Канспекты дапаможных матэрыялаў




старонка3/19
Дата канвертавання18.11.2017
Памер0.98 Mb.
1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   19

Ход заняткаў



Перад пачаткам заняткаў, катэхет рыхтуе клас: накрывае стол белым абрусам, пасярэдзіне кладзе Святое Пісанне, побач, з двух бакоў, ставіць запаленыя свечкі, можа паставіць крыж. К. уключае спакойную музыку, уваходзяць вучні. К. вітае іх і распачынае малітву:
Малітва:

Слова Тваё –

светач для маёй нагі

і святло на маёй сцежцы.

Я даў клятву і пастанавіў

захоўваць Твае справядлівыя прысуды.

Умацуй мае крокі Тваім словам,

няхай не пануе нада мною

ніякае беззаконне.

Пакажы слузе Твайму

святло свайго аблічча,

і навучы мяне Тваім пастановам.
Пс 119 (118), 105-106.133.135

Чалавек пытае:
На мінулых занятках мы з вамі казалі, што Біблія – кніга асаблівая
і незвычайная. Для многіх людзей яна з’яўляецца крыніцай жыцця. У сваёй кнізе “Біблійнае кола” Раман Брандштэттэр узгадвае такую падзею:
«Мой дзядуля яшчэ з маладосці на ўнутраным баку вокладкі Бібліі, запісваў дробнымі габрэйскімі літарамі імёны і даты смерці родных і блізкіх яму людзей. Я падышоў да дзядулі ў той момант, калі ён да сваіх храналагічных запісаў дапісваў імя маёй бабулі. Я стаў каля яго і запытаўся:

- Навошта ты запісваеш у Бібліі імёны памерлых?

- Бо Біблія – кніга жывых – адказаў мне дзядуля, не перастаючы пісаць.


  • Як вы разумееце адказ дзядулі?

  • Чым Біблія з’яўляецца для вас?

Напэўна, сярод адказаў вучняў будуць выказванні, што Біблія для іх цяжкая, не зразумелая, яе няма ў доме і т.д.


- Чаму многія людзі не чытаюць Святое Пісанне? (свае адказы вучні запісваюць на дошцы ў слупок)



Бог адказвае:
Святое Пісанне раскрывае для чалавека таямніцу Бога, з’яўляецца для чалавека месцам сустрэчы з Ім.

К. дзеліць вучняў на групы і кожнай з іх дае Святога Пісанне, у якім яны павінны знайсці пэўны фрагмент, які паказвае тое, што Бог зрабіў для чалавека. Свае адказы вучні запісваюць на картках.
Група 1:
«На пачатку стварыў Бог неба і зямлю.» Быц 1,1


  • Бог стварыў сусвет


«Здалёк з’явіўся мне Пан і сказаў: Любоўю вечнаю Я палюбіў цябе, таму я захаваў ласкавасць да цябе.» Ер 31,3


  • Бог любіць кожнага чалавека


Група 2:
«Так палюбіў Бог свет, што аддаў Сына Свайго Адзінароднага, каб кожны, хто верыць у Яго, не загінуў, а меў жыцьцё вечнае.» Ян 3,16


  • Езус памёр на крыжы, каб даць нам збаўленне


«І ўзяўшы хлеб, падзякаваў, паламаў і даў ім, кажучы: “Гэта ёсць Цела Маё, якое за вас будзе выдана; гэта чыніце на Маю памяць.” Таксама ўзяў і келіх пасля вячэры, кажучы: “Гэты келіх ёсць новым запаветам
у Крыві Маёй, якая за вас будзе праліта. »
Лк 22,19-20


  • Езус перамяняе хлеб і віно ў сваё Цела і Кроў


Група 3:
«Прымеце моц Духа Святога, які на вас сыдзе, і будзеце Маімі сведкамі
ў Ерузалеме і ва ўсёй Юдэі, і ў Самарыі, і ажно да краю зямлі. »
Дз 1,8


  • Езус спасылае Духа Святога

«Той, Хто сьведчыць гэта, кажа: вось, прыйду неўзабаве! Амін. Так, прыйдзі, Госпадзе Ісусе. » Aп 22,20



Чалавек адказвае Богу:
К. звяртае яшчэ раз увагу вучняў да запісу на дошцы, які вучні рабілі на пачатку занятка, указваючы прычыны, па якіх чалавек не чытае Святога Пісання. Затым К. кажа вучням свае карткі змясціць насупраць гэтых прычын.

СВЯТОЕ ПІСАННЕ КАЖА: ЧАЛАВЕК :
Бог стварыў свет - Няма часу чытаць аб гэтым.
Бог любіць кожнага чалавека - Ёсць многа іншай больш цікавай

літаратуры


Езус памёр на крыжы, Ёсць многа іншых важных спраў

каб даць нам збаўленне -

і г.д.
Калі ў гэтых адказах хтосьці знайшоў сябе, то павінен задумацца над тым, якая мая вера і яшчэ раз перагледзець свае ўзаемаадносіны з Богам. Ва ўзаемаадносінах, якіх яднае любоў, заўсёды ёсць жаданне слухаць, размаўляць і пазнаваць каханую асобу. Чалавек, які любіць Бога прагне слухаць і пазнаваць Яго.

Чытаючы Святое Пісанне чалавек лепш пазнае і самога сябе. Жыццё чалавека, нават таго, які жыве сёння, нельга аддзяліць ад тых падзей, якія апісвае Святое Пісанне. На яго старонках чалавек сустракаецца з жывым Богам, знаходзіць адказы на пытанні пра пачатак і сэнс ўласнага жыцця, вучыцца з любоўю глядзець на іншага чалавека, дасвядчае моцы і суцяшэння любячага Айца, слядамі Езуса ідзе да ўласнага збаўлення.

Езус кожнаму з нас нагадвае:

«І адказаў яму Езус: Напісана: не хлебам адным будзе жыць чалавек, але кожным словам, што выходзіць з вуснаў Божых» (пар. Лк 4, 4).



Ива́н Са́ввич Ники́тин (18241861,) — русский поэт.

Измученный жизнью суровой,


Не раз я себе находил
В глаголах предвечного Слова
Источник покоя и сил.
Как дышат святые их звуки
Божественным чувством любви,
И сердца тревожного муки
Как скоро смиряют они!..
Здесь всё в чудно-сжатой картине
Представлено Духом Святым:
И мир, существующий ныне,
И Бог, управляющий им.
И сущего в мире значенье,
Причина, и цель, и конец,
И вечного Сына рожденье,
И крест, и терновый венец.
Как сладко читать эти строки,
Читая, молиться в тиши,
И плакать, и черпать уроки
Из них для ума и души!

Я разважаю:

Бог любіць мяне і звяртаецца да мяне ў сваім Слове, чакаючы майго адказу:

— Як часта я чытаю Святое Пісанне?

— Чым з’яўляецца для мяне Святое Пісанне?

— Ці малюся я біблійнымі тэкстамі? Якімі?
Пастанова.

Хатняе заданне:

1. Выберы адзін з тэкстаў Святога Пісання, над якімі ты працаваў падчас заняткаў. Паразважай, што Пан Бог хоча сказаць табе праз сваё слова.

2. Падчас вячэрняй малітвы памаліся за тых, хто абвяшчае нам Божае слова.
Заключная малітва: спантанная.


Тэма № 4, VII кл.

КНІГІ СВЯТОГА ПІСАННЯ.
Дыдактычная мэта:

Пазнаёміць вучняў з гісторыяй паўстання Бібліі, распачынаючы ад вуснай Традыцыі – аж да сённяшняга часу, апавядаючы пра яе напісанне, пераклады, рэдакцыю, канон, друкаванне.



Выхаваўчая мэта:

Выхоўваем у вучнях жаданне бліжэй пазнаёміцца з кнігамі Святога Пісання, каб пазнаваць Бога і сябе.



Асноўныя і дапаможныя матэрыялы:

мульцімедыйная прэзентацыя пра Біблію, у якой знаходзяцца ўсе малюнкі і тэксты для занятка.



Метады катэхезы: прэзентацыя.

1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   19


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка