Канспекты дапаможных матэрыялаў




старонка7/19
Дата канвертавання18.11.2017
Памер0.98 Mb.
1   2   3   4   5   6   7   8   9   10   ...   19

Ход заняткаў



Малітва:

Магутны Божа, поўны хвалы,

Пане мой, Езу Хрыстэ.

Глянь на Твайго слугу

і рассей цемру майго духа.

Дай мне веру чыстую і жывую,

надзею нязломную,

дасканалую любоў да бліжняга.

Учыні, мой Божа,

каб я Цябе добра пазнаў

і каб кожны свой учынак

выконваў паводле Тваёй

святой волі.
Чалавек пытае:
Разглядаючы паліцы кніжных крамаў, ты не аднойчы мог бачыць кнігі, якія даюць парады ў розных сферах чалавечага жыцця. Напрыклад, як навучыцца хутка чытаць, як авалодаць кампутарам за кароткі тэрмін, як навучыцца быць добрым сябрам, як паводзіць сябе з іншымі людзьмі, як мець шчаслівую сям’ю і г.д. ( К. можа паказаць вучням гэтыя кнігі, або артыкулы
з газет і часопісаў)

Кнігі і часопісы, якія даюць розныя парады, сёння вельмі папулярныя. Гэтыя кнігі замяняюць адна адну: калі пэўнае выданне знікае, яго месца адразу займае новае.

На мінулых занятках мы казалі, Біблія — гэта кніга, напісаная амаль 2000 гадоў таму назад. Аднак, у яе першапачатковы тэкст ніколі не ўносіліся папраўкі адпаведна новым сучасным звесткам і поглядам. Ведаючы пра гэта, многія людзі называюць Біблію неактуальнай, несучаснай. Сапраўды, як такая старажытная кніга можа прамаўляць да сучаснага чалавека і быць святлом на яго жыццёвым шляху?

Бог адказвае:

К. дзеліць вучняў на групы, у якой могуць быць 2 асобы. Вучні атрымліваюць картку з тэкстам са Святога Пісання і старыя часопісы, з якіх яны выразаюць а затым наклейваюць на гэтую картку малюнкі асобаў, да якіх скіраваны гэты тэкст.



Вучні прэзентуюць сваю працу, распавядаючы, да каго скіраваны гэты тэкст
і чаму яны выбралі менавіта такі малюнак. Карткі вучні змяшчаюць на дошцы.

«І да старасці вашай Я той самы буду, і да сівізны вашай Я буду насіць вас. Я стварыў і буду насіць, падтрымліваць і ахоўваць вас» (пар. Іс 46, 4).

«Усялякі свой клопат ускладзіце на Яго, бо Ён клапоціцца пра вас» (1 П 5, 7).

«Езус сказаў у адказ: Прыйдзіце да Мяне, усе спрацаваныя
і абцяжараныя, і Я супакою вас» ц 11, 28).

«Езус сказаў: Пусціце дзяцей і не забараняйце ім прыходзіць да Мяне, бо такім належыць Валадарства Нябеснае» (Мц 19, 14).
«Памятай Стварыцеля твайго ў дні юнацтва» (пар. Экл 12, 1).

«Так павінны мужы любіць сваіх жонак, як сваё цела. Хто любіць сваю жонку, любіць самога сябе. Бо ніхто ніколі не меў нянавісці да свайго цела, але корміць і даглядае яго, як і Хрыстус свой Касцёл» (Эф 5, 2829).

«Так кожны з вас няхай любіць сваю жонку, як самога сябе;
а жонка няхай баіцца свайго мужа» (пар. Эф 5, 33).

«Настаўляй юнака на пачатку шляху яго: ён не збочыць з яго, калі
і састарэе»
(пар. Прып. 22, 6).

«Шануй бацьку свайго і маці” — гэта першая запаведзь у абяцанні, каб добра было табе і каб доўга жыў ты на зямлі» (Эф 6, 2–3).

СЛОВА БОЖАЕ – КРЫНІЦА

ЧАЛАВЕЧАГА ЖЫЦЦЯ




«…такім належыць Валадарства Нябеснае» (Мц 19, 14).








«Шануй бацьку свайго
і маці…, каб добра было табе і каб доўга жыў ты на зямлі» (Эф 6, 2–3).








«І да старасці вашай Я той самы буду, і да сівізны вашай Я буду насіць вас. Я стварыў
і буду насіць, падтрымліваць
і ахоўваць вас» (пар. Іс 46, 4).




«Так павінны мужы любіць сваіх жонак, як сваё цела. Хто любіць сваю жонку, любіць самога сябе. Бо ніхто ніколі не меў нянавісці да свайго цела, але корміць і даглядае яго, як і Хрыстус свой Касцёл» (Эф 5, 2829).






«Усялякі свой клопат ускладзіце на Яго, бо Ён клапоціцца пра вас» (1 П 5, 7).

Кожны чалавек, незалежна ад узросту, часу і месца жыхарства, патрабуе любові, веры, супакою, надзеі, падтрымкі і суцяшэння. Біблія была, ёсць


і будзе актуальнай ва ўсе часы, бо на яе старонках Бог асабіста прамаўляе да кожнага чалавека: да дзіцяці і дарослага, маладога і старога, здаровага
і хворага, да таго, хто мае мноства сяброў і да таго, хто пакутуе з-за адзіноты, да таго, хто радуецца і да таго, хто смуткуе, да таго, хто любіць і да таго, хто ненавідзіць, да таго, хто распачынае свой шлях да Бога і таго, хто ўжо даўно ідзе гэтым шляхам, да таго, хто шукае сэнс жыцця і таго, хто яго знайшоў. Няма такой сферы жыцця, якую б не закранала Святое Пісанне, бо Пан Бог хоча збавіць кожнага чалавека і таму паказвае шляхі, якія вядуць да збаўлення, кажа пра сваю любоў, падтрымлівае чалавека, сцеражэ ад небяспекі, навучае, прыходзіць з дапамогаю.
Чалавек адказвае Богу:

На пачатку занятку мы маліліся псальмам, у якім яго аўтар называе Божае слова “светачам для нагі” і “святло для сцежкі”. Святло на зямлі дае жыццё ўсяму, што існуе. Святое Пісанне – гэта святло, якое з’яўляецца крыніцай жыцця чалавека, раскрывае для нас, кім з’яўляецца Бог, асвячае нашае сэрца і паказвае дарогу да Збаўцы. Чым больш мы чытаем яе, тым больш пачынаем бачыць і разумець тое, што адбываецца ў нас і вакол нас.


А таксама самі пачынаем змяняцца і станавіцца святлом для іншых людзей.
К. запрашае вучняў зрабіць свечку тэхнікай арыгамі.
Свечка – тэхніка арыгамі.



Полымя свечкі трэба зрабіць з чырвонай салфеткі, засоўваючы яе ў конус свечкі.

На картцы вучні самастойна запісваюць кожны свой тэкст са Святога Пісання, які з’яўляецца своеасаблівым святлом на дарозе да Хрыста. Над гэтым тэкстам вучань будзе разважаць падчас вячэрняй малітвы. Праз некаторы час пад свечкай вучань можа змяніць картку


з тэкстам і напісаць іншы тэкст з Бібліі, над якім ён будзе працаваць.

Я разважаю:

— Як часта я прыходжу да жыццядайнай крыніцы Божага слова?

Дзе я шукаю адказы на пытанні, якія мяне хвалююць?

— Якія сферы свайго жыцця я хаваю ад Бога? Чаму?



Пастанова.

Хатняе заданне:

1. Выберы для сябе адзін з тэкстаў Святога Пісання і паразважай над ім. Паслухай, што Бог скажа табе праз сваё слова.

2. Заахвоць сваю сям’ю разам чытаць Біблію ў нядзелю.

Заключная малітва:

Божа, дай мне духа чыстасці,

каб я мог Цябе бачыць,

Духа пакоры, каб мог Цябе пачуць,

Духа любові, каб мог служыць Табе,

Духа веры, каб я мог трываць пры Табе.

II. БОЖАЕ СЛОВА СПОЎНІЛАСЯ Ў АСОБЕ ЕЗУСА ХРЫСТА
Тэма № 8, VII кл.

ЕЗУС – УЦЕЛАЎЛЁНАЕ БОЖАЕ СЛОВА.
Дыдактычная мэта:

Перадаём вучням праўду аб тым, што Езус – спрадвечнае Божае Слова, Сын Божы, які стаў чалавекам дзеля нашага збаўлення.



Выхаваўчая мэта:

Заахвочваем вучняў адкрыць свае сэрцы для Хрыста, сваім жыццём даваць пра Яго сведчанне іншым людзям.



Асноўныя і дапаможныя матэрыялы:

Святое Пісанне: Гбр 1, 1-4; Лк 1, 26-35 ; Мц 1,18-25 ; Ян 1, 11;

Лк 2, 4-16.40.51-52; Мц 4,2; 21, 18; Мк 2, 27; Мк 4,38.39 ;

Мц 9,2.4.6-7; Лк 19, 41; Ян 11, 35.38-44; Мк 15,34.37.44-46; Лк 24,6



Метады катэхезы: праца ў групах, малюнак.
1   2   3   4   5   6   7   8   9   10   ...   19


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка