Канспекты дапаможных матэрыялаў




старонка4/19
Дата канвертавання18.11.2017
Памер0.98 Mb.
1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   19

Ход заняткаў



Малітва:

Духу Святы Божа,

вось мы стаім перад Табою,

як некалі Самуэль, і просім:

«Кажы, Пане, бо слухае слуга Твой».

Дай нам ласку глыбокага разумення Твайго слова,

каб мы маглі зразумець

і захаваць яго на ўсё сваё жыццё.

Амэн.
(для сённяшняга занятку К. павінен вельмі грунтоўна падрыхтавацца. Калі ёсць магчымасць, то падчас занятку К. можа выкарыстаць мульцімедыйную прэзентацыю пра Біблію. Калі такой магчымасці няма, то на падставе гэтай прэзентацыі К. павінен падрыхтаваць адпаведны матэрыял: тэксты са Святога Пісання, малюнкі. Катэхеза тады будзе выглядаць наступным чынам. У класе на сталах (альбо на сценах)
К. размяшчае неабходны матэрыял, знаёмячы з ім вучняў. Вучні “падарожнічаюць” ад стала да стала, і такім чынам знаёмяцца з гісторыяй паўстання і развіцця Святога Пісання пачынаючы ад этапу вуснай Традыцыі, аж да сённяшняга часу.

Наша сённяшняя сустрэча будзе незвычайнай і вельмі цікавай. На сённяшнім занятку мы будзем з вамі падарожнічаць па старонках гісторыі паўстання Бібліі. На кожным з нашых папярэдніх заняткаў мы з вамі казалі, што Біблія – кніга незвычайная, таму, забягаючы наперад, я скажу, што і яе гісторыя вельмі багатая на розныя факты і падзеі. Запрашаю вас разам са мной вырушыць у гэтае падарожжа і самім у гэтым упэўніцца.
Вучні ўстаюць з месцаў і падыходзяць да першага стала, на якім стаіць картка


  1. З чаго складаецца Біблія? ”


На стале некалькі экземпляраў Бібліі – Стары і Новы запавет. Святое Пісанне раскрытае на змесце. У Новым Запавеце закладзены тэкст (2П 1, 19-21), знаходзіцца малюнак, які адлюстроўвае біблейнае натхненне. (раздрукаваць з прэзентацыі)

К. запрашае вучняў разгледзець тое, што знаходзіцца на стале, а затым задае пытанні.
Слова «Біблія» падобнае да іншага слова, якое мы часта ўжываем. Гэта слова «бібліятэка». У бібліятэцы сабрана шмат кніг. У Бібліі таксама. К. запрашае вучняў палічыць колькасць кніг.

  • Колькі кніг змяшчае Біблія?

  • На якія часткі падзяляецца Біблія?

  • Пра што распавядае Стары Запавет?

  • Пра што распавядае Новы Запавет?

Біблія — гэта цэлая «бібліятэка», у яе ўваходзяць 73 кнігі: 46 кніг Старога Запавету і 27 кніг Новага Запавету. Біблія ўзнікла не адразу, яе пісалі на працягу 14 стагоддзяў. Натхнёныя Духам Святым аўтары запісвалі не свае думкі, але тое, што казаў Бог.

Кнігі Старога і Новага Запавету напісаныя рознымі аўтарамі, таму кожная з іх — адметная, вылучаецца сваім уласным стылем. Кнігі Святога Пісання можна падзяліць на некалькі групаў.
Кнігі Старога Запавету падзяляюцца на:

Пяцікніжжа Майсея (Tора): Быцця (Быц), Зыходу (Зых), Левіта (Лев), Лічбаў (Ліч), Другазаконня (Дрг).

Кнігі гістарычныя: Езуса Навіна (Нав), Суддзяў (Суд), Руты (Рут),
1 Кніга Самуэля (1 Сам), 2 Кніга Самуэля (2 Сам), 1 Кніга Валадарстваў (1 Вал), 2 Кніга Валадарстваў (2 Вал), 1 Кніга Кронікаў (1 Кр), 2 Кніга Кронікаў (2 Кр), Ездры (Езд), Нээміі (Нм), Тобія (Тоб), Юдыты (Юдт), Эстэры (Эст), 1 Кніга Макабэяў (1 Мак), 2 Кніга Макабэяў (2 Мак).

Кнігі дыдактычныя (мудрасці): Ёва (Ёв), Псальмаў (Пс), Прыпавесцяў Саламона (Прып), Эклезіяста (Экл), Песня песняў Саламона (Пп), Мудрасці Саламона (Мдр), Мудрасці Сіраха (Сір).

Кнігі прароцкія: прарока Ісаі (Іс), прарока Ераміі (Ер), Плач Ераміі (Пл), прарока Баруха (Бар), прарока Эзэхіэля (Эзх), прарока Даніэля (Дан), прарока Осіі (Ос), прарока Ёэля (Ёэл), прарока Амоса (Ам), прарока Аўдзіі (Аўдз), прарока Ёны (Ён), прарока Міхея (Міх), прарока Навума (Нвм), прарока Абакума (Абк), прарока Сафоніі (Саф), прарока Агея (Аг), прарока Захарыі (Зах), прарока Малахіі (Мал).

Кнігі Новага Запавету падзяляюцца на:

Кнігі гістарычныя: Евангелле паводле Мацвея (Мц), Евангелле паводле Марка (Мк), Евангелле паводле Лукі (Лк), Евангелле паводле Яна (Ян), Дзеяў Апосталаў (Дз).

Кнігі дыдактычныя (Апостальскія Пасланні): Пасланне да Рымлянаў (Рым), 1 Пасланне да Карынцянаў (1 Кар), 2 Пасланне да Карынцянаў (2 Кар), Пасланне да Галатаў (Гал), Пасланне да Эфесцаў (Эф), Пасланне да Філіпянаў (Флп), Пасланне да Каласянаў (Клс),
1 Пасланне да Тэсаланікійцаў (1 Тэс), 2 Пасланне да Тэсаланікійцаў
(2 Тэс), 1 Пасланне да Цімафея (1 Цім), 2 Пасланне да Цімафея (2 Цім), Пасланне да Ціта (Ціт), Пасланне да Філімона (Флм), Пасланне да Габрэяў (Гбр), Пасланне св. Якуба (Як), 1 Пасланне св. Пятра (1 П),
2 Пасланне св. Пятра (2 П), 1 Пасланне св. Яна (1 Ян), 2 Пасланне
св. Яна (2 Ян), 3 Пасланне св. Яна (3 Ян), Пасланне св. Юды (Юд);

Кнігі прароцкія: Апакаліпсіс св. Яна (Ап).



Біблійныя кнігі
Кананічныя Некананічныя Апокрыфы

- Хто напісаў Біблію? На гэтае пытанне нам дае адказ сама Біблія.

К. чытае тэкст з (2П 1:21).
- Чые словы запісаныя ў Святым Пісанні?

- Як выбраныя Богам людзі запісвалі Яго словы?

(К. скіроўвае ўвагу вучняў на малюнак. )


«Бо ніколі прароцтва не бывала абвешчана з волі людзкой,
а прамаўлялі яго святыя Божыя людзі, натхнёныя Духам Святым»
(пар. 2 П 1, 2).

Біблія не паўстала адразу, яе пісалі на працягу 14 вякоў. Натхнёныя Духам Святым аўтары запісвалі не свае думкі, але тое, што казаў Бог. ( К. запрашае вучняў перайсці да наступнага стала)




  1. Як была запісана Білія?”

На стале павінны быць малюнкі з адлюстраваннем матэрыялаў, на якіх пісалі ў старажытнасці: камень, васковыя дошчачкі, гліняныя табліцы, скурка жывёлы, папірус (раздрукаваць з прэзентацы), а таксама малюнак,


з адлюстраваннем людзей, якія між сабой размаўлюяць.

На адным з заняткаў мы ўжо з вамі гаварылі, што Святое Пісанне Старога Запавету – так як і Евангелле – было спачатку вусным. Яго пераказвалі
з пакаленне ў пакаленне шляхам вуснай традыцыі, перад тым, як у пэўнай эпосе яно з’явілася на пісьме. Людзі розных народаў выкарыстоўвалі розныя матэрыялы для напісання. (матэрыял з прэзентацыі).
Каля гэтага стала К. павінен расказаць вучням пра

  • спосабы напісання (іерогліфы, клінапіс, літары)

  • мову, на якой былі напісаны першыя біблійныя кнігі

  • пераклады (сэптуагінта, вульгата)

  • пераклад на стараславянскую мову, зроблены братамі Кірылам
    і Мяфодзіем

У IX ст. святыя Кірыл і Мяфодзій пераклалі Евангеле на славянскую мову. Стараславянская мова была падобнай да старажытнарускай, яе разумелі на Русі без тлумачэння.

Гэта фрагмент Евангеля на стараславянскай і сучаснай рускай мовах.



Евангелие от Марка

Глава 1


1 Начало Евангелия Иисуса Христа, Сына Божия,

2 как написано у пророков: вот, Я посылаю Ангела Моего пред лицем Твоим, который приготовит путь Твой пред Тобою.

3 Глас вопиющего в пустыне: приготовьте путь Господу, прямыми сделайте стези Ему.

4 Явился Иоанн, крестя в пустыне и проповедуя крещение покаяния для прощения грехов.

5 И выходили к нему вся страна Иудейская и Иерусалимляне, и крестились от него все в реке Иордане, исповедуя грехи свои.

6 Иоанн же носил одежду из верблюжьего волоса и пояс кожаный на чреслах своих, и ел акриды и дикий мед.

7 И проповедывал, говоря: идет за мною Сильнейший меня, у Которого я недостоин, наклонившись, развязать ремень обуви Его;

8 я крестил вас водою, а Он будет крестить вас Духом Святым.

 


К. запрашае вучняў да наступнага стала.


  1. Друкаванне Бібліі”


На стале павінны быць малюнкі з адлюстраваннем манаха, які ад рукі перапісвае тэксты Святога Пісання, здымак бібліі Гуттэнберга.
Да з’яўлення кнігадрукарства ўсе экземпляры Бібліі паўставалі толькі дзякуючы перапісванню ад рукі. Гэта быў вельмі марудны, цяжкі і дарагі працэс. Простаму чалавеку Святое Пісанне было недаступнае. Аднак
з вынаходніцтвам кнігадрукарства прыблізна ў палове XV ст. з пачаткам Рэфармацыі Божае Слова стала даступным большай колькасці людзей.

Першай кнігай, надрукаванай у Еўропе наборным шрыфтам, была Біблія на лацінскай мове, надрукаваная Іаганам Гуттэнбергам у г. Майнце Германія) у 1456 годзе. Сёння гэты экземпляр Бібліі знаходзіцца ў бібліятэцы Кангрэсу ЗША і з’яўляецца найбольш цэннай кнігай ва ўсім свеце.



К. запрашае вучняў да наступнага стала.

  1. Першая Біблія на беларускай мове”

На стале павінны быць малюнкі з адлюстраваннем знакамітага беларускага асветніка Францыска Скарыны, фотаздымак выдадзеннай ім Бібліі, раздрукаваны тытульны ліст “Псалтыра”. (матэрыял
з прэзентацыі)

Нямала ёсць слаўных датаў, пазнчаных чырвоным радком у нашай тысячагадовай гісторыі. Адна з іх – 6 жніўня 1517 года.
Менавіта ў гэты дзень “повеленем и працею избранного мужа в лекарскых науках доктора Франциска, Скоринина сына с Полоцка, у старом месте “Празском” быў надрукаваны “Псалтыр”, які паклаў пачатак беларускаму кнігадрукаванню. “Псалтыр” уваходзіць у склад “Старога Запавету”
і з’яўляецца часткай “Бібліі”. Прызначаны для царкоўнага ўжытку, ён адначасова служыў многім людзям даступным падручнікам для навучэння грамаце, быў, як слушна сказаў сам першадрукар, “детем малым початок доброе наукы, дорослым помножанне в науце”. Таму Францыск Скарына
і звярнуўся да “Псалтыра” раней, чым да іншых разделаў Святога Пісання, выпусціў яго ў перакладзе на агульнапрынятую тады ва ўсходніх славянаў царкоўнаславянскую мову, даходліва патлумачыўшы чытачам незразумелыя, устарэлыя выразы. І калі “Псалтыр” убачыў свет па-царкоўнаславянску, дык са старонак астатніх выданняў загучала тагачаснае жывое беларускае слова. Пасля чэшскай “Бібліі” 1488 г. - скарынаўская “Біблія” стала другім па ліку
ў свеце друкаваным Святым Пісаннем, выдадзенным на народнай мове.

Будучы волат беларускага і ўсяго еўрапейскага Адраджэння нарадзіўся і атрымаў першапачатковую адукацыю ў старажытным Полацку. Адтуль ён выправіўся па навуку ў Кракаўскі універсітэт, дзе вучыўся на філасофскім факультэце, скончыўшы яго ў 1506 г. са ступенню бакалаўра,


а ў 1512 г. бліскуча вытрымаў экзамен на ступень доктора медыцыны
ў Падуанскім універсітэце ў Італіі. Дасягнуўшы вышэйшых вучоных званняў, “Скоринин сын с Полоцька” найперш імкнуўся падзяліцца сваімі ведамі
з суайчыннікамі.

У асобе Францыска Скарыны талент дасведчанага вучонага, мудрага асветніка і вялікага патрыёта роднай зямлі шчасліва спалучыўся з талентам выдатнага паэта і мастака. У яго “Бібліі” змешчана 51 ілюстрацыя, а таксама мноства віньетак-“заставніц” і загалоўных літар, ці ініцыялаў, як яшчэ інакш іх называюць.

Францішак Скарына пакінуў нашчадкам 23 перакладзеныя на беларускую мову біблійныя кнігі, мастацкая апрацоўка якіх была зроблена на ўзроўні лепшых еўрапейскіх выданняў XVI ст.
К. запрашае вучняў да наступнага стала.
5. “Біблія сёння”
На стале павінны быць кнігі Святога Пісання, выдадзенныя ў розныя гады. Гэта можа быць Біблія для дзяцей, аўдыё дыск з біблейным тэкстам,
а таксама малюнкі, ці фотаздымкі з тыпаграфіі, дзе прадстаўлены розныя спосабы друкавання Бібліі. У цэнтры стала на вялікай картцы павінен знаходзіцца наступны тэкст:

Библия - единственный указатель пути на небо.

Библия - книга Божией любви к человеку.

Библия - это книга нужная нам именно сегодня.

Нет книги так много воздействующей на мир, как Библия.

Библия - великий источник животворящей силы.

Библия - это Книга книг.

Века уходят, поколения меняются, а Библия остается неизменной.

Библия - это небо в словах.

Библия - это зеркало, в которое человек может смотреть и увидеть самого себя таким, каким видит его Бог.

Пыль на Библии - это ржавчина на душе.

Разрежьте эту книгу - и она будет кровоточить,
ибо она - жива.

К. размаўляе з вучнямі аб тым, што яны бачаць на малюнках.
Я разважаю

На заканчэнне “падарожжа” і падсумаванне К. або хтосьці з вучняў чытае тэкст з карткі.

— Чым з’яўляецца для мяне Святое Пісанне?
Пастанова

Хатняе заданне

1. Устаў прапушчаныя словы.




БОГ - хоча ………….. Сябе……….., паказаць ім ………………………….

НАТХНЕННЕ - асаблівая дапамога ………………………. падчас напісання біблійных кніг.

АЎТАРЫ - выбраныя Богам людзі, якія пад натхненнем …………………., выкарыстоўваючы свае здольнасці запісалі тое, што хацеў пераказаць людзям ……………..

БІБЛІЯ


Заключная малітва
Тэма № 5, VII кл.

БІБЛІЯ - СЛОВА БОЖАЕ, СКІРАВАНАЕ ДА ЧАЛАВЕКА.
Дыдактычная мэта:

Распавядаем вучням аб тым, што Біблія – гэта Божае слова, якое нясе


ў сабе жыццядайную сілу, здольную змяніць жыццё чалавека.

Выхаваўчая мэта:

Заахвочваем вучняў не толькі чытаць Біблію, але і жыць Божым словам, пераказаным у Святым Пісанні і Традыцыі Касцёла, маліцца Божым словам, разважаць над ім, каб самім дасведчыць яго моц.



Асноўныя і дапаможныя матэрыялы:

Святое Пісанне: Лк 10,1-2а.3-4; Ян 7, 2-5.

Дагматычная канстытуцыя пра Божае Аб’яўленне DV 16.

Метады катэхезы: аналіз білійнага тэксту.

1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   19


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка