Канспекты дапаможных матэрыялаў




старонка2/19
Дата канвертавання18.11.2017
Памер0.98 Mb.
1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   19

Ход заняткаў



Малітва:

О, добры Божа, асвяці нас

Духам Тваім Святым,

які дае розум і ўмацоўвае духоўныя сілы,

каб мы ўважліва спасцігалі ўсе навукі

і раслі Табе, Стварыцелю нашаму,

на славу; бацькам і настаўнікам нашым

на радасць і ўцеху;

Касцёлу і Бацькаўшчыне

на дабро і славу. Амэн.
Чалавек пытае:
На мінулым занятку мы з вамі размаўлялі аб тым, якое вялікае значэнне мае Біблія для кожнага чалавека. Прыгадаем:

  • Што такое Біблія?

  • Хто звяртаецца да нас на старонках Святога Пісання?

  • Аб чым кажа Бог чалавеку на старонках Святога Пісання?

Біблія — гэта незвычайная кніга. Незвычайнасць Святога Пісання палягае на тым, што яно з’яўляецца невычарпальнай крыніцай пазнання Бога. Колькі б разоў ты не чытаў Біблію, яна заўжды адкрые табе нешта новае.


А як жа ўзнікла Біблія? Што было на самым пачатку? Напэўна, вы не раз на фотаздымках, альбо на экскурсіях бачылі розныя архітэктурныя і мастацкія шэдэўры, які ўражваюць сваёй веліччу і прыгажосцю. Для таго, каб паўстаў такі шэдэўр, многа вякоў назад пэўны мастак, альбо скульптар ці музыкант уклаў у гэта вельмі вялікую працу.

Біблія таксама не паўстала адразу, прайшло вельмі многа вякоў перад тым, як з’явілася Біблія ў тым выглядзе, які мы цяпер ведаем. Што ж было


ў самым пачатку? На гэтае пытанне мы будзем шукаць адказ на сённяшняй сустрэчы, тэма якой Святое Пісанне і Традыцыя.
Бог адказвае:

Раман Брандштэттэр (бібліст і перакладчык Святога Пісання) у сваёй кнізе «Біблійнае кола» паказвае працэс узнікнення Бібліі. «Святое Пісанне Старога Запавету было спачатку — так як і Евангелле — вусным. Яго перадавалі з пакалення ў пакаленне шляхам вуснай Традыцыі. Яно прайшло праз розных рэдактараў перад тым, як з’явілася на пісьме».


- Як напачатку людзі перадавалі Божае слова? (вусна)
Пад натхненнем Духа Святога людзі перадавалі і запісвалі Божае слова. Дух Святы чуваў над тым, каб падчас вуснага і пісьмовага пераказу Божага слова не было памылак. Кнігі Старога Запавету ўзніклі на падставе габрэйскай Традыцыі. Кнігі Новага Запавету — на падставе хрысціянскай Традыцыі, якая бярэ свой пачатак ад Апосталаў. Дзякуючы Традыцыі Касцёл мае ўвесь канон святых Кніг, глыбей разумее Святое Пісанне і няспынна ажыццяўляе яго.

- Што такое Святая Традыцыя?


Адзін з вучняў чытае тэкст КККК::
«Апостальскай Традыцыяй называецца перадаванне паслання Хрыста, якое адбываецца ад пачатку хрысціянства праз прапаведванне, сведчанне, інстытуцыі, культ і натхнёныя тэксты. Апосталы пераказалі сваім паслядоўнікам - біскупам, а праз іх усім пакаленням аж да сканчэння вякоў усё, што атрымалі ад Хрыста і чаму навучыліся ад Духа Святога». (Катэхізіс Каталіцкага Касцёла Кампендый,12)
Карыстаючыся тэкстам КККК вучні запісваюць адказ на пастаўленае пытанне:
Апостальскай Традыцыяй называецца перадаванне паслання Хрыста, якое адбываецца ад пачатку хрысціянства праз прапаведванне, сведчанне, інстытуцыі, культ і натхнёныя тэксты. Апосталы пераказвалі сваім паслядоўнікам – біскупам, а праз ім усім пакаланням аж да сканчэння вякоў усё, што атрымалі ад Хрыста і чаму навучыліся ад Духа Святога. (КККК, 12)

Апостальская Традыцыя ажыццяўляецца двума шляхамі: жывым перадаваннем Божага слова (звычайна званым Традыцыяй) і праз Святое Пісанне, якое з’яўляецца такім жа абвя­шчэннем збаўлення, замацаваным у пісьмовай форме. (КККК, 13)

Апосталы, перадаючы тое, што самі атрымалі, нагадваюць верным, каб яны трымаліся Традыцыі, якую пазналі праз вуснае альбо пісьмовае навучанне.
«Таму, браты, стойце і трымайцеся традыцый, якіх навучыліся праз слова ці праз пасланне нашае» (2 Тэс 2, 15).

Апосталальскую Традыцыю нельга атаясамляць з мясцовымі традыцыямі, характэрнымі для Касцёла пэўнай краіны. Мясцовыя традыцыі


з цягам часу могуць змяняцца ці нават знікаць.

Традыцыя, якая паходзіць ад Апосталаў, развіваецца ў Касцёле пад апекай Духа Святога. Тое, што перадалі Апосталы, дае нам узор сапраўднага хрысціянскага жыцця і ўзбагачае веру.

На працягу вякоў гэтая жывая перадача выяўлялася розным чынам:
у літургіі, хрысціянскім мастацтве, лістах Айцоў Касцёла, дакументах Сабораў. Сведчанне святых Айцоў кажа пра прысутнасць жыццядайнай Традыцыі, багацце якой выяўляецца ў жыцці і дзейнасці Касцёла.
Чалавек адказвае Богу:
Вучні працуюць над тэкстамі ККК, у якіх падкрэсліваюць адказ на пытанне:


  • Што аб’ядноўвае Святое Пісанне і Святую Традыцыю?

  • Як мы павінны прымаць Святую Традыцыю?

«Святая Традыцыя і Святое Пісанне цесна звязаны паміж сабой


і пераклікаюцца адно з адным, бо абодва яны выцякаюць з адной боскай крыніцы, пэўным чынам зрастаецца ў адно і імкнецца да адной мэты. Святое Пісанне — гэта мова Бога, паколькі яно засведчана на пісьме пад натхненнем Божага Духа; Божае слова, якое Хрыстус Пан і Дух Святы даручылі Апосталам, Святая Традыцыя перадае ў цэласці іх паслядоўнікам, каб ідучы за святлом Духа праўды, яны верна захоўвалі яго дзеля абвяшчэння, паказвалі і пашыралі яго. Дзякуючы гэтаму Касцёл чэрпае сваю ўпэўненасць ва ўсім, што было аб’яўлена, не толькі са Святога Пісання. Таму трэба адно і другое прымаць і ўшаноўваць з аднолькавай пабожнасцю і павагай
» (Dei Verbum, 9).
«Святая Традыцыя і Святое Пісанне складаюць адзін святы дэпазіт Божага слова, даручаны Касцёлу. Грунтуючыся на ім, увесь святы народ, аб’яднаны са сваімі Пастырамі, няспынна трывае ў вучэнні Апосталаў,
у супольнасці, у ламанні хлеба і малітвах, так што ў захаванні перададзенай веры, у яе практыкаванні і абвяшчэнні выяўляецца асаблівая еднасць кіраўнікоў і вернікаў
» (Dei Verbum, 10).

Святая Традыцыя перадае тое ж, што і натхнёны аўтар у Святым Пісанні — Добрую Навіну аб збаўленні, любові Бога, дары вечнага жыцця для кожнага чалавека. Таму Традыцыя і Святое Пісанне з’яўляюцца для Касцёла супольнаю крыніцаю веры, якою ўсе ахрышчаныя імкнуцца жыць


і дзяліцца з іншымі.

Я разважаю:

— У якой ступені я адчуваю сябе адказным за перадачу пазнанага Божага слова ?

— Якім чынам пазнанне Святога Пісання і Традыцыі Касцёла дапамагае мне ў духоўным і маральным развіцці?

— Як я імкнуся захоўваць яе ў штодзённым жыцці ?


Пастанова.

Хатняе заданне:

1. Вывучы на памяць, што такое Апостальская Традыцыя.

2. Напішы малітву аб вернасці Святому Пісанню і Апостальскай Традыцыі і пастарайся часта ёю маліцца.
Заключная малітва:

Хрыстэ – Слова Бога Айца, дзякую Табе за тое, што для нас і для нашага збаўлення Ты стаў чалавекам і сёння кіруеш да мяне сваё слова. Дзякую Табе за дар веры, якая ўмацоўваецца Божым словам, якое мы знаходзім ў Святым Пісанні і ў Традыцыі Касцёла. Божа ў Тройцы Адзіны, Тваё Слова – гэта Праўда і Жыццё. Асвячай мяне ў праўдзе і любові, каб я глыбей пазнаваў Цябе і каб Ты быў ў маіх думках, словах і ўчынках. Амэн.

БІБЛІЯ – КНІГА ЖЫЦЦЯ.
Дыдактычная мэта:

Растлумачваем вучням, што Біблія – гэта кніга жыцця, бо на яе старонках чалавек сустракаецца з жывым Богам, дасвядчае Яго моцы


і суцяшэння, знаходзіць адказы на пытанні пра пачатак і сэнс ўласнага жыцця.

Выхаваўчая мэта:

Выхоўваем у вучнях жаданне чытаць Біблію, каб пазнаваць Бога і сябе.

Асноўныя і дапаможныя матэрыялы:

Святое Пісанне: Быц 1,1; Ер 31,3 ; Ян 3,16; Лк 22,19-20; Лк 4,4; Дз 1,8;

Ап 22,20.

4 экзэмпляра Бібліі

Белы абрус, свечкі, крыж, карткі і алоўкі.

Метады катэхезы: апавяданне, праца ў групах.

1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   19


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка