах. Аповесці. Мінск. «Мастацкая літаратура». 1990. 248 с. [Рэцэнзент Я. Лецка. Рэдактар М. Герчык. Мастак А. Кажаноўскі.];

  • Пищальники не пищат. Повести. Якутск. Якутское книжное издательство. 1990. 320 с. [Заведующий редакцией В. Т. Сивцев. Наблюдала за выпуском М. М. Аржакова. Художник Е. Шапошникова.];

  • Летапісная Літва: сваяцтва і лёс. Кніга-пошук. Койданава-Амма-Якуцк. Прыватнае таварыства «Згода» А. Баркоўскі. В. Пятрушкіна. 2000. 330 с.;

  • Пішчальнікі не пішчаць: стралецкая быліна. Койданава. 2009. 119 с.;

  • Аўтабіяграфія. Дзённікі. Койданава. «Кальвіна». 2010. 74 с.

  • Эпілог. Раман. Койданава. «Кальвіна». 2010. 44 с.

Літаратура

  • Иван Ласков // А. Егоров, В. Протодьяконов, В. Павлова. Писатели Якутии. Библиографический справочник. Якутск. 1981. С. 139—140;

  • Е. Е. Алексеев. Обреченные. (По поводу статей И. Ласкова о М. К. Аммосове и П. А. Ойунском). Намцы. [РС(Я)] 1993. 111(1) с;

  • Ласкоў Іван Антонавіч // Пісьменнікі Магілёўшчыны. Бібліяграфічны паказальнік. Магілёў. 1993. С. 141—142;

  • Іван Ласкоў // Беларускія пісьменнікі (1917—1990). Даведнік. /Склад. А. К. Гарадзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей./ Мінск. 1994. С. 327;

  • Т. М. Махнач. Ласкоў Іван. Бібліяграфія. // Беларускія пісьменнікі. Біябібліяграфічны слоўнік у 6 тамах. Пад рэдакцыяй прафесара А. В. Мальдзіса. Т. 4. Лазарук-Перкін. Мінск. 1994. С. 14-16;

  • Л. М. Гарэлік. Ласкоў Іван [Біяграфія] // Беларускія пісьменнікі. Біябібліяграфічны слоўнік у 6 тамах. Пад рэдакцыяй прафесара А. В. Мальдзіса. Т. 4. Лазарук-Перкін. Мінск.1994. С. 14;

  • Иван Ласков // Писатели земли Олонхо. Биобиблиографический справочник. [Сост. Д. В Кириллин, В. Н. Павлова, С. Д. Шевков.] Якутск. 1995. С. 176;

  • Борис Казанов. [Барыс Лапіцкі] Роман о себе. Тель-Авив [Ізраіль] Библиотека Матвея Черного. 1998. С. ?;

  • Л. М. Гарэлік. Ласкоў Іван Антонавіч. // Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Гомеля ў 2-х тамах. Кніга 2-я. Мінск. 1999. С. 450;

  • Л. М. Гарэлік. Ласкоў Іван Антонавіч… // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах. Т. 9. Мінск. 1999. С. 143;

  • Ласков Иван Антонович. // Северная энциклопедия. Москва. 2004. С. 492;

  • Огрызко В. В. Ласков Иван Антонович. // Огрызко В. В. Русские писатели. Современная эпоха. Лексикон. Эскиз будущей энциклопедии. Москва. 2004. С. 287—288;

  • Любоў Гарэлік. Ласкоў Іван Антонавіч. // Вялікае княства Літоўскае. Энцыклапедыя ў двух тамах. Т. 2. Мінск. 2006. С. 183;

  • Уладзімер Арлоў. Іван Ласкоў // Уладзімер Арлоў. Імёны свабоды. Выданьне другое. Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода. 2009. С. 468—469;

  • Алесь Баркоўскі. Іван Антонавіч Ласкоў /Спроба Бібліяграфіі/. Койданава. «Кальвіна», 2010. 130 с.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка