Канцом накірована ў бок ад грамадзтва, ад сучаснасьці, а другім




старонка1/4
Дата канвертавання24.02.2019
Памер0.61 Mb.
  1   2   3   4

12

ФЭЛІКС КУПЦЭВІЧ



канцом накірована ў бок ад грамадзтва, ад сучаснасьці, а другім
канцом яна абуджае ў ім пачуцьці самага нізкага гатунку. У ваччу Тацяны
ён толькі „зьвер", ягоная гутарка з Сяргеем у гарадзкім садзе, — як-бы
дубляваньне сцэны Яроцкага з Лідай, калі Яроцкі ўводзіў яе ў бруд
і гразь.

Колькі зьдзеку, колькі пагарды да чалавека поўніць кожны Бар-


ковічаў крок. Для яго няма нічога пэўнага і сталага, сумленьне ён
ганебнейшым чынам зьневажае, таварыскасьць зло і агідна парывае,
каханьня не прызнае, насьміхаецца і ва ўсім гэтым бачыць сваю сілу.
Ён, які „ня любіў, ня мог без агіды глядзець на праявы людзкога
бясьсільля" (ОЛГ, 4), у існасьці сам ужо зрокся змаганьня і ў бясьсільлі,
у бязвольлі ўцёк ад жыцьця. Барковіч—зусім выключаная з працоў-
нага процэсу істота. Праца, як сродак злучнасьці з грамадзтвам, ім
цалкам адкідаецца, яна не для яго. Яроцкі сваю агіднейшую ролю вы-
конваў ўсё-ж прысмактаўшыся да працоўнага процэсу (другая рэч,
што ён адыгрываў ролю шкодніка). Славін быў злучаны з грамадзтвам
праз школу, Лясьніцкі, праўда, адзін час, праз службу ў вайсковай
канцэлярыі, не гаворачы ўжо пра шэраг іншых вобразаў. 1 толькі Ха-
ліма ды Барковіч зусім ня маюць абсолютна ніякага дачыненьня да
працы, як канечнага сродку ня толькі існаваньня, але і ўзаемадачы-
неньня з грамадзтвам. Барковічава нігілістычнасьць выяўляецца да таго
выразна яшчэ і ў тым, што нават цяжка ўчвіць сабе, якія маглі-б
быць у яго грамадзкія злучэньні. Ён увесь у сабе і нічога няма па-за
ім ці каля яго. Таму ягоныя шуканьні ня маюць нічога рэальнага, яны
нават і для ягонай асобы „невядомы"—адно толькІ, што абсолютная
адарванасьць ад грамадзтва штурхае яго на гэты шлях, які ўжо
згубіў сваю прывабнасьць.

„У кожнага чалавека бываюць такія хвіліны, калі, выбіты з ка-
ляіны якім-небудзь нязвычайным выпадкам, ен з балючай слодычай
парывае ўсе абыклыя моральныя сувязі і ставіць сябе нібы вонках ад
усяго жыцьцёвлга поступу" (ОЛГ, 15)—спрабуе апраўдаць Барковіча
Зарэцкі ў аднэй з аўтарскіх рэмарак. Аднак, ня цяжка давесьці, што
і гэтая катэгорыя шукальнікаў-бунтароў, ня гледзячы на сваю вонка-
вую адменнасьць ад разгледжаных перад гэтым вобразаў, мае з імі
адзіны соцыяльна-клясавы грунт. Іхная псыхолёгічная адменнасьць
не дае падставы да залічэньня іх у якую-б там ні было іншую соцы-
яльную групоўку. Яны, бязумоўна, усім сваім псыхолёгічным складам,
сьветаадчуваньнем і сьветаразуменьнем, дачыненьнямі да жыцьця, да
грамадзтва выразна вызначаюць сваю інтэлігенцкую істоту, якая ні пад
якімі ўмовамі і ні пры якіх абставінах ня можа пазбыцца сваіх мар-
ных лятуценьняў што да свае грамадзкае вартасьці. Іхнае бунтарства
ў розных варыяцыях, ад Халімавага анархізму да Барковічавага нігі-
лізму праз крымінальнасьць Яроцкага, гэта толькі нязначная рыса ха-
рактару тэй часткі дробнай інтэлігенцыі. якая адмоўна паставілася да
зьмененага грамадзкага ладу.

ПРА ТВОРЧАСЬЦЬ М. ЗАРЭЦКАГА 73

IV.

„Нялюблю, брат, думак—паскудная рэч", —казаў Халіма, і гэты сказ
нам трэба асабліва памятаць, калі мы пяройдзем да аналізу тае катэ-
горыі маст цкіх вобразаў, якія ўжо ня маюць орыгінальнага, выключна
сваеасаблівага характару, але якія ў творчасьці Зарэцкага займаюць многа
месца, выконваючы ролю фону для выяўленьня асноўных вобразаў. Аналі-
зам перад гэтым разгледжаных вобразаў мы ўжо высьветлілі з віда-
вочнай яскравасьцю агульную мэтаімкнёнасьць і зьмястоўнасьць твор-
часьці Зарэцкага, і таму ў далейшым нам прыдзецца сустрэцца толькі
з тымі вобразамі, якія так ці іначай дапаўняюць асобнымі рысамі раз-
гледжаныя характары.

Мы прааналізуем два віды вобразаў, на першы погляд, як бы су-


сім супроцьлежных. Гэта Раговіч („Сьмерць"1) і Матрунін („Сьцежкі-
дарожкі ) з аднаго боку, абодва „рэволюцыянэры" і Жвіроўскі-бацька
(„Двое Жзіроўскіх"2)—стары чыноўнік, з другога. Здавалася-б, што
можа быць супольнага паміж імі? Аднак, гэта супольнасьць ёсьць і
яна нам дапаможа падкрэсьліць яшчэ раз той соцыяльна-клясавы грунт,
які ўласьцівы творчасьці Зарэцкага і які знайшоў у ім свайго выяў-
ніка. Мы ўжо ў пачатку артыкулу адзначалі розныя праявы форм,
дачыненьняў да грамадзтва дробнае служылае інтэлігенцыі і ў пры-
ватнасьці, паказалі на тую групу, якая не „прыняла" рэволюцыі зу-
сім. Да гэтай катэгорыі, бязумоўна, належыць група бунтароў, дакладна
аналізаваная ў папярэднім разьдзеле, дзе мы, ня гледзячы на паасоб-
ныя адхіленьні, паказалі і выявілі асноўны характар іх, як мастацкіх
вобразаў, падкрэсьлілі псыхо-ідэолёгічную адэкватнасьць і соцыяльна
клясавую суцэльнасьць іх.

Аднак, сярод тых, што ня прынялі, былі так сама і такія, што ўжо


ў процэсе разгортаваньня рэволюцыі па меры таго, як яна ўбіралася
ў сілу, паступова ад яе адыходзілі, каб далучыцца да тых, што з
першых дзён паставіліся варэжа. У перадрэволюцыйную пару Раговіч
і Матрунін самі бралі актыўны ўдзел у рэволюцыйным руху, былі ў
ім „не апошняй сьпіцай ў калясьніцы". Але, калі паставіць пытаньне
глыбей і выясьніць, што іх штурхнула да такое чыннасьці, і на чым
яны ўгрунтоўваліся, то не заўсёды пачуем цьвёрдыя перакананьні ў
канечнасьці клясавага змаганьня, законамернасьці яго. Шмат каго з іх
вабіла рэволюцыйная романтыка, гэроіка мас, а некаторых і асабістае
рызыканства. Раговіч, успамінаючы гэтыя прычыны, кажа: „Гэта было
зусім проста і нават недарэчна троху Была дзяўчына—прыгожая такая,
разумная, добрая. Ён кахаў яе моўчкі, уцішку. За ёю ён пайшоў. А
яна завяла яго на гэты цяжкі, але прыгожы шлях" (ПО, 63).

Гэта адзін з магчымых і лічных выпадкаў далучэньня да рэволю-


цыйнага змаганьня не праз уласнае перакананьне, які бязумоўна, не

1) „Пад сонцам" зборнік апавяданьняў. Выд. БДЗВ, 102, 5 г.
2) Там-сама.

74

ФЭЛІКС КУПЦЭВІЧ

перашкаджаў быць РаговІчу па-свойму шчырым да працы і абявазкаў,
дае падставу расцэньваць яго ўсё-ж, як спадарожніка, які часова пры-
блытаўся да пэўнага грамадзкага кола. На вобразе Матруніна мы
зараз гэта і прасочым. Ён у першыя дні першай рэволюцыі—усіхны
ўлюбенец: на мітынговых трыбунах яго сустракаюць і пранускаюць
авацыямі. Ён з патосам успамінае пра турмы, асабістыя пакуты, ён
можа расчуліць масу, можа выклікаць хвалю абурэньня, але ён ня
можа паставіць перад ёю ніводнай конкрэтнай задачы для канчатко-
вай перамогі. А тады, калі рэволюцыя перайшла ў вышэйшую творча-
дзейную фазу свайго разьвіцьця, калі асоба расчынілася ў магутней-
шым колектыве, тады толькі адчуў Матрунін, што няма паміж ім і
масаю адзінства ў думках і поглядах, што ня можа ён жыць тымі
ідэаламі, якія паўсталі. як надзённыя, і таму ў перапевах старых, ужо
аджылых, ідэй знайшоў ён сабе ўцеху і сэнс жыцьця, каб потым, пры
першых праявах ажыцьцяўленьня прынцыпаў сучаснасьці, перайсьці ў
стан ворага.

Рэволюцыя вызваліла яго з турмы, і ён вярнуўся ў звычайнае для


сябе асяродзьдзе. Матрунін жыў у досыць багатай кватэры, на аднэй
з галоўных вуліц гораду" (СД, 40). Вось у гэтай „багатай" кватэры
атрымалі „рэволюцыйнае" высьвячэньне і Лясьніцкі, і Славін, і нават
Халіма. Усе яны выйшлі ў жыцьцё, пераступіўшы парог Матрунінскага
дому на „аднэй з галоўных вуліц гораду". Матрунінская закваска абу-
мовіла іхнае трыманьне, але разам з тым і паказала, што між імі і
„старым вэтэранам" існуе зусім выразная блізкасьць соцыяльнага
парадку. У васобе Матруніна канала старая, недалужная, якая толькі
лібэральнічала, інтэлігенцыя, і яе маладымі адраджэнцамі аказаліся
нашыя гэроі. Варта супаставіць факт расчараваньня ўсіх іх разам і
адначасова ў народзе. Ніхто іншы, як Матрунін, выправіў Лясьніцкага
на вёску, запоўніўшы яго мазгі сваім ідэйным багажом- які здаўся
толькі на тое, каб прывесьці таго да зьвязку з абшарнікам. Найвялікшы
пэсымізм, у які ўпаў Лясьніцкі, супаў у часе якраз са старэчым мар-
мытаньнем і кныханьнем Матруніна. Абодва яны адчулі сябе лішнімі,
непатрэбнымі і нават варожымі грамадзтву. Народ—сялянства, на якое
яны некалі маліліся, —сёньня стаў для іх поўным „зьвярыных інстынк-
таў", абуджаных бальшавікамі.

Найбольш пасьлядоўны Матрунін рэзка зьмяняе кірунак, і мы яго


сустракаем у ліку змоўцаў-абшарнікаў, ратаваць якіх крыху раней
важыўся Лясьніцкі. Але і гэта прайшло, каб падняць заслону
другога акту, дзе Матрунін са „злоснай пакорай" сустракаецца з Лясь-
ніцкім—ваенным комісарам, стан якога ён трапна ацаніў спачуваньнем
„глыбока-філёзофскаму розуму і лятуценнай душы" Славіна, якому
цяпер „цяжка быць у век жорсткага практыцызму", аднак, у якім не
заблытаўся Лясьніцкі. менавіта таму, што быў практычным.

„Злоснасьць і пакора" Матруніпа набліжае яго да Жвіроўскага


бацькі, якому таксама ў жыцьці засталося толькі пакорліва схіляць

ПРА ТВОРЧАСЬЦЬ М. ЗАРЭЦКАГА

75

галаву, поўнячы сэрца бязьмернай злосьцю і аздабляючы жыцьцё неда-
рэчнымі хітРыкамі. Толькі Жвіроўскі ніколі ня быў падуладны лібэраль-
ным захапленьням, —ён сьвята ахоўваў сваю „багатую кватэру,
жонку і плястынкі Вяльцавай", згуба якіх падкасіла яго, пазбавіла
ўцехі. Жвіроўскаму нічога не засталося, як „крыважэрнай дзікай
птушкай" злосна паглядаць на вакольнае, такое маладое, жыцьцё,
гэта значыць, стаць на такі пункт гледжаньня, да якога дайшоў і
Матрунін. Гэтым выразна вызначаецца супольнасьць іхнага месца ў
грамадзтве і ў ранейшыя часы. Гэта паказвае на псыхолёгічную тое-
самасьць іхных характараў. Лібэральны мундзір Матруніна ў існасьці
нічым не адрозьніваўся ад „тужуркі з бліскучымі гузікамі' Жвіроў-
скага. Глыбока захаваў Жвіроўскі сваю тужурку „на дно фанэрнай
скрыначкі"; - ня менш глыбока закінуў свой лібэральны мундзір і
Матрунін, і на гэтым этапе злучыліся ў адно іхныя лятункі і жаданьні,
ва ўспамінах аб прыгожай мінуўшчыне і лятуценьнях пра яе аднаўленьне-

Аднак, і Матрунін і Жвіроўскі, ня гледзячы на рознасьць у стане:


былі ўсё-ж натурамі занадта слабымі, бязвольнымі. Яны маглі сьвя-
ціць толькі ў тым выпадку, калі атрымлівалі сьвятло самі. Дзе-ж было
тое „сонца", якое жывіла сваіх спадарожнікаў?

У романе „Сьцежкі-дарожкі" мы сустракаем абшарніка „Карлу"—


Раісінага дзядзьку, асобу бясспрэчна волевую, атуленую ор. юлем
таямнічай прывабнасьці. Карл Іванавіч (ён-жа бандыт Шэмпель)
фігура ў романе эпізодычная, але ён бязумоўна зьяўляецца тым цэнт-
рам, які жывіць непасрэдна і Матруніна і Жвіроўскіх, а праз іх уплы-
вае на Лясьніцкага ды іншых. Невыпадкова Халіма закончыў свае
бунтарскія блуканьні памоцнікам атамана бандытаў, на чале якіх стаяў
Карл Іванавіч, і невыпадкова той-жа Лясьніцкі крыху раней кінуў
працу і таварышоў, каб ратаваць яго з-пад арышту. Сувязь і закона-
мернасьць тут бясспрэчна ёсьць, імесьціцца яна, відавочна, у соцыяльна-
клясавых дачыненьнях. Ніхто іншы, як Карл Іванавіч, адзін супроць
усіх перамог вяскоўцаў, якія намерыліся скасіць яго сенажаць. Ён
увесь час зьяўляецца актыўным організатарам адпору паўстанцам
рабочым і сялянам. Перамога над сялянамі была толькі пачаткам заў-
зятага змаганьня. І тады, калі з пажарам маёнтку парвалася апошняя
нітка, што зьвязвала яго з зямлёю, Карл Іванавіч перакідаецца ў горад,
дзе неўзабаве Матрунін і да яго падобныя, як матылі на сьвятло,
зьбіраюцца вакол яго, каб змагацца за ягоныя ідэалы і ягоную зямлю-

Як ні далёка суб'ектыўна стаіць Карл Іванавіч ад непасрэдных


шукальнікаў, як ні чужымі для іх здаюцца ягоныя прыватна-ўласьніц-
кія, эксплёататарскія інтарэсы, аднак, менавіта ён і ў яго асобе пака-
заны той соцыяльна-клясавы грунт, які сваімі сокамі жывіць шукаль-
ніка інтэлігента, які зьяўляецца прычынай, што абумоўлівае іхныя
шуканьні. Лічнымі, часам зусім нябачнымі, рыскамі зьвязаны яны паміж
сабою, і толькі гэтая сувязь і залежнасьць паставіла іх у такое нявы-
разнае дачыненьне да рэволюцыі ў адным выпадку і зрабіла адкрытымі

76 ФЭЛІКС КУПЦЭВІЧ

ворагамі яе ў другім. Ня важна тое, што дробна-служылы інтэлігент


не ўсьведамляў сабе свае ролі і значэньня, шукаў нібы самастойнага
шляху для свае асобы. Ягонае суб'ектыўнае жаданьне і імкненьне
было цалкам дэтэрмінавана об'ектыўным ходам грамадзка-вытворчага
процэсу, дзе ён, бязумоўна, адыгрываў ролю падпарадкаванага, дапа-
можнага элемэнту.

Ілюзорнасьць-жа асабістай самастойнасьці зьяўляецца звычайным


самасуцяшаньнем, якім апраўдваецца нежаданьне і няўменьне глыбей
разабрацца ў фактычным стане рэчаў Праўдзізае ўсьведамленьне свайго
стану паставіла-б перад кожным з іх дылему—куды і з кім, парушыла-б
звычайны кругазварот жыцьця, на што дадзеная катэгорыя інтэльен-
цыі адважыцца не магла. Шчырасьць Халімы, натуры больш рашучай,
у такім выпадку выкрывае ўсю істоту. Для Халімы ўласныя думкі—
„паскудная рэч", і таму далей ад іх—трэба жыць тым, што падрыхто-
вана, распрацована і ў консэрваваным выглядзе падаецца пануючымі
ў дадзеным грамадзтве коламі для ўсеагульнага спажываньня.

Так, свае думкі для шукальніка-інтэлігента—паскудная рэч!

V

Дагэтуль мы разглядалі комплекс тых вобразаў творчасьці


М. Зарэцкага, якія могуць быць залічаны да катэгорыі організуючых,
пры чым свой разгляд мы вымушаны былі абмежаваць аналізам, галоў-
ным чынам, форм і характараў грамадзкіх дачыненьняў. Мы толькі
ўскосна закраналі мотывы іншага парадку ў тых выпадках, калі нам
■трэба было дапоўніць характарыстыку больш поўным і глыбокім пака-
зам унутранога псыхолёгічнага зьместу вобразаў. У гэтым разьдзеле
мы, крыху адступаючы ад прынятага пляну, асобна разгледзім комплекс
жаночых вобразаў у творчасьці Зарэцкага, аналіз якіх не на многа
павялічыць агульнае ўяўленьне пра пісьменьнікаву творчасьць, аднак,
дапаможа дакладней устанавіць соцыяльна-клясавы яе характар.

Агульным мотывам для жаночых вобразаў, як і для вобразаў муж-


чынскіх, ужо разгледжаных, будзе ўсё тое-ж шуканьне сабе месца,
блуканьне ў грамадзтве, і ў гэтым дачыненьні дадзеныя вобразы нічым
новым нашага досьледу не ўзбагацяць. Аднак, яны цікавяць нас тым,
што імі лёгка дапоўніць вобраз інтэлігенга-шукальніка на цэлы шэраг
мотываў, вывучыць яго ва ўсіх сваеасаблівасьцях.

Мы ўжо раней бачылі, як з пачатку рэволюцыі прадстаўнікі


мяшчанска-інтэлігенцкага балота, выбітыя са звыклай каляіны, замяту-
сіліся, пачалі кідацца ва ўсе бакі, абы далей ад рэволюцыі, ад яе
жорсткасьці; як яны знайшлі сабе ўцеху, хто ў філёзофіі і пакорлі-
васьці (Славін), хто ў роспачы (Лясьніцкі), а хто ў бандытызьме (Ха-
ліма). Гарнова („Кветка пажоўклая") прышла да такога-ж канца, стала
пэсымісткай, але ішла яна зусім іншым шляхам. Яна „працавала ў
надзвычайнай камісіі, займала ладную пасаду, добра працавала, была
вядома ўсім тутэйшым „контрам", як спрытная чакісгка з пільным

ПРА ТВОРЧАСЬЦЬ М. ЗАРЭЦКАГА 77

вокам і сталёвай цьвёрдасьцю" (ПС, 7). Буры рэволюцыі яна сустрэла


моцным загартаваным змагаром. Але прайшоў першы шал, рэволюцый-
нае гарэньне з паверху перайшло ў глыб, і, як кажа Арончык, Гарнова
„нешта зьмянілася, страціла свой запал, сваю энэргію ўпартую" (ПС, 7).
Яна яшчэ імкнецца да колектыву, любіць яго, ім хоча заглушыць у
сабе асабістае, яна імкнецца туды, „дзе чалавек разбаўляецца ў масе,
дзе ён губляе сябе, забываецца на сваё асабістае, а жыве, поўніцца
гэтым агульным магутным уздымам" (ПС, 9). Аднак, захапленьне гэтае
больш штучнае, наігранае, чымся сапраўднае, аб ім можна яшчэ гава.
рыць, але ўжо яно не адчуваецца, яно сталася далекай, ледзь бачнай
зданьню. „Цяпер ня тое, цяпер неяк шэрае ўсё. Нудна часам"—гаво-
рыць Гарнова тады, калі перад ёю якраз і ёсьць гэты колектыў, але
заняты будзённымі справамі, прывабнасьці якіх яна аніяк ня можа
адчуць.

Мы ніякім чынам ня знойдзем прычыны зараджэньня такога


пэсымізму, калі ня возьмемся раскрыць тое соцыяльнае быцьцё, якое
і зьяўляецца крыніцай настрояў Гарновае. Ня ставячы сабе мэтаю
адыход ад поэтычнага тэксту, як об'екту аналізу, не бяручы на сябе
абявязку дапаўняць яго пабочнымі меркаваньнямі, мы ў ім самым па-
вінны знайсьці той соцыяльны эквівалент, які служыць асновай твор-
часьці і які абумоўлівае мастацкія яго вобразы. Перакладам ідэі твору
з мовы мастацкіх вобразаў у мову лёгікі мы абмяжуем сваю задачу
і гэтым самым знойдзем клясавыя крыніцы вобразу.

Гарнова—гэта тып інтэлігенткі, якая, ня гледзячы на разумовае


ўсьведамленьне рэволюцыі, псыхолёгічна не магла з ёю парадніцца,
цалкам прыняць яе. Яна „перш-на-перш... дачка памешчыка з Вілен-
шчыны... самага сапраўднага пана з тысячамі дзесяцін зямлі" (ПС, 24),
і ўжо гэта адно наклала на ўсю яе істоту адпаведны адбітак. Рэволю-
цыйная праца ішла бездакорна, пакуль лёс ня зьвёў яе з братам —
контр-рэволюцыянэрам, калі пачалося змаганьне між пачуцьцём і аба-
вязкам. Абавязак перамог—брата яна расстраляла, але з гэтага моманту
ўсплыло пачуцьцё, перамагчы якое сіл ужо ня было. „Я ўжо асуджа-
на—гаворыць яна, —я ўжо падыйшла да мяжы. Я многа жыла поўным,
бурлівым жыцьцём. Я растраціла моц сваю, той невялічкі запас, што
быў у мяне, а цяпер няма чым жыць" (ПС, 22).

1 сапраўды, калі ўдумацца ў яе жыцьцёвыя пуціны, калі прасачыць


яе дачыненьне да грамадзтва, дык стане ясным, што ня толькі „цяпер
няма чым жыць", але і раней не асабліва многа чаго было. Яе, Гар-
новую, як і Раговіча („Сьмерць"), штурхнула на шлях змаганьня пры-
чына „асабовая чыста... было каханьне", і таму яна ня ўтрымалася
доўга на паверхні рэволюцыйных хваль. Як толькі гэтае асабовае
прайшло ці прытупілася, тады выступіла сваё фамільнае, і братава
сьмерць ды бацькаў праклён перапоўнілі чашу, непраходнай мяжой
аддзялілі яе ад колектыву. Яна замкнулася сама ў сабе, аддаючыоя

78

ФЭЛІКС КУПЦЭВІЧ



хваравітаму адчаю, ня бачачы пробліску, поўная безнадзейнага пэсы-
мізму—стала на шлях адыходу ў нябыт. Яе дачыненьні да грамадзтва
стварыліся такімі, што сваё „я" сталася адзінай сапраўднай рэальна-
сьцю, адмежаванай ад грамадзтва, стала лунаць над паверхняй, і таму
яна зрабілася такою безьзьмястоўнаю што да ідэёвага багацьця. „Я"
выпетрала і засталося „нішто", згубіўся ўсялякі сэнс жыцьця.

Ужо гэтага аднаго досыць, каб уявіць сабе адменнасьць дадзенага


вобразу ад перад гэтым разгледжаных—тыя ўсе былі прадстаўнікамі
дробнае, служылае інтэлігенцыі, для якіх шуканьне і блуканьне было
абумоўленым соцыяльным станам, і таму яны так па рознаму, але ад-
нолькава напорна ішлі да „пункту"... Гарнова стала з імі разам, прый-
шоўшы з зусім іншае соцыяльна-клясавае групоўкі, таму яе соцыяльна-
псыхолёгічны комплексзусімінакшы. Яна, згубіўшыдуховуюсуцэльнасьць,
ня здолеўшы аднавіць яе на працы ў ЧК, такой-жа надломанай заста-
лася і тады, калі замкнулася сама ў сябе. Дачка абшарніка—уласьніка
некалькіх тысяч дзесяцін зямлі, яна, захопленая рэволюцыйным энту-
зыязмам масдалучылася да іх, адарваўшыся ад свае соцыяльнае групоўкі.
Аднак, яна не магла зьліцца з новым сваім асяродзьдзем—рэволюцый-
нымі масамі—ды так і засталася соцыяльным адшчапенцам, прогрэсуючы
ў дэклясаванасьці. Гэтая акалічнасьць і ў яе рэволюцыйнасьць унесла
шмат індывідуальнага. Яе псыхолёгія не зьмянілася ў бок колектыві-
стычнасьці, і таму рэволюцыя ва ўяўленьні Гарновай—гэта праява аса-
бістай волі І індывідуальнага капрызу, яна ня можа адчуць таго факту,
што рэволюцыя заўсёды соцыяльная. Яна не разумее, што калі адар-
вацца ад соцыяльнага грунту, дык з рэвэлюцыянэра робіцца бунтар,
ягоная дзейнасьць пазбаўляецца ўсякага сэнсу. Халіма лепшы таго
прыклад. А на горшы канец, калі на бунтарства і бязідэйны аванту-
рызм не хапае сілы і волі, тады губляецца ўсялякі сэнс жыцьця,
пераацэньваюцца каштоўнасьці і ачышчаецца дарога для пэсымістычнага
адыходу і ад грамадзтва і наогул ад жыцьця. Пачуцьцё задавальненьня
яе ўжо палохае і зусім ня вабіць, таму яна, кахаючы Булановіча,
імкнецца так кахаць, каб „адчуваць заўсёды гэтае нявычарпанае бур-
лівае пачуцьцё нездавальненьня" (ПС, 19), наўмысьля пакідаючы сабе
штучна ўтворанае выйсьце да потэнцыяльных імкненьняў уласнае
нездаволенае натуры.

Тая асоба, якая адчувае ў сабе сілу для змаганьня за жыцьцё,


якая ў гэтым жыцьці будзе бачыць зьдзейсьненымі свае ідэалы, зной-
дзе і адпаведную гармонію сваіх імкненьняў і думак, волі і сьвядомасьці,
але для гэтага трэба, каб была пэўная суладжанасьць асобы з клясай,
прогрэсыўнай на дадзеным гістарычным этапе. Калі гэтай суладжанасьці
няма, калі інтарэсы прогрэсыўнае клясы для дадзенае асобы зьяўляюцца
чужымі, тады ня можа быць гутаркі ні аб якай гармоніі, тады надыходзіць
такое бязладзьдзе, з якога няма выйсьця. Паварот назад выключану выніку
часовых захапленьняў будучынай, а ў будучыну ня пускае тое соцы-
яльнае быцьцё, якое ходам гісторыі засуджана на адміраньне. Вось чаму

ПРА ТВ РЧАСЬЦЬ М. ЗАРЭЦКАГА 79

вобраз Гарновай праз увесь час праходзіць перад намі ў такім трагіч-


ным аспэкце, і так трагічна, праз самагубства. канчае Гарнова сваё жыцьцё.

Ніна Купрыянава („Ворагі")1), таксама рэволюцыяй выбітая з


панскага гнязда, даўгі час блукала, шукаючы сабе месца ў новым гра-
мадзтве, але знайсьці яго не магла. Ад Гарновай яе адрозьнівае тая
акалічнасьць, што яна, з першых-жа дзё'н выразна адчуўшы сваю ролю
і месца свае клясы, актыўна змагалася за стары парадак. Але гэта
толькі вонкавая адменнасьць. У існасьці-ж сваіх псыхолёгічных адчу-
ваньняў, у зьмесьце сваіх імкненьняў яна фактычна нічым не адрозь-
ніваецца ад Гарновай. Іх абедзьвюх лучыць маёнтак і зьвязаныя з ім
вытворча-грамадзкія ўзаемадачыненьні, адбітак уплыву якіх зафіксаваны
ў іхнай псыхо-ідэялёгічнай адменнасьці характараў. У вобразе Ніны
Купрыянавай найбольш на. туральна выяўлена недарэчнасьць і слабасьць
клясы, якая воляй гісторыі сыходзіць са сцзны грамадзкага жыцьця.
І тая акалічнасьць, што апавяданьне „Ворагі" амаль цалкам увайшло
ў крыху іншым композыцыйным аформленьні, як эпізод, у роман
„Сьцежкі-Дарожкі" -гэтую эпопэю інтэлігенцкае натуры, такой зьбян-
тэжанай у новых, непрадбачаных умовах, —гаворыць пра асноўную
накірованасьць творчасьці Зарэцкага, пра яе эквівалент. Разбуранае
шляхоцкае гняздо больш ня можа быць грунтам, які жывіў і матар'-
яльна і ідэялёгічна дробнага інтэлігента, і той пайшоў самапасам пры-
стасоўвацца да новага гаспадара.

Суб'ектыўна перажываючы трагедыю, ламаньне традыцыйных


норм, ён об'ектыўна ішоў на павадку Карлаў, Купрыянавых, Зарубаў,
Матруніных, выконваючы адну справу з імі. Але калі ў інтэлігента-
шукальніка хоць якія, а былі пэрспэктывы „мірнага ўрастаньня" ў но-
вую грамадзкую сыстэму, дык для іхных „хрышчоных бацькоў" ня
было аніякага пробліску. Хваравітая нэрвовасьць, адчайнасьць, пэсы-
містычнасьць на жаночых вобразах гэтай катэгорыі найболыл яскрава
выяўляецца. Усе яны: і Раіса, і Ніна Купрыянава, і Гарнова—адзін хво-
ры фізычна, зблёклы ідэялёгічна організм. „Я доўга думала—кажа Ніна
Купрыянава—мучылася, усё хацела вызначыць—што я, навошта я... Я
думала раней, што можна яшчэ знайсьці сабе месца, можна далучыцца
да новага... згарнуць з сябе ўсё старое: старыя прывычкі, старыя на-
хілы, старыя імкненьні... Я прабавала працаваць... служыла... настаў-
ніцаю была... падманіць хацела сама сябе. Дарма! Замест здаваль-
неньня—нейкае нявыразнае пачуцьцё пустаты, адчаю... А потым мах-
нула рукою... Усёроўна... няхай будзе, што будзе, хворая я да но-
вага жыцьця, адпетая" (УВЖ, 38). Варта толькі ўспомніць адпаведнае
месца споведзі Гарновай і тоесамасьць іхных характараў будзе ўяў-
ляцца пераканальна яскравай.

У вагульнай галерэі мастацкіх вобразаў творчасьці Зарэцкага


вобраз Гарновай сваёй хваравітасьцю, надломанасьцю найболей вылу-

1) „У віры жыцьця", зборнік апавяданьняў. Выд. БДзВ. 1925 г.

80 ФЭЛІКС КУПЦЭВІЧ

чаецца. Аўтар зьвязаў яго з комуністычнай партыяй, але ў гэтай ком-
бінацыі ён зусім не да-рэчы і не апраўданы—яе нішто ня зьвязвае з
пэрспэктывамі новага жыцьця, яна цалкам у старым, і гэта яе родніць
з асноўным вобразам творчасьці Зарэцкага, надаючы яму толькі больш
рысак пэсымістычнасьці, што, сваім парадкам, зьвязвае яе з тэй кля-
сай, для якой абсэнтэізм—сымболь веры сёньняшняга дню.

Другой групаю жаночых вобразаў у творчасьці Зарэцкага зьяў-


ляецца група шукальніц-экспрэсыяністак, найбольш яскравым прад-
стаўніком якіх трэба ўважаць Шумавую („Дзіўная") М, што ў кож-
ным выпадку ва ўсялякай сытуацыі праз меру чула ставіцца да ваколь-
ных зьяў. Шумава—уцелаўленьне пачуцьця, нэрвовы камяк. Ад Гар-
новай яе аддзяляе зусім маленечкая мяжа. Яна рупна хапаецца за
працу, захапляецца драбніцамі, праводзіць іх з хваравітай упартасьцю,
адно каб толькі не застацца бяз нічога. Яна жудасна ўяўляе сабе ка-
нец, калі „пуста стане, жыцьцё будзе бясьцьветнае, нуднае, як змрок"
(ПС, 53), і таму ўсе сілы кладзе на тое, каб хоць як адцягнуць гэты,
такі страшны, канец. Вонкава прыняўшы новыя рэволюцыйныя формы
быту, яна ламае старое, чым жыла і што яшчэ. і цяпер палючьш ка-
мяком ляжыць у грудзёх. Яна з запалам агітуе за агульна-грамадз-
кае выхаваньне дзяцей аднак, сама ня можа абыйсьці таго дому,
дзе выхоўваецца яе сын. Яна пакахала Блонскага, але калі пачула,
што можа пераступіць мяжу, падупасьці яго сіле і волі, стаць няволь-
ніцаю, ірве ўсе стасункі, уцякае ад свайго лёсу, каб хоць на хвіліну
на дзень, адцягнуць свой канец. Яна ўся у „раптоўных узбурэньнях,
у рэзкіх пераходах ад незразумелае журбы да захапленьня парыўчата
бурнага" (ПС, 55)— як характарызуе яе і дзівіцца Блонскі.

Шумава яму незразумелая і таму, бязумоўна, што прышла яна


да сучаснасьці як госьць, заклапочаны, каб не абразіць якім недарэч-
ньш учынкам гаспадара. Шумава з гэтага пункту гледжаньня—сум-
ленгны працаўнік сучаснасьці, але гэтая сумленнасьць набываецца вя-
лізарным напружаньнем сіл, яна не органічна вырастае з усяго псы-
холёгічнага складу яе натуры. Шумава—дваісты чалавек: з аднаго бо-
ку, яна імкнецца не парваць сувязі з асяродзьдзем, а з другога, ўнут-
ры поўна мук, ламаньня ўсяе свае істоты. Таму такая нэрвовасьць у
жыцьці, ў дачыненьні да вакольнага, таму такая неорганізаванасьць і
няўпэўненасьць.

Мы ўпачатку, ва ўступе да гэтага артыкулу адзначалі, як М. Га-


рэцкі, характарызуючы творчасьць Зарэцкага, прызнаў, што адзіна
ўласьцівым тэматычным плянам пісьменьніка зьяўляецца каханьне, дзе
ён знайшоў свой „праўдзівы творчы шлях". Так, мотывы каханьня ў
творчасьці Зарэцкага займаюць не малое месца, і мы, аналізуючы жа-
ночыя вобразы ў гэтым разьдзеле, прааналізуем і іх, тым больш, што

1) „Пад сонцам", зборнік апавяданьняў. Выд. БДзЗ 1925 г.

ПРА ТВОРЧАСЬЦЬ М. ЗАГЭЦКАГА
  1   2   3   4


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка