Кароткін Павел Рыгоравіч




Дата канвертавання13.10.2018
Памер18.68 Kb.
Кароткін

Павел Рыгоравіч

Кароткін Павел Рыгоравіч нарадзіўся 28 лютага 1919 года ў сям'і калгасніка ў г. Дуброўна Віцебскай вобласці.

У 1937 годзе скончыў педрабфак у г. Дуброўна, а ў 1939 годзе Аршанскі педагагічны інстытут і працаваў настаўнікам у Краснаслабацкой СШ Дубровенскага раёна Віцебскай вобласці. Затым служба ў Чырвонай Арміі і ўдзел у ВАВ. Прызыў у войска супаў з пачаткам ВАВ. Служба прайша ў Чырвонай Арміі на тэрыторыі Літвы. Там упершыню ён сустрэўся з ворагам. У канцы 1943 года скончыў курсы механіка-вадзіцеля танкаў. Службу працягваў у 2-м танкавым палку, затым быў накіраваны ў стралковы полк 95-ой гвардыі, дзе прымаў удзел у вызваленні Беларусі, Германіі.

За баявыя заслугі мае ордэны і медалі. Быў дэмабілізаваны ў студзені 1946 года.

Адразу вярнуўся на працу ў школу. З 1946 па 1957 гады працуе дырэктарам сямігадовай школы ў в. Доўгая Жалудокскага раёна Гродзенскай вобласці. З 1957 па 1959 год - дырэктар сямігадовай школы ў в. Чарлёна Скідзельскага раёна Гродзенскай вобласці. З 1959 па 1961 год - дырэктар сярэдняй школы ў в.Жытомля Скідзельскага раёна Гродзенскай вобласці.

У 1959 годзе Кароткін П.Г. пасля заканчэння Гродзенскага дзяржаўнага педагагічнага інстытут ім. Я.Купалы атрымлівае дыплом настаўніка рускай мовы і літаратуры.

У 1960 годзе уступае ў рады КПСС. З 1961 па 1966 гады Павел Рыгоравіч - дырэктар спачатку васьмігадовай, а затым сярэдняй школы ў в. Рэпля Ваўкавыскага р-на Гродзенскай вобласці.

У 1966 годзе Павел Рыгоравіч пераязджае з сям'ёй у в. Цяглевічы.




Працуе спачатку завучам, а затым дырэктарам васьмігадовай школы, а з 1970 года - настаўнікам васьмігадовай, а затым сярэдняй школы ў в.Цяглевічы Зэльвенскага раёна Гродзенскай вобласці.






1-го верасня 1971 года
.

Кароткін П.Р. з першым выпускам Цяглевіцкай СШ. 1976 год
За час працы ў школе Короткіну П.Г. неаднаразова ўручаліся ганаровыя граматы, мае узнагароды «Ветэран працы».

У 1979 году Павел Рыгоравіч пайшоў на пенсію па ўзросту.





З жонкай Кароткінай З.Р.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка