Канвергентна-дывергентныя мадэлі старабеларускай мовы: граматычны аспект людміла Навіцкая




Дата канвертавання18.11.2017
Памер445 b.


КАНВЕРГЕНТНА-ДЫВЕРГЕНТНЫЯ МАДЭЛІ СТАРАБЕЛАРУСКАЙ МОВЫ: ГРАМАТЫЧНЫ АСПЕКТ

  • Людміла Навіцкая

  • Навуковы кіраўнік:

  • дац., к.ф.н. Ціванова Г.К.


Змест прэзентацыі

  • актуальнасць даследавання

  • прадмет і аб’ект даследавання

  • мэты і задачы даследавання

  • метады і прыёмы даследавання

  • графіка-арфаграфічны ўзровень

  • марфалагічны ўзровень

  • высновы



Актуальнасць тэмы

  • абумоўлена вострай праблемай размежавання помнікаў з моцнай царкоўнаславнскай афарбоўкай і царкоўнаславянскіх помнікаў з адчувальным беларускім элементам.

  • даследаванне мовы рэлігійных помнікаў XVII ст. з’яўляецца актуальным – яно дазваляе праліць святло на гісторыю стварэння рукапісных зборнікаў, асаблівасці іх бытавання, дапамагае акрэсліць якасць старабеларускай мовы і яе статус у сістэме іншых славянскіх моў.



Аб’ект і прадмет даследавання

  • Аб’ектам даследавання з’яўляецца агіяграфічны твор, які не друкаваўся ў хрэстаматыях па гісторыі беларускай мовы, –жыціе Феадоры Александрыйскай (ЖФА), змешчанае ў двух рукапісных зборніках XVII ст.

  • Прадметам аналізу твора з’яўляецца моўная сістэма ЖФА рукапісаў Сінад. №752 і RKF-82 – шэраг яго графіка-арфаграфічных і граматычных асаблівасцяў.



Мэты і задачы даследавання

  • усебаковы лінгвістычны аналіз ЖФА помнікаў Сінад. №752 і RKF-82 для выяўлення іх моўнай асновы з’яўляецца асноўнай мэтай даследавання, якая можа быць дасягнута праў вырашэнне наступных задач:

  • агляд графічных сродкаў адлюстравання гукаў;

  • выяўленне спецыфікі арфаграфічных прыёмаў перадачы фанетычных з’яў у спісах ЖФА;

  • аналіз сістэмы скланення іменных і займенных часцін мовы;

  • разгляд асаблівасцей ужывання ў ЖФА часава-трывальных форм дзеяслова;

  • выяўленне кніжна-славянскіх напісанняў у спісах;

  • вызначэнне месца ўкраінскіх і польскіх форм у моўнай сістэме спісаў ЖФА;

  • фармуляванне гіпотэзы адносна моўнай лакалізацыі пратографа(ў) спісаў Сінад. №752 і RKF-82.



Метады і прыёмы даследавання

  • асноўны метад - параўнальна-гістарычны.

  • прыём кантэкстуальнага параўнання: супастаўленне тоесных кавалкаў тэксту, выяўленне ўсяго аб’ёму адрозных характарыстык, маніторынг ужывання граматычных формаў назоўніка, ад’ектыва і дзеяслова.



Графіка-арфаграфічны ўзровень







Царкоўнаславянскія / польскамоўныя элементы ў сістэме дзеяслова



Моўная аснова ЖФА Сінад.№752 і RKF-82



ВЫСНОВЫ

  • Моўны аналіз спісаў ЖФА Сінад. №752 і RKF-82 пацвердзіў гістарычныя дадзеныя аб старабеларускім паходжанні зборнікаў



ВЫСНОВЫ (ч.1)

  • Беларускімі маркёрамі ў тэксце ЖФА рукапіснага зборніка Сінад. №752 з’яўляюцца:

  • ужыванне паерыка замест ераў пры абазначэнні папярэдняга цвёрдага ці мяккага гукаў

  • наяўнасць адной графемы для перадачы гукаў [‘a], [ja] незалежна ад пазіцыі ў слове

  • перадача фанетычнага падаўжэння [н¯ '] праз вынасную -н-;

  • ужыванне розных гістарычных формаў даўномінулага часу.

  • Гэты пералік удакладняюць моўныя рысы украінскага паходжання, якія ўказваюць на паўднёва-заходнюю лакалізацыю спіса Сінад. №752, а дакладна на тэрыторыю поўдня Брэсцкай вобласці:

  • абазначэнне гука [і] перад ётаванымі галоснымі з дапамогай графемы ї:

  • змешанае выкарыстанне и і яця;

  • ужыванне пры перадачы якання формаў тыпу мовечы і інш.;

  • флексія -ови давальнага і меснага склонаў назоўнікаў адзіночнага ліку мужчынскага роду.



ВЫСНОВЫ (ч.2)

  • Для спіса ЖФА RKF-82 беларускімі маркёрамі выступаюць шматлікія рэгіяналізмы, суадносныя з тэрыторыяй Аршанскага раёну, дзе быў перапісаны гэты зборнік:

  • перадача ў фанетызаваных напісаннях літары в для абазначэння [ў];

  • варыянтны канчатак ў словаформе жени ;

  • суфіксы н-, -он- у дзеепрыметніках залежнага стану прошлага часу;

  • перадача жывога вымаўленчага [ць] праз вынасную у інфінітыве;

  • ужыванне розных форм плюсквамперфекта.



ВЫСНОВЫ (заканчэнне)

  • Моўнай асновай для ЖФА Сінад. №752 з’яўляецца сістэма старабеларускай мовы, прытым, у тэксце ЖФА адзначаюцца рысы рэгіянальнага і ўкраінскага паходжання, якія дазваляюць суадносіць спіс Сінад. №752 з тэрыторыяй гаворак паўднёвай Брэстчыны.

  • Перапісчык ЖФА RKF-82 схільны да перадачы маўленчых рыс мясцовых гаворак, што пацвярджае гістарычныя высновы аб паўночна-ўсходнім паходжанні зборніка. Праявы польскай правапіснай традыцыі ў спісе гіпатэтычна дазваляюць гаварыць пра польскамоўны характар пратографа для ЖФА RKF-82.



ДЗЯКУЙ ЗА ЎВАГУ!




База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка