Канспекты дапаможных матэрыялаў




старонка14/19
Дата канвертавання18.11.2017
Памер0.98 Mb.
1   ...   11   12   13   14   15   16   17   18   19

Ход заняткаў



Малітва: Ойча наш.
Калі Езус растлумачваў у прыпавесцях сваім вучням пэўную праўду, часта выкарыстоўваў прыклады са штодзённага жыцця людзей. Падчас сённяшняга занятку мы пазнаёмімся з яшчэ адной прыпавесцю, у якой Езус растлумачвае вучням, чым з’яўляецца Божае Валадарства. У гэтай прыпавесці Езус выкарыстоўвае вобраз, вельмі знаёмы палестынскім жыхарам – гэта праца людзей на вінаградных палях.
Чалавек пытае:
Нашу сённяшнюю катэхезу мы распачалі малітвай “Ойча наш”, у якой мы прасілі “прыдзі Валадарства Тваё”.

- Як вы разумееце, што такое Божае Валадарства?

- Аб чым мы просім гэтымі словамі?
Напэўна, вучні не аднойчы задавалі Езусу гэтыя пытанні. Езус адказаў так:
Бог адказвае:
К. чытае тэкст Мц 20, 1-15.
«Валадарства Нябеснае падобнае да гаспадара дому, які выйшаў на світанні наняць работнікаў у вінаграднік свой. Дамовіўшыся
з работнікамі па дынару за дзень, ён паслаў іх у вінаграднік свой. Пасля ён выйшаў каля трэцяй гадзіны і, убачыўшы іншых, якія стаялі на рынку без працы, сказаў ім: “Ідзіце і вы ў вінаграднік мой,
і я справядліва заплачу вам.” Яны пайшлі. Зноў выйшаўшы каля шостай
і дзевятай гадзіны, зрабіў тое самае. Выйшаўшы каля адзінаццатай гадзіны, ён знайшоў іншых, якія стаялі без працы, і сказаў ім: “Чаму вы стаіце тут цэлы дзень без працы?”
Яны сказалі яму: Нас ніхто не наняў.” Ён кажа ім: “Ідзіце і вы ў вінаграднік.” Калі ж настаў вечар, гаспадар вінаградніку сказаў свайму эканому: “Пакліч работнікаў
і заплаці, пачаўшы з апошніх да першых.” І тыя, хто прыйшоў каля адзінаццатай гадзіны, атрымалі па дынары. Тыя, што прыйшлі першымі, думалі, што атрымаюць больш, але яны таксама атрымалі па дынары. Узяўшы, яны пачалі наракаць на гаспадара дому, кажучы: “Гэтыя апошнія працавалі адну гадзіну, і ты зраўняў іх з намі, якія перанеслі цяжкі дзень і спёку.”
У адказ ён сказаў аднаму з іх: Дружа,
я не крыўджу цябе. Хіба не аб дынары ты дамаўляўся са мною? Вазьмі сваё і ідзі. Я ж хачу даць гэтаму апошняму так, як і табе. Ці ж не дазволена мне рабіць са сваім тое, што хачу? Ці вока тваё зайздросціць, што я добры?”» (Мц 20, 1–15).
К. змяшчае на дошцы іллюстрацыю людзей, якія працуюць на вінаградных палях. К. запрашае вучняў разглядзець фотаздымкі і звяртае ўвагу на вялікую колькасць людзей, неабходных для збору вінаграда. У прыпавесці Езуса гаспадар, маючы вялікі вінаграднік, наймае працаўнікоў для збору ўраджаю, абяцаючы заплаціць за працу. Дынар – гэта разліковая манета, якою карысталіся ў Палестыне ў той час. Праца на вінаградных палях распачыналася вельмі рана. Евангелле кажа пра трэцюю, шостую і дзевятую гадзіны. У старажытнай Палестыне час лічыўся інакш, чым лічыцца сёння. Трэцяя гадзіна, гэта 9.00 нашага часу; шостая – 12.00.

К. запрашае вучняў яшчэ раз прачытаць тэкст, падзяліўшыся на ролі. (аўтар, гаспадар, працаўнікі). Затым К. задае вучням наступныя пытанні:


— Для якой працы гаспадар наймаў людзей?

— Якую плату ён абяцаў першым нанятым працаўнікам?

— Колькі грошай атрымалі працаўнікі, якіх гаспадар наняў першымі?

— Колькі грошай атрымалі тыя працаўнікі, якіх гаспадар наняў пазней?

— З якім нараканнем звярнуліся да гаспадара працаўнікі, якія першымі распачалі працу ў вінаградніку?

— Што адказаў ім гаспадар?


Гаспадар заплаціў працаўнікам згодна з заключанай умовай. Гаспадар, як добры чалавек не хоча нікога пакрыўдзіць, таму сваім першым працаўнікам ён аказвае такі ж самы клопат, як і апошнім. Гэтая прыпавесць мае сімвалічнае значэнне.

К. прапаноўвае вучням напісаць, сімвалам каго, альбо чаго з’яўляюцца наступныя словы:



Вінаграднік - Божае Валадарства

Гаспадар - Бог

Працаўнікі - Мы

Аднолькавая плата - дар Божай міласэрнасці да кожнага грэшніка.
Нягледзячы на тое, калі ў сваім жыцці і з якімі грахамі чалавек прыходзіць да Бога, ён заўсёды можа спадзявацца на Божую любоў, міласэрнасць
і прабачэнне. Бог атуліць міласэрнасцю нават таго грэшніка, які толькі
ў хвіліну смерці зразумеў свае правіны і пашкадаваў за свае грахі. Кожны з нас для Бога — умілаванае дзіця, якому Ён дае дар вечнага жыцця ў сваім Валадарстве.

Чалавек адказвае Богу:
Кожны з нас ад моманту хросту – працаўнік, пакліканы Богам для пашырэння Яго Валадарства. (падручнік вучня)
1. Напішы, якія прынцыпы пануюць у валадарстве Божым і ў валадрастве свету?
Валадарства свету Божае Валадарства





............................................... ...............................................

............................................... ...............................................

............................................... ...............................................

............................................... ...............................................

............................................... ...............................................

............................................... ...............................................
Божае Валадарства – гэта Валадарства праўды і жыцця, святасці і ласкі, справядлівасці і любові, прабачэння і супакою. Табе можа здавацца, што Божае Валадарства мае зусім мала агульнага са штодзённым жыццём. Але Божае Валадарства вельмі блізкае, бо яно распачынаецца ў тваім сэрцы
і пашыраецца тады, калі ты любіш Бога, выконваеш Ягоную волю, бачыш Яго ў іншым чалавеку, прабачаеш, імкнешся да святасці, перамагаючы зло
і спакусы.

Я разважаю:

— Чым напоўненае маё сэрца? Ці ёсць у ім месца для Бога?

— Што я раблю для пашырэння Божага Валадарства на зямлі?

— Ці прыкладаю намаганні, каб распазнаць, што хоча ад мяне Бог?

— Ці мае словы і ўчынкі набліжаюць мяне да святасці?
Пастанова.

Хатняе заданне:

1. Падумай і напішы, як дасягнуць Божага Валадарства.

2. Намалюй, як ты ўяўляеш сабе Божае Валадарства.
Заключная малітва: спеў “Божее Царство”

Тэма № 15, VII кл.

БОЖАЕ СЛОВА Ў ЖЫЦЦІ МАРЫІ.
Дыдактычная мэта:

Беручы за прыклад асобу Маці Божай, тлумачым вучням, што, каб пражыць шчаслівае жыццё, яго трэба будаваць на цвёрдым і трывалым падмурку Божага слова і Яго навукі.



Выхаваўчая мэта:

Заахвочваем вучняў наследаваць Марыю ў паслухмянасці Божаму слову.



Асноўныя і дапаможныя матэрыялы:

Святое Пісанне: Лк 1, 26-38; Лк 2, 1–7; Лк 2, 51; Ян 19, 25–27;

Лк 1, 46 -51; 2, 19.22-23.

Пасланне Святога Айца Бэнэдыкта XVI да моладзі свету з нагоды 21 Сусветнага дня моладзі (22 люьага 2006 года)



малюнкі

Метады катэхезы: аналіз білійнага тэксту,

1   ...   11   12   13   14   15   16   17   18   19


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка