Кароткі канспект лекцый па тэме гісторыя беларусі




старонка1/7
Дата канвертавання02.03.2017
Памер0.94 Mb.
  1   2   3   4   5   6   7
КАРОТКІ КАНСПЕКТ ЛЕКЦЫЙ

ПА ТЭМЕ

ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ

(1795 - люты 1917 гг.)


Выкладчык: к.гіст, навук, дацэнт Лепеш А.В.

ТЭМА 1. АСАБЛІВАСЦІ РАЗВІЦЦЯ БЕЛАРУСКІХ ЗЯМЕЛЬ У

СКЛАДЗЕ РАСІЙСКАЙ ІМПЕРЫІ Ў

КАНЦЫ XVIII – ПЕРШАЙ ПАЛОВЕ XIX СТСТ.
План:

  1. Палітыка расійскага ўрада ў Беларусі ў канцы XVIII – першай палове XIX стст.

  2. Грамадска-палітычны рух у Беларусі. Паўстанне 1830-1831 гг.

  3. Беларускія землі ў вайне 1812 г.

  4. Эканамічнае развіццё Беларусі ў першай палове XIX ст.




  1. Палітыка расійскага ўрада ў Беларусі ў канцы XVIII – першай палове XIX стст.

У выніку трох падзелаў РП спыніла сваё існаванне. Да Расіі адышла тэрыторыя Беларусі з насельніцтвам каля 3,3 млн. чал. Большую яго частку складалі беларусы.

Саслоўная структура насельніцтва Беларусі зацвердзіла падзел саслоўяў на:



  • прывілеяваныя (дваранства, духавенства, купецтва, ганаровыя грамадзяне). Яны пазбаўляліся рэкрутчыны, цялесных пакаранняў, дзяржаўных падаткаў.

  • падатковыя (дзяржаўныя і памешчыцкія сяляне, мяшчане).

  • непадатковая, але і непрывілея ваная група насельніцтва – разнчынцы, г. зн. выхадцы “з розных чыноў і званняў”.

На беларускія землі былі распаўсюджаны агульныя прынцыпы расійскага кіравання. У 1796-1797 гг. тут была праведзена адміністрацыйная рэформа, паводле якой у Беларусі ствараліся губерні: Беларуская з губернскім горадам Віцебскам; Мінская з губернскім горадам Мінскам і Літоўская з губернскім горадам Вільняй.

У выніку новага адміністрацыйнага падзелу ў 1802 г. былі створаны Магілёўская, Віцебская, Гродзенская, Віленская і Мінская губерні. Таксама паводле гэтага новага адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу былі створаны на тэрыторыі Беларусі два генерал-губернатарствы: Беларускае (Магілёўская, Віцебская губерні) і Літоўскае (Гродзенская, Віленская, Мінская губерні).





Гэта ўлада падпарадковывалася павятоваму камісару, які прызначаўся з рускіх афіцэраў і зацвяррджаўся ў Сенаце. З 30-х гг. XIX ст. паветы дзяліліся на станы на чале з прыставамі.

У цэлым палітыку расійскага ўрада ў канцы XVIII – першай палове XIX стст. на тэрыторыі Беларусі можна падзяліць на два этапы:


  1. Да паўстання 1830-1831 гг.

Палітыка асцярожная і паслядоўная. Яна характарызавалася наступнымі мерапрыемствамі ў адносінах да:

    • шляхты

Праводзілася палітыка па прыцягненню яе да прысягі, пася чаго шляхце даваліся правы расійскага дваранства. Апазіцыйна настроеная шляхта пазбаўлялася сваіх маёнткаў. Шляхта згубіла правы на стварэнне канфедэрацый, на ўтрыманне свайго войска і ўласных крэпацей.

  • сялян

Распаўсюджвалася расійская падатковая сістэма: замест існаваўшых у РП розных дзяржаўных збораў уводзіліся падушны падатак і земскі збор + рэкрутчына. Але, улічваючы цяжкі стан бел. сялянства, расійскі ўрад на два гады вызваліў яго ад выплаты дзярж. падаткаў. На працягу наступных 10 год падушны падатак збіраўся ў палавінным памеры ў параўнанні з расійскімі падаткаплацельшчыкамі.

  • мяшчан (гараджан)

У 1785 г. на гарады Бел. Кацярынай II распаўсюджваліся прынцыпы “Даравальнай граматы гарадам”. У гарадах адмянялася панаванне феадалаў, скасоўвалася магдэбургскае права. Шматлікія прыватныя гарады і мястэчкі былі выкуплены ўрадам. Кіраванне гарадскім жыццём канцэнтравалася ў Думе – прадстаўнічым органе з гарадскіх саслоўяў. Купецтва атрымала права на арганізацыю гільдый, як гэта было ў Расіі.

  • каталіцкай і уніяцай царквы

Праводзілася лаволі асцярожная палітыка, таму што практычна ўсе магнаты і шляхта з’яўляліся католікамі. Таму за католікамі захоўвалася права ўмяшальніцтву з боку ўладаў. Засноўвалая Беларуская каталіцкая епархія з цэнтрам у Магілёве. Аднак каталіцкаму духавенству катэгарычна забаранялася схіляць да сваёй веры праваслаўных.

Такая ж верацярпімасць была праяўлена і ў адносінах да уніятаў. Забаранялася прымусова пераводзіць уніятаў у праваслаўе.



  • яўрэяў

У 1794 г. устанаўлівалася “мяжа аселасці”. Яўрэям дазвалялася сяліцца ў гарадах, займацца рамяством і гандлем, але не дазвалялася займацца земляробствам. Яўрэі маглі запісвацца ў мяшчанскія і купецкія саслоўі пры ўмове, што яны будуць плаціць дзярж. падаткі ў двайным памеры ў парўнанні з хрысціянскім насельніцтвам.

  1. Пасля паўстання 1830-1831 гг.

Пачалася палітыка русіфікацыі, якую ажыццыяўляў Камітэт заходніх губерняў (1831-1848 гг.) – своеасаблівае тэрытарыяльнае міністэрства па кіраванні заходнімі губернямі пры Мікалае I. У склад Камітэта ўваходзілі вышэйшыя чыноўнікі Расійскай імперыі, а таксама запрашаліся на пасяджэнні Камітэта губернатары і генерал-губернатары Заходняга краю. Найважнейшымі мерапрыемствамі Камітэта сталі:

    • увядзенне расійскага заканадаўства

1831 г. – у Віцебскай і Магілёўскай губернях.

1840 г. – адмена III Статута ВКЛ на усёй тэрыторыі Беларусі;



    • “разбор” шляхты – палітыка расійскага ўрада, згодна з якой пераважна дробная шляхта выключалася з дваранства і пераводзілася ў падатковыя саслоўі.

1831 г. – указ “Аб разборы шляхты ў заходніх губернях і аб упарадкаванні гэтага роду людзей”;

    • перавод сістэмы навучання па расійскаму ўзору

1832 г. – закрыццё Віленскага універсітэта і ліквідацыя Віленскай навучальнай акругі;

    • насаджэнне расійскага землеўладання і ўмацаванее мясцовага адміністрацыйнага апарата расійскімі чыноўнікамі

    • далучэнне уніяцкай царквы да праваслаўнай, што адбылося ў 1839 г. на Полацкім царкоўным саборы.


2. Грамадска-палітычны рух у Беларусі. Паўстанне 1830-1831 гг.

Ліквідацыя РП, ідэі французскай рэвалюцыі, падзеі вайны 1812 г. аказалі вялікі ўплыў на развіццё грамадскай думкі ў Беларусі.




Назва тайнага

Таварыства



Тэрмін

дзеяння


Месца

дзеяння


Удзельнікі

Мэты

Студэнцкі рух

Віленская

Асацыяцыя

1796-1797

Віленскі

Універсітэт






Аднаўленне РП на аснове Канстытуцыі 3 мая 1791 г.

Таварыства

філаматаў

(аматараў навук)

1817-1820

Віленскі універсітэт + аддзяленні ў Свіслацкай гімназіі і інш. навуч. устано-вах

Студэнты

А. Міцкевіч

Т. Зан

Я. Чачот



Удасканаленне сваіх навуко-вых ведаў, садзейнічанне ўсаегульнай асвеце і грамад-скай працы на карысць Бацькаўшчыны

У 1820 г. улады даведаліся пра дзейнасць віленскіх студэнтаў і загадам рэктара таварыства філаматаў аб’яднанне было распушчана.

Таварыства

філарэтаў

(аматары дабрачыннасці)

1820-1823

Віленскі універсітэт

Студэнты і выкладчыкі

Пашыренне асветы + ідэі роў-насці і свабоды, аж да ліквіда-цыі прыгоннага права і дазво-лу незалежнага існавання народаў

У 1821 г. выйшаў указ аб забароне тайных таварыстваў. У 1823 г. пачаліся арышты членаў таварыства. Жыхарам Літвы і Беларусі забаранялася вучыцца ў замежных універсітэтах. Чыноўнікі абавязваліся даваць падпіску аб недачыненні студэнтаў і настаўнікаў да тайных суполак.

Дэмакратычнае

Таварыства

1836-1839

Віленская медыка-хірургічная акадэмія

Студэнты-медыкі і мясцовыя рамеснікі (каля 60 чал.)

Кіраўнік – Ф. Савіч



Сацыяльная роўнасць, вызваленне сялян і надзяленне іх зямлёй, права кожнага народа на нацыянальную самастойнасць

Саюз свабодных братоў

1846-1849

Ашмяны, Ліда, Вільня, Гродна, Мінск




Сацыяльнае і нацыянальнае вызвцаленне, барацьба за свабодную Польшчу і Расію


Дзекабрысцкі рух
Узнікненне звзана з дзейнасцю членаў “Паўночнага таварыства”, якія былі пераведзены ў вайсковыя часці на тэрыторыі Беларусі пасля хваляванняў салдат Сямёнаўскага палка ў Пецярбургу ў 1820 г. Кіраўнік “Паўночнага таварыства” Мікіта Мураўёў склаў першы, “мінскі варыянт” расійскай канстытуцыі.

У 1823 г. быў распрацаваны так званы бабруйскі план паўстання: арышт цара і яго світы ў час агляду войскаў у Бабруйскай крэпасці. Але з-за рознагалоссяў план не быў ажыццялеўны.




Таварыства ваенных

Сяброў

1825

Ваенныя часці

Салдаты і афіцэры

Кіраўнік – Міхаіл Рукевч



Устанаўленне канстытуцый-най манархіі

24 снежня 1825 г. “сябры” спрабавалі падняць паўстанне сярод салдат Літоўскага корпуса, але яно было падаўлена.




Таваырыства з’яднаных славян







С. Трусаў

У лютым 1826 г. спрабаваў узняць паўстанне ў Палтаўскім палку ў Бабруйску. Яно скончылася правалам.


Шляхецкае паўстанне 1830-1831 гг.
Пачалося ў лістападзе 1830 г. у Варшаве. Мэта – аднаўленне РП у межах 1772 г. Сацыяльная база паўстання – шляхта, духавенства, студэнты, частка афіцэрства. Сяляне і мяшчане часам мабілізаваліся ў атрады пад прымусам. У дзельнікі паўстання падзяляліся на две плыні: кансерватыўную, якая пераважала (узначальваў А. Чартарыйскі), і дэмакратычную пад кіраўніцтвам гісторыка І. Лялевеля (дабіваліся пашырэння паўстання на землі былога ВКЛ). І. Лялевелем быў вылучаны лозунг: “За нашу і вашу свабоду”, які стаў у далейшым сімвалам яднання расійскіх і польскіх рэвалюцыянераў.

Вясной 1831 г. у руках паўстанцаў - Літва і шэраг паветаў Заходняй Беларусі. Паўстанне ў Беларусі развівалася стыхійна, хоць і існаваў Віленскі цэнтральны паўстанцкі камітэт.

Кульмінацыя падзей – бітва за Вільню 19 чэрвеня 1831 г., у якой паўстанцы былі разбіты царскімі войскамі.




3. Беларускія землі ў вайне 1812 г.

На пачатку XIX ст. на Еўрапейскім кантыненце склалася надзвычай напружаная міжнародная сітуацыя. Галоўнымі суб’ектамі еўрапейскай палітыкі з’яўляліся Англія, Расія і Францыя, якія вялі зацятую барацьбу за гегемонію на кантыненце. Ініцыятывай валодала Францыя, якая з прыходам да ўлады Напалеона, захоплівала і ўсталёўвала кантроль над усемі новымі тэрыторыямі. Такая сітуацыя пачала пагражаць непасрэдным інтарэсам Расійскай імперыі, якая працягвала ўдзельнічаць у ваенных кааліцыях еўрапейскіх манархій, накіраваных супраць Францыі.

Заходнія губерні Расійскай імперыі (якія былі раней часткай Рэчы Паспалітай) знаходзіліся ў складанай эканамічнай сітуацыі, якая дапаўнялася палітычнай напружанасцю. Ваенныя дзеянні патрабавалі вялікай колькасці рэкрутаў, на беларускіх землях знаходзіліся буйныя вайсковыя злучэнні, якія часта выкарыстоўвалі рэквізіцыённы спосаб забеспячэння харчамі і фуражом. Эканамічнаму развіццю перашкаджала кантынентальная блакада Англіі, да якой Расія вымушана была далучыцца адпаведна ўмоў Цільзіцкага міру. Зразумела, што такая сітуацыя не магла падабацца мясцовай шляхце. Да таго ж яна была незадаволена абмежаваннямі сваіх палітычных правоў, якое адбылося пасля далучэння да Расіі тэрыторый Рэчы Паспалітай і правадзімай “рэвізіяй” дваранскага паходжання.

У шляхецскім асяроддзі існавалі трывалыя сімпатыі да Фран-


цыі – традыцыйнага саюзніка былой Рэчы Паспалітай. Францыя дала прытулак многім эмігрантам былой Рэчы Паспалітай, частка якіх дабраахвотна пайшла ў французскую армію. Значную ролю адыгралі і заявы Напалеона аб магчымасці ўзнаўлення былой Рэчы Паспалітай з яго дапамогай. Стварэнне ў 1807 г. Герцагства Варшаўскага было абвешчана як першы крок у гэтым накірунку. Сярод беларускай шляхты праявілася тэндэнцыя да руху ў польскую дзяржаву, дзе яны паступалі на вайсковую службу. Гэта прымусіла расійскія ўлады аб’явіць аб секвестры і канфіскацыі маёмасці ад’ехаўшых у Герцагства.

Але частка шляхты насцярожана пазірала на рэформы ў Герцагстве Варшаўскім, асаблівую заклапочанаснь выклікала адмена ў 1807 г. прыгоннага права. Для многіх шляхцічаў імя Напалеона было непарыўна звязана з французскай рэвалюцыяй, якая знішчыла ўсе феадальныя інстытуты. Да таго ж, частка магнатаў і буйных землеўласнікаў (М.К. Агінскі, Ф.К. Любецкі. .Е. Чартарыйскі) звязвалі надзеі на аднаўленне ці аўтаномію ВКЛ ці Рэчы Паспалітай у складзе Расійскай імперыі пад патранажам Аляксандра I.

10(22) чэрвеня Напалеон абвясціў Расіі вайну, а 12(24) чэрвеня напалеонаўская «Вялікая армія» фарсіравала Неман у раёне Коўна і Гродна. Напалеон кінуў супраць Расіі каля 650 тыс. вайскоўцаў і 1372 гарматы.

Рускія арміі (1-я і 2-я) пачалі адыход з мэтай злучэння. 16 (28) чэрвеня французы занялі Вільну, 26 чэрвеня (8 ліпеня) – Мінск. Беларусь робіцца арэнай жорсткіх крывапралітных сражэнняў. 27-28 чэрвеня (9-10 ліпеня) адбылася бітва пад Мірам, 11 (23) ліпеня – каля вескі Салтанаўка. 15 (27) ліпеня пад Кобрынам французы былі вымушаны капітуліраваць, што была адзначана як першая перамога расійскай арміі над французамі. 18-20 ліпеня (30 ліпеня-1 жніўня) адбыліся Клясціцкія баі пад Полацкам, у якіх загінуў генерал Кульнеў. Да пачатку жніўня пераважная частка Беларусі была акупіравана напалеонаўскім войскам, акрамя поўдня і Бабруйскай цытадэлі, абаронцы якой вытрымалі ўсе прыступы праціўніка. 16 (28) ліпеня ў Віцебску Напалеон прапанаваў Аляксандру I пачаць мірныя перагаворы, але адказу не атрымаў.

Для кіраўніцтва акупіраванымі тэрыторыямі Напалеонам 1(13) ліпеня ў Вільні быў створаны ўрад – Камісія часовага праўлення ВКЛ, паўнамоцтвы якой распаўсюджваліся на Віленскую. Гродзенскую і Мінскую губерні і Беластоцкую акругу. У кампетэнцыю Камісіі ўваходзіла: спагнанне падаткаў, размеркаванне бюджэтных сум, арганізацыя ўзброенных сіл і жан­дар­мерыі, стварэнне сістэмы адукацыі і судовых устаноў. Аналагічным чынам былі арганізаваны органы кіраўніцтва ў Віцебскай, Магілеўскай і Смаленскай губернях, але яны не падпарадкаваліся віленскаму ўраду. Гэта адзначае, што Напалеон не зрабіў таго, што ад яго чакала значная частка шляхты былой Рэчы Паспалітай: не злучыў у адно тэрыторыі былой Рэчы Паспалітай, і не пажадаў запэўніць у тым, што гэта будзе зроблена ў бліжэйшай будучыні. Напалеон наўрад ці жадаў узнікнення ў Еўропе буйной дзяржавы. Абвяшчэнне аб стварэнні Рэчы Паспалітай непазбежна пашкодзіла б адносінам расійскага і французскага імператараў, перакрыла б Напалеону ўсялякую магчымасць у будучым дамовіцца з Аляксандрам I.

Перад створанымі ваеннай і цывільнай адміністрацыямі была пастаўлена адна галоўная мэта: харчовае і фуражнае забяспячэнне напалеонаўскага войска. Сітуацыя ўскладнялася тым, што Напалеон не разлічваў на доўгатэрміновыя ваенныя дзеянні і своечасова не падрыхтаваў запасаў, а камунікацыі «Вялікай арміі» аказаліся надзвычай расцягнутымі і здзейсняць падвоз харчоў і фуражу з Еўропы было практычна не магчымым.

У найбольш складанай сітуацыі апынулася беларускае сялянства. Ва ўмовах вайны сяляне пачалі больш рашуча і актыўна супраціўляцца прыгня­тальнікам і ўладам. 3 прыходам французскай арміі сяляне чакалі, што Напалеона скасуе прыгоннае права. Але рэаліі вайны (рабункі, рэквізіцыі, здзекі) штурхалі сялян на супраціўленне. Яны актывізаваліся і пачалі даваць адпор малалікім групам марадзёраў, нападаць на адстаўшых ці заблудзіўшых салдат, на каманды фуражыраў «Вялікай арміі». Такія выпадкі становяцца звычайнай з’явай і наносяць вялікую шкоду французскім акупантам і аб’ектыўна спрыяе расійскай арміі.

Новыя ахвяры і разбурэнні прынесла Беларусі адступленне напалеонаўскага войска і рух рускай арміі на захад. Як вядома, Напалеон пачаў адступленне з Масквы 7(19) кастрычніка, і ў хуткім часе «Вялікая армія» апынулася на Беларусі. Менавіта на беларускай зямлі адбылося канчатковае паражэнне напалеонаўскай арміі – 14-17 (26-29) лістапада пры пераправе цераз Бярэзіну каля вескі Студзенка (раен Барысава). Праз две нядзелі рэшткі «Вялікай арміі» пакінулі мяжу Расійскай імперыі.

Ваенныя падзеі 1812 г. прынеслі Беларусі, яе жыхарам незлічоныя страты. Дзесяткі тысяч загінуўшых, безліч зруйнаваных гарадоў і вёсак, страту амаль паловы пасяўных плошчаў і жывёлы. Расійскія імперскія ўлады не спяшаліся прымаць кардынальных мераў па стабілізацыі становішча. Толькі вельмі ўраджальныя 1813 і 1814 гг. паслабілі цяжар пасляваеннай разрухі. Прыгоннае права было захавана, працягваліся рэкруцкія наборы, налогавы прэс амаль не зменшыўся. У той жа час мясцовая шляхта, скампраметаваная супрацоўніцтвам з Напалеонам, захавала свае правы і прывілеі. Маніфесты Аляксандра I ад 12 снежня 1812 г. і 30 жніўня 1814 г. аб’яўлялі амністыю дваранству, схіліўшымуся да Напалеона, адначасова сялянам аб’яўлялася “мілась ад Бога”.
4. Эканамічнае развіццё Беларусі ў першай палове XIX ст.

Сельская гаспадарка

Адной з асаблівасцей развіцця с/г Бел. было панаванне буйнога дваранскага землеўладання. Асновай с/г з’яўлялася земляробства, ад якога памешчыкі атрымлівалі асноўную частку сваіх даходаў. Яны імкнуліся павялічыць плошчу ворыўных зямель, вырошчваючы жыта, авёс, ячмень. Асабліва папулярнай культурай, якая ператварылася з агароднай у палявую, была бульба (пасевы бульбы да канца 30-х гг. XIX ст. павячыліся ў 20-25 разоў).

Праявамі капіталістычных адносін на вёсцы сталі:


  • выкарыстанне с/г машын

- увядзенне шматпольнага севазварота

  • атрыманне доступа да пазык у цэнтральных банках з правам закладу маёнткаў разам з сялянамі

  • спецыялізацыя памешчыцкіх гаспадарак, якая асабліва праявілася на Гродзеншчыне, становіцца танкарунная авечкагадоўля.

Прапагандай перадавых метадаў земляробства і жывёлагодоўлі займалася Беларускае вольнае эканамічнае таварыства, што існавала з 1826 па 1841 гг. у Віцебску.

Асноўнай вытворчай базай маёнтка памешчыка з’яўлялася сялянская гаспадарка. Зямельные назделы сялян у Віленскай, Гродзенскай, Мінскай губернях адводзіліся ў падворнае карыстанне; у Віцебскай і Магілёўскай губернях пераважала абшчыннае землекарыстанне.

З 40-х гг. XIX ст. працэс разлажэння феадальна-прыгонніцкай сістэмы ў Бел., як і ва ўсёй Расіі, перарастае ў крызіс. У с/г ён выявіўся ў рэзкім зніжэнні прыбытковасці дзярж. і памешч. вёскі, у абеззямельванні і збядненні сялянства, у росце сацыяльных канфліктаў.

У гэтых умовах расійскі урад ідзе на правядзенне наступных рэформаў:



1. у дзяржаўнай вёсцы (аўтар – гр. П.Д. Кісялёў, міністр дзяржаўных маёмасцей)


Становішча

дзяржаўных сялян (“вольныя сельскія абывацелі”) у



Расіі

Беларусі

Кіраванне

Казённае ведамства

Часовае ўладанне – арэнда мясцовым памешчыкам

Нормы эксплуатацыі

Інвентары

Памер павіннасцей устанаўліваўся прыватным шляхам

Прававое становішча

Абвяшчаліся вольнымі грамадзянамі, маглі мяняць месца жыхарства, пераходзіць у іншыя саслоўі, мяняць накірунак дзейнасці, звяртацца са скаргамі ў судовыя інстанцыі

Нічым не адрознівалася ад становішча памешчыцкіх сялян. Часовы ўладар надзяляўся суд., адмін. і эканам. уладай над сялянамі.

Феадальная рэнта

Аброк

Паншчына

Рэформа складалася з трох частак:



    1. перабудова апарату кіравання дзярдаўнай вёскай

У Бел. уводзілася трохярусная сістэма мясцовага кіравання: губерня-акруга-сельская ўправа

2) палітыка “апякунства” над дзярж. сялянамі

Прадугдеждвалася арганізацыя харчовай дапамогі сялянам на выпадак неўраждаяў і эпідэмій. Ставілася пытанне аб арганізыціі пачатковага навучання дзяцей дзярж. сялян, аказання мед. дапамогі, правядзення розных агранамічных мерапрыемстваў, актывізацыі гандлю, развіцця сістэмы страхавання, барацьбы з п’янствам.

3) люстрацыя дзярж. маёнткаў - падрабязнае апісанне дзярж. маёмасцей + правядзенне ўліку павіннасцей дзярж. сялян.

У выніку люстрацыі у дзярж. вёсцы Бел. была знішчана фальваркава-прыгонная сістэма і сістэма часовага ўладання + дзярж. сяляне Бел. пераводзіліся на аброк. Гэта гал. вынік рэформы. + У прававым плане дзярж. сяляне Бел. атрымалі значныя прывілеі: за імі прызнавалася грамадз. свабода, яны атрымалі права ўступлення ў шлюб, бацькоўскія і апякунскія правы, права арымання спадчыны і ўласнасці, права на занятак гандлем і промысламі.

2. у памешчыцкай вёсцы – інвентарная рэформа (П.Д. Кісялёў + КЗГ)

Мэта – падцягнуць уровень памешч. вёскі да дзяржаўнай.

Інвентары – дакументы, дзе апісваліся памешчыцкія ўладанні і вызначаліся памеры сялянскіх надзелаў і павіннасцей.

Пачалася рэформа ў 1844 г. Але рэформа выклікала супраціўленне памешчыкаў, якія слалі на абарону сваёй прыватнай уласнасці. Перагляд і выпраўленне інвентароў цягнуліся да 1857 г., пакуль гэтая рэформа не стала адпавядаць патрэбам часу, бо на павестцы дня стаяла ўжо пытанне аб адмене прыгоннага права.

Адзімым + было тое, што абавязковыя інвентары абмяжоўвалі уладу памешчыкаў і давлі сялянам хоць нейкую магчымасць адстойваць свае інтарэсы.
Прамысловасць

Тыпы прамысловых падпрыемстваў:



  1. рамесныя майстэрні

  2. дробна-таварныя прадпрыемствы (менш 16 чал.)

  3. мануфактуры (больш 16 чал.)

  4. фабрыкі і заводы

У Бел. пераважалі дробна-таварныя прадпрыемствы і мануфактуры. Яны належалі памешчыкам (размяшчаліся ў асноўным у с/мясцовасці), а таксама купцам і мяшчанам (размяшчаліся у гарадах і мястэчках).

У першай палове XIX ст. зараджалася фабрычна-завадская вытворчасць. Новай з’явай стала выкарыстанне на прамысловых прадпрыемствах Беларусі машын і паравых рухавікоў. Першыя заводы, якія выкарыстоўвалі паравыя рухавікі знаходзіліся ў Хомску (Кобрынскі павет) і Косава (Слонімскі павет), якія належалі гр. Пуслоўскаму.

Распаўсюджванне атрымалі вінакурства, дрэваапрацоўчая, гарбарная, палатняная прамысловасць. Вядучая галіна прамысловасці першай паловы XIX ст. у Беларусі – суконная, якая была сканцэнтравана ў асноўным у Гродзенскай губерніі. Другое месца ў прамысловасці Беларусі займала вытворчасць шарсцяных вырабаў. У першай палове XIX ст. такіх прадпрыемстваў было 7, усе яны былі сканцэнтраваны ў Гродзенскай губерні. Шкляная прамысловасць была больш развіта ў Магілёўскай губерні. Тут знаходзілася 8 з 14 заводаў.

У 1830 г. узнік першы ў Беларусі цукровы завод у Кобрынскім павеце, які належыў А. Скірмунту. А. Скірмунт з’яўляецца першым у РІ афіцыйна прызнаным беларускім вынаходнікам. У 60-х гг. XIX ст. усе цукровыя заводы Беларусі практычна спынілі сваё існаванне, бо не вытрымалі канкурэнцыі са шматлікімі заводамі Расіі, Украіны і Польшчы.



Гарады. У першай палове XIX ст. у Беларусі налічвалася 40 гарадоў і больш за 300 мястэчак. Гарады ў гэты час не з’яўляліся яшчэ прамысловымі цэнтрамі, а былі цэнтрамі рамяства і гандлю.

Гандаль і шляхі зносінаў. У першай палове XIX ст. у Беларусі адбываецца будаўніцтва каналаў. Будуюцца каналы: Агінскі (злучыў Дняпро і Нёман), Бярэзінскі (злучыў Дняпро і Віслу), Днепра-Бугскі (злучыў Дняпро і Віслу), Аўгустоўскі (злучыў Нёман і Віслу). У 2004 г. было прынята рашэнне аб рэканструкцыі Аўгустоўскага канала.

У 1824 г. быў пушчаны першы параход А. Сміта па Сажы (маёнтак Румянцава).

Будаваліся таксама шырокія гасцінцы (гасцінцы), а таксама магістральныя шашы. У гандлі важную ролю адыгрывалі кірмашы. Напрыклад, у Гродзенскай губерні найбольш вядомы быў Зэльвенскі кірмаш, у Віцебскай – Асвейскі і Бешанковіцкі, у Магілёўскай – Любавіцкі.

  1   2   3   4   5   6   7


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка