Жыхары Уваравічаў адзначылі дзень гарадскога пасёлка Цёплым вераснёўскім днём жыхары Уваравічаў адзначылі дзень нараджэння свайго гарадскога пасёлка




Дата канвертавання14.11.2017
Памер38.76 Kb.
Жыхары Уваравічаў адзначылі дзень гарадскога пасёлка
Цёплым вераснёўскім днём жыхары Уваравічаў адзначылі дзень нараджэння свайго гарадскога пасёлка.

– Гэты дзень з’яўляецца адным з самых любімых мерапрыемстваў. Яго чакаюць, да яго рыхтуюцца, бо гэта свята многіх пакаленняў: ветэранаў, чыёй працай змяняўся наш пасёлак, тых, хто сёння павялічвае дабрабыт нашай роднай зямлі, і, зразумела, маладога пакалення. Хочацца падзякаваць усім, хто прыняў удзел у падрыхтоўцы свята: кіраўнікам арганізацый, устаноў, у тым ліку малога і сярэдняга бізнесу, працоўным калектывам, жыхарам, а таксама спонсарам: Іне Ляўцовай, Сяргею Ядранцаву, Галіне Ляхавай, Аркадзю Сенькаўцу, Таццяне Фурсікавай, Юрыю Міхайлідзі, Валянціне Міраненцы, Пятру Астроленку, Івану Камейшу, – адкрыла мерапрыемства старшыня Уваравіцкага выканаўчага камітэта, сельскага Савета дэпутатаў Наталля Кісялёва.




Яна пажадала ўсім цудоўнага настрою, радасных сустрэч, прыемных успамінаў, росквіту пасёлка, а жыхарам шчасця, дабрабыту, моцнага здароўя, стваральнай працы на карысць Уваравічаў. Павіншаваць мясцовых жыхароў прыбылі старшыня раённага Савета дэпутатаў Алена Алексіна і намеснік старшыні райвыканкама Генадзь Вамбрыкаў.


– Гарадскі пасёлак Уваравічы стаў такім, як мы яго сёння бачым, дзякуючы намаганням яго жыхароў, людзей працавітых, шчодрых, мудрых, а самае галоўнае – таленавітых. У перыяд розных гістарычных падзей яны думалі не толькі аб эканамічным і сацыяльным развіцці, але і рабілі ўсё для таго, каб адрадзіць, захаваць і перадаць нацыянальную культуру. І сённяшняе свята – маленькі, але такі пераканаўчы штрых незвычайнага таленту жыхароў уваравіцкай зямлі, – падкрэсліла Алена Алексіна.
Калі акунуцца ў гісторыю, то неабходна адзначыць, што ўжо 5 гадоў запар практычна разам са святам гарадскога пасёлка праходзіць кірмаш. За гэты час у ім прынялі ўдзел 10 творчых калектываў, 22 – рамеснікаў і майстроў. Таму і ў мінулую суботу не абышлося без дэкаратыўна-прыкладной выставы. Ежа, каларытныя прадметы побыту, кветкі, карціны – экспазіцыі кожнага ўдзельніка заслугоўвалі асобнай увагі. Напрыклад, малады дызайнер Вольга Крыкун прадэманстравала мастацкія работы, выкананыя тушшу, лайнерамі (капілярная ручка ці тонкі фламастар для абводкі контуру) і акварэллю. Атрымалася вельмі неардынарна.


Па-сапраўднаму ўсіх здзівілі Кацярына і Пётр Журавы. Дачка і бацька за кароткі перыяд змадэліравалі макет Уваравічаў узору XV стагоддзя. Царква, хата селяніна, млын, кузня і іншыя аб’екты размешчаны так, як гэта было каля 500 гадоў таму назад. Да таго ж макет лёгка разбіраецца, што дазволіць дапаўняць яго новымі элементамі.


Аднак, як вядома, дзень нараджэння не абыходзіцца без віншаванняў і падарункаў. Так, у намінацыі “За аптымізм, энергічнасць і ўменне натхняць” адзначаны прадстаўнікі ветэранскай арганізацыі, гарадскі Дом культуры, калектывы аптэкі і бібліятэкі, “За мастацтва і імкненне да дасканаласці” – калектывы Уваравіцкага цэнтра дзіцячай творчасці, “За індывідуальны стыль, нестандарты падыход” – прадстаўнікі Уваравіцкай раённай бальніцы, Уваравіцкага дзіцячага саду і Вольга Крыкун, “За творчасць і гасціннасць” падарунак атрымаў калектыў Уваравіцкага дома-інтэрната, “За прапаганду здаровага ладу жыцця” – ОАО “УваравічыЭліт”, у намінацыі “За высокае майстэрства і імкненне да дасканаласці” адзначаны Уваравіцкі ўчастак ЖКГ КЖУП “Буда-Кашалёўскі камунальнік”. Дыплом “За лепшы творчы дэбют” атрымала Уваравіцкая сярэдняя школа, а вось за “Лепшае прадстаўленне і абарону” віншавалі Кацярыну і Пятра Журавых.


Акрамя таго, на мерапрыемстве адзначылі самую маладую сям’ю Яўгена і Ганны Кошмар, шматдзетную – Таццяны і Яўгена Іванкоўскіх, а таксама маладога жыхара Цімафея Андрыеўскага. Дыплома і падарунка за ўклад у адраджэнне харэаграфічных традыцый удастоена педагог Уваравіцкага цэнтра дзіцячай творчасці Людміла Кабаева, за актыўны ўдзел у грамадскіх мерапрыемствах – Анастасія Пільнік, у культурным жыцці – Ларыса Якіменка, у грамадскім – Сяргей Балюрка. Дыпломам за актыўную жыццёвую пазіцыю адзначана Наталля Кірпічова, за шматгадовую добрасумленную працу – Валянцін Касабукін. За ўпарадкаванне роднага пасёлка ўзнагароджаны Мікалай Жукаў, Сяргей Барысенка, Галіна Шчарбакова, Алена Пімахава, Віталь Слабадзюк, Тамара Мохарава, Віктар Жаўняк. У намінацыі «Лепшы падворак» адзначаны Аляксандр і Надзея Жыліцкія, за творчы падыход да афармлення агароджаў – Сяргей Шапыра і Марына Талікава, за лепшае кветкавае афармленне дваровай тэрыторыі – Галіна і Уладзімір Банкрашковы. Сярод арганізацый лепшым па кветкаваму афармленню ведамаснай тэрыторыі стаў філіял Уваравіцкага дзіцячага саду (загадчыца Надзея Шорап), арыгінальнае мастацкае афармленне малых архітэктурных формаў – Уваравіцкая дзіцячая школа мастацтваў (дырэктар Эла Ажыгіна) і Уваравіцкі дзіцячы сад (загадчыца Наталля Ахмедава).
Музыкай і творчай энергіяй з усімі дзяліліся работнікі гарадскога Дома культуры, ансамбль «Сінічкі», маладыя таленты Будакашалёўшчыны, індывідуальныя выканаўцы, а завяршыў свята яскравы салют.


«Авангард» у сваю чаргу пацікавіўся, ці спадабалася мерапрыемства гледачам. 
Ягор Жураў і Ангеліна Гурчанава:
Зразумела, нам вельмі падабаецца. Песні, танцы міжволі прымушаюць усміхнуцца. Асабліва ўразілі карціны Вольгі Крыкун, ды і іншых аўтараў таксама. Глядзіш на гэтыя работы і не адразу разумееш, фотаздымак гэта ці малюнак. Але мы заўсёды ведалі, што ў нашым населеным пункце жывуць такія таленавітыя людзі. І сённяшняе свята гэта пацвердзіла.
Андрэй Тугарын:
– Па-сапраўднаму люблю сваю радзіму, таму і прыехаў на дзень нараджэння Уваравічаў з Расіі. Прыемна пабываць дома, сустрэцца з блізкімі людзьмі, мясцовымі жыхарамі. Мяне заўсёды ўражваў талент увараўчан, бо нават самыя простыя людзі танчаць і спяваюць не горш, чым на тэлебачанні.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка