Канспекты дапаможных матэрыялаў




старонка5/19
Дата канвертавання18.11.2017
Памер0.98 Mb.
1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   19

Ход заняткаў



Малітва: Благасласлаўлёны будзь, Пане, вечнае Слова!

Благаслаўлёны будзь, Пане,

які аб’яўляеш нам сябе.

Благаслаўлёны будзь у слове, натхнёным Тваім Духам.

Благаслаўлёны будзь, Пане,

які ствараеш сваім

усемагутным словам.

Благаслаўлёны будзь, Пане,

які чыніш вялікія справы

моцаю свайго слова.

Благаслаўлёны будзь, Пане,

бо Тваё Слова сталася Целам.

Прыйдзі, Пане, сёння ў нашыя сэрцы з моцаю Твайго слова.

Напоўні іх святлом Твайго слова,

Улі ў іх мудрасць Твайго слова. Амэн.

.
На сённяшнім мы занятку мы будзем працягваць нашае знаёмства з Бібліяй – кнігай, на старонках якой Бог аб’яўляе Сябе чалавеку. Тэма нашага занятку: Біблія – слова Божае, скіраванае да чалавека.



Чалавек пытае:

Адзін прафесар біялогіі на лекцыі ўзяў у рукі зярнятка і сказаў сваім студэнтам:

«Гэтае зярнятка дакладна вывучанае, яго склад і ўласцівасці нам добра вядомыя. Але калі яго стварыць штучна, яно не дасць росту. Элементы, якія складаюць зярнятка, проста распусцяцца ў глебе, і на гэтым усё скончыцца. Зярнятка, якое я зараз трымаю ў руках, не распусціцца, не змяшаецца
з глебай і не знікне. Яно дасць парастак, сцябло, кветку і новае насенне. Прычына гэтага адна: у натуральным зярнятку ёсць навукова не акрэслены прынцып жыцця, які мог у яго укласці толькі Стварыцель».

У нашых дамах на паліцах вельмі многа кніг, але толькі Біблія мае ў сабе такі ж «навукова не акрэслены прынцып жыцця», укладзены ў яе Богам. Існуе шмат геніяльна напісаных кніг, але толькі Біблія нясе ў сабе жыццядайную сілу, здольную змяніць чалавека, даць сілу слабым, мужнасць прыгнечаным, надзею паміраючым. Колькі разоў на працягу існавання Бібліі яе крытыкавалі, палілі на вогнішчах і забаранялі, але яна працягвае жыць, бо Біблія — гэта жывое Божае слова.



Бог адказвае:

У лісце да Цімафея св. Павел кажа:



«Усякае Пісанне натхнёна Богам і карысна для навучання, для пераконвання, для настаўлення, для выхавання ў праведнасці» (2 Цім 3, 16).

  • Як св. Павел акрэслівае Святое Пісанне?

Прыгадайце, калі ласка, а хто запісаў Божае слова? (адказы вучняў)

З чыёю дапамогай людзі запісалі Божае слова? (адказы вучняў)
Усё Пісанне – і Стары і Новы Запавет напісаны пад Божым натхненнем. Якая сувязь існуе паміж Старым і Новым Запаветам?

Вучні ў тэксце Дагматычнай канстытуцыі пра Божае Аб’яўленне павінны падкрэсліць адным колерам тое, што гаворыцца пра Новы Запавет, а іншым колерам – тое, што гаворыцца пра Стары Запавет.

 

«Бог, натхняльнік і аўтар кніг абодвух Запаветаў, так мудра пастанавіў, што Новы Запавет хаваецца ў Старым Запавеце, а Стары Запавет раскрываецца ў Новым. Хоць Хрыстус і ўстанавіў у сваёй крыві Новы Запавет, аднак кнігі Старога Запавету, цалкам прынятыя


ў абвяшчэнні Евангелля, набываюць і праяўляюць у Новым Запавеце сваё поўнае значэнне і са свайго боку асвятляюць і тлумачаць Новы Запавет». (Dei Verbum, 16).

- Якая сувязь існуе паміж Старым і Новым Запаветам? (адказы вучняў)
Пацвярджэннем гэтага з’яўляецца тое, што чытаючы Новы Запавет мы знаходзім вельмі многа зпасылкаў да Старога Запавету.
Кнігі Святога Пісання былі напісаныя на трох кантынентах: у Еўропе, Азіі і Афрыцы, і на трох мовах: старажытнагабрэйскай, арамейскай і грэцкай. Аўтараў раздзялялі не толькі стагоддзі, але і тысячы кіламетраў. Сярод іх былі людзі рознага сацыяльнага і грамадскага статусу: кароль, пастух, святар, прарок, мытнік, лекар. Кнігі Бібліі належаць да розных літаратурных жанраў, але, нягледзячы на ўсё гэта, Біблія адзначаецца глыбокай еднасцю вучэння. Усе кнігі сугучныя паміж сабою і ствараюць адно цэлае. Праз усю Біблію рэалізуецца справа збаўлення чалавека.

Як гэта магчыма, каб кнігі, якія ствараліся ў розныя часы, у розных культурных асяродках, напісаныя рознымі людзьмі заставаліся адным цэлым? Існуе толькі адзін адказ — яе аўтарам з’яўляецца Бог, не падуладны часу, які сам пануе над часам.



Чалавек адказвае Богу:

Праз прарока Ісаю Бог кажа, што Яго слова заўсёды дзейснае:



«Так і слова Маё, якое выходзіць з вуснаў Маіх, не вернецца да Мяне без плёну, пакуль не споўніць тое, што Я хацеў, і з поспехам дасягне таго, дзеля чаго Я паслаў Яго» (Іс 55:11).
Многія людзі жывуць Божым словам, пераказаным у Святым Пісанні
і Традыцыі Касцёла, дасвядчаюць яго моц, многія моляцца Божым словам, разважаюць над ім, абапіраюцца на яго, будуючы ўласнае жыццё, дзеляцца ім з іншымі.

Аднак не ўсе людзі бачаць Бога, які ўвайшоў у гісторыю жыцця чалавека. Чаму так адбываецца? (адказы вучняў)


Вера ў тое, што Біблія — гэта Божае слова, патрабуе ад чалавека навяртання, перамены жыцця. Верыць Божаму слову — значыць давяраць самому Богу, ісці за Ім нават тады, калі не разумееш чаму так трэба рабіць, асабліва, калі людзі навокал чыняць інакш.
Я разважаю:

У якой ступені я давяраю Божаму слову?

Што я раблю, калі мне цяжка прыняць тое, чаго Бог ад мяне патрабуе?

— Ці ўжываю я Біблію для малітвы?

— Як часта я разважаю над Божым словам?

— Як часта я дзякую Богу за слова, праз якое Ён да мяне прамаўляе?


Пастанова.

Хатняе заданне:
1. Памаліся ўрыўкам са Святога Пісання (напрыклад, з Кнігі Псальмаў).

2. Напішы ліст сябру, у якім заахвоціш яго чытаць Святое Пісанне.


Заключная малітва:

Тэма № 6, VII кл.

ЯК ЧЫТАЦЬ СВЯТОЕ ПІСАННЕ?
Дыдактычная мэта:

Растлумачваем вучням, што для правільнай інтэрпрэтацыі Святога Пісання трэба браць пад увагу гістарычны, літаратурны і моўны кантэкст жыцця натхнёнага аўтара.



Выхаваўчая мэта:

Заахвочваем вучняў не баяцца цяжкасцяў, з якімі яны сусракаюцца падчас чытання Святога Пісання, глыбей пазнаваць і з верай прымаць Божае слова, якое абвяшчае Касцёл.



Асноўныя і дапаможныя матэрыялы:

Святое Пісанне: Лк 10,1-2а.3-4; Ян 7, 2-5.

Дагматычная канстытуцыя пра Божае Аб’яўленне DV 12, 3 ; DV 10.

Метады катэхезы: аналіз білійнага тэксту.

1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   19


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка