Изобразительная деятельность “Восприятие произведений изобразительного искусства: декоративно-прикладное искусство




Дата канвертавання16.04.2018
Памер40.57 Kb.
Конспект игры-занятия в старшей группе по образовательной области: ИСКУССТВО

ИЗОБРАЗИТЕЛЬНАЯ ДЕЯТЕЛЬНОСТЬ

Восприятие произведений изобразительного искусства: декоративно-прикладное искусство (белорусский народный костюм)”



Праграмны змест: пашыраць веды пра беларускае народнае адзенне, яго характэрных асаблівасцях; даць уяўленні аб адрозненні жаночага і мужчынскага народнага касцюма; замацоўваць веданне геаметрычнага і расліннага арнаментаў;развіваць мышленне, мастацкі густ, пачуццё прыгажосці; выхоўваць паважлівыя адносіны і цікавасць да прадметаў беларускага мастацтва.

Абсталяванне і матэрыялы: ілюстрацыі з выявамі беларускага народнага адзення, лён, малюнкі адзення, платок, разрэзаныя малюнкі , запіс беларускай народнай мелодыі.

Ход занятку

Дзеці заходзяць у групу , здароваюцца з гасцямі. Садзяцца на свае крэсельца.

Выхавальнік: Дзеці, уявіце сабе, што вас запрасілі на вялікае свята са сваімі беларускімі гульнямі і песнямі.Што вы перш за ўсё зробіце (адказы дзяцей).Правільна, пачнеце збіраць сабе адзенне. Не джынсы, якія носяць ва ўсім свеце, не модная куртка спатрэбіцца вам, а беларускі народны касцюм. Для чаго? (адказы дзяцей). А каб ўсе, хто вас убачыць , змаглі пазнаць, адкуль вы родам. У кожнага народа свой касцюм. Народны касцюм беларусаў адрозніваецца прыгажосцю, гарманічным каляровым спалучэннем.Паглядзіце, калі ласка, так выглядае жаночы народны касцюм. Хто мне дапаможа і назаве дэталі касцюма? (кашуля, безрукаўка, спадніца, фартух). Мікіта, раскажы , калі ласка, як выглядае кашуля? (кашуля белага колеру, упрыгожана арнаментам). Якім арнаментам упрыгожана кашуля раслінным ці геаметрычным? Так , геаметрычным. Ваня, раскажы, калі ласка, як выглаядае спадніца? (спадніца чырвонага колеру у клетку). Якая яшчэ можа быць спадніца? (сіняга, зялёнага колеру, у палоску). А як выглядае фартух, хто можа расказаць? (фартух белага колеру, упрыгожаны арнаментам, адзяваецца паверх спадніцы). Якім арнаментам упрыгожаны фартух? (геаметрычным) . А якім яшчэ арнаментам можа быць упрыгожана адзенне? (раслінным). Зараз, паглядзіце, калі ласка, так выглядае беларускі народны мужчынскі касцюм. Давайце, назавём дэталі касцюма. Хто мне дапаможа? (кашуля, безрукаўка, пояс, штаны, капялюш). Чым пахожа жаночы і мужчынскі касцюм? ( адказы дзяцей). Чым яны адрозніваюцца?(адказы дзяцей). Малайцы. Дзеці, а адкажыце мне , калі ласка, які колер больш пераважае у беларускім народным касцюме?( белы колер). Азначае белы колер –чысціню.Нават існуе паданне, што наша Радзіма таму так і завецца , што людзі , якія жылі тут здавён , насілі адзеннебелага колеру. А у арнаменце , які колер прысутнічае больш?( чырвоны). Так, а ведаеце чаму? Таму што, чырвоны колер азначаежыццё, радасць, вяселле. Яшчэ ў старадаўнія часы людзі верылі, што чырвоны колер нібыта засцерагаў ад злых духаў і надаваў моц рукам ў працы.

Выхавальнік: А зараз мы з вамі крыху пагуляем.

Карагодная гульня “ Маша”

Ўсе дзеці становяцца ў круг . Па лічылке выбіраецца , той хто будзе “ Машай”

Лічылка: Раз, два, тры, чатыры

Ката грамаце вучылі,

Не пісаць, не чытаць

А за мышкамі скакаць.

“ Маша” становіцца ў сярэдзіну круга з завязаннымі вачыма. Дзеці ходзяць у карагодзе вакол яе і прыгаворваюць:

Маша, ты пацеха наша!

Ручкі, з золата, ножкі з золата,

Валасы кудлатыя, вочы зыркатыя.

“ Маша” хапае каго- небудзь з карагода і спрабуе адгадаць, хто гэта.



Дыдактычная гульня “ Чацвёрты лішні”

Выхавальнік паказвае карцінкі , дзецям трэба назваць, што на іх намалёванна . Далей выстаўляе карцінкі ў рад, па чатыры . Дзецям трэба назваць, якая карцінка ў раду лішняя.



  • Фартух, кашуля, спадніца, капялюш

  • Штаны, кашуля, безрукаўка, хустка

  • Лапці, боты, валёнкі, шапка

Дыдактычная гульня “ Чаго не стала?”

На дошцы развешаны малюнкі, дзецям трэба ўважліва паглядзець і пастарацца іх запомніць. Потым, дзеці закрываюць вочы, а выхавальнік убірае які-небудь малюнак і пытае “ Чаго не стала?”. Дзецям трэба адказаць, якога малюнка не стала.



Выхавальнік: Зараз, адгадайце загадкі

Маленькага росту я

Тонкая і вострая

Носам шлях сабе шукае

За сабою хвост цягае( іголка)
Урадзіўся ён высокі,

Шаўкавісты, сінявокі

Апранае нас здавён

Здагадайцеся, хто ён...( лён)



Выхавальнік: Для чаго патрэбны гэтыя рэчы? ( каб шыць адзенне) .

Выхавальнік : А цяпер , калі ласка, прайдзіце за свае сталы. Перад вамі ляжаць часткі нейкага малюнка, вам трэба злажыць карцінку. ( грае беларуская народная мелодыя).Што вы злажылі?( карцінку , дзяўчынка ці хлопчык у беларускім народным касцюме) . Пра што мы з вамі сення размаўлялі?( пра беларускі народны касцюм). Які ён бывае?( мужчынскі і жаночы). Ці спадабалась вам заняцце? Што больш спадабалася? Што было цяжкім?
Использованные источники
1. Учебная программа дошкольного образования / Министерство образования Республики Беларусь. — 2­е изд. — Минск : Нац. ин­т образования; Аверсэв, 2014. — 416 с.

2. Пралеска: У истоков образного слова. Хрестоматия : пособие для педагогов учреждений дошк. образования / сост. : А. И. Саченко, Л. А. Саченко. — Минск : Нац. ин­т образования, 2011. — 112 с.



3. Старжынская, Н. С. Народная цацка — люстэрка культуры (ад 3 да 7 гадоў) (з электронным дадаткам) : дапаможнік для педагогаў устаноў дашк. адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання / Н. С. Старжынская, Д. М. Дубініна. — Мінск : Вышэйшая школа, 2014. — 87 с. + 1 электрон. апт. дыск.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка