Каляды Сцэнарый абрада Падрыхтоўка да свята




Дата канвертавання29.01.2018
Памер51.16 Kb.
Каляды

Сцэнарый абрада


http://old.talka.info/img1/kaljady.jpg
Падрыхтоўка да свята.

1.Трэба вырабіць Калядную Зорку, маскі калядных персанажаў : Казы, Мядзведзя, Кабылы, Цыгана і іншых.

2.Развучыць калядныя песні.

3.Распрацаваць сцэнарый свята, размеркаваць ролі і развучыць іх.

4.Развучыць ці паўтарыць гульні: "Баяры", "Цяцерка", "Явар", 
танцы:"Юрачка","Падыспань","Кракавяк" і іншых.

Дзеючыя асобы:

Пачынальнік, Цыганкі, Каза, Спеўны гурт, Павадыр казы, Звезданоша з каляднаю зоркаю, Мядзведзь, Павадыр Мядзведзя, Цыган, Кабыла



Калядаванне

Ідучы па вуліцы калядоўшчыкі спяваюць:



"На двары чорна хмара ўецца",

"Ой дзе ж мы ходзім",

а зайшоўшы на двор:



"Добры вечар таму, хто ў гэтым даму".

Калі нехта з гаспадароў выходзіць на ганак, уперад выходзіць Пачынальнік.

Пачынальнік: Добры вечар таму, хто ў гэтым даму! А ці рады вы нам?

Гаспадар: Рады, рады!

Пачынальнік: То і вы нам да парады! Дазволіш, гаспадар, Каляду заспяваці ці так Калядзе даці?

Гаспадар: Хачу, каб заспявалі!

Звезданоша:

А ўчора з вячора засвяціла зора,

А Божая Маці сына нарадзіла,

Мы прыйшлі, каб павіншаваць вас з Божым Нараджэннем.



Спяваюць кант "Неба і зямля"

Павадыр Казы :

Мы не самі ідзём,

Казу з сабой вядзём.

Ідзём з далёкага краю,

З-пад самага раю.

Ну-ка, козачка, паскачы,

Гаспадарам на новае лета,

На добры ураджай!

Гучыць песня "Го-го-го, каза".

Каза скача, потым валіцца на падлогу і прыкідваецца мёртвай.

Павадыр Казы: Стамілася наша козачка з далёкай дарогі, упала, прапала.Трэба даць ёй на кожны ражок піражок, а на хвасток сала шматок.

Гаспадар ідзе за пачастункам калядоўшчыкам, а яны



Cпяваюць песню "На нова лета радзі , Божа, жыта"

Гаспадар прыходзіць з пачастункам.

Павадыр казы:

Устань, козанька, расхадзіся, нашаму гаспадару нізка пакланіся.

Пакланіся ўсім: і старым, і маладым,

Закладай свае рогі, падбірай свае ногі.

З гэтай хаты выхадзі, бяду-гора вынасі.

Каза падымаецца і кланяецца.

Павадыр Мядзведзя:

Мы не самі ідзём,

Мядзведзя з сабой вядзём.

Мядзьведзь у нас вучоны,

Кіем ахрышчоны.

Вучыўся ў Смаргонскай Акадэміі

Ведае многія навукі,

Паказвае цікавыя штукі.

-Ну, Мішка, пакажы, як сын гаспадароў у школу збіраецца.

-А як сусед з працы вяртаецца?

-Як гаспадынька мужа сустракае?

-Як гаспадыня да калядаў рыхтуецца?

-Што гаспадыня робіць, калі гаспадар з хаты сыходзіць?

-Як гаспадар дровы коле?

-А як сусед да гаспадыні заляцаецца?

Мішка ўсё паказвае жэстамі.

Павадыр Мядзведзя: Ну, малайчына Мішка, гаспадарам пакланіся.

Мядзведзь кланяецца .

Пачынальнік: Мы ведаем, што ў нашага гаспадара сынок - разумнік ёсць.

Зараз мы праспяваем для яго песню .



Спяваюць песню "Бегла старожа з чыстага поля".

Пачынальнік:

Ведаем мы, што ў пана гаспадара дачушка ёсць,

А прыгажунька , нібы каліна красная.

Выйдзі, павярніся, нам, калядоўшчыкам, пакланіся.

Выходзіць дачка.



Cпяваюць песню "Ой чыя то дачка".

Пачынальнік:

Табе, прыгажунечка, песня спета.

Песня спета ды насупраць лета,

Каб вялікая расла, ды замуж пайшла,

Бацьку з маткай вяселлем страсла .

Выходзіць Цыган з Кабылаю.

Цыган:


Я таксама не адзін хаджу,

Кабылу з сабой ваджу.

Кабыла мая зусім маладая,

Аж тры зубы ў роце мае,

Як пачуе ў хаце сала,

Пачынае іржаць, як дурная.

Цыган: Ну, ці ёсць у гэтай хаце сала?

Кабыла іржэ.

Цыган :

Гаспадар, купі маю кабылу.



Гаспадар:

А што яна рабіць умее?

Цыган: Ой, ды яна ўсё робіць.

Можа ваду піць,

Можа са мною ў госці хадзіць,

Можа сена есці,

Можа са мною песні пеці.

Cпяваюць песню "Юрачку".

Цыган з Кабылаю танчаць.

Гаспадар: Добра, купляю тваю Кабылу.

Цыган: Ну вось, Манечка, прадаў я цябе.

Кабыла б'е Цыгана. Цыган уцякае ад Кабылы:

Ой, ня біся, не прадам я цябе.

Цыганкі прапануюць гаспадарам паваражыць па руцэ ці на картах,прадказваюць ім шчаслівыя падзеі ў гэтым годзе.

Калядоўшчыкі прамаўляюць пажаданні гаспадарам:

- Будзь, Ваша, здаровы,

Як рыжык баровы.

Майце торбу грошай,

Жывіце ў раскошы,

Збожжа поўны клеці,

Павагу ў свеце,

Усяго даволі,

А бяды- ніколі!

- А ці добра мы табе ,пан гаспадар, зрабілі?

Мы жа ж твае нівачкі ўсе пазалацілі!

- Судзі,Божа, гэтыя святы праважаці

Ды і новых дачакаці!

- А Каляда паехала далей

Ніводнага двара не мінаючы,

Са святам усіх вітаючы.

Калядоўшчыкі выходзяць з хаты, пры гэтым



спяваюць песню: "Ой, дзе ж мы ходзім, дзе пахаджуем".


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка