Кантрольная тэставая работа




Дата канвертавання25.06.2018
Памер210.64 Kb.



Кантрольная тэставая работа

Варыянт 1

А1. Адзначце нумары складаных сказаў:


  1. I неба было ўжо не лагоднае, не асмужана-гарачае, а халаднаватае i нядобрае, i, гледзячы на яго, хацелася зашпіліцца ui надзець паліто.

  2. Неспакойна шуміць вецер над лесам, i надрыўна галосіць на апусцелым пoлi, i гудзе-вые ў голым вецці рабін, параскіданых сям-там на пажаўцелых узмежках

Звінеў, то апускаючыся, то падымаючыся ўгору, жаўрук.

  1. То мільганула палянка, то падступіў аж да самай дарогі бор.

  2. Дзесьці праспявае чорная жаўна, ёй адгукнецца дрозд, дробна застукае аб сухое дрэва дзяцел, рэзка зашамаціць у голлі разбуджаная сава.

А2. Адзначце нумары сказаў, у якіх перад злучнікам (на месцы пропуску) трэба паставіць коску:

    1. Птушак яшчэ мала было i галасы ix не поўнілі лес.

    2. Пад елкамі шарэлі апошнія лапікі снегу ___i на месцы ix

праз леташняе лісце выціналіся першыя парасткі.

    1. Неба над прыціхлымі хатамі i агародамі нізалі стрэлы маланак___i рас колвалі разложыстыя ўдары грому.

    2. Толькі кругі разышліся наўкол ды вынырнула белая

лілея i паплыла, паплыла па шырокай рацэ.

    1. Сонца ўжо даўно зайшло i лёгкі змрок ахутваў хаты i

прысядзібныя дрэвы.

A3. Адзначце нумары сказаў, у якіх на месцы пропуску трэба паставіць працяжнік:



      1. На агародах растаў снег i гракі пачалі ладзіць свае

гнёзды на падсохлай стромкай таполі.

      1. Прабегчы xbіліh дзесяць i вы ўжо каля рэчкі.

      2. 3 раніцы захмарылася i падзьмуў моцны вецер.

      3. Кінь непатушаную запалку i пабяжыць агонь не толькі

па зямлі, але i па верхавінах дрэў.

      1. Хвіліна, другая напружанага чакання i вось ужо трапе-

чацца на кручку, пераліваецца чыстым срэбрам ладная плотка.

А4. Адзначце нумары складаназалежных сказаў:



        1. Kaлі перон cціx, апусцеў, старая ўслед за aпошнімі пасажырамі выйшла на прывакзальную плошчу.

        2. Як бы чакаючы падтрымкі, жанчына нейкі час стаяла нерухома, азіраючыся па баках.

        3. У лазняку, пры якім мы ўладзіліся на мурожнай лапінцы, спусціўшы ногі ў пясчаную ямку, віднеліся падсохлыя палосы зляжалага ілу i рознага намытага бруду.

        4. Высока ў небе, здавалася, каля самых аблокаў, ківалі вяршынямі сосны, хоць ветру зусім не было.

5) Адносінамі да прыроды правяраецца дабрата чалавека, яго, калі хочаце, маральныя якасці.

А5. Адзначце нумары сказав, будова якіх адпавядае схеме:

(злучнік ), [ ]. або (злучальнае слова),[ ].


          1. Пакуль агонь нa6ipaў cілy, Богша наламаў i нанасіў да вогнішча яловага лапніку.

          2. Як вядома, народныя прыкметы збываюцца не заўсёды.

          3. Дзе вада дазваляла, вазілі тавары на лодках, а па сушы цягнулі вазамі

          4. Каб зменшыць гарачыню ў машыне, ехалі з адчыненымі люкамі

          5. Часам ласі пераплывалі Бесядзь, тады ix можна было бачыць каля вёсак разам са свойскай жывёлай.

А6. Адзначце нумары сказаў, у якіх трэба паставіць дзве коскі:

            1. Не паспела змоўкнуць рэха як за густымі елкамі дзе знік заяц пачуўся страшэнны лямант.

            2. Ён знайшоў лавачку на ўскраіне парку адкуль найлепей глядзець на раку прысеў i паклаў побач партфель.

            3. Вы маладыя ўсе пакуль бацькі старыя жывуць няўмольным клопатам каб вам было лягчэй.

            4. Kaлі ідзеш па сцежцы пад нагамі шабуршыць мінулагодняе лісце на якім гуляюць залацістыя бліскаўкі-зайчыкі.

            5. Калі гарачае сонца высушыць абшары густыя травы зноў набудуць сваю тонкую пахучасць якая трымаецца аж да тае пары пакуль пабялелая збажына не пераб'е яе своеасаблівым водарам спелага жыта.

А7. Адзначце нумары сказаў, у якіх на месцы пропуску трэба паставіць двукроп'е:

              1. Адам Міцкевіч выказаў сябе не толькі ў паэзіі _ ён чытаў лекцыі па рымскай літаратуры ў Лазанскім універсітэце, вёў кафедру славянскіх літаратур у Калеж дэ Франс, займаўся крытыкай, публіцыстыкай.

              2. Ранкам у лесе вісіць туман рознакаляровае лісце ў пром-

нях сонца няспешна апускаецца на зямлю.

              1. Дзіўны гук ypaзіў мой слых недзе далека, як мне здало-

ся, спяваў паляўнічы рог.

              1. Шануй бацьку з маткай іншых не знойдзеш.

              2. Пырснулі зялёнымі агеньчыкамі пупышкі ліп пачалі

выпроствацца кволыя, зморшчаныя лісцікі каштанаў.

А8. Адзначце нумары сказаў, у якіх на месцы пропуску трэба паставіць працяжнік:



                1. Прапала кароўка прападай i вяроўка.

                2. Цяжка адарваць вочы ад казачнай прыгажосці ___ на

залітай сонцам маладой сасонцы прыхарошваецца вавёрка.

                1. Думаў улетку завітаць на колькі дзён да бацькоў _ не выйшла.

                2. Насіліся над гладдзю вады чайкі дзесьці ў чаратах

бадзёра пераклікаліся, журбоціліся кнігаўкі.

                1. На тым беразе рэчкі запішчалі нейкія нябачныя птушкі, у баку лесу устрывожана закаркалі вароны, недзе далей асцярожна пачаў выстукваць дзяцел __ усё гэта злівалася ў адзін нястрымны ход жыцця, ад якога станавілася добра i спакойна.

А9. Адзначце нумары сказаў, у якіх на месцы першага пропуску ( ) трэба паставіць двукроп'е, а на месцы другога (2) — коску:

                  1. На ўтульных палянках густыя травы залацістай пенай

разліваецца сватаяннік2 над ім на высокіх ножках-сцяблінках

віснуць ружовыя смолкі і сінія званочкі.

                  1. Вясною захапляюся ўciм 1 зялёны бор шуміць над гала-

вой 2 у новым гомане пярэстыя палі

                  1. Падзьмуў вецер 1 мора захвалявалася 2 на воднай прас-

торы загайдаліся маленькія крыгі, паважна плылі вялікія.

                  1. Пярэднія танкі ўжо гарэлі 1 _ заднія ix аб'ехаць не маглі2 тут была вельмі вузкая пераправа.

                  2. Добра чую 1 шапоча лісце 2 булькоча вада пад вярбою.

                  3. 3 Дзвіны дзьмуў вецер 1 плылі нізкія хмары 2 кру-

жыліся пажоўклыя лісты, падалі ў лужыны i на мокрую траву.

А10. Адзначце нумары сказаў, у якіх на месцы пропуску трэба паставіць коску:

1) 3 агародаў дзе цвілі вішні i яблыні, плыла сюды вабная

духмянасць.

Увосень разгорнецца дзе над каляінай позні, сіратлівы малачайнік

Іван быў спакойны, бо калі Кавалёў пачне пярэчыць, то

ў яго ў запасе ёсць яшчэ аргументы.

Малыя палілі бульбоўнік i пырнік i калі асядала полымя, пяклі ў прысаку бульбу.

Ішоў Пятро змрочным ельнікам, які так пераплёўся галінамі, што каб прайсці, даводзілася ламаць ix рукамі

All. Адзначце нумары складаназалежных сказаў, у якіх паутор злучнікаў (злучальных слоў) апраўданы, не з'яўляецца памылкай:



  1. Мая потым доўга расказвала бацьку, як яны хутка імчаліся па дарозе, як з-пад капытоў каня ляцеў іскрысты снег i як прыгожа блічала снежнае поле.

  2. Алесю было добра, што цяпер у яго распачынаецца самая праца, што ён зможа нарэшце давесці, што нездарма столькі год прасядзеў за кніжкамі

  3. Выязджаем з лесу i трапляем на палянку, справа ад якой цягнулася чорная стужка лесу, якая ўпіраецца ў чыгунку.

  4. Марына пабегла да суседзяў, каб сказаць, каб яны хутчэй збіраліся.

А12. Адзначце нумары сказаў, у якіх дапушчана пунктуацынная памылка:

    1. Зыгмусь вельмі любіў блукаць па бярозавым узлеску, дзе на купінах між блакітнага верасу чырванелі сакавітыя брусніцы, i адкуль часта ўзляталі ўгару чароды цецерукоў.

    2. Відаць, той хто тут кaciў добра ведаў, што пакідаць сена ля дарогі нельга, бо кожны хто будзе сюдою ехаць ускубе ui каню,, ui сабе пад бок, каб не мулка было трэсціся на голых драбінах.

    3. Зямля у кожную пару года мае свой асаблівы i непаўторны пах i выгляд: летам яна пахне завялымі рамонкамі i сухая, патрэсканая робіцца, а ўвосень — лёгкая, сыпучая, бы попел, быццам усю сілу аддала.

    4. Пасярод паляны стаялі два стажкі сена; адзін з ix быў так абскубаны знізу, што нагадваў грыб, i нельга было не здзвіцца, як ён трымаецца яшчэ, не паваліцца.

В1. Знайдзіце ў тэксце складаны сказ. Вызначце яго від:

Ішоў жнівень. Дні плылі спякотныя, неба глыбілася нязмерна шырокае, неабсяжнае, сонца зіхацела нясцерпна іскрыстым кругам. Трава на вільготных узлесках, купы i купкі хмызняку на падсохлых узболатках, асіны каля цагельні буялi, былі ў пары самага росквіту. Узлескі, палянкі поўніў неўтаймоўны, руплівы гул, звон незлічоных дробных насельнікаў добра ўгрэтай зямлі Звон гэты i шматгалосы птушыны спеў у шчодрых, пранізаных сонцам зарасніках сплеценага галля i лісця чуліся тут цудоўнай песняй жніўня,

В2. Знайдзіце у тэксце складаны сказ з рознымі відамі сувязі частак.

Пабудуйце схему гэтага сказа:

Звечарэла. У вёсцы урачыстая цішыня, i толькі ярка i спакойна высвечваюць вокны.

Неба тугое i цёмнае, i на вяршыні маладой елачкі зялёна свеціцца ранняя адзінокая зорка. Паветра па-веснавому марознае, якое хочацца ўдыхаць на поўныя грудзі: ў iм няўлоўны водар i чуць адталага ля ствалоў снегу, i хвоі, i бярозавага вецця. Самыя вяршыні бяроз яшчэ асветлены сонцам, i белая кара мякка, пяшчотна ружовіцца, а снег, такі бела-калючы ўдзень, адсвечвае тугою, глыбокаю сінечаю неба.

На вузкай лясной сцяжынцы цёмна i зацята-глуха, i ад гэтай глухаты неяк не па сабе сярод кашлатых, разгалістых ялін, пад сагнутымі над сцежкаю, што аркі, бярозамі

Варыянт 2

А1. Адзначце нумары складаных сказаў:


      1. Мы сабраліся звечара i, як толькі пачало брацца на дзень, рушылі ў дарогу.

      2. Каламутная вада ў лужыне ад напору ветру аж выплёсквалася з дарогі i пырскала на ўзмежак бруднымі кроплямі

      3. На дол, ледзь чутна шапочучы, сыпаўся часам дробны, як крупы, сняжок.

      4. Сырыя вятры доўгай восені, якія заўсёды надакучліва шумелі ў голлі бярозы i секлі мне ў твар кроплямі дажджу, сёння замоўклі

5) Людзі замітусіліся, заспяшаліся так, быццам неспадзеукі здарыўся пажар.

А2. Адзначце нумары сказауў у якіх перад злучнікам (на месцы пропуску) трэба паставіцъ коску:



        1. Усцяж дарогі ўздымаліся стромкія xboі ды чарнелі купы

кустоў, падобныя на нейкія прывіды.

        1. У хатах запальваліся лямпы i праз сетку дажджу вокны

расплываліся ў жоўтыя шырокія кругі

        1. На беларускім Палессі цякуць поўныя рэыкі ды густа

стаяць лясы.

        1. Хутка дарога размякла, ператварыўшыся ў густую кашу

i машына спынілася.

        1. Са збажыны даверліва пазіралі на нас васількі __ i там- сям, нібы кроплі крыві, гарэлі палявыя макі.

A3. Адзначце нумары сказаў, у якіх на месцы пропуску трэба паставіць працяжнік:

          1. Выязджаем на пагорак i перад намі шырокая раўніна.

          2. Званок i ўсё ў школе ажыло, загуло, як у раістым вуллі

          3. На дварэ ўжо сцямнела i праз замёрзлыя шыбы ў хату

глядзеў зімовы месяц.

          1. Да шыбіны цягнулася тоненькая галінка акацыі i адзін

малады лісток намагаўся дакрануцца да шкла.

          1. Яшчэ некалькі хвілін i мы разгледзелі дрэвы, хаты i

цьмяныя агеньчыкі ў вокнах.

А4. Адзначце нумары складаназалежных сказаў:



            1. У густым змроку хаваліся станцыйныя пуці, на якіх дзе-нідзе паблісквалі стрэлачныя ліхтары.

            2. Вербалоз толькі што распушыў свае каткі, над імі гудзелі першыя смелыя чмялі

            3. Чалавек глядзеў на паблёклыя зорикі адна з якіх, здавалася, прычапілася за самую верхавіну рабіны.

            4. Свіцязь купае сонца ў сваей купелі, узіраецца, усміхаючыся, у вячыстыя карункі дрэў, якія шырокім, багата вышытым поясам атуляюць яго, лашчацца да яго.

5) Адны ўмеюць складна расказваць пра перажытае; ёсць здатныя прыхлусіць, ды так, што caмi вераць у тое, чаго ніколі не было.

А5. Адзначце нумары сказаў, будова якіх адпавядае схеме:

[…(злучнік...),...].


              1. Я знайшоў гняздо турлачак (так называюць у нас дзікіх галубоў) зусім выпадкова.

              2. Богша спадзяваўся, што натрапіцца патрэбная сцежка, i шыбаваў напрасткі.

              3. Пра тое, як узнік горад, захавалася паданне.

              4. Я крочу лясной сцежкай, на твар ліпне нябачнае павуцінне, з дзіцячым піскам лётаюць перада мною камары.

              5. Вецер, які парэдзіў, а затым разагнаў па небе палягчэлыя хмары, страсаў дажджавыя кроплі.

А6. Адзначце нумары сказаў, у якіх трэба паставіць дзве коскі:

                1. Яловы лес дзе я іду цёмны i густы.

                2. Mipoн прытрымліваўся погляду што чалавек усё можа зрабіць калі толькі захоча.

                3. Наведвайце бацькоў пакуль яны жывыя пакуль дымяцца коміны нагрэйцеся ў бацькоў.

                4. Старая леснічоўка з саламяным дахам што наехаў на вокны як вялікая шапка на вочы чалавеку стаяла адразу за крынічкай.

                5. Вядома таксама што адзін дурань можа задаць столькі пытанняў на якія не адкажуць сто разумнікаў.

А7. Адзначце нумары сказаў, у якіх на месцы пропуску трэба паставіць двукроп'е:

                  1. Неба спрэс ycцілалі хмары сонца не паказвалася ад рання.

                  2. Азірнуўшыся, бачу пасярод вуліцы заклапочана грабец-

ца певень з чарадою курэй.

                  1. Я застываю у вялікім здзіўленні i радасці на авеяным

ужо халоднымі acеннімі вятрамі голым пятачку вялікая сям'я баравікоў

                  1. Першыя замаразкі прыхапілі пад вокнамі вяргіні ___

яны пабляклі, пачарнелі.

5) Вада знаходзіцца ў стане вечнага руху ад сонца яна па-

руе, з пары робяцца хмары, з хмар ідзе дождж.

А8. Адзначце нумары сказаў, у якіх на месцы пропуску трэба па-

ставіць працяжнік:

Паглядзіш з вежы уніз галава закружыцца.

Спявала-залівалася ластаўка у чыімсьці здзiчэлым садзе

стракатала сарока.

Спярша ён нічога не заўважыў, а пасля прыгледзеўся i

страсянуўся ад сполаху між елак стаяў худы, з белаватымі

праплешынамі на баках воўк.

З ракі моцна пацягнула ciверам людзі пачалі настаўляць

каўняры, подбегам абмінаючы адзін аднаго.

Вырві дзеда з гэтай зямлі разлучы з лесам, ляснымі ручаямі дзед змарнее, засохне, як засыхае дрэва, вырванае з роднай глебы.

А9. Адзначце нумары сказаў, у якіх на месцы першага пропуску (') трэба паставіць двукроп'е, а на месцы другога (2) — коску:



  1. Хто клапоціцца пра захаванне прыроды 1 той ведае 2

грыбы трэба нізка зразаць.

  1. Усё ў прыродзе цешыла слых непаўторнай мелодыяй 1____

Нёман спяваў старадаўнюю калыханку роднага краю 2 у

звонкім шамаценні лісця чулася усхваленне сонцу i вадзе 2______

птушкі пераклікаліся на розныя галасы.


  1. 3 трох бакоў сажалку абступалі шматлікія кусты 1 на-

хіляўся над ёю вербалоз i старая вярба_______ буяла вакол разнатраўе.

  1. Як распранаецца восенню лазняк амаль не заўважыш ____2 скурчыцца, прыціхне, ссыпле лісце сабе пад ногі.

  2. На галоўнай магістралі горада шумна 1 туды i назад ідуць

людзі 2 бягуць аўтамашыны.

  1. Усё вакол знаёмае да болю 1 збягаюць незабудкі да ва-

ды 2 сядае важна бусел на таполю 2 ад ластавак абвіслі пра-

вады.


А10. Адзначце нумары сказаў, у якіх на месцы пропуску трэба паставіць коску:

I) Рэдка калi пачуеш тут дапытлівы цокат вавёркі, вясёлы

посвіст сініцы.


    1. Была якраз такая пара сутак калі ўжо i не ноч, але ж

яшчэ i не раніца.

    1. Да заставы было далекавата, i пакуль ішлі, Грышка рас-

казваў пагранічніку пра сваё жыццё.

    1. Я пішу Марынцы, каб як скончыць інстытут, вярталася ў Мінск.

    2. Мне захацелася прайсціся па знаёмых мясцінах, а калі

удасца, дык i палавіць рыбкі.

All. Адзначце нумары складаназалежных сказаў, у якіх паўтор злучнікаў (злучальных слоў) апраўданы, не з'яўляецца памылкай:



      1. Паводле традыцыйных народных уяўленняў, на Дзяды душы продкаў злятаюцца на зямлю, каб даведацца, як жывуць ix нашчадкі, як захоўваюць яны радаводныя звычаі

      2. Jlетні вецер гойдаў гнуткія верхавіны, за якія, здавалася, чапляліся лёгкія хмары, якія плылі на ўсход.

      3. А яшчэ казалі людзі, што ў вёсцы, што прыляпілася да аднаго з берагоў возера, жыла дзяўчына-сіраціна па iмені Найрыта.

      4. Чуваць было, як побач цixa лапатала лісце асіны, як цыркау конік у траве..

А12. Адзначце нумары сказаў, у якіх дапушчана пунктуацыйная памылка:

        1. У паветры было па-зімоваму добра: бадзёры мароз, парывісты вецер, які час ад часу заносіў аднекуль здалёк пару-другую сняжынак — першых вестуноў i разведчыкаў зімы.

        2. Miж бочкамі павукі пaзвiвaлi сабе гнёзды i нельга было зайсці ў камору, каб не абчапляцца павуціннем.

        3. Неўзабаве я прыцішыў крок: нi шпарка icцi, нi тым больш бегчы па сцежцы было нельга, бо на ёй, выслізганай як не да бляску, кожны маленечкі каменьчык і нават якое каліва засохлай зямлі балюча калоліся ў ногі.

        4. Вясна адшумела ўжо, стаіць пачатак лета, сонца няшчадна награвае асфальт i камень i як нi паліваюць зранку вуліцы, а шызы налёт пылу відзён на лісці дрэў i на кветніках, што вузкай стракатай палоскай працягнуліся уздоуж тратуараў цэнтральнай магістралі.


В1. Знайдзіце ў тэксце складаны сказ.Выпішыце гэты сказ, вызнач-

це яго від:

Увесь дзень парыла. Ластаўкі вырываліся са cвaix гнёздаў: i чыркалі тонкімі крыламі па лагодных хвалях ракі. На крутых узбярэжжах шамацеў апалены сонцам званец. Млосна пагойдваўся пад цёплым ветрыкам малады алешнік, густа заплецены бела-зялёным хмелем. На тым беразе Дзвіны імчаліся грузавыя машыны па размяклым ад спякоты асфальце, i толькі рэха даносіла запозненыя гукі. 3-за лесу пачала выпаўзаць шэра-сіняя хмара, акаймаваная залатым абадком чэрвеньскага сонца. Упалі першыя буйныя кроплі дажджу i, нібыта крупінкі жывога срэбра. задрыжалі i пакаціліся па дарожным пыле. Па шырокай Дзвінее заскакалі спорныя дажджынкі. Здавалася, хтосьці нябачнаю рукою забівае мільёны шкляных цвікоў у шэрую роўнядзь вады.

В2. Знайдзіце ў тэксце складаны сказ з рознымі відамі сувязі частак.

Пабудуйце схему гэтага сказа:

Сэрца разрываецца ад радасці i шчасця, калі выхапішся на мясцінку, дзе, здаецца, лес сабраў усе свае найдзівоснейшыя прывабы, каб зачараваць i паланіць душу грыбніка. Як вось сёння. Я ўскочыў у малады барок i анямеў ад захаплення: тут i ciвы мох з зялёнымі закрайкамі, i параскіданыя там-сям купкі веpacoў, i аголеныя лапінкі паміж сасонкамі, дзе на кожным кроку так i глядзі, так i чакай А яшчэ вунь i маладыя бярозы уклініліся чародкаю ў баравіну і абяцаюць нешта таемнае, ззяюць чысцюткай беллю пад прамянямі сонца, што нарэшце прабіла сцяну парнага туману.





База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка