Канспекты дапаможных матэрыялаў




старонка6/19
Дата канвертавання18.11.2017
Памер0.98 Mb.
1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   19

Ход заняткаў



Малітва: Мой Пане і мой Божа,

вазьмі ўсё, што мяне ад Цябе аддаляе.

Мой Пане і мой Божа,

дай усё, што мяне да Цябе набліжае.

Мой Пане і мой Божа,

вазьмі мяне ў поўную ўласнасць сваю.

Амэн.

Чалавек пытае:
На мінулых занятках мы даведаліся аб тым, чым з’яўляецца Святое Пісанне. Сёння мы паразмаўляем аб тым, як трэба чытаць Святое Пісанне. Гэтае пытанне К. запісвае на дошцы.

Напэўна, чытаючы Святое Пісанне, ты неаднойчы сутыкаўся з тым, што не разумееш прачытаны фрагмент. Чаму так адбываецца? Перш, чым ты будзеш шукаць адказ на гэтае пытанне, давай прыгадаем:




  • Хто з’яўляецца Аўтарам Святога Пісання?

  • Хто запісваў Божае слова?

  • Як людзі запісвалі Божыя словы?

Бог хоча расказаць нам пра сваю любоў, паказаць шлях збаўлення. Дзеля гэтага Ён выбраў людзей, якія пад натхненнем Духа Святога запісвалі Божае слова. Асяроддзе, у якім жылі гэтыя людзі, іх мова і культура вельмі адрозніваюцца ад нашых часоў. Чытаючы Святое Пісанне, гэта трэба браць пад увагу, каб не дапусціць памылак у разуменні Божага слова. Убачым гэта на прыкладзе.


Бог адказвае:
К. чытае вучням тэкст са Святога Пісання (Лк 10,1-2а.3-4) Затым прапаноўвае вучням растлумачыць сэнс гэтага фрагмента.
«Пасля гэтага выбраў Пан іншых семдзесят двух вучняў і паслаў іх перад сабою ў кожны горад і месца, куды сам хацеў ісці. І сказаў ім: Жніво сапраўды вялікае, а работнікаў мала, таму прасіце Гаспадара жніва, каб паслаў работнікаў на жніво сваё. Ідзіце, вось Я пасылаю вас, як ягнят сярод ваўкоў. Не бярыце ні машны, ні торбы, ні сандаляў,
і ў дарозе нікога не вітайце» (Лк 10, 1–2а, 3–4).

- Чаму Езус загадвае вучням нікога не вітаць у дарозе? (адказы вучняў)
К. запрашае вучняў прачытаць гісторыю, змешчаную ў падручніку вучня, якая растлумачвае, як выглядае прывітанне ў краінах Усходу. Затым К. яшчэ раз задае вучням тое ж пытанне:
- Чаму Езус загадвае вучням нікога не вітаць у дарозе? (адказы вучняў)
Як вы самі заўважылі, беручы пад увагу культуру асяроддзя, у якім жыў натхнёны аўтар, мы дакладней зразумеем сэнс Божага слова. Што яшчэ трэба ўзяць пад увагу? Шукаючы адказ на гэтае пытанне, вучні працуюць з тэкстам Дагматычнай канстытуцыі пра Божае Аб’яўленне DV 12, 3
Чалавек адказвае Богу
У сваіх падручніках вучні будуюць наступную схему, у якую запісваюць адказы:
ЯК ЧЫТАЦЬ СВЯТОЕ ПІСАННЕ?

Браць пад увагу Улічваць жывую Традыцыю

літаратурны жанр ўсяго Касцёла і аналогію

Браць пад увагу веры

культуру асяроддзя,

умовы, у якіх жыў Браць пад увагу

натхнёны аўтар прывычны і натуральны

спосаб мыслення, маўлення

і апавядання агіёграфа

К. растлумачвае вучням, што значыць літаратурны жанр, запрашаючы прыгадаць аспісанне стварэння свету. Не толькі К. але і вучні могуць прыводзіць прыклады, якія ім узгадваюцца ў сувязі з паданымі пунктамі.
Біблійнае апісанне стварэння свету і чалавека – гэта не навукова-гістарычны трактат, а вельмі паэтычнае і сімвалічнае апавяданне. Шэсць дзён – гэта як шэсць своеасаблівых радкоў песні аб стварэнні, якая адлюстроўвае праўду аб Богу-Стварыцелю. Гэтая песня распавядае нам, што Бог ўсё стварыў з любові, што Ён няспынна клапоціцца пра свае стварэнні, што Ён дае чалавеку вольнасць, запрашае яго да супольнай працы над удасканальваннем свету.
К. растлумачвае вучням, што значыць браць пад увагу спосаб мыслення
і мову натхнёнага аўтара. Для гэтага запрашае вучняў прачытаць тэкст Ян 7, 2-5.


«Набліжалася юдэйскае свята Шатроў. Тады браты Ягоныя сказалі Яму: «Выйдзі адсюль і пайдзі ў Юдэю, каб і вучні Твае ўбачылі Твае справы, якія робіш. Бо ніхто ўпотай не робіць нічога і стараецца сам быць навідавоку. Калі Ты робіш такое, пакажы сябе свету». Бо нават браты Ягоныя не верылі ў Яго.»
Езус быў першародным і адзіным сынам у Марыі. У габрэйскай мове слова “брат” мае больш шырокае значэнне, чым у нашай мове, і ўжываецца не толькі для азначэння роднага па крыві чалавека.
К. растлумачвае вучням, што значыць улічваць жывую Традыцыю Касцёла
і аналогію веры. Для гэтага запрашае вучняў прачытаць тэкст
DV 10.
Езус Хрыстус даў Касцёлу місію адвяшчаць Божае слова. Дзякуючы Духу Святому Касцёл праз вякі верна зохоўвае і праўдзіва тлумачыць Божае слова.
Я разважаю:


  • Колькі часу я прысвячаю чытанню Святога Пісання?

  • Што я раблю, калі не разумею таго, што чытаю ў Бібліі?

  • Што я раблю дзеля таго, каб глыбей пазнаць Біблію?


Хатняе заданне:

  1. Прачытай наступныя тэксты са Святога Пісання і адкажы, да якога літаратурнага жанру яны адносяцца: Мц 13, 1-9; Лк 10, 25-37.

  2. Напішы, як ты зразумеў сэнс гэтых тэкстаў.


Заключная малітва:

Слова Тваё светач для маёй нагі

і святло на маёй сцежцы.

Я даў клятву і пастанавіў захоўваць Твае справядлівыя прысуды.

Моцна прыгнечаны я, Пане;

ажыві мяне паводле слова Твайго.

Хай будзе воля Твая, Пане,

прыняць добраахвотную ахвяру вуснаў маіх, і прысудам Тваім навучы мяне.

(Пс 119[118], 105-108).
Тэма № 7, VII кл.

СЛОВА БОЖАЕ – КРЫНІЦА ЧАЛАВЕЧАГА ЖЫЦЦЯ
Дыдактычная мэта:

Паказваем вучням, што Біблія была, ёсць і будзе актуальнай ва ўсе часы, бо на яе старонках Бог прамаўляе да кожнага чалавека.



Выхаваўчая мэта:

Заахвочваем вучняў, каб сваё жыццё яны будавалі на цвёрдым


і трывалым фундаменце Божага Слова і Яго навукі.

Асноўныя і дапаможныя матэрыялы:

Святое Пісанне: Пс 119; 1 П 5,7; Іс 46,4; Эфс 6, 2-3; Прып 22,6; Еф5,33; Эф 5,28-29; Екл 12,1; Мц 19,14.

Старыя часопісы, клей, ножніцы, карткі А-4, чырвоныя салфеткі, каляровыя карткі для кожнага вучня.

Метады катэхезы: аналіз білійнага тэксту, праца ў групах, плакат, арыгамі.

1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   19


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка