Камісіі па процідзеянні карупцыі Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь на 4 квартал 2018 г. №




Дата канвертавання03.12.2018
Памер34.18 Kb.




Дадатак 1
ЗАЦВЕРДЖАНА

Пратакол Камісіі па процідзеянні карупцыі ў Міністэрстве юстыцыі Рэспублікі Беларусь

20.09.2018 № 2


План работы Камісіі па процідзеянні карупцыі Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь на 4 квартал 2018 г.


п/п


Назва мерапрыемства

Тэрміны выканання

Выканаўцы


1

2

3

4

1.

Разгляд інфармацыі аб выніках правядзення маніторынгу работы галоўных упраўленняў юстыцыі аблвыканкамаў, Мінскага гарвыканкама па мэтавым і эфектыўным выкарыстанні бюджэтных і пазабюджэтных сродкаў, верагоднасці бухгалтарскай (фінансавай) справаздачнасці

кастрычнік

галоўнае ўпраўленне фінансава-эканамічнай работы, матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння і дакументаабароту Міністэрства юстыцыі

2.

Разгляд інфармацыі аб выніках правядзення тэсціравання на прадмет процідзеяння магчымым карупцыйным рызыкам, звязаным з выкананнем службовых абавязкаў, пры прызначэнні на пасаду дзяржаўных служачых і ўключэнні кандыдатаў у рэзерв кадраў у органах прымусовага выканання

снежань

галоўнае ўпраўленне прымусовага выканання Міністэрства юстыцыі

3.

Аб рабоце па ажыццяўленні кантролю за дзейнасцю судовых выканаўцаў, якая праводзіцца ў галоўных упраўленнях юстыцыі аблвыканкамаў, Мінскага гарвыканкама, аддзелах прымусовага выканання, і прадпрымаемых мерах па процідзеянні карупцыі

кастрычнік

галоўнае ўпраўленне прымусовага выканання Міністэрства юстыцыі

4.

Разгляд інфармацыі аб правядзенні аналізу інфармацыі, якая паступае ў Міністэрства юстыцыі ў рамках выканання загада Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь ад 21 сакавіка 2017 г. № 52 «Аб парадку прадстаўлення ў Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь інфармацыі аб фактах надзвычайных выпадкаў, падзей»

снежань

упраўленне кадравай палітыкі Міністэрства юстыцыі

5.

Разгляд інфармацыі аб выкананні судовымі выканаўцамі Правіл прафесійнай этыкі судовага выканаўцы і аб выніках укаранення ў практыку работы органаў прымусовага выканання аўдыё і відэазапісу размоў

снежань

галоўнае ўпраўленне прымусовага выканання Міністэрства юстыцыі

6.

Разгляд інфармацыі аб праверцы дэкларацый аб даходах і маёмасці дзяржаўных служачых Міністэрства юстыцыі, іх жонак (мужоў), а таксама дарослых блізкіх сваякоў, сумесна з імі пражываючых і вядучых агульную гаспадарку ў адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 16 студзеня 2016 г. № 19 «Аб некаторых пытаннях дэкларавання даходаў і маёмасці дзяржаўнымі служачымі і іншымі катэгорыямі асоб»

снежань

упраўленне кадравай палітыкі Міністэрства юстыцыі


7.

Разгляд іншых пытанняў з улікам даручэнняў Міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь і вышэйстаячых органаў, а таксама прапаноў грамадзян і юрыдычных асоб аб мерах па процідзеянні карупцыі

пры неабходнасцi




8.

Падрыхтоўка і разгляд Плана работы Камісіі па процідзеянні карупцыі на 2019 год

снежань

упраўленне кадравай палітыкі Міністэрства юстыцыі

9.

Арганізацыя правядзення лекцыі па пытаннях папярэджання ўчынення правапарушэнняў, якія ствараюць умовы для карупцыі, і карупцыйных правапарушэнняў

4 квартал

упраўленне кадравай палітыкі Міністэрства юстыцыі




База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка