Канспекты дапаможных матэрыялаў




старонка8/19
Дата канвертавання18.11.2017
Памер0.98 Mb.
1   ...   4   5   6   7   8   9   10   11   ...   19

Ход заняткаў



Малітва:
«Шмат разоў і па-рознаму прамаўляў калісьці Бог да айцоў нашых праз прарокаў, у гэтыя апошнія дні прамовіў да нас праз Сына, якога ўстанавіўспадкаемцам усяго, праз якога і стварыў сусвет. Ён, будучы адлюстраваннем Ягонай славы і вобразам Ягонай сутнасці
і падтрымліваючы ўсё словам моцы сваёй, здзейсніў ачышчэнне ад грахоў, сеў праваруч Велічы на вышынях,


і стаў настолькі вышэйшым за анёлаў, наколькі больш слаўнае, чым яны, атрымаў у спадчыну імя.»

(Гбр 1, 1–4)
Распачынаючы нашу сённяшнюю сустрэчу, мы выкарысталі для малітвы тэкст са Святога Пісання.

  • Што распавядае нам гэты тэкст?

  • Як св. Павел называе Езуса Хрыста?

Перад усім, у асобе Езуса Хрыста споўнілася абяцанне, якое Бог даў людзям пасля першароднага граху. Тэма нашай сённяшняй катэхезы “Езус – Уцелаўлёнае Божае Слова.”


Чалавек пытае:
На занятках па гісторыі ты неаднойчы сустракаўся з такімі скарачэннямі: «да н.э.» і «н.э».
— Што азначаюць гэтыя скрачэнні?

— З якой падзеі пачалася новая эра?


Тое, што нараджэнне Езуса Хрыста людзі прынялі за пачатак новай эры, сведчыць пра значнасць гэтай падзеі для ўсяго чалавецтва. Тое, што Езус жыў у свеце, — неаспрэчны факт. Людзі ва ўсе часы задавалі пытанне: «Хто такі Езус, чыё нараджэнне стала для людзей такой значнай падзеяй?».
Бог адказвае:
К. дзеліць вучняў на 6 груп. Кожная з іх атрымлівае Святое Пісанне
і карткі – жоўтыя і чырвоныя. Групы выпісваюць на чырвоных картках тое, што пацвярджае Боскаць Езуса, на жоўтых – тое, што сведчыць пра Езуса як чалавека.

Група 1: Лк 1, 26-35

Мц 1, 18-25


Група 2: Лк 2, 4-16.40.51-52
Група 3: Мц 4,2; 21, 18

Мк 2, 27


Група 4: Мк 4,38.39

Мц 9,2.4.6-7


Група 5: Лк 19, 41

Ян 11, 35.38-44

Група 6: Мк 15,34.37.44-46

Лк 24,6
Вучні наклейваюць карткі на табліцу.







ЕЗУС ХРЫСТУС





Бог

“Слова было ў Бога і Богам

было Слова”.


Чалавек

“Слова стала целам і пасялілася

сярод нас”





  • пачаты ад Святога Духа

  • прабачаў грахі

  • навучаў з моцаю

  • аздараўляў

  • супакоіў буру

  • выганяў злых духаў

  • уваскрашаў памерлых

  • уваскрос

  • узышоў на неба







  • яго маці была жанчына

  • узрастаў як і кожнае дзіця

  • адчуваў голад і

стомленнасць

  • засмучаўся, адчуваў трывогу

  • цярпеў

  • памёр



У асобе Езуса Хрыста споўнілася абяцанне, якое Бог даў людзям пасля першароднага граху: Слова сталася целам і пасялілася між намі. Слова, дзеля якога быў напісаны ўвесь Стары Запавет як прадказанне ўцелаўлення. Гэтае Слова заўсёды жывое і жыватворнае, як жывы і жыватворны сам Бог.


  • Для чаго Сын Божы стаў чалавекам?



Чалавек адказвае Богу:
К. змяшчае на дошцы малюнак (вучні могуць карыстацца падручнікам)



  • Каго бачым на малюнку?

  • Што робіць Езус?

  • Ці можа Езус Сам адкрыць дзверы?

  • Што неабходна для таго, каб Езус увайшоў?

  • Якую праўду адлюстроўвае гэты малюнак?

К. чытае тэкст Ян 1,11


У свеце было (Слова), і свет праз Яго стаўся, і свет не пазнаў Яго. Да свайго прыйшло, і свае Яго не прынялі.
Вось ужо больш за 2000 год Езус з пакораю стаіць перад зачыненым сэрцам чалавека, стукае і просіць Яго прыняць.
Я разважаю:

— Кім для мяне з’яўляецца Езус?

— Што Езус, Божае Слова, кажа мне пра Нябеснага Айца?

— Як часта я сустракаюся з Езусам у сакрамэнце Эўхарыстыі?

— Як часта я сустракаюся з Езусам на старонках

Святога Пісання?

— Што мне трэба змяніць у сваім жыцці, каб мой асабісты кантакт
з Езусам стаў больш глыбокім?
Пастанова.

Хатняе заданне:

1. Выберы адзін з тэкстаў Святога Пісання, пададзеных вышэй, і паразважай над ім падчас вячэрняй малітвы.

2. Адкажы пісьмова на пытанне: Што Езус, Божае Слова, кажа мне пра Нябеснага Айца?
Заключная малітва:
Ойча, Ты даў нам Езуса Хрыста,

Збавіцеля і Пана,

які з’яўляецца

нашай дарогай, праўдай і жыццём.

Умацуй нас у праўдзе

Твайго ўцелаўлённага Слова.

У імя нашага Пана Езуса Хрыста.

Амэн.

.

Тэма № 9, VII кл.

АД СЛОВАЎ ЕЗУСА ДА ЕВАНГЕЛЛЯ.
Дыдактычная мэта:

Распавядаем вучням пра этапы, час паўстання і аўтараў Евангелля, якое з’яўляецца гістарычна верагодным аповедам пра жыццё


і дзейнасць Езуса Хрыста.

Выхаваўчая мэта:

Заахвочваем вучняў падтрымліваць сувязь з Езусам праз удзел у святых сакрамэнтах, асабліва ў Эўхарыстыі, глыбей пазнаваць Яго праз чытанне Святога Пісання, у малітве.



Асноўныя і дапаможныя матэрыялы:

Святое Пісанне: Ян 20,30-31; 21,25 ; Лк 1, 1-2.

Дагматычная канстытуцыя пра Божае Аб’яўленне “Dei Verbum” 19

Малюнак, нажніцы, клей – для кожнай групы, старыя часопісы, канцылярская папка з кольцамі.



Метады катэхезы: праца ў групах, “фотаальбом”, аналіз тэксту.

1   ...   4   5   6   7   8   9   10   11   ...   19


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка