Канспекты дапаможных матэрыялаў




старонка9/19
Дата канвертавання18.11.2017
Памер0.98 Mb.
1   ...   5   6   7   8   9   10   11   12   ...   19

Ход заняткаў



Малітва:

О, Пане, Божа наш,

якое велічнае імя Тваё па ўсёй зямлі.

Веліч Твая ўзносіцца па-над нябёсамі.

З вуснаў дзяцей і немаўлят

Ты ўчыніў хвалу.

Калі я бачу Твае нябёсы,

справу пальцаў Тваіх,

месяц і зоркі, якія Ты ўмацаваў:

Чым ёсць чалавек,

што Ты пра яго памятаеш,

і сын чалавечы,

што Ты ўзгадваеш пра яго?

Ты ўчыніў яго

мала меншым ад анёлаў,

славаю і веліччу

ўвянчаў яго.

Паставіў яго валадаром над справай рук Тваіх,

усё паклаў яму пад ногі. (Пс 8, 2-7)

У часы, калі жыў Хрыстус, не было радыё, магнітафонаў, тэлебачання. Пэўныя гістарычныя падзеі, звесткі, здарэнні людзі «запісвалі» у сваёй памяці і перадавалі наступнаму пакаленню. Пазней людзі пачалі запісваць розную інфармацыю на таблічках, дошчачках, папірусах


і ў такім выглядзе перадаваць іншаму пакаленню. Такім жа чынам узніклі
і Евангеллі — частка Новага Запавету, якія мы чытаем і слухаем падчас літургіі слова. Тэма нашага сённяшняга занятку: Ад словаў Езуса - да Евангелля.
Чалавек пытае:
К. змяшчае на дошцы малюнак, які адлюстроўвае нейкую падзею, і дае вучням заданне коратка апісаць яго. Сваё апісанне вучні запісваюць на картках. Затым К. запрашае чатырох вучняў прачытаць сваю працу. На падставе гэтага задання К. паказвае вучням як паўсталі евангеллі. Малюнак, які апісвалі вучні быў адзін, толькі кожны апісаў яго па-свойму, кожны звярнуў увагу на нешта іншае і дзякуючы гэтым эпізадычным апісанням мы, нават не ведаючы, што адлюстравана на малюнку, можам гэта сабе яскрава ўявіць. Евангелле — Добрая Навіна пра Езуса Хрыста — адна, але нам яе перадалі чатыры аўтары, таму мы не кажам «Евангелле Марка» ці «Евангелле Лукі», але «Святое Евангелле паводле Марка», «Святое Евангелле паводле Лукі» і г.д.


  • Як жа паўстала Евангелле?


Бог адказвае:

Дагматычная канстытуцыя пра Божае Аб’яўленне «Dei Verbum» кажа:


«Святая Маці­Касцёл цвёрда і непахісна лічыў і лічыць, што чатыры згаданыя Евангеллі, гістарычнасць якіх сцвярджае без ваганняў, верна перадаюць тое, што Езус, Сын Божы, жывучы сярод людзей, насамрэч рабіў
і чаму навучаў дзеля іх вечнага збаўлення ажно да дня, калі ўзышоў у неба (пар. Дз 1,1–2). Пасля ўнебаўшэсця Пана тое, што Ён казаў і рабіў, апосталы перадалі слухачам з самым поўным разуменнем, якія цешыліся, навучаныя слаўнымі падзеямі Хрыстовага жыцця і святлом Духа праўды. Святыя аўтары запісалі чатыры Евангеллі, выбраўшы пэўныя звесткі, перададзеныя вусна ці пісьмова; падаўшы некаторыя рэчы сінтэтычна або растлумачыўшы іх
з ўлікам сітуацыі Касцёлаў; захаваўшы, нарэшце, форму пропаведзі, але заўсёды так, каб перадаць нам шчырую праўду пра Езуса. Чэрпаючы звесткі
з уласнай памяці і згадак або са сведчання тых, хто ад пачатку быў сведкам
і слугою слова, яны пісалі дзеля таго, каб мы спасціглі праўду тых слоў, якімі былі навучаныя» (пар. Лк 1, 2–4).

(Dei Verbum, 19)
Як бачыце, існавала некалькі этапаў паўстання Евангелля. Назавіце іх. (адказы вучняў)

  • Жыццё і вучэнне Езуса (каля 30 г)

  • Вусны пераказ апосталаў – сведкаў жыцця і навукі Хрыста(ад 30 г)

  • Збор вусных і пісьмовых сведчанняў, запіс Евангелля. (ад 50 – 100г)

Далей К. працуе з вучнямі, выкарыстоўваючы метад, які называецца “фотаальбом”. Сутнасць гэтага метаду заключаецца ў тым, што вучні павінны з дапамогай малюнкаў адлюстраваць тры этапы паўстання Евангелля. К. дзеліць вучняў на 3 групы, даючы ім раней прыгатаваныя малюнкі, якія адлюстроўваюць розныя падзеі з жыцця Езуса Хрыста, апосталаў, евангелістаў (іх можна ўзяць з мульцімедыйнай прэзентацыі). Гэта могуць быць і звыклыя малюнкі з газет і часопісаў, якія па свайму сэнсу будуць адлюстроўваць пэўны этап. Групы атрымоўваюць нажніцы і клей, раней падрыхтаваныя лісты А-4, праколатыя дзіраколам, так, каб потым іх можна было надзець на кольцы “фотаальбому” (звыклая канцылярская папка з кольцамі) . Групы выразаюць малюнкі, наклейваюць іх, могуць зрабіць нейкія надпісы, выкарыстаць тэксты з Евангелля і г.д., каб падпісаць, якая гэта “фатаграфія”). На “вокладцы” фотаальбому павінна быць тэма: “Ад слваоў Езуса да Евангелля” .

Перад прэзентацыяй працы вучняў К. кажа:

У кожным фотаальбоме ёсць даты, калі адбылася тая ці іншая падзея, адлюстраваная на фотаздымку. Нашай першай датай будзе да “каля 30–га года” (К. укладае гэту картку ў альбом), бо “фотаздымкі І групы належаць да гэтай даты.



Вучні, пачынаючы ад першага этапу, прэзентуюць сваю працу, паказваючы, якія “фотаздымкі” яны знайшлі для фотаальбома. Пасля прэзентацыі вучні змяшчаюць свае “фотаздымкі” у альбоме.

К. : Нашай другой датай будзе дата “пасля 30-га года” (фотаздымкі


2 групы)

К.: Наступнай датай у нашым альбоме будзе “ад 50 – 100 г” (фотаздымкі


3 групы)
Пасля прэзентацы працы вучняў К. робіць кароткае падсумаванне, трымаючы ў руках зроблены вучнямі “фотаальбом”, адкрываючы яго на патрэбных старонках.

Падчас жыцця Езуса ні Ён, ні вучні не запісвалі нічога пра Яго ўчынкі


і словы. У першых хрысціянскіх супольнасцях слова Божае перадавалася вусна. Тыя, хто абвяшчаў Божае слова кіраваліся вучэннем Апосталаў
і трымаліся яго. З цягам часу непасрэдных сведкаў жыцця Езуса Хрыста станавілася ўсё менш, узнікла неабходнасць запісаць Яго словы і вучэнне. Гэта спрабавалі рабіць многія. Евангеліст Лука кажа:
«Паколькі ўжо многія імкнуліся скласці апавяданне пра падзеі, якія адбываліся сярод нас, як перадалі нам тыя, што ад пачатку были відавочцамі і слугами слова» (Лк 1, 1–2).
Так узнікла Евангелле, цэнтральнай тэмай якога стала збаўленне чалавека. Евангелле паводле Марка было напісана напрыканцы 60–га года, паводле Лукі — напрыканцы 70 –га года, паводле Мацвея — каля 80–га года, паводле Яна — каля 100–га года. Невялікая часавая адлегласць паміж жыццём Езуса і ўзнікненнем Евангелля пацвярджае яго гістарычную вартасць. Евангелісты не стараюцца перадаць падзеі з гістарычнай дакладнасцю, не пішуць пра свае ўражанні, не выказваюць сваіх поглядаў. Больш за тое, евангеліст Ян кажа:
«Шмат іншых цудаў, пра якія не напісана ў гэтай кнізе, учыніў Езус перад вучнямі сваімі. Гэтае ж напісана, каб вы паверылі, што Езус ёсць Месія, Сын Божы, і каб, веруючы, вы мелі жыццё ў імя Ягонае. Ёсць і шмат іншага, што ўчыніў Езус. Але, каб апісаць гэта падрабязна, то, думаю, сам свет не змясціў бы напісаных кніг» ( Ян 20, 30–31; 21, 25).

Кожны з Евангелістаў, распавядаючы пра Хрыста, прагнуў схіліць адрасатаў да навяртання, да змены жыцця. Евангелле пісалася не дзеля таго, каб чытач атрымаў пэўныя веды, а дзеля таго, каб чалавек, пазнаючы Хрыста, захацеў жыць паводле Ягонага слова.



Чалавек адказвае Богу:

Без Хрыста нельга зразумець Евангелле. Без еднасці з Хрыстом евангельскія праўды веры будуць мёртвымі. Маральныя каштоўнасці будуць зборам незразумелых правілаў. Гісторыя жыцця Езуса, Яго словы і ўчынкі будуць цікавіць нас толькі тады, калі гэта будзе аповед пра Сябра. Такія каштоўнасці як любоў, ахвярнасць, вернасць, давер, надзея можна зразумець толькі калі пра іх кажа асоба, якую я паважаю і люблю, якой давяраю — мой Сябар.



  • што ўмацоўвае маё сяброўства з бліжнімі ? (размова, сустрэча, падтрымка, узаемадапамога і г.д.)




  • што робіць больш трывалым маё сяброўства з Езусам? (малітва, Святая Імша, сакраманты, катэхеза, чытанне Бібліі)


Я разважаю:
— Кім Езус з’яўляецца для мяне?

— Як часта я чытаю Святое Пісанне?

— Якая мая малітва?

— Як часта я сустракаюся з Езусам у сакрамэнце Эўхарыстыі?

— Што мне патрэбна змяніць у сваім жыцці, каб мой асабісты кантакт з Езусам стаў больш глыбокім?
Пастанова.

Хатняе заданне:
1. Напішы, як ты хочаш умацоўваць сяброўства з Езусам.

2. Падчас вячэрняй малітвы памаліся за тых, хто абвяшчае нам Божае слова — за святароў.


Заключная малітва:
Духу Святы, Божа, Духу Святла і Любові!

Табе прысвячаю мой розум, маё сэрца, маю волю, усяго сябе ў зямным
і вечным жыцці. Учыні, каб мой розум заўсёды з ахвотаю прымаў натхненні, якія паходзяць ад Цябе, і вучэнне святога Касцёла, якім Ты беспамылкова кіруеш; каб сэрца маё заўсёды палала любоўю да Бога і бліжняга, а воля мая заўсёды адпавядала Божай волі, каб усё маё жыццё было верным наследаваннем жыцця і цнотаў нашага Пана Езуса Хрыста. Амэн.


Тэма № 10, VII кл.

ДАВЯРАЕМ БОЖАЙ МІЛАСЭРНАСЦІ.
Дыдактычная мэта:

Знаёмім вучняў з прыповесцю пра блуднага сына. Растлумачваем, што ў гэтай прыповесці Езус аб’яўляе нам Бога, як міласэрнага Айца, які чакае навяртання кожнага грэшніка, як свайго ўлюбёнага дзіцяці.



Выхаваўчая мэта:

Фарміруем у вучнях паставу пакаяння і заахвочваем да навяртання, якое адбываецца падчас кожнай споведзі.



Асноўныя і дапаможныя матэрыялы:

Святое Пісанне: Лк 15, 11-32.

Каціна Рэмбранта “Вяртанне блуднага сына”

карткі і алоўкі для кожнага вучня, макеты слядоў чалавека.



Метады катэхезы:

праца ў групах, чытанне тэксту з падзелам на ролі, аналіз мастацкага твора.



1   ...   5   6   7   8   9   10   11   12   ...   19


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка