Камісіі па процідзеянні карупцыі Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь на 2019 год № п/п




Дата канвертавання14.03.2019
Памер42.35 Kb.





ЗАЦВЕРДЖАНА

Пратакол Камісіі па процідзеянні карупцыі Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь

21.12.2018 № 4


План работы Камісіі па процідзеянні карупцыі Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь на 2019 год


п/п


Назва мерапрыемства

Тэрміны выканання

Выканаўцы


1

2

3

4

1.

Разгляд інфармацыі аб мерах па папярэджанні карупцыі, якія прымаюцца ў Міністэрстве юстыцыі ў сферы ліцэнзавання адвакацкай дзейнасці, дзейнасці па аказанні юрыдычных паслуг, ажыццяўлення кантролю за выкананнем ліцэнзіятамі заканадаўства аб ліцэнзаванні, ліцэнзійных патрабаванняў і ўмоў, выдачы пасведчання аб атэстацыі рыэлтара, пасведчання медыятара, і іх эфектыўнасці

2 квартал

Упраўленне адвакатуры і ліцэнзавання юрыдычнай дзейнасці Міністэрства юстыцыі

2.

Разгляд інфармацыі аб рабоце, якая праводзіцца ў РУП «БелЮрЗабеспячэнне» па прафілактыцы карупцыі

2 квартал

РУП «БелЮрЗабеспячэнне»

3.

Разгляд інфармацыі аб фактах парушэння заканадаўства аб барацьбе з карупцыяй у сістэме органаў прымусовага выканання, прычынах і перадумовах учынення карупцыйных правапарушэнняў, а таксама прапаноў па іх устраненнi

2 квартал

Галоўнае ўпраўленне прымусовага выканання Міністэрства юстыцыі

4.

Разгляд інфармацыі аб рабоце, якая праводзіцца кадравымі службамі Міністэрства юстыцыі, органаў і арганізацый сістэмы Міністэрства юстыцыі па прафілактыцы карупцыйных правапарушэнняў

3 квартал

Упраўленне кадравай палітыкі Міністэрства юстыцыі

Дэпартамент па архівам і справаводствe Міністэрства юстыцыі

Галоўныя ўпраўленні юстыцыі аблвыканкамаў (Мінгарвыканкама)

РУП «БелЮрЗабеспячэнне»



5.

Разгляд інфармацыі аб мерах па прафілактыцы карупцыйных правапарушэнняў, якія прымаюцца ў сістэме органаў прымусовага выканання, і іх эфектыўнасці

3 квартал

Галоўнае ўпраўленне прымусовага выканання Міністэрства юстыцыі

Галоўныя ўпраўленні юстыцыі аблвыканкамаў (Мінгарвыканкама)



6.

Разгляд інфармацыі аб выкананні ў Міністэрстве юстыцыі ўстаноўленага парадку ажыццяўлення закупак тавараў (работ, паслуг)

4 квартал

Галоўнае ўпраўленне фінансава-эканамічнай работы, матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння і дакументаабароту Міністэрства юстыцыі

7.

Разгляд інфармацыі аб парушэннях работнікамі сістэмы Міністэрства юстыцыі заканадаўства аб барацьбе з карупцыяй, якая паступае ў Міністэрства юстыцыі ў рамках выканання загада Міністэрства юстыцыі ад 21 сакавіка 2017 г. № 52 «Аб парадку прадстаўлення ў Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь інфармацыі аб фактах надзвычайных выпадкаў, падзей», а таксама з іншых крыніц

4 квартал

Упраўленне кадравай палітыкі Міністэрства юстыцыі

Галоўнае ўпраўленне прымусовага выканання Міністэрства юстыцыі



8.

Падрыхтоўка і разгляд Плана работы Камісіі па процідзеянні карупцыі Міністэрства юстыцыі на 2020 год

4 квартал

Упраўленне кадравай палітыкі Міністэрства юстыцыі

9.

Арганізацыя мерапрыемства (лекцыя, семінар, дзелавая гульня і інш.) па пытаннях папярэджання ўчынення правапарушэнняў, якія ствараюць умовы для карупцыі, і карупцыйных правапарушэнняў (пры неабходнасці з запрашэннем спецыялістаў кампетэнтных дзяржаўных органаў, устаноў адукацыі)

на працягу года

Упраўленне кадравай палітыкі Міністэрства юстыцыі

10.

Прыняцце ўдзелу ў пасяджэннях камісій па процідзеянні карупцыі галоўных упраўленняў юстыцыі аблвыканкама (Мінгарвыканкама) і РУП «БелЮрЗабеспячэнне»

на працягу года

Члены Камісіі па напрамках дзейнасці

Галоўныя ўпраўленні юстыцыі аблвыканкамаў (Мінгарвыканкама)



РУП «БелЮрЗабеспячэнне»

11.

Разгляд іншых пытанняў з улікам даручэнняў Міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь і вышэйстаячых органаў, а таксама прапаноў грамадзян і юрыдычных асоб аб мерах па процідзеянні карупцыі і іншай інфармацыі ў адпаведнасці з кампетэнцыяй Камісіі

пры неабходнасці




12.

Разгляд прапаноў членаў Камісіі аб удасканаленні метадычнай і арганізацыйнай работы па процідзеянні карупцыі, заканадаўства аб барацьбе з карупцыяй

па меры паступлення







База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка