Жанры і вiды беларускага фальклору: падыходы да класiфiкацыi




Дата канвертавання06.04.2017
Памер47.8 Kb.

Жанры і вiды беларускага фальклору:

падыходы да класiфiкацыi.



Жанрававызначальныя прыкметы:


  • празаiчная / вершаваная мова;

  • верагоднае (напрыклад, рэалiстычныя казкi) / неверагоднае (напрыклад, небылiцы);

  • сакральнае (напрыклад, мiфалагiчныя легенды) / прафаннае (напрыклад, пазаабрадавая лiрыка);

  • рытуальнае (напрыклад, абрадавыя песнi) / нерытуальнае (напрыклад, прыпеўкi);

  • дыскурсiўнае / наратыўнае.



Прыклады апісання:

Чарадзейна-фантастычная казка (вiд жанру казкі): празаiчны, неверагоднае, нерытуальны, наратыўны, прафанны.

Легенда (жанр): празаiчны, верагоднае / неверагоднае, сакральнае / прафаннае, нерытуальнае, дыскурсіўнае / наратыўнае.

Любоўныя песнi (вiд бытавых пазаабрадавых песень): вершаваныя, верагоднае, прафаннае, нерытуальныя, дыскурсіўныя.



Класiфiкацыя эпiчных жанраў

беларускага фальклору

А. Празаiчныя жанры


Вобласцi: казкi, няказкавая проза, небылiцы.

  • Казкавая проза: анiмалiстычныя казкi, у тым ліку кумулятыўныя, чарадзейна-фантастычныя, багатырскiя, рэалiстычныя казкi (авантурна-навелiстычныя (прыгоды героя), бытавыя, сацыяльныя).

  • Няказкавая проза: легенды, прымхлiцы, рэалiстычныя сказаннi (расказы), анекдоты.

1. Легендарная проза: мiфалагiчныя легенды (касмаганiчныя, заагенiчныя, антрапагенiчныя, эсхаталагiчныя), гiстарычныя легенды, тапанiмiчныя, маральна-этычныя.

2. Прымхлiвыя аповеды (прымхлiцы).

3. Рэалiстычныя сказаннi: бывалiцы (рус. сказы), сказаннi-ўспамiны (тыпу «Я з вогненнай вёскi»).

4. Анекдоты (бытавыя, сацыяльныя, этнiчныя, этнатапанiмiчныя, палiтычныя, дзiцячыя, прафесiйныя i г. д.).



  • Небылiцы (абсурдная карцiна свету: нарушэнне паслядоўнасцi падзей, прычынна-вынiковых сувязей).


Сiнтэтычныя з’явы: легендарная казка; анекдатычная (абдурваннi); гiсторыка-тапанiмiчная легенда.
Б. Вершаваныя жанры

  • Гiстарычныя песнi.

  • Духоўныя вершы i песнi.

  • Балады.


Класiфiкацыя лiрычных жанраў


беларускага фальклору
Жанры: песнi, прыпеўкi, галашэннi.

Сферы: рытуальна-магiчная, прафанная

А. Рытуальна-магiчная сфера

Класiфiкацыя беларускай абрадавай лiрыкi



1. Каляндарна-абрадавыя песнi

Жанравыя формы:



  • заклiнальныя;

  • рытуальныя;

  • велiчальныя;

  • дакаральныя (жартоўныя);

  • абрадавыя лірычныя.

Цыклы:

  • зiмовы: калядныя, шчадроўскiя, рытуальныя карагодна-гульнёвыя (“Яшчур”, “Каза”), васiльеўскiя;

  • веснавы: масленiчныя, вяснянкi, валачобныя, карагодна-гульнёвыя, юраўскiя, “страла”, траецкiя, майскiя, куставыя, русальныя;

  • летнi: купальскiя, пятроўскiя, зажынкавыя, жнiўныя, дажынкавыя, у тым ліку спарышовыя i райковыя;

  • восеньскi: восеньскiя песнi.

Прамежкавыя памiж восеньскiм i зiмовым цыкламі прадзiльныя (пiлiпаўскiя) песнi.
2. Сямейна-абрадавы комплекс (радзіны і хрэсьбіны, вяселле, пахаванне і памінанне)

Хрэсьбiнныя песнi: заклiнальныя, велiчальныя, жартоўныя, бяседныя.

Вясельная паэзiя:

  • перадвясельныя песнi (сватанне, заручыны, каравай);

  • вясельныя песнi (пасад, выпраўленне, сустрэча, бяседа);

  • паслявясельныя песні (гасцiны).

Жанравыя формы – як у каляндарна-абрадавай паэзii.

Хаўтурныя галашэннi; псальмы i духоўныя вершы на памiнках.
Б. Прафанная сфера

Класiфiкацыя беларускай пазаабрадавай лiрыкi
1. Бытавыя песнi (падставы вылучэння: персанажы, бытавы тып канфлікта): любоўныя, сямейныя, сіроцкія, удовіны, прымацкія, карагодна-гульнёвыя, танцавальныя, жартоўныя (у тым ліку песнi небылiцы).

2. Сацыяльныя песнi (аспект асоба і грамадства): антыпрыгоннiцкiя, батрацкiя, рэкруцкiя, салдацкiя, адыходнiцкiя, казацкiя, чумацкiя, турэмныя, сатырычныя.

3. Прыпеўкi.
Мастацказнаўцы вылучаюць наступныя групы пазаабрадавых твораў:

І група: песнi, звязаныя з рознымi вiдамi забаў, – гульнёвыя, карагодныя, танцавальныя.

II група: галасавыя (бытавыя i сацыяльныя).

III група: прыпеўкі (выконваюцца i падчас танцаў).



Праблемны вiд песень



Баладныя песнi (лiра-эпiчны жанр? Эпiчны?)

Жанравызначальныя прыкметы:

  • вершаваныя;

  • верагоднае / неверагоднае;

  • сакральнае / прафаннае;

  • рытуальнае / нерытуальнае;

  • наратыўнае (сюжэтнасць).

Вiды:

  • карагодна-гульнёвыя;

  • рытуальна-мiфалагiчныя;

  • з казачнымi і легендарнымі матывамi;

  • гiстарычныя;

  • навелiстычныя.

Сферы бытавання: рытуальна-магiчная, прафанная.

Праблемны жанр: Замовы

Эпiка? Лiрыка? Драматыка?

Адказ: i так, i не.

Iшоў залатнiк… (эпічны пачатак)

Устану Я (лірычны пачатак)

Два ўдзельнiкi: першы актыўны ў дзеяннях, другi здзяйсняе рухi, але не гаворыць (драматычны пачатак)


Асобна:

Малыя жанры фальклору: выслоўi, прыказкi, прымаўкi, загадкi.


Класiфiкацыя драматычных твораў

беларускага фальклору
Формы народнага тэатра: тэатр “жывога акцёра”, лялечны тэатр.

Агульныя прыкметы: традыцыйныя творы, сюжэтнае дзеянне, выканаўцы (жывыя людзi або лялькi), касцюмы i маскi, рэгламентаваныя паводзiны, абавязковыя i iмпрывiзаваныя празаiчныя i вершаваныя дыялогi i маналогі, песенныя ўстаўкі і дыялогi.

Тыпалогiя: маркiраванасць пачатку дзеяння i яго заканчэння, лiнейнае разгортванне дзеяння (вясельны абрад) або паўтаральнасць дзеянняў (гульнi).
А. Вiды датэатральнай драматычнай творчасцi.

1. Каляндарныя фальклорна-этнаграфiчныя комплексы (каляды, масленка i г. д.), iх аптымiстычная скiраванасць.

2. Сямейна-абрадавыя фальклорна-этнаграфiчныя комплексы.


  • Вяселле як народны мюзiкл. Аснова драматургii – процiборства i прымiрэння двух бакоў (партыi жанiха i партыi нявесты). Кульмiнацыя – звядзенне маладых.

  • Хрэсьбiны як мiстэрыяльная драма.

  • Пахавальны абрадавы комплекс як мiстэрыяльная трагедыя.

3. Драматычныя абрадавыя прадстаўленнi. Звычайна ўваходзяць у склад буйных комплексаў (“Ваджэнне казы” ў складзе каляднага комплексу; “Цыганы” ў складзе вясельнага абраду).

4. Абрадавыя гульнi ў складзе комплексаў (тыпу “Яшчар”).

5. Карагодныя гульні са спевамi (напрыклад, “Драма”).

6. Пазаабрадавыя гульнi дзяцей i моладзi.


Б. Вiды ўласна тэатральнай драматычнай творчасці

! Раздзяленне выканаўцаў i аўдыторыi.

1. XVI ст. “Батлейка” – вiд беларускага народнага лялечнага тэатра

Склад драматургii:



  • сцэны рэлiгiйнага зместу

  • мiстэрыяльная драма “Цар Ірад”

  • iнтэрмедыi (гумарыстычныя i сатырычныя, пра дурнога ашуканага пана).

2. Народная драма (з 18 ст.).

Узнiкла на стыку фальклорнай i лiтаратурнай традыцый

Склад драматургii:


  • героiка-рамантычная драма “Цар Максiмiлян”

  • разбойнiцкая драма “Лодка”

  • камiчныя i сатырычныя сцэнкi i песнi.

3. Панарамны тэатр аднаго акцёра “Раёк”

Яго вiд: размаляваная скрыня з павелiчальным шклом.



Склад: смешныя каментарыi да карцiнак (вiды гарадоў, неверагодныя падзеi, гiстарычныя i фальклорныя героi, фрывольныя сцэнкi i г. д.).





База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка